Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
Летапісцу Вялікага княства Ў «Бум-бам-літ» закарцела падацца: далі тазік яму, шлянг забойчы ад мух, з Бурачком адшукалі сваяцтва.
[6]
Адзначым і такую асаблівасць яго твораў, як інтэртэкстуальнасць. У некаторыя тэксты і «Гомельскіх лімэрыкаў», і «Лімэрыкаў пра ўсякіх ліцьвіноў» уключаны радкі з класічных твораў беларускай літаратуры (напрыклад, «Гэй, а хто там ідзе?» [5], «бо кліент ейны быў, ёсць і будзе» [5], «Генрык-князь быў дурны, як варона» [6]).
Яшчэ адной досыць нетрадыцыйнай для нашай літаратуры паэтычнай формай з’яўляецца паліндром — твор, які можа чытацца спераду назад і ззаду наперад з захаваннем звычайна таго самага сэнсу. I калі лімэрыкі ў айчынным прыгожым пісьменстве з’явіліся недзе ў канцы мінулага — пачатку гэтага тысячагоддзя, то гісторыя паліндрома, нягледзячы на нераспрацаванасць традыцыі, больш працяглая. Тым больш што паліндромныя ўтварэнні ўласцівыя беларускай мове не менш, чым іншым.
Стваральнікам першых паэтычных паліндромаў, напісаных па-беларуску, з’яўляецца паэт-эмігрант Рыгор Крушына, у зборніку якога «Хвіліна роздуму» (1968) быў прадстаўлены выдатны ўзор паліндромнага верша «Я і лаза і азалія». Аднак, у адрозненне ад лімэрыкаў, паліндромныя творы не набылі значнай папулярнасці і зварот да іх напісання адбыўся ўжо недзе толькі ў 90-я гады мінулага стагоддзя. Так, Серж Мінскевіч ілюструе сваю тэорыю транслагізму менавіта вершамі-паліндромамі, пачатковы радок аднаго з якіх пераклікаецца з класічным Крушынавым «Горад. Там шмат дарог»;
Горад — тут пуп дарог, Аблок, бы рыб колба, А гром — шабаш морга. Асобам узор ісці розума боса. Горад — пуп тут дарог!
[42, с. 54]
Ёсць у Мінскевіча і ўзоры антыпаліндрома — твора, у якім пры зваротным чытанні з’яўляецца новы сэнс («пах... укус тока // атака з агню // і курганок // попела // дар тут» [42, с. 55]), гукавога паліндрома («Ось, усё!»), паліндромаквадрата («На заяву рубам — адказ кулем!») і нават санетападобнага паліндрома («А катам — атака»).
Акрамя названага аўтара, творы ў форме паліндрома лішуць Пятро Васючэнка, Янка Лайкоў, Вольга Драздова, Алесь Туровіч, Уладзімір Стаскж (які сярод іншага напісаў нават паліндромную п’есу «Інтым мытні»), Джэці. У апошняй ёсць цікавыя прыклады паліндромаў-аднарадковікаў: «Краму дару ўраду. Марк» («Шчодры евангеліст», [26]), «Ра — дудар» («Музыка нябёсаў», [26]). Паліндромны трыпціх «Аковы вока» стварыў Я. Лайкоў. Адметнасцю гэтага структурна-кампазіцыйнага комплексу, акрамя іншага, з’яўляецца тое, што напісаны ён трохрадковікамі — вершамі, досыць рэдкімі для беларускай паэзіі:
Каму — мак, А нам — мана. I кажу: «Вужакі!»
[37, с. 41]
3 паліндромаў-чатырохрадковікаў найбольшую цікавасць уяўляе «Боб» П. Васючэнкі, у якім прысутнічае дакладная рыфма, увогуле не ўласцівая гэтым творам:
Малец я целам, але бела, але боб ела, але смакам села.
[9, с. 41]
Большасць з вышэй працытаваных намі вершаў напісаны ў выглядзе палітарнага паліндрома — самай распаўсюджанай паліндромнай формы, у якасці харакгэрных прыкмет якой можна назваць афарыстычнасць, асацыятыўнасць і багацце алітэрацый і асанансаў. Іншыя выяўленчыя магчымасці мае парадковы паліндром, які больш блізкі да традыцыйнага верша, хаця, відаць, з-за пэўнай аднатыповасці структуры ён не набыў пашырэння ў сучаснай паэ-
зіі і існуе толькі ў выглядзе эксперымента ў некаторых аўтараў. Так, А. Мінкін стварыў парадковы паліндром, які мае вельмі красамоўную назву «Адлюстраванне»:
На памяці думках пачуццях іржа Блакітных экранаў расстаўлены пасткі У зыркія бляскі неонавых пасмаў Як звер зацкаваны збягае душа Як звер зацкаваны збягае душа У зыркія бляскі неонавых пасмаў Блакітных экранаў расстаўлены пасткі На памяці думках пачуццях іржа.
[41, с. 46]
Самым прызнаным майстрам паліндромаў у сучаснай беларускай паэзіі з’яўляецца, безумоўна, Віктар Жыбуль. У яго творчасці прадстаўлены самыя розныя віды паліндрома, уражвае і іх жанравая разнастайнасць. Жыбуль напісаў як цікавыя аднарадковікі, дзе ў максімальна сціснутай і экспрэсіўнай форме выяўлены адметны погляд на рэчы (напрыклад: «А мара ліпы — піларама» [21, с. 49]), так і досыць вялікія паліндромныя паэмы — «Палігон ног і лап», «Кацёл клёцак». Найбольш вядомая яго першая паліндромная паэма — «Рогі гор», фармальная дасканаласць якой, што немалаважна, падмацоўваецца глыбокай змястоўнасцю:
У дар ураду — Замак, КАМаз, ЗАЗ, а дар урада — шалаш...
А нам — масам — мана, нам — зман...
Усё?.. Лёсу, Марам — Канец!? (Са зману нам — засценак) Енк? He!
Цыц!!!
[25, с. 54]
3-за сваіх асаблівасцей (пэўнай адрывістасці, нават рванасці, падкрэслена рэчытатыўнага рытму) паліндромны радок надзвычай прыдатны для перадачы размоўнай інтана132
цыі, стварэння сацыяльна-публіцыстычных па сваёй скіраванасці твораў, што выдатна якраз ілюструе паэма «Рогі гор». Аднак Жыбуль здольны надаць свайму радку ўвогуле не вельмі ўласцівую яму як аўтару не толькі паліндромных, але і іншых твораў лірычную інтанацыю, як, напрыклад, у вершы «Пра раку Нёман»:
О, Нёман! Сага сна.м ён! Нёмана мутны смак, А сам —
У крамяны рышток рамонкавы ліся,
I нам дары, тытан,
I лад, і лёс, і арку марам, Хаду цуда-хмарам У краі сёл ідалін.
А ты... ты рад:
Манія сілы, вакно маркот, шырыня мар!
Кум асакам,
Сын туманам ён, Нёман, — Сага снам ён.
О!
[23, с. 471]
Дарэчы, адметнасцю гэтага паліндрома з’яўляецца і тое, што чытаецца ў адваротным кірунку ён не па радках, а пачынаючы з канца тэксту. Падсумоўваючы нашу гаворку пра паліндром, адзначым, што дзякуючы менавіта В. Жыбулю гэтая паэтычная форма нарэшце набыла ў беларускай паэзіі адметныя не толькі фармальныя, але і мастацкаэстэтычныя якасці.
Увогуле ж увядзенне ў літаратуру новых, экзатычных для яе жанраў і форм патрабуе ад іх першаадкрывальнікаў не толькі мастацкіх здольнасцей, але і тэарэтычнай падрыхтаванасці, што, безумоўна, прысутнічае як у Хадановіча, так і ў Жыбуля. Першы з іх зрабіў досыць грунтоўны, амаль навуковы каментарый да сваіх «Беларускіх лімэрыкаў», другі — фактычна напісаў даследчую працу ў выглядзе дзвюх лекцый па гісторыі і тэорыі паліндрома [22],
3 нетрадыцыйных жанраў найбольшую распаўсюджанасць у беларускай паэзіі атрымалі ўзоры літаратуры Усходу, а менавіта японскія танка і асабліва хоку (хайку).
Першыя беларускія танка з’явіліся ў 1915 годзе дзякуючы М. Багдановічу. Вядомыя чатыры творы, створаныя ім у гэтым жанры. Паэт надзвычай дакладна перадае як фармальныя асаблівасці, так і сам дух старажытнага японскага верша, у якім сцісласць выкладання спалучаецца з насычанасцю лірычнага зместу:	.
Ах, як спявае Сінявокая птушка Ў муках кахання. Сціхні, птушачка, сціхні, Каб не тамілася я.
[4, с. 395]
Такім чынам, танка, што выдатна прадэманстравана Багдановічам, уяўляе сабой монастрафічны нерыфмаваны верш, які складаецца з трыццаці аднаго склада, размешчанага ў пяці радках. Пры гэтым у першым і трэцім вершарадах па пяць складоў, а ў астатніх — па сем. Багдановіч захоўвае і паўзу (цэзуру) пасля трэцяга радка, якой танка дзеліцца на дзве часткі. Менавіта на базе першай паўстрафы танка, якая абасабляецца, узнікае як асобная новая форма японскай паэзіі хоку — трохрадковік з памерам 5 — 7 — 5.
Сучасныя літаратуразнаўчыя слоўнікі, ды і самі аўтары, якія пішуць творы на ўзор старажытных японскіх вершаў, атаясамліваюць хоку і хайку. Мы таксама будзем прытрымлівацца гэтага правіла, не паглыбляючыся залішне ў гістарычную паэтыку японскага верша. Адзначым толькі, што хайку як жанр узнікае ўсё ж пазней, чым хоку, і звязаны ён з імем выдатнага сярэднявечнага паэта Мацуо Басё. Басё дэталёва распрацаваў паэтыку хайку, важнымі прынцыпамі якой сталі наяўнасць сезона і выхад на першы план тэмы прыроды, у той час як суб’ектыўны лірызм, які быў характэрны для танка, адыходзіць на другі план.
Аб адрозненнях і асноўных асаблівасцях танка і хоку, а таксама іх успрыманні і інтэрпрэтацыі выдатна напісаў аўтар-складальнік кнігі «Імпрэсіянізм як пануючы кірунак японскай паэзіі», што выйшла яшчэ ў 1913 годзе ў Санкт134
Пецярбургу, Мойчы Ямагучы: «Калі танка з’яўляецца, так бы мовіць, карцінай перажывання чалавечай душы, то хоку дае толькі тэму, слабы намёк, так бы мовіць, асобныя кропкі карціны, і ўжо справа чытача дапоўніць сваёй багатай фантазіяй і ўяўленнем дэталі карціны, якіх не хапае. I, канечне, чым багацейшы ўяўленнем, чым больш успрымальны чытач, тым глыбей можа ён пранікнуць і багацей намаляваць сабе карціну, штуршком да якой паслужыць пэўнае хоку.
Калі так можна сказаць, я б назваў танка — суб’ектыўнасцю, г. зн. тым, што праламляецца праз індывідуальную прызму паэта, між тым хоку я б назваў — аб’ектыўнасцю, бо гэта тая паласа святла, якую кожны павінен прапусціць праз сваю ўласную прызму, каб атрымаць пэўнае ўражанне» [29, с. 66].
Цікава, што для беларускіх паэтаў больш прыцягальнай і блізкай аказалася «аб’ектыўнасць» хоку, чым «суб’ектыўнасць» танка. Так, толькі ў першай і пакуль што адзінай у айчыннай літаратуры кнізе, дзе адмыслова сабраны хоку і танка аднаго аўтара, — «Высакосны год» (2004) Уладзіміра Сіўчыкава — са ста трыццаці твораў сто шэсць напісаны ў форме хоку.
Але звернемся напачатку да яго танка. Варта адзначыць, што паэт дакладна ўзнаўляе фармальныя прыкметы гэтага жанру, паўсюль вытрымліваючы метрычны малюнак і колькасць вершарадоў:
Сакавіцкім днём зазірнуў у люстэрка плыткай лужыны і надта дзіваваўся бяздоннасці нябёсаў.
[48, с. 36]
Працытаваны верш, як бачна, захоўвае не толькі архітэктанічныя параметры танка, але і змястоўныя асаблівасці: некалькімі словамі, намёкамі, асобнымі штрыхамі паэт малюе своеасаблівую карціну ўражання ад перажытага, адчутага ў пэўны момант жыцця. Пры гэтым, як і ў старажытнай японскай паэзіі, у вершы Сіўчыкава прырода
і чалавек — гэта тыя дзве існасці, якія «ўступаюць у пэўныя суадносіны, каб праявіць усю сваю прыгажосць» [29, с. 10], Такіх рэфлексіўна-лірычных, гарманічных і пераважна мінорных акордаў, якія як найбольш адпавядаюць класічнай тэматыцы і паэтыцы танка, у «Высакосным годзе» сустракаецца нямала, вось хаця б яшчэ адзін прыклад:
Пярэсты мятлік
і восенню хоча жыць — п’е паспешліва
з хрызантэмы расінкі марознаю раніцай.
[48, с. 112]