Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
Д. Бічэль тым не менш не адступае ад запаведзей хрысціянскай маралі, дабром адказваючы на асабістую крыўду («Малітва самотнай»): «Лішняя на Беларусі, прашу Беларусі бяссмерця» [14, с. 38]. У апошнім цыкле кнігі «Снапок», што мае назву «Маліцца са святым Францішкам з Асызу (1182—1226), які пры жыцці найболей быў падобным да Езуса Хрыстуса», сабраны псалмы і малітвы. Вельмі характэрнай, найбольш драматычна напружанай з’яўляецца «Малітва», дзе выкладзены найважнейшыя пастулаты хрысціянскай веры:
Далучы мяне, Божа, да волі Тваёй, да любові Тваёй, да святла Твайго, сеяць дазволь дабрыню ў зласлівыя сэрцы, з ласкі Твае дазволь выбачаць тым, хто ненавідзіць Цябе, і памірыцца з ворагамі Тваімі.
Дазволь дарогу тым паказаць, якія заблудзяць, вывесці тых да святла, хто ў цемры, умацаваць веру ў тым, хто сумнявацца ў Табе пачаў. Накіруй мяне знайсці надзею тым, хто ў адчаі, хто ў скрусе — адхланне таму прынесці.
Памажы, Божа, не сабе шукаць суцяшэння, а іншым знаходзіць, не павучаць ганарліва, а з цярплівасцю слухаць людзей.
Надзялі любоўю да тых, якія мяне не любяць... О, Божа!
Аддаючы, мы вяртаем.
Сябе забываючы, сябе знаходзім.
Іншым даруючы, прабачэнне маем. Далучаемся да жыцця вечнага, калі паміраем.
[14, с. 433-434]
У аснове малітоўных сентэнцый — біблейскія запаведзі, па-філасофску мудрыя, напоўненыя глыбокім гуманістычным сэнсам.
Лёс Бацькаўшчыны — даўні боль Р. Барадуліна, які ў звароце да Усявышняга просіць заступніцтва за свой народ, абароны ад злых сіл, дабрыні і ўседаравальнай любові кожнай жывой душы («Маленне за Беларусь»):
Божа, пашлі Беларусі Ласку з Тваімі вачамі, Сэрцы суціш у скрусе, Злітуйся над крывічамі. Знікнуць, Святы, не дай нам Ад рукатворнага жаху, Верыцьмем вечным тайнам Руху Твайго і шляху.
Божа, вярні дадому Блудныя душы з выгнання. Поперак духу злому Воля гасподняя стане. Хай беларус беларуса Будзе любіць як брата.
Светлая імем Ісуса Наша крывіцкая хата. Божа, на ўсіх раздарожжах Нас ад напасцяў варожых Твой зберажэ напамін. Амін.
[Н, с. 17]
Р. Барадулін даўно вядомы сканцэнтраванасцю ўвагі на матывах, вобразах і ўяўленнях паганскай міфалогіі. 3 ведання сівой даўніны якраз і вырастае тая высокая духоўнасць, якой надзелены адзін з асноўных вобразаў яго паэтычнай светабудовы — вобраз Маці, у чыёй дакладнай натурфіласофіі сінкрэтызаваны паганскае і хрысціянскае бачанне свету. Вогнепаклонніца Куліна Андрэеўна арганічна ўпісаная ў акаляючае асяроддзе, непадзельнай часцінкай якога была пры жыцці. Яна «ведала, што да чаго // На небе, // У лузе, // У хаце», таксама «ведала тэалогію, // На памяць малітвы шаптала», «ведала міфалогію // Паганскае даўніны» [10, с. 6—7], Калі ў ранейшых кнігах («Маўчанне Перуна», 1986; «Самота паломніцтва», 1990; «Міласэрнасць плахі», 1992) паняцце духоўнасці якраз і грунтавалася на мадыфікацыях паганскіх павер’яў, абрадаў, звычаяў, то «Евангелле ад Мамы» — новы паварот у свя74
домасці лірычнага героя. Далучанасць да Бібліі як крыніцы сусветнай культуры, народнай мудрасці і разам з тым крыніцы натхнення прадыктавана запатрабаванасцю часу, неабходнасцю фарсіраваць узнаўленне страчанага ў мінулыя дзесяцігоддзі:
Як у сцюдзёную раку, Памалу ў Біблію заходжу, Бо веру, што душу злагоджу, I, думаю, бяду ўраку.
[9, с. 5]
Відавочна, што вывучэнне Бібліі, як падкрэслена ва ўводзінах да паэмы «Трыкірый», пачынаецца з самай гуманнай мэтаімкнёнасці. Назва паэмы «Трыкірый», якой адкрываецца кніга Р. Барадуліна «Евангелле ад Мамы», у перакладзе з грэчаскай азначае «тры свечкі». У невялікай своеасаблівай экспазіцыі «Адгалоссе» ўдакладняецца зарыентаванасць аўтара на біблейскае трыадзінства як адзін з асноўных кодавых сімвалаў духоўнасці хрысціянскай веры: «Трыкірый — // Тры свечкі святла // Айца й Сына й Духа Святога. Тры полымі вера звяла // У полымя сэрца Бога» [9, с. 6]. «Трыкірый» — дэфініцыя не толькі асноўнага зместу, але і жанру, і кампазіцыі, і стылю, і рытмікаінтанацыйнай формы. Гэта своеасаблівая спроба перакласці на мову верша адпаведныя раздзелы вечнага тварэння агульначалавечай культуры, якая стала першай прыступкай яе засваення. Адштурхоўваючыся аб біблейскага, паэт разгортвае ўласную філасофскую канцэпцыю бясконцасці быцця, няспыннай хады часу і пастаяннага абнаўлення на «дрэве» чалавечага радаводу. Вяртанне да Бібліі, асновы асноў спрадвечнай мудрасці, дапамагае стварыць трывалы маральна-этычны кодэкс, вельмі неабходны ў нашым сённяшнім грамадстве з разбуранымі ў многім нормамі і ўстоямі этыкету.
Кампазіцыйна твор складаецца з трох раздзелаў («Следам Эклезіяста», «Следам Прыпавесцяў Саламонавых», «Следам Апостала Паўла»), якія адпавядаюць наступным раздзелам Святога Пісання: «Кніга Эклезіяста, або Прапаведніка», «Кніга Прытчаў Саламонавых» і «Пасланне Святога 75
Апостала Паўла». Кожны раздзел складаецца з двух і больш дзесяткаў асобных дванаццацірадковых вершаў, што ўключаюць у сябе па тры катрэны, не звязаныя агульнай рыфмай, але паяднаныя адзінай думкай, якая развіваецца на аснове пэўнай біблейскай запаведзі.
«Трыкірый» і «Стане Віфлеемам сэрца» (гэта нізка вершаў таксама ўключана ў кнігу «Евангелле ад Мамы») не толькі выконваюць інфармацыйна-пазнавальную функцыю, але і прымушаюць праз далучанасць да сусветнай культуры пакутліва шукаць адказы на нялёгкія пытанні сучаснасці.
У адным з нумароў часопіса «Крыніца» (1996, № 7 (22) Г. Шупенька, артыкул якога называецца «Пра залатароў і слоўныя экспромты», вельмі крытычна паставіўся да творчасці Р. Барадуліна апошніх гадоў. Асаблівую нязгоду выклікала ў крытыка «Евангелле ад Мамы», а дакладней, паэтычная імправізацыя, што называецца на хаду, слоўная эквілібрыстыка, экспромты, якіх багата ў гэтай кнізе, а яшчэ амбіцыйнасць і пыхлівае ўзвядзенне (толькі В. Быкава і сябе) у ранг апосталаў (апосталы № 1 і № 2). Г. Шупенька звяртае ўвагу на зніжаныя крытэрыі патрабавальнасці да ўласнага таленту ў тых выпадках, дзе сапраўднае натхненне падмяняецца слоўнай эквілібрыстыкай, пачуцці — халоднай абыякавасцю, дзесяткамі паўтараюцца адны і тыя ж варыяцыі вобраза маці, абыгрываюцца адны і тыя ж вобразныя і сюжэтныя хады.
Ці мае падставы для такога крытычнага разбору Г. Шупенька? Ці не перабольшвае ён негатыўныя бакі паэтавага майстэрства? Ці не ў крывым люстэрку ўбачылася яму барадулінская віртуознасць? Думаецца, што крытык у пэўным сэнсе мае рацыю, бо яго патрабавальнасць — толькі сведчанне балючага перажывання ў сувязі з асабістым дачыненнем да вялікага таленту, ад якога і патрабуецца шмат. «Вялікім» трэба часцей узвышацца над уласнымі амбіцыямі, спускаючыся на грэшную зямлю, крытычна пераасэнсоўваць уласныя набыткі. У сувязі з гэтым не лішне звярнуць увагу на такое балючае пытанне: ці не занадта нізка апусцілася планка паэтычнай культуры, калі з друку выходзяць дзесяткі зборнікаў, у якіх да паэзіі гэтак жа далё76
ка, як да неба. Пэўным чынам вінаватыя ў гэтым і нашы «мэтры», якія павінны задаваць тон, вызначаць эстэтычную вышыню. Дарэчы, менавіта пра гэта і павінны клапаціцца сучасныя паэты, рыхтуючы ў друк свае новыя зборнікі.
Да гонару Р. Барадуліна трэба сказаць, што, нягледзячы на нездавальняючы стан здароўя, ён прапуе па-ранейшаму напружана, спапяляючы сябе на ахвярным агні паэзіі (кнігі «Лісты ў Хельсінкі», 2000 і «Ксты», 2005).
У лірычным роздуме I. Багдановіч у кнізе «Вялікдзень» творча сінтэзуюцца зямное і нябеснае, сакральнае, боскае і свецкае, гісторыя і сучаснасць. Як і Л. ДранькоМайсюку або Т. Мушынскай, паэтэсе ўласцівыя памкненне ўзвысіцца да арыстакратызму, кніжнасць, трансцэндэнтнасць, пэўнае адчуванне пазачасавага зліцця з вечнасцю. Яна пастаянна звяртаецца з малітвай да Усявышняга, пачуваючы сябе на сумежжы рэальнага і ўяўнага. У малітвах выказваецца заклапочанасць не столькі асабістага, колькі грамадзянскага кшталту:
Над Бацькаўшчынай сумнай і прыгожай, Зачараванай чарам летаргіі,
Прыадчыні аблік твой светлы, Божа, Праліся ў душы тайнай Літургіі.
[6, с. 3|
Паэтычныя малітвы I. Багдановіч маюць незвычайную акрыленасць, у той час як просьбы, звернутыя да Бога, — надзвычай рэальныя, цвярозыя і актуальныя: дараваць шчасце беларускаму народу, незалежнасць Айчыне, якую хочацца бачыць не задворкам Расіі, а «прадмесцем Еўропы».
Душа лірычнай гераіні, напоўненая каханнем, прагне ўзвышанага, прыгожага. Яна адчувае сябе каханай, камусьці патрэбнай, здольнай кагосьці ашчаслівіць, і таму ўсе ўзвышаныя пачуцці ўлагоджаныя, ёй невядомы гнёт цяжару, няспраўджанасці, безадказнасці кахання або расчараванасці. Шчаслівая ў сваім выбары, жанчына ў захапленні моліцца на свайго абранніка, бачачы ў ім найперш духоўнага настаўніка. Яна ўзвышаецца над бытавізмам, паўсядзённай мітуснёй і ўзвышае таго, хто побач з ёю.
Паэзія I. Багдановіч — сведчанне ўлагоджанасці душы, гарманічнай завершанасці настрою і пачуццяў творчай асобы.
У кнізе ж «Цвінтар» В. Аксак маем нешта іншае. Перавага аддаецца паслядоўнаму асэнсаванню біблейскіх матываў, сюжэтаў, вобразаў, царкоўных абрадаў. Усе асабістыя пачуцці, перажыванні нібыта падпарадкаваныя Таму, да каго пастаянна звернуты яе думкі і пачуцці і перад Кім яна спавядаецца ў сваіх учынках і зямных грахах. Проза жыцця, побыт лірычнай гераіні паўсядзённа вымяраецца біблейскімі запаведзямі. Яе каханне вельмі драматычнае, нялёгкае. Рэаліі паўсядзённасці, пачуцці ў некаторых вершах набываюць эсхаталагічную скіраванасць («Прыступкі», «... а чарговы падман?..», «Тройца» і інш.):
...а чарговы падман?
Ён ужо, як калісь. не хвалюе, толькі лёгкая крыўда — без болю — на лёс залягла.
Але маю такую пілюлю, ад якое сплыву белай хмаркаю за далягляд.
Там — ні лёсу, ні крыўды, ні самага чорнага зману. Там зямныя пакуты не маюць ніякіх адзнак. Пра цябе я — там —
думаць нарэшце не стану. Буду побач плысці, то ўліюся ў твой цень, нібы так і задумаў Мастак.
[3, с. 48]
У гэтых радках чуецца водгулле містычных тэорый — рэінкарнацыі (перасяленне душ) і эсхаталагічных разважанняў пра канец чалавечага зямнога быцця.
У вершах паэтэсы пераважаюць вольныя, гутарковыя інтанацыі, яны вельмі да месца ў шчырым звароце да Bo­ra, у якім яна спрабуе пазнаць свет і сябе ў ім. В. Аксак гартае каляндар царкоўных святаў, каб адпаведна ўзважыць і прааналізаваць асновы народнага побыту і асабістую місію ў гэтым жыцці («Шчадрэц», «Грамнічная свечка», «Вербная ноч на Кальварыі», «Усяночная згадка», «Юр’я», «Паміж Каляд — раптоўнае прадвесне...», «Тройца», «Успенне», «Пакровы» і інш.).