Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
У размаітым гурце наведвальнікаў царквы кожны мае свае меркантыльныя інтарэсы да Бога: жабракі просяць на пахмелле, кандыдаты ў парламент — дэпутацкіх мандатаў і г. д. Аўтар жа просіць дапамагчы людзям сумленным: «Мудрасць высвяціць сваю!».
Відавочна, што ў вобразных абстракцыях, характэрных для паэзіі канца XX стагоддзя (Сусвет, Бог, рай, пекла, сатана, анёлы, неба, сонца, зоры, зямля, дабро, зло) адчуваецца касмаганічнасць, амаль маладнякоўская схільнасць
да планетарызму, памкненне абняць неабдымнае, зліцца з космасам, растварыцца ў вечнасці і разам з тым засведчана няпэўнасць, раздвоенасць душы лірычнага героя.
Асэнсаванне тэалагічнай тэматыкі, хрысціянскіх сюжэтаў і вобразаў — гэта перш за ўсё настойлівае памкненне сучаснай паэзіі кампенсаваць духоўныя страты мінулых дзесяцігоддзяў, далучыць грамадскасць да Божага запавету, да святыняў біблейскай культуры і спрадвечнай народнай мудрасці. Недаравальна, аднак, калі для некаторых вера ў святое, Боскае можа ператварыцца ў гульню.
Аднак ці заўсёды мы шчырыя ў сваёй веры, у сваіх пачуццях, выказаных у вершах? Вось пытанне, адказ на якое вывяраецца цягам часу і лёсам Беларусі.
3
Даследаванне эстэтыкі гарманічна-кантрастнага адлюстравання свету («эстэтыкі прадустаноўленай гармоніі», дакладней, гармоніі хаокасмічнай) у беларускай паэзіі на сумежжы XX і XXI стагоддзя дазваляе зрабіць выснову, што адной з найбольш істотных характарыстык сучаснага літаратурнага працэсу з’яўляецца памкненне да разняволенасці мыслення і арыентацыя на гуманістычныя ідэалы. Гэта пацвярджаецца пастаноўкай найбольш вострых сацыяльна-эканамічных, маральна-этычных і экалагічных праблем, асэнсаваннем чарнобыльскай тэматыкі, абнародаваннем забароненай у мінулыя дзесяцігоддзі літаратуры беларускага замежжа, творчасці вязняў сталінскага ГУЛАГа і літаратуры хрысціянскага зместу, дзе найбольш выразна высвечваюцца кантрастна-парадаксальныя і трагедыйныя выявы нашага недасканалага побыту. Відавочна, што сучасны літаратурны працэс развіваецца ў рэчышчы не толькі нацыянальных (М. Багдановіча, Я. Купалы, Я. Коласа), але і сусветных літаратурных традыцый, авангардысцкіх і постмадэрнісцкіх літаратурных плыняў.
Настойлівы зварот да сусветнага літаратурнага і культурнага кантэксту спрыяе разняволенню мастацкага мыслення, арыентацыі на агульначалавечыя маральна-этычныя і эстэтычныя каштоўнасці, на гуманістычныя ідэа86
лы і вядзе да адлюстравання не толькі стваральных, але і разбуральных працэсаў у існаванні сучаснага соцыуму; да пошукаў новых вобразных рэалій, сюжэтных хадоў, рытміка-інтанацыйнага прамаўлення і сінтаксічных канструкцый; да стварэння багатага вобразна-асацыятыўнага падтэксту поліфанічнасці, паліхроміі — ад самых светлых, сонечных да цёмных, змрочных колераў, ад гарманічнай выявы пачуццяў і настрою да іх эксцытацыі, эксцэнтрычнасці, замкнёнасці ў сабе.
Нашай літаратуры, асабліва паэзіі, ва ўсе часы бракуе псіхалагізму і індывідуалізацыі лірычнага характару. Пошукі ў рэчышчы постмадэрнісцкіх плыняў дазваляюць у пэўнай меры кампенсаваць страты, запоўніць неабходныя нішы, адкрываюць неабмежаваныя магчымасці ўзнаўлення прычынна-выніковых сувязей з’явы і сутнасці, сацыяльнага і індывідуальна-псіхалагічнага пачаткаў (кнігі Г. Булыкі «Турмалін», 1994; У. Някляева «Прошча», 1996; А. Разанава «У горадзе валадарыць Рагвалод», 1992 і «Гліна Камень Жалеза», 2000), у якіх паэты прымушаюць загаварыць на мове вобразных абстракцый камень, гліну, жалеза, каштоўныя самацветы. Пры гэтым абавязкова акцэнтуецца ўвага на пэўных стасунках нацыянальнай гісторыі і непаўторнасці духоўнага свету асобы. Звыклыя рэчы, прадметы побытавога асяроддзя набываюць эстэтычную значнасць у творах паэтаў, становяцца неабходным матэрыялам, з якога па-майстэрску выбудоўваецца трывалы падмурак мастацка-філасофскай забудовы, дзе найперш высвечваецца інтэлекгуальная глыбіня творчай асобы і адначасна шматаспектнасць лірычнага героя. Паяднаныя прадметна-рэчыўная канкрэтыка і вобразная абстракцыя — надзейны грунт для стварэння важнага філасофскага падтэксту. Напрыклад, горад (аднайменны верш) А. Разанава — тая цэнтрабежная сіла, якая прыцягвае да сябе навакольныя вёскі і іх жыхароў самага рознага сацыяльнага кшталту. 3 разрозненага натоўпу з цягам часу гуртуецца народ, які беражліва захоўвае культурную спадчыну і гістарычную памяць сваіх продкаў, усведамляючы каштоўнасць гэтага спрадвечнага багацця, неабходнага для выхавання нацыянальнай і чалавечай годнасці будучых пакаленняў.
Неабходнымі арыенцірамі духоўнага ўзбагачэння асобы правамерна бачацца гістарычныя постаці слынных сыноў і дачок Беларусі: Рагнеды, Ефрасінні Полацкай, Усяслава Чарадзея, Казіміра Лышчынскага, Апанаса Філіповіча, Паўлюка Багрыма, Адама Міцкевіча, Кастуся Каліноўскага, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Яўгеніі Янішчыц. У іх постаці прыцягвалі і прыцягваюць да сябе пільную ўвагу гісторыкаў, філосафаў, мастакоў, паэтаў і хораша ажываюць у творах I. Багдановіч, Р. Барадуліна, В. Іпатавай, А. Канапелькі, В. Коўтун, А. Лойкі, Я. Сіпакова, М. Стральцова, А. Сыса, Л. Тарасюк і інш.
Тэндэнцыя ўзвышэння чалавека, сцвярджэнне нацыянальнай годнасці грамадзяніна, якія выразна акрэсліваюцца напрыканцы XX стагоддзя, сталіся вельмі плённымі і неабходнымі для выхавання грамадзянска-патрыятычных пачуццяў. Паварот да канкрэтнага чалавека, грамадзяніна нацыянальна-свядомага, да яго ўнутранага свету і ёсць спроба паяднаць з’яву і сутнасць, сацыяльнае і індывідуальна-псіхалагічнае.
Даследаванне сацыяльнага статусу і духоўна-інтэлектуальнага свету лірычнага героя дае падставы для вылучэння пэўных тыпаў лірычнага характару ў сучаснай паэзіі.
Злагоджанасць і раўнавага ў душы лірычнага героя — асобы гарманічнай — найбольш выразна акрэсліваюцца ў сельскіх пейзажах, вершах пра каханне і творах хрысціянскага кшталту.
Духоўны свет чалавека на асфальце ў вершах урбаністычнай тэматыкі, які фарміруецца сацыяльнымі і культуралагічнымі стасункамі гарадскога побыту, сканцэнтраваны ў двух адметных індывідуальна-псіхалагічных тыпах харакгару гараджаніна. Адзін — былы вясковец, які ад зямлі адарваўся і неба не дастаў, пакінуў вёску, але і ў горадзе не прыжыўся, ізгой у горадзе, блудны сын на Бацькаўшчыне, дзе ён шукае гаючыя лекі для збалелай душы. Другі ж — хоць і вырас на гарадскім асфальце, пачувае сябе адчужана, няўтульна, яго прыгнятаюць гмахі гарадскіх камяніц, безгаспадарлівасць, разбуральная дзейнасць жыхароў горада.
Найбольш драматычная ў сучаснай беларускай паэзіі постаць блуднага сына — перасяленца з чарнобыльскай зоны, «чалавека з зоны», «чорнага чалавека».
Далучанасць да літаратуры беларускага замежжа і вывучэнне творчасці вязняў сталінскага ГУЛАГа дазваляюць убачыць яшчэ адзін тып лірычнага героя — «чалавека між берагамі» і «чалавека за калючым дротам».
Ад гарманічнай, рамантычна-ўзвышанай асобы сучасная паэзія прыходзіць да яе адчужанасці і стварэння трагедыйных характараў сучасных маргіналаў («Паміж небам і багнаю»).
Кантрастнае адлюстраванне сучаснай рэальнасці праз вобразы разбуранага Храма, укрыжаванай Беларусі, начнога сонца і інш. высвечваюць тыя негатыўныя праявы, якія маюць месца ў сённяшняй рэальнасці. Ва ўстойлівых хранатопах вобразаў адлюстроўваюцца наступствы катаклізмаў XX стагоддзя, прэваліруюць аднак светлыя колеры, якія прадказваюць, што спадзяванні на лепшае спраўдзяцца.
Літаратура
1.	Адамовіч С. Плавільшчыкі расы: Выбраныя вершы. — Наша ніва (Бібліятэка «Вострая Брама»), — 1999. — № 4.
2.	Аколава В. Случарыны: Кніга паэзіі. — Мінск: Полымя, 1994.
3.	Аксак В. Капліца: Вершы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994.
4.	Аксёнчык Н. Споведзь арабіны: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1995.
5.	Арйстотпель. Поэтнка. Об нскусстве поэзнн. — М.: Госнздат. худож. лнт., 1957.
6.	Багдановіч I. Вялікдзень: Вершы. — Менск: Беларуска-каталіцкая грамада, 1993.
7.	Багдановіч М. Поўны зб. тв.: У 3 т. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. Т. 1.
8.	Баравікова Р. Сад на капялюшыку каханай: Лірыка. — Мінск: Маст. літ., 1998.
9.	Барадулін Р. Евангелле ад Мамы: Кніга паэзіі. — Мінск: Маст. літ., 1995.
10.	Барадулін Р. Маўчанне перуна: Новая кніга. — Мінск: Маст. літ., 1986.
11.	Барадулін Р. Міласэрнасць плахі: Кніга паэзіі. — Мінск: Маст. літ., 1992.
12.	Башлакоў М. Лілея на цёмнай вадзе: Паэма. — Мінск: Маст. літ., 1994.
13.	Бельскі A. I. Пейзаж y беларускай паэзіі (эвалюцыя, паэтыка, сістэма вобразаў): Аўтарэф. дыс. ... д-ра філал. навук. — Мінск, 1998.
14.	Бічэль Д. Снапок: Выбраныя вершы. — Мінск: Маст. літ., 1999.
15.	Булыка Г. Турмалін: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1994.
16.	Галубовіч Л. Споведзь бяссоннай душы: Лірычны дзённік. — Мінск: Маст. літ., 1989.
17.	Гардзей В. Межань: Кніга лірыкі. — Мінск: Беларус. кнігазбор. 1999.
18.	Дранько-Майсюк Л. Стомленасць Парыжам: Вершы і эсэ. — Мінск: Маст. літ., 1995.
19.	Дуброўскі А. Паміж небам і багнаю: Вершы, паэма. — Мінск: Дзяржаўнае прадпрыемства «Дом прэсы». Бібліятэка час. «Маладосць», 1997.
20.	Законнікаў С. Заклінанне: Кніга паэзіі. — Мінск: Маст. літ., 1991.
21.	Законнікаў С. Прысак часу. Вершы. Паэмы. — Мінск: Маст. літ., 1986.
22.	Законнікаў С. Сутнасць: Кніга паэзіі. — Мінск: Маст. літ., 1987.
23.	Камароўскі А. Валошкі памяці: Вершы і паэмы. — Мінск: Полымя, 2002.
24.	Канапелька А. Летазлічэнне: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1999.
25.	Кандратаў М. Возера Рудакова: Вершы. — Мінск: Беларус. кнігазбор, 2002.
26.	Караткевіч У. 36. тв.: У 8 т. — Мінск: Маст. літ., 1987. — Т. 1.
27.	Каржанеўская Г. Асенні мёд: Вершы розных гадоў. — Мінск: Маст. літ., 1999.
28.	Каржанеўская Г. Вечны водгук: Вершы і паэма. — Мінск: Маст. літ., 1988.
29.	Касцюкееіч М. Настальгія: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1995.
30.	Козіч В. Чалавек і прырода ў сучаснай беларускай прозе. — Мінск: Беларус. навука, 1998.
31.	Коэльо II. Алхнмнк / Пер. с португ. — М.: ООО Нздательскнй дом «Софня», 2005.
32.	Куртаніч В. Начное сонца: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 1994.
33.	Літаратура і мастацтва.
34.	Лосев А. Ф. Нсторня антлчной эстетнкл. Поздннй эллнннзм. — М.: Нскусство. 1980.
35.	Маеўская II. Падаюць даспелыя ранеты: Вершы. — Мінск: Маст. літ., 2001.