Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
Колькі пакаленняў беларусаў менавіта такою бачылі праз стагоддзі сваю хату! Бачылі толькі жывою...» [39, с. 175],
Хата становіцца сімвалам жыцця як цэлага народа, так і асобнага чалавека. Чалавек і хата — адно цэлае, у іх адзін лёс на дваіх, яны разам жывуць і старэюць:
За зімамі, за лясамі Згубіліся людзі самі. Двары нашы вымерлі нібы, Хоць мроіцца ноччу часамі, Што грукае нехта ў іпыбу.
А глянеш: нікога няма там, Гуляе, шалее завея. ...Старэе бацькоўская хата, А з ёю і я старэю.
[24, с. 28]
У творах ёсць месца ўсяму: ад шчымлівых успамінаў дзяцінства да самых шырокіх абагульненняў. Звяртае на сябе ўвагу шчырая малітоўнасць нашай літаратуры ў стварэнні вобраза хаты. Сярод «Давыд-Гарадоцкіх канонаў» Г. Марчука ёсць «Канон хаце», дзе чытаем: «О хата, любая хата, маленькі ноеў каўчэг, калыска <...>. У ёй карэнні, пачатак культуры, гаспадарлівасці, густу, чысціні, чалавечага цяпла, якое толькі хата ўмее акумуліраваць і нікому дарэшты не аддаваць, хоць перабывае ў ёй за век яе тысяча людзей. He, не ў раддоме рэжуць пупавіну, пупавіну рэжуць у Хаце. Нішто так не калечыць хату, як смерць гаспадароў.
Радуйся, калі засталася бацькоўская хата, і ёсць куды вяртацца. Стократ радуйся, калі ёсць куды і ёсць да каго. Радуйся» [31, с. 76—77].
Паэзія, відаць, у большай ступені, чым проза, напоўнена такой малітоўнасцю. Гэта малітва і дому, дзе з’явіўся на свет, і палявым прасторам, і ўсёй Айчыне:
Шапку У полі, Бы ў цэркаўцы, зняць, Позірк свой — долу! Лебедзі, лебедзі ў небе ляцяць, Нібы анёлы.
[3, с. 110]
Ёсць творы, у якіх малітоўны вобраз Айчыны зліваецца з вобразамі рэальнага рэчыўнага свету. Так, у вершы Р. Сітніцы «Ёсць простае шчасце...» сціраецца мяжа паміж мінулым і будучыняй, лірычны герой будучыню ўспамінае, думае пра тое, як вернецца туды, дзе ўжо быў — у «Нябесную нашу Айчыну», «...роўняю стаўшы // мурашцы, рамонку, траве», ён жыве па законах прыроды з пантэістычным адчуваннем боскага ў кожнай дробязі:
Ёсць простае шчасце — упасці на юны мурог На ўзмежжах турботаў, на ўзбочынах тлумных дарог, I ў роднае неба
душой патануць і вачыма.
I роўняю стаўшы мурашцы, рамонку, траве, Падумаць нястрашна, што некалі ўсё ж пазаве
Усіх нас дадому
Нябесная наша Айчына.
I з вуснаў злятае і чуюць мурог і мураш «Ойча наш...»
[40, с. 72]
Роднае надзяляецца рысамі незвычайнага, казачнага, узнёслага, светлага, яго любяць і яму пакланяюцца. Але
ў пераважнай большасці твораў малітоўнасць носіць элегічны характар.
Асабліва горкія ноты гучаць у паэтычнай малітве тады, калі пісьменнікі звяртаюцца да чарнобыльскай тэматыкі. У нашай літаратуры ёсць шэраг імёнаў, што стала асацыіруюцца ў чытача іменна з гэтай тэмай. Сярод іх — М. Мятліцкі, пра якога М. Арочка пісаў: «Гаркота «палескага смутку» пачала, бадай, цалкам трымаць у палоне вершы М. Мятліцкага — іх вызначае ўласна перажытая, сэрцам убачаная дэталізацыя, шчымлівая густата канкрэтных адзнак бяды, таго чорнага насення, што засеяла роднае поле дзікай пустэчай...» [2, с. 71], Сумнаму дваццацігадоваму юбілею аварыі на ЧАЭС пісьменнік, як і многія яго калегі па пяру, прысвяціў новыя творы, змешчаныя на старонках красавіцкага нумара «Маладосці» за 2006 год: «Я на тваю трывучасць спадзяюся...», «26 красавіка 2005 ro­fla», «А дні ідуць...», «Астравецкія грыбы», «У зоне могілкі...», «Чарнобыльскі ранак». Гэтыя творы нясуць на сабе адбітак эпічнага, усе яны сюжэтныя, гэта вершы-аповеды, вершы-гісторыі. На іх прыкладзе добра прасочваецца яшчэ адна тэндэнцыя ў асваенні сучаснай беларускай паэзіяй названай тэмы. Ад страшнага ўсведамлення бяды, а пасля ад горкіх філасофскіх роздумаў над нацыянальным лёсам літаратура пераходзіць да роздуму над праблемай Чарнобыля як над трагічным фактам ужо нават не толькі агульначалавечага лёсу, але і агульначалавечай гісторыі. Дваццаць гадоў — кропля на шалях стагоддзяў, але дастаткова вялікі прамежак часу ў чалавечым жыцці, каб на сабе адчуць яго хуткаплыннасць і разам з тым асэнсаваць у глабальным маштабе значнасць таго, што адбылося за гэты перыяд, стараючыся аб’ектыўна ацаніць усё гэта як гістарычны факт.
У тым жа нумары за 2006 год змешчана і нізка вершаў В. Яраца, прысвечаная чарнобыльскай даце. Там ёсць верш «Гаворыш ты...», пабудаваны ў форме дыялога. Ва ўяўнай спрэчцы бачна, што па-іншаму сталі асэнсоўвацца адносіны чалавека і часу. Чарнобыль — бяда не аднаго пакалення беларусаў. Яна будзе сеяць зло яшчэ некалькі ста-
годдзяў, і той, хто кінуў ёй выклік, кінуў выклік часу і можа змагацца з ім на роўных:
Ну што ж: нас лепіць час.
Ці ж запярэчыш?
Але пры гэтым сведчу: і Яго
Той лепіць, хто пад вечным Шляхам Млечным
Гасіў сабой чарнобыльскі агонь.
[48, с. 51]
Чарнобыль толькі ўзмацніў абвостранае адчуванне часу сучасным чалавекам. 3 новай сілай паўсталі ў сучаснай паэзіі «вечныя пытанні». У святле гэтых пытанняў, як піша расійская даследчыца С. Сямёнава [38], патрабуе вырашэння асобная і асаблівая мастацка-філасофская задача: зразумець унікальную прыроду чалавека, знайсці сэнс яго з’яўлення на свет.
У беларускай паэзіі ў разрад «вечных пытанняў» уваходзяць пытанні нацыянальнага адраджэння, якія, на жаль, сталі даўно не толькі «вечнымі», але і «праклятымі», амаль невырашальнымі. Адно з такіх пытанняў — становішча беларускай мовы. Вершы, прысвечаныя роднай мове, заўсёды займалі значнае месца ў беларускай паэтычнай публіцыстыцы. Сёння гэта балючае пытанне таксама не застаецца без увагі.
У лютым 1988 года на старонках «Літаратуры і мастацтва» быў надрукаваны верш П. Панчанкі «Развітанне», які ўзрушыў кожнага неабыякавага чытача сваім трагізмам. Твораў такога моцнага песімістычнага гучання ў апошні час, па нашых назіраннях, не друкавалася, але затое з’явілася шмат вершаў публіцыстычна вострых, адкрытых, рэзкіх, з нотамі з’едлівага смеху, часам нават з грубаватым слоўцам. Іншы раз паэты выкарыстоўваюць мову праклёнаў, адрасуючы свае вершы тым, хто не паважае мову і Радзіму:
Не збыткуй з Радзімы, Кінь і з мовы жарты. Абакраў Радзіму — Саван, знай, купіў.
Нават на каленях Ты яе не варты.
Быць у пекле дурню, Хто з Радзімы кпіў.
[12, с. 5]
Зрэшты, сам жанр хоць не ўсё, але многае апраўдвае, у тым ліку прама, адкрыта і эмацыянальна выказанае. Выступаючы супраць празмерна нізкага і грубага ў паэзіі, М. Арочка заўважае: «Думаецца, права на грамадзянства ў лірыцы мае любая растрывожанасць пачуццяў, сумленна выказаных на мове пачуццяў сацыяльных, патрыятычнанацыянальных, нават палітычных, калі яны зыходзяць з унутрана выспелых ідэалаў, у хвіліны жорсткага рабунку гэтых ідэалаў. Паэзія — адна з мастацкіх формаў выявы ўласных ідэалаў» [2, с. 56], I ўсё ж у вершах пра родную мову па-ранейшаму шмат лірызму, замілаванасці, гордасці, надзеі, узнёсласці:
Роднае слова — народа аснова: 3 ім і малы — магутны.
Слова душу ахінае пакровам На скрыжаваннях пакутных.
[22, с. 3]
Паэты быццам бы запрашаюць чытача да роздуму над лёсам роднай мовы, уступаюць з ім у дыялог. Сярод вершаў шмат твораў так званай адкрытай формы, насычаных недамоўленасцю і рытарычнымі пытаннямі, як гэта можна бачыць у М. Лужаніна. Разважаючы пра лёс роднай мовы, пісьменнік пытаецца ў чытача: «Што можа быць свяцей?», «Што ж яе раптам збракла // У вёсках і гарадах, // Няўжо яе сіла спрахла // Доўжыць спрадвечны шлях?», «Хто мкнецца яе нізрынуць?» (М. Лужанін. Мая спрадвечная) [28, с. 30]. У пошуках адказаў на гэтыя пытанні пісьменнікі звяртаюцца не толькі да чытача, а і да класікаўпапярэднікаў, якія пісалі на тую ж тэму. Часам уплыў твора-арыгінала бывае дастаткова моцны і набывае форму запазычання. Так, верш У. Паўлава «3 крыўдаю па шчоках беглі слёзы...» мае сваю спецыфіку запазычання. Ён напісаны з выкарыстаннем у якасці прататыпу адразу
некалькіх літаратурных крыніц. Эпіграфам паслужылі радкі са Святога Пісання: «Кожнае дыханне хай славіць Госпада мовай сваёй, бо ўсе мовы ўгодныя Яму». Сам тэкст адсылае чытача да творчай спадчыны Ф. Багушэвіча — вершаў «Гора», «Мая хата» і прадмовы да зборніка «Дудка беларуская». Аснову сюжэта новага твора ладказаў верш «Гора». Герой — «даверлівы продак», «спрадвечны на зямлі араты» — змагаецца з нядоляй так, як і яго літаратурны герой-папярэднік. Вось толькі сёння ён ужо не столькі ахвяра, колькі вінаваты. «Рамачная» кампазіцыя твора нясе на сабе значную сэнсавую нагрузку. Тут змешчаны адказ на пытанне аб прычынах бяды. Усяму віной — занядбанне мовы, таму ў апошніх радках паэт стварае сітуацыю «лірычнага саўдзельніцтва» і дае параду:
Наша хата, як заўсёды. з краю. На літанні немая, нябога. Дарма на падмогу спадзявае Ад чужога дзядзькі, не ад Бога. Дзядзька той скарэй пятлю намыліць. Праштырхне навылет вострым рогам. А заступства Бога за край мілы Прасі мовай, дадзенаю Богам.
133, с. 142]
Пытанні пра лёс роднай мовы — гэта пытанні пра лёс паэзіі, пра запатрабаванасць паэтычнага слова. Разам з занядбаннем мовы згасае цікавасць да літаратуры, і паэт пачуваецца ў сваім часе няўтульна:
Што, мой дружа Пегас, He ляціш на Парнас, Абганяючы вецер? He для нас гэты час, He для нас, Мы яго нежаданыя дзеці.
[34]
У пошуках адказаў на хвалюючыя пытанні пісьменнікі-сучаснікі звяртаюцца да вопыту знакамітых папярэднікаў. У паэзіі апошніх гадоў з’явіліся вершы, прысвечаныя Я. Купалу, Я. Коласу, М. Багдановічу, А. Гаруну, А. Міцкевічу. Іх жыццё і творчасць становяцца прадме112
там паэтычнага адлюстравання і роздуму. Гэтыя творы жанрава разнастайныя і ўмоўна могуць быць падзелены на дзве групы. Адна з іх — вершы класічных формаў. Яны, як правіла, паказваюць пісьменніка-творцу ў арэоле яго славы, што бачым, напрыклад, у акравершы В. Жуковіча «Санцадайны», прысвечаным Я. Коласу. Стылёва гэты верш наследуе раннія творы класіка і выкарыстоўвае элементы размоўнай мовы. Яго знарочыстая прастата ў пабудове радка аблягчае слыхавое ўспрыманне і служыць на карысць форме, разлічанай на ўспрыманне зрокавае:
Я дзіўлюся: колькі фарбаў, Колькі думак запаветных У паэта, колькі скарбаў, Богам дадзеных, адметных!
Колькі ні мінае летаў, От жа не зліняла слова; Люба так чытаць паэта, А таму што творца гэты — Санцадайны, адмысловы.
[20, с. 63]
Другую групу складаюць творы, сярод якіх нашмат радзей сустракаюцца класічныя формы верша. Іх сэнсавае напаўненне таксама іншае. Яны паказваюць пісьменніка як чалавека з нялёгкім лёсам, як асобу, заглыбленую ў роздумы, раскрываюць яго ўнутраныя душэўныя якасці. Гэта вершы Г. Бураўкіна «У зорак мільгаценні...», У. Мазго «Міцкевіч. Восень. Мінскі сквер» і інш. У іх прасочваецца тая характарыстычная якасць сучаснай паэзіі, пра якую ў сваім артыкуле-рэцэнзіі Я. Гарадніцкі ліша так: «У сучаснай паэзіі (як беларускай, так і сусветнай) узрастае роля асэнсавання суб’ектам самога працэсу творчасці. Мастацкая самарэфлексія часцей, чым у папярэднія культурна-гістарычныя эпохі, становіцца цэнтральнай тэмай літаратурнага твора» [11, с. 213], Сапраўды, паэзіі пра паэзію з’яўляецца шмат. 3 артыкулаў і рэцэнзій спрэчкі аб паэзіі пераходзяць у мастацкія творы. Аб іх вастрыні, напале пачуццяў і этычных межах, у якіх вядуцца дыскусіі, як найлепей сведчаць самі радкі вершаў: