Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
36.	Марозаў 3. Гронкі зорных суквеццяў: Вершы, паэма, вянкі санетаў. — Мінск: Маст. літ., 1998.
37.	Мацяш Н. Душою з небам гаварыць: Выбраная лірыка. — Мінск: Маст. літ., 1999.
38.	Мінкін А. Расколіна: Вершы і паэма. — Мінск: Маст. літ., 1991.
39.	Муйіынская Т. Я вандрую ў стагоддзях: Вершы. — Мінск: ДП «Мінсктыппраект», 1998.
40.	Мятліцкі М. Бабчын: Кнігажыцця. — Мінск: Маст. літ., 1996.
41.	Нераток Ю. Фотаальбом: Вершы. — Мінск: Беларус. кнігазбор, 1998.
42.	Неўдах Л. Чорнае святло: Вершы. — Мінск: Беларус. кнігазбор, 1998.	‘
43.	Пашкоў Г. Журавінавы востраў: Кніга паэзіі. — Мінск: Маст. літ., 1998.
44.	Пісылянкоў A. Белы камень: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1983.
45.	Пісьмянкоў А. Планіда: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1994.
46.	Пісьмянкоў А. Чытаю зоры: Лірыка. — Мінск: Маст. літ., 1988.
47.	Полымя. 1996. № 3.
48.	Пракаповіч I. Шляхі наканаванага бязмежжа: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1999.
49.	Пушкйн A. С. Полн. собр. соч.: В 10 т. — Л.: Наука, 1977. — Т. 3: Стнхотворення 1827—1836.
50.	Раманава Л. Аддай асалоду Богу: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1997.
51.	Ремарк Э. М. Трнумфальная арка: Роман. — Мннск: Беларусь, 1984.	‘
52.	Рублеўская Л. Замак месячнага сяйва: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1992.
53.	Сіманёнак Л. Разгорнуты сусвет: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1999.
54.	Слінко В. Апошні снег: Вершы. Паэма. — Мінск: Маст. літ., 1995.
55.	Стендаль. О любвн / Пер. с фр. — Мінск: Вышэйш. шк., 1979.
56.	Стральцоў М. Мой свеце ясны: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1986.
57.	Чабан Т. Космас «Вянка» / Літаратурны каментар да «Вянка» Максіма Багдановіча // Багдановіч М. Поўны зб. тв.: У 3 т. Мінск: Навука і тэхніка, 1991.
58.	Шах С. Пад высокай лагодай нябёс: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1995.
59.	Шеллйнг Ф. В. Фллософня нскусства. — М.: Мысль, 1999.
60.	Шруб П. Чорна-белы свет: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1995.
Раздзел 2
ЭТЫКА-ФІЛАСОФСКІЯ АРЫЕНЦІРЫ I ЭСТЭТЫЧНЫЯ ПРЫНЦЫПЫ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ПАЭЗІІ
Сучасная беларуская літаратура ў цэлым, і паэзія ў прыватнасці, уяўляе сабой вельмі стракатае палатно. У ёй арганічна спалучаюцца самыя разнастайныя спосабы адлюстравання рэчаіснасці, якія на першы погляд выключаюць адзін аднаго. Тое ж можна сказаць і пра ацэнкі стану і шляхоў развіцця прыгожага пісьменства. Дыскусіі пра паэзію ўспыхваюць на старонках газет і часопісаў з зайздросным пастаянствам. Тлумачэнні таму можна знайсці ў гісторыі літаратуры, якая сведчыць пра пошукі сваіх уласных адказаў на хвалюючыя пытанні кожным пакаленнем творцаў. Больш за дзесяць гадоў назад М. Арочка пісаў так: «Прыгадайма, што спрэчкі аб «чыстай» паэзіі звычайна ўзнікалі на крутых грэбнях нацыянальна-вызваленчай барацьбы нашага народа — скажам, у часы Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, мелі бунтоўны працяг на давераснёўскіх этапах, калі мужнела творчасць Максіма Танка. Усчыналіся на новы лад яны і ў 60-я гады аматарамі і адэптамі «ціхай» паэзіі, краналі творчае пакаленне ад А. Куляшова і П. Панчанкі даА. Вярцінскага, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, А. Лойкі. Вось жа і маладзейшых нашых наступнікаў Л. Дранько-Майсюка, С. Дубаўца, Л. Галубовіча і іншых пачалі сёння моцна хваляваць эстэтычныя праблемы паэзіі. Аднак ці не сізіфавы гэта вымогі: учыніць паэзіі «дэмаркацыйны» падзел — на «чыстую» і «нячыстую», кваліфікаваць апошнюю як не-паэзію» [2, с. 45—46], Сам час пацвярджаў не раз, што вымогі сапраўды сізіфавы. Без так званай «нячыстай» (г. зн. публіцыстычнай, грамадзянскай) паэзіі паэзію беларускую ўявіць немагчыма. У кнізе «Ад 92
даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію» У. Гніламёдаў вылучае некалькі асноўных паэтычных мастацка-стылявых плыняў, сярод якіх і публіцыстычная: «...Можна гаварыць аб наяўнасці — у адпаведнасці з выяўленчым і выразнымі пачаткамі, — прынамсі, некалькіх мастацка-стылявых плыняў у сучаснай беларускай паэзіі, з якіх мы выдзелілі б, прынамсі, не менш шасці: лірыкаапавядальную, рамантычную, публіцыстычную, філасофска-аналітычную, мастацка-сінкрэтычную і універсальна-інтэлектуальную» [17, с. 151], Больш таго, у апошнія дзесяцігоддзі яна стала вызначальнай для нашай паэзіі, што засведчыла «Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя»; «У беларускай літаратуры новага перыяду (з другой паловы 80-х гадоў) дамінантнай зрабілася паэтычная публіцыстыка. Лірыка-публіцыстычную плынь сілкавала само бурлівае жыццё часу перабудовы, а таксама беларускі адраджанізм, які актуалізаваў нацыянальную ідэю і акрыліў паэтаў у постсавецкай суверэннай дзяржаве ў першай палове 90-х гадоў. <.„> Беларускія паэты сталі выразнікамі адраджэнскага часу, яны ўпершыню пасля гадоў застою ў сваёй грамадзянска-патрыятычнай публіцыстыцы сцвердзілі права на духоўнае развіццё нацыі, адраджэнне этнічнай памяці і самабытнай культуры» [16, с. 61—62].
I.	Абсягі сучаснай ліра-публіцыстыкі
Публіцыстычная плынь паэзіі (ці ліра-публіцыстыка, як яе яшчэ называюць) адыгрывае ў сучасным прыгожым пісьменстве надзвычай важную ролю, якая фарміруецца пад уплывам традыцыі і агульналітаратурных заканамернасцей развіцця паэзіі. Па словах У. Гніламёдава, «сёння паэзія не можа абысціся без звароту да публіцыстыкі, якая не абмінае простых форм, часта характарызуецца выкарыстаннем мовы «дакладнай і голай» і абапіраецца на непасрэдны «рух» пачуццяў. Сучасная публіцыстычная паэзія грунтуецца на фактах, яна насычана фактамі, у якіх і заключаецца яе ідэйная і эмацыянальная сіла. Зрэшты, гэта не ўпершыню — у беларускай паэзіі, трэба сказаць, заўсёды адчуваўся лубліцыстычны струмень і тэндэнцый-
насць, звязаныя з барацьбой за сацыяльнае і духоўнае вызваленне народа, за ператварэнне «краёвай» свядомасці ў нацыянальную» [17, с. 174]. Змаганне паэтычным радком за свабоду чалавека ў розных сферах жыцця і ёсць змаганне за сапраўдную паэзію: «Патрэбна ўводзіць у храм паэзіі не толькі асэнсаванні вечных тэм чалавечай існасці, але і не меней важныя спробы ачышчэння подступаў да агульначалавечага — праз нацыянальнае адраджэнне і толькі праз яго. Прыярытэт агульначалавечага над нацыянальным немагчымы ў культурна і моўна заняволеных землях. Па-за іх рэальнай суверэннасцю. Змаганне за іх разняволенне, за іх вышэйшыя формы нацыянальнага жыцця — гэта змаганне і за іх красу, за іх храм высокай паэзіі» [2, с. 57].
У сучаснай беларускай паэзіі сфера мастацкіх пошукаў ахоплівае самыя разнастайныя аспекты паэтычнага майстэрства ад спецыфічных уласцівасцей жанру да гукавой арганізацыі верша. Асаблівасці гэтых пошукаў у многім застаюцца нязменнымі на працягу дастаткова доўгага часу. Па-ранейшаму, як і некалькі дзесяцігоддзяў таму, для паэзіі характэрныя два напрамкі мастацкіх эксперыментаў. Адзін з іх вызначаецца абнаўленнем традыцыйнай паэтыкі, стройнасцю і зладжанасцю ў пабудове сюжэту, кампазіцыі, вобразаў твора. Другому ўласцівыя разняволенасць рытму, дынамізм і экспрэсія, што выходзяць за рамкі традыцыйнай паэтыкі. Кожны з напрамкаў гэтых эксперыментаў можа быць праілюстраваны ліра-публіцыстычнымі творамі. Згадваючы ў сваім артыкуле пра паэзію прадстаўнікоў розных пісьменніцкіх пакаленняў, М. Арочка пісаў: «...Не ўсе творы гэтага рэчышча маюць угрунтаваную дастатковасць, часам даюць падставы для спрэчак і закідаў, ды шырыня не вузее ад свежых прытокаў і пры аглядзе, бадай, неабдымная. Прытокі гэтыя жанрава разнастайныя, часта заходзяць у баладу, радзей у санет, спрабуюць закаранійца ў пласты гістарычнага верша, найбольш нязмушана пачуваюцца ў разнавіднасцях лірычнай споведзі, стараюцца пазбягаць верша апавядальнага, з эпічным пачаткам, не цураюцца жывапісання, не супраць далей абжываць формы верлібра, набірацца твор94
чай моцы для асэнсавання паэмнага» [2, с. 78—79]. Зразумела, у творчасці аднаго пісьменніка (або цэлага пакалення творцаў, прадстаўнікоў пэўнай плыні і г. д.) розныя напрамкі мастацкіх пошукаў існуюць побач, але адзін з іх заўсёды ці на пэўным этапе творчасці атрымлівае перавагу. Думаецца, усё вышэйсказанае дазваляе разглядаць асаблівасці сучаснай беларускай паэзіі на прыкладзе твораў паэтычнай публіцыстыкі. Для аналізу гэтых асаблівасцей мы будзем звяртацца пераважна да вершаў пісьменнікаў старэйшага пакалення.
Сёння публіцыстычная плынь у паэзіі перажывае новы этап свайго развіцця, пачатак якога можна аднесці да сярэдзіны 90-х гадоў. Прычынай таму паслужылі падзеі грамадска-палітычнага і літаратурнага жыцця. «У другой палове 90-х гадоў, — зазначае А. Бельскі, — зноў актуалізавалася праблема суадносін палітыкі і мастацтва, асабістага і грамадскага. Адбывалася палярызацыя поглядаў на кірункі развіцця паэзіі... Грамадска-палітычныя перыпетыі выклікаюць у сучасных паэтаў вельмі абвостраную рэакцыю, пра што красамоўна сведчыць грамадзянска-патрыятычная лірыка, вершаваная публіцыстыка» [16, с. 87],
Унутры пазначанага прамежку часу паэтычная публіцыстыка апошніх гадоў (тых, якія мы пражылі ў новым тысячагоддзі) пачынае набываць свае асаблівасці. Яна значна адрозніваецца ад паэтычнай публіцыстыкі канца 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Сталі набыткам сучаснай літаратуры так званыя рэпрэсіраваныя творы, прыгожае пісьменства па-мастацку асвоіла раней невядомыя факты гісторыі. Толькі канстатацыя праблем духоўнага адраджэння нацыі (у тым ліку ў іх новым, сучасным выяўленні) даўно перастала быць прыкметай эстэтычнай вартасці твора.
Паэзія апошніх гадоў, безумоўна, мае шмат агульнага з паэзіяй 1990-х, характарыстыка якой у значнай ступені можа быць дастасавана і да яе: «Вельмі шмат у вершаванай публіцыстыцы 1990-х гадоў непрыхаванага болю і трывогі, суму і гаркоты, і гэтая градацыя элегічнага і драматычнага павялічвалася і рабілася ўсё прыкметней з кожным чарговым узрушэннем ці ўскладненнем грамадскага быцця. Сацыяльна-духоўныя абставіны напрыканцы XX ста-
годдзя змусілі беларускіх паэтаў знаходзіцца ў супрацьборстве з рэчаіснасцю гэтак, як калісьці Я. Купалу, А. Гаруна і іншых песняроў-адраджэнцаў нашаніўскага часу. Відавочна палітызацыя сучаснай паэзіі, узмацненне ў ёй публіцыстычна-прамоўніцкага пафасу, усталяванне трывалай нацыянальна-патрыятычнай канцэптуальнасці думкі» [16, с. 66]. Але прыкметна, што прамоўніцкі пафас, заклікавасць нават у чыста публіцыстычных творах пачынаюць саступаць месца іншым прынцыпам выяўлення і мастацкім прыёмам.