Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
У сваіх назіраннях зноў звернемся да мудрых папярэднікаў. Я. Купала, адчуваючы сябе падарожным у Сусвеце і падкрэсліваючы спрадвечнасць і бясспрэчнасць права любога чалавека на свой уласны шлях, пісаў: «...жыццё не стварыла на свеце ўсяго чыста пад адну мерку, пад адзін калібр: не зраўняла яно лесу, не зраўняла птушак і звяроў, а ў вадзе рыб, не зраўняла яно і людзей; дало толькі кожнай жывой істоце вялікае права па-свойму развівацца, не сыходзіць з простай, раз назначанай пуціны» [26, с. 34]. Сучасная паэзія пагаджаецца з класікам і паказвае чалавечае жыццё як дарогу «ад матчынай калыскі, ад бацькоўскага парога». У канцы жыцця «Дарога раскажа, // Якім ты быў // Чалавекам», — піша М. Маляўка [30, с. 3], Гэта ў сваю чаргу падштурхоўвае да пастаяннага паэтычнага роздуму над сэнсам жыцця, крытычнай ацэнкі пройдзенага шляху:
Вось і прысьпела пара выбіраць і плаціць па галоўным, Самым вялікім рахунку. I чым жа яго ты аплоціш?
Думай жа! Думай сягоньня, калі не дадумаўся ўчора.
Заўтрага можа ня быць. Ну а будзе — дык думай і заўтра.
[15]
Яшчэ П. Панчанка, уступаючы ў паэтычную палеміку з тымі, хто ў творчасці бяздумна ідзе за модай на ўсё новае, пісаў, што ёсць словы-паняцці, без якіх не можа абысціся сапраўдная паэзія: Радзіма, народ, мова, маці... Яны заўсёды былі вызначальнымі, знакавымі для паэзіі і застаюцца такімі і сёння.
Самы непасрэдны ўплыў класічнай традыцыі ў розных яго праявах выразней за ўсё адчуваецца ў творах, прысвечаных тэме Радзімы. Пісьменнікі па-ранейшаму часта звяртаюцца да самых папулярных твораў класікаў. Сярод тыпаў мастацкага ўзаемадзеяння тут пераважае ўплыў, калі выкарыстоўваюцца некаторыя мастацкія здабыткі папярэдніка. Звычайна стылістычныя асаблівасці твора-арыгінала не захоўваюцца, яго радкі могуць выступаць, напрыклад, у якасці эпіграфа, як гэта бачым у вершы У. Скарынкіна «Русь Белую я Храмам Белым сню». Радок «Мне сняцца сны аб Беларусі» з верша Я. Купалы «...О, так! Я — пралетар!..» паслужыў эпіграфам да новага твора і падказаў лірычны сюжэт. Цікава, што і ў сучаснага паэта вобраз Радзімы нясе ў сабе элемент няздзейсненай мары: Айчына — Храм Белы, які сніцца лірычнаму герою, ён яшчэ толькі будзе пабудаваны, калі людзі пачнуць жыць у згодзе; толькі тады ў храм прыйдзе Бог, калі беларусы пакладуць на аналой кнігі Скарыны:
I Беларусь пазбегне долі злой.
У Храм наш Бога прывядуць сцяжыны, Калі мы пакладзём на аналой
У ім «Псалтыр» і «Біблію» Скарыны.
[41, с. 74]
У моўным плане гэта няздзейсненасць выяўляецца праз вялікую для трохстрофнага верша колькасць дзеясловаў будучага часу (пабудуе, прыціснемся, пазбегне, прывядуць, пакладзём).
Сучасная беларуская паэзія ў абмалёўцы вобраза Радзімы ідзе ад малога да вялікага, маштабнасці і пафаснасці паменела. Вялікая Радзіма пачынаецца з радзімы малой, якая жыве ў сэрцы кожнага чалавека. Напрыклад, у вершы «Малая радзіма» У. Мазго ў гэтым вобразе дзякую102
чы сіле паэтычнага ўяўлення аб’ядналіся бацькоўская хата і старая царква, свет зорак і купальскі вянок на вадзе, паэзія пісьменнікаў-землякоў і сцежка ў юнацтва. «Я памяць паклікаў — // I кажа былое: // Радзімы вялікай // Няма без малое», — заключае пісьменнік [29, с. 104], Трэба заўважыць, іпто зборнасць вобраза і элемент недагаворанасці, нечага нерэалізаванага прысутнічалі ў творах гэтай тэматыкі і раней. А. Разанаў так выказваўся пра вобраз Беларусі ў нашай літаратуры: «Гэта, хутчэй, не вобраз, а вобразы: напрыклад, пярэдадня, часу, што настае і ніяк не можа настаць, руінаў і руні, скрыжавання і раздарожжа, — аднак усе яны кажуць пра тое адно, што само не можа выказацца і абвясціцца, і таму, па сутнасці, з’яўляюцца адным зборным шматстайным вобразам...» [37, с. 14],
3 жалем прыходзіцца канстатаваць, што часта можна паставіць знак роўнасці паміж традыцыйнай тэмай і традыцыйнымі, устарэлымі, даўно неабнаўлянымі мастацкімі сродкамі. А між тым, цікавы эфекг даюць, здавалася б, зусім простыя спалучэнні вялікага і малога, агульнага і прыватнага, якія можам бачыць у вершы В. Шніпа «Найлепшая ў свеце краіна...». Гэты твор мае, калі можна так сказаць, «хвалістую» структуру, якая ўтвараецца шляхам спалучэння разнастайных элементаў мастацкай сістэмы. У вершы стаяць побач публіцыстычна-пафаснае і лірычнае. Радок, што пачынае верш, амаль лозунгавы, далей напружанне спадае, і кожны наступны радок малюе ва ўяўленні вобраз, больш напоўнены асабістым, чым папярэдні: краіна — малітва — хата — рабіна ля хаты — дзяцінства. Потым гэта спружына вобразаў раскручваецца назад: таму што ёсць рабіна пад акном, чысты ручай, сцежка, ёсць і перакананасць, што твая краіна — самая лепшая ў свеце:
Найлепшая ў свеце краіна У сэрцы з табою жыве, Нібыта малітва ў царкве, Нібыта ля хаты рабіна, Ля хаты, дзе ты нарадзіўся, Дзе плакаў, смяяўся, маліўся I верыў, што ў свеце краіна Найлепшая — гэта твая, Бо ёсць каля вокан рабіна,
Бо сцежка ёсць да ручая, 3 якога ты піў, не баяўся, Што п’еш ты атруту і тло. Па свеце ты шмат набадзяўся I знаеш: Айчыны святло Адвечнае, нібы рабіна, Нібыта малітва ў царкве, 3 якой пачалася краіна, Як неба, дзе Бог наш жыве...
[47, с. 50-51]
Далей толькі здзначым сугучнасць многіх вершаў В. Шніпа паэзіі У. Караткевіча. Вось і ў названым творы асабліва звяртае на сябе ўвагу яго канцоўка: «Краіна, // Як неба, дзе Бог наш жыве...» у В. Шніпа і «На Беларусі Бог жыве» У. Караткевіча.
Няцяжка заўважыць, што ў сучаснай беларускай патрыятычнай паэзіі, асабліва ў творах прадстаўнікоў старэйшага пакалення, пануе стыхія ўспаміну. Гэта з’ява атрымала вельмі шырокае распаўсюджанне. Правамерна будзе гаварыць пра вылучэнне яе ў асобны жанр верша-ўспаміну, хоць знешне, фармальна (напрыклад, праз назву ці заўвагі пісьменніка, дзе аўтар сам вызначае жанравую прыналежнасць твора) ён афармляецца рэдка.
Вобраз малой радзімы паўстае праз вобразы блізкіх людзей, з кім разлучыў яго вялікасць Час. Завочная размова з імі — шчымлівы ўнутраны дыялог, што перарастае ў просьбу аб прабачэнні:
Вы даруйце, мае землякі,
Што здзічэлі сады залатыя, Што праз хаты лятуць напрасткі I вятры, і дажджы шапаткія.
Адыду ад балючых грудкоў, Буду сноўдацца вёскай пустою... I яна. як магілкі, ізноў Ахіне невымоўнай тугою...
[32, с. 107]
Успамін можа пераносіць герояў твораў у часе яшчэ далей, на многа гадоў назад, у дзяцінства, дзе яны сустракаюцца самі з сабой, як, напрыклад, у вершы М. Маляўкі «Няма спакою...». У новай, сучаснай інтэрпрэтацыі паўстае 104
даўно вядомая літаратуры праблема двойніцтва. Вяртанне ў дзяцінства — гэта падарожжа ў краіну казак, што для дзіцяці была рэальнай, бо яно ў ёй і жыло і менавіта так успрымала наваколле. Там — прыгожы і цудоўны свет, поўны мар, што абавязкова збудуцца:
Там маладыя і жывыя ўсе,
Там мой двайнік малы кароў пасе,
Там першы ўрок, там першая трывога, Там першыя прыходзіны да Бога, — Зямля і думкі ў сонечнай pace.
[30, с. 11]
Сустрэча з малым — з самім сабой — нясе радасць і гаркоту. Светлыя ноты змяняюцца пачуццём віны з-за растрачанага, не зберажонага гэтага святла. Таму і дарога назад, з дзяцінства ў сучаснасць падаецца такой цяжкай, нягледзячы на шмат чаго ўжо перажытага: «I самая цяжэйшая дарога — // Адтуль, // 3 далёкай памяці, // Назад // Вяртацца ў свет наш, да сябе самога» [30, с. 11],
Часам шчаслівае дзяцінства ў родным доме паўстае ў памяці ажыўшым палатном, так, як гэта бачым у вершы Р. Тармолы-Мірскага «У іконнай рамцы». Перад чытачом праходзяць знаёмыя побытавыя карцінкі. Аўтар глядзіць на іх вачыма дзіцяці і насычае выразнымі зрокавымі і слыхавымі вобразамі: мы бачым агонь у печы, адчуваем яго цяпло, чуем галасы дарослых. Значнасць, здавалася б, такіх простых побытавых рэчаў падкрэсліваецца заключэннем палатна ў іконную раму — вось яно, самае мілае, дарагое, святое, тое, на што трэба было маліцца і што назаўсёды страчана:
Адцвіў агеньчыкаў яз.мін.
Даўно, як у іконнай рамцы.
Маленства дзіўнага ўспамін...
[42, с. 151]
У апошняй прыжыццёвай, складзенай самім аўтарам, нізцы вершаў А. Пісьмянкова ёсць дванаццацірадковік «Начлег у пакінутай хаце», які пасля ўвайшоў у зборнік «Думаць вершы». Гэты твор можна лічыць квінтэсенцыяй
перажыванняў нашага сучасніка. «Босая памяць» на парозе пакінутай хаты — сімволіка-алегарычны вобраз роднага і дарагога, што засталося ў мінулым у многім па віне самога чалавека. Верш вызначаецна моцным драматычным напружаннем. Тут ужо не дарослы пераносіцца ў дзяцінства, а малы праз час прыходзіць да дарослых і застае пустую хату, дзе вісіць даўно сухое вядро, раней заўсёды поўнае вады. Вады няма, бо будучыні няма чаго даць свайму мінуламу, няма чаго вярнуць узамен страчанага. Босае дзіця мерзне на марозе ў мяцеліцу — замярзае мара і надзея ад абыякавасці і безадказнасці людзей:
Зноў рыпнулі дзверы, прапела масніца.
To босая памяць выходзіць напіцца. Зас.мяглыя вусны.
Збалелае сэрца.
У конаўцы пуста
і пуста ў вядзерцы.
На вуліцы замець гуляе з марозам.
А босая памяць стаіць на парозе.
[35, с. 20]
Як відаць нават з ужо прыведзеных вершаў, цэнтральнае месца ва ўспамінах займае вобраз-сімвал хаты. Ён актыўна ўжываецца пісьменнікамі яшчэ з часоў нашаніўства, дзе быў адным з ключавых. Спрадвечная мара беларуса пра ўласны дом у самым шырокім значэнні гэтага слова, наша, як заўважае П. Васючэнка, апантанасць ідэяй дома накладвае моцны адбітак на сучасную беларускую літаратуру. Напрыклад, у 2005 годзе пабачыла свет эсэдаследаванне Я. Сіпакова «Нашы хаты». Цікава і падрабязна аўтар апісвае звычаі і традыцыі беларусаў, звязаныя з пабудовай жытла, расказвае гісторыю хаты, закранаючы трагічныя падзеі вайны і Чарнобыля. У канцы эсэ аўтар піша пра сумны лёс забруджаных радыяцыяй вёсак, але твор заканчваецца на аптымістычнай ноце: «I ўсё ж нашы хаты жывыя! Пакуль жывыя мы. Яны жывыя, бо ў іх мы жывём. Жывыя — у жывых!
Хата, хатачка, свяцёлка, хаціначка, святліца, хатанятка. Шырокія вокны, сасновыя бёрны — яшчэ пахнуць смалою. Дыхтоўны ганак. Маці на ім — яшчэ маладая і прыгожая. На двары бацька запрагае каня... Сонца, неба і птушкі — яны спяваюць.
I ты перад хатаю — маленькі, але ўжо крыху вышэй за траву. I цялятка, нагрэтым ад сонца лобікам — лёгенька так бадзецца ў твой жывоцік — нібыта запрашае пагуляць з ім...