Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
Пташнікаў праўдзіва, дакладна паказвае і агульную атмасферу тагачаснага жыцця, і ўнутраны стан хлопчыка. Падзеі адбываюцца пасля вайны. Аўтар як бы між іншым заўважае, што «пачыналася лета самага галоднага пасляваеннага сорак шостага». Тое, што час быў галодны, падкрэсліваецца неаднаразова. Трактарыст, трактар якога сцеражэ хлопчык, гаворыць: таму, што ён «зялёны стаў ад зялёных праснакоў з ліпы», дае яму «невялікі, з дзіцячую далоньку, счарсцвелы за паўдня, укачаны ў мазут і карасіну» кавалачак хлеба, і хлопчык, ноччу, не спяшаючыся, есць гэты хлеб, «гаркаваты ад карасіну і такі салодкі, што раставаў у роце сам». Хлопчык абрывае ліпавае лісце. Ma­ili сушыць. «Сушанае, з бляхі, пахнючае, як табака, яна сыпала лісце прыгаршчамі ў сенцах у ступу, у якой усягды таўкла груцу — ячныя крупы, і, асцярожна, каб не рассыпаць, пачынала таўчы. Стоўчаную зялёную муку дабаўлялі да вымытай, неабразанай, здзёртай на тарцы бульбы і варылі зацірку. Часта пяклі і пірагі» [2, с. 407—408],
I вось у гэты час, у такіх умовах было яшчэ нешта, можа, не менш страшнае, абразлівае для чалавека і балючае —
усеагульная падазронасць, недавер, даносы. Хлопчык потым думае, што ён на дарозе нікога не бачыў, хто згледзеў яго на дарожцы і «данёс куды трэба».
Падчас другога допыту, не дабіўшыся ад хлопчыка хлусні, паклёпу і самаагавору, таго, што трэба было яму, «Дувалаў адным махам дастаў з кабуры пісталет, сціснуў яго ў руцэ — аж пачырванелі пальцы — і паказаў і ім, і галавой на дзверы ў калідор. — Пайшлі... He скажаш — палучыш кулю...»
Хлопчык успамінае-расказвае: «Я ішоў спераду на сухіх драўляных нагах. He чуў пад ступнямі ні шылля, ні калючых старых сасновых шышак. <.„> Ззаду, блізка, над самай галавой, соп Дувалаў. Я ведаў, што ён мог зрабіць кожную хвіліну, і чакаў... У мяне зусім адняліся ногі...» [2, с. 411],
Дувалаў хоча везці хлопчыка ў раён. Едуць ля хлопчыкавай хаты. Зноў пагроза-папярэджанне: «Ну, зірні апошні раз на сваю хату...»
Потым, адвёзшы на горку ля могілак (там праз дарогу да вайны была школа), крыху пастаяўшы, Дувалаў адпускае хлопчыка: «Ну вдн... Учіісь... Потом всё поймешь... Ты мне болыпе не нужен...» [2, с. 473]. Сказаў, нават не глянуўшы.
Усё гэта нейкае абсурднае, як бы нерэальнае, неадпаведнае нармальным чалавечым уяўленням, здаецца, у звычайным жыцці само па сабе немагчымае. Разам з тым гэтыя бязглуздыя гутаркі-допыты, выклікі дарослымі ўспрымаюцца тады без ніякага здзіўлення. Як звычайная жыццёвая з’ява. Для тых часоў, зразумела. Прыкладна так усё ўспрымаецца і чытачом: адзін эпізод тагачаснай рэчаіснасці. А колькі іх такіх было тады...
Апавяданне заканчваецца наступнымі словамі, аўтаравымі: «Дзе вы цяпер, мае францужанкі, што схаваліся назаўсёды ў пыле на нашай грэблі паўвека назад?..» [2, с. 414].
Гэта — як светлы, лірычна-задуменны ўздых пасля аповеду-ўспаміну пра такое складанае тагачаснае жыццё. Апошнія словы гэтыя даюць пэўную падставу меркаваць: усё тое, пра што расказана ў апавяданні, мае самыя непасрэдныя адносіны да асабістага лёсу пісьменніка. Гэтым 176
абумоўлена, дзесьці адсюль, напэўна, ідзе і тая праўдзівасць, якая прысутнічае і ў апісаннях побыту, у малюнках прыроды (тут, праўда, яны выключна сціплыя: не той агульны настрой, не тая жыццёвая сітуацыя ў творы), і ў перадачы ўнутранага стану галоўнага героя, і ў своеасаблівым настроі твора — нейкім успамінальна светлым і балюча абражаным, і, нарэшце, у своеасаблівай цэласнасці ўзноўленай карціны жыцця, у арганічнасці мастацкага свету.
I калі ў апавяданні «Ірга каласістая» адчуваецца далёкі балючы ўспамін увогуле светлага самога па сабе дзяцінства, а «Францужанкі» ўяўляюць толькі эпізод, толькі сённяшнюю згадку пра адно здарэнне ў жыцці чалавека (але такое здарэнне, якое помніцца ўсё жыццё, і здарэнне, у якім адбілася тагачасная рэчаіснасць), то «Тры пуды жыта» — гэта ўжо гісторыя аднаго чалавечага жыцця, якое прайшло «пад знакам» культу асобы. Змест твора складае ўжо не падзея, не эпізод з жыцця чалавека, а, па сутнасці, лёс чалавека. «Апавяданне, вартае рамана» — так называлася рэцэнзія на гэты твор народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча. Сапраўды, значнасцю зместу, глыбінёй распрацоўкі характару, важкасцю ідэйнай напоўненасці, нарэшце, грунтоўнасцю жыццёвай асновы твор гэты несумненна адпавядае такому вызначэнню паэта і навукоўца.
У цэнтры твора лёс, менавіта лёс, Александрыны. Пташнікаў і тут падказвае, дае зразумець, што жыццё, пра якое ён піша, убачана ім зблізку, што гэта жыццё блізкіх яму і ягонай сям’і людзей. Прысвячэнне падказвае: «Памяці Сяльвестры і Александрыны». Пазней, у «Ненапісанай аповесці» (2001), творы відавочна аўтабіяграфічнага характару, будзе сказана, што Сяльвестра, як і Савэрка, пра якога згадваецца ў апавяданні (іх «забраў «хапун» яшчэ да вайны»), — гэта браты маці пісьменнікавай. Александрына — жонка Сяльвестры. Але за гэтым жывым канкрэтным лёсам Александрыны выступае, бачыцца з усёй жыццёвай сілай, духоўнай устойлівасцю і праўдзівасцю лёс беларускай жанчыны. Трагічны і самаахвярна-гераічны чалавечы лёс.
Дарэчы, сёння, напэўна, можна сцвярджаць, што Іван Пташнікаў, як ніхто ў нацыянальнай літаратуры, змог стварыць глыбока заземлены, гістарычна абумоўлены, надзе-
лены грунтоўнай прыроднай і сацыяльнай жыццеўстойлівасцю эпічны нацыянальны жаночы характар. Дастаткова нагадаць тут такія творы, як «Лонва», «Тартак», асабліва «Алімпіяда»... Жанчына ў гэтых творах у найбольшай ступені ўвасабляе лёс беларуса ў XX стагоддзі — еднасць з прыродай, вернасць зямлі, працавітасць, сумленнасць, любоў да дзяцей і адданасць сям’і, вялікую цярплівасць і вынослівасць, веру ў жыццё, у перамогу дабра. Бо без гэтай веры і жыць нельга было б.
I вось Александрына: «Высокая, ценкая, высахлая за сваё праклятае бязмужняе адзінокае жыццё на трэску — адна гадавала трое дзяцей, бегала кожны божы дзень у калгас ад цямна да цямна па нарадзе, насіла кляймо сям’і «ворага народа», памагала ў вайну партызанам, рвала жылы пасля вайны пры бясхлебіцы, пакуль не састарэла і пакуль не перасталі да яе чапіцца калгасныя брыгадзіры, каб ішла араць, баранаваць, жаць, выкідаць з праварын гной, палоць, выбіраць бульбу, даглядаць, малаціць, калаціць... Гэтулькі ўсяго перарабілі рукі з кляймом...» [2, с. 418].
Сяльвестру, мужа яе, першы раз арыштоўвалі пагранатрадам у 1933 годзе. Hi ён, ні яна не ведалі за што. У 1935-м адседзеў тры месяцы за тое, «што згніла ў парніку бульба, трапіўшы пад мароз». Пяць мяшкоў. У 37-м арыштавалі трэці раз. Арыштавалі і не адпусцілі. Пра ўсё гэта чытач даведваецца з допыту Александрыны ў 1956 годзе, калі справа яе мужа рыхтавалася да перагляду. Дапытваў малады кэдэбіст. У нейкі момант на допыце Александрына не можа стрымацца, пачынае плакаць. Следчы не супакойвае. Плачучы, яна падумала: «Калі ён не першую яе дапытвае, то, відаць, ужо наслухаўся і плачу і нагледзеўся бабскіх слёз. А таго плачу — вёскамі і слёз — рэкамі ён не чуў і не бачыў: маладзен...» [2, с. 423],
I тут не проста словы, прадыктаваныя пэўным настроем, выказаныя ці падуманыя ў адпаведным душэўным стане. Яны жыццём яе выпакутаваныя, нажытыя. Яе асабістым жыццём і жыццём вёскі. Бо такое было не з ёю адной, такою была не яна адна. На запытанне кэдэбіста ў канцы допыту, ці хацела б яна што дапоўніць да сваіх паказанняў, Александрына ледзь не крычыць: «Дапоўніць? Больш 178
нічога не хачу дапаўняць. А каб можна было дапоўніць — дапоўніла б... Што згнаілі маладымі ў зямлі і майго Сяльвестру і Савэрку... I ў нашай вёсцы па чалавеку, лічы, праз хату...» [2, с. 428].
У 1956 годзе пасля допыту малады кэдэбіст сказаў Александрыне, што справа яе мужа будзе перагледжана. Прайшло больш за год. Жанчына ўвесь час «цяпер чакала вестак і лічыла кожны дзень, a то і кожную гадзіну». Нарэшце прыносяць пісьмо. Ваенны трыбунал Беларускай ваеннай акругі паведамляў, што «дело по обвнненіію Пташннк Сельвестра Лазаревнча пересмотрено», «постановленне от ... 1937 г. ... отменено, н дело за отсутствнем состава преступлення прекраіцено.
Пташннк Сельвестр Лазаревнч реабнліітнрован посмертно» [2, с. 431].
Пісьменнік псіхалагічна дакладна перадае душэўнае ўзрушэнне жанчыны. Яна анямела і ўсё анямела. «I ходзікі, і радыё маўчалі... У вачах то белае, то чорнае... I слёзы з воч... Самі цяклі руччом, самі перасыхалі, пасля зноў няклі...»
Колькі так працягвалася, яна не помніла. Да яе прыходзіць страшная думка: «Дваццаць гадоў яна помніла, што Сяльвестры няма, але ўсе дваццаць гадоў думала, што ён жывы. Помніла, але не памінала... А трэба было памінаць... Аж дваццаць гадоў...» [2, с. 432].
Пташнікаву з выключнай мастацкай выразнасцю, псіхалагічнай глыбінёй і пераканальнасцю, можа, як нікому ў нашай літаратуры, удалося паказаць, зноў жа, грунтуючыся пераважна на сваіх дзіцячых назіраннях і перажываннях, што значылі культаўскія рэпрэсіі не толькі для саміх рэпрэсіраваных, але і для іхніх родных і блізкіх, для суседзяў, для народа. Яны парушалі адвечныя маральныя асновы чалавечага агульнага жыцця, нявечылі людскія душы, гнялі, прыніжалі чалавека. 3 дня ў дзень. Пастаянна. Штодзённа. He ў аднаго пакалення. Калі ж была выкрыта, паказана хлуслівасць, спекулятыўнасць гэтай рэпрэсіўнай палітыкі і найвелізарнейшая злачыннасць гэтай практыкі, усё стала добра відаць і адчувацца ў кожным канкрэтным выпадку, у кожным прыватным лёсе.
Александрыну ратавалі штодзённыя клопаты пра дзяцей і пастаянная праца — цяжкая, знясільваючая, ад цямна да цямна. Праца прытупляла боль, глушыла думкі. Ды і давала нейкі кавалак хлеба.
Ратавалі найбольш дзеці. Яны вызначалі сэнс жыцця, мэту чалавечага існавання. Іх трэба было карміць, апранаць, выхоўваць, вучыць. Александрына выгадавала іх, вывела ў людзі. Але жыццё з пастаяннай незаслужанай крыўдай у душы, прыхаванай насцярожанасцю і заўсёдным страхам прывяло да таго, што чалавек зусім перастаў радавацца, што ў ягонай душы злосці назбіралася аж цераз край: злосці на людскую несправядлівасць, абыякавасць да іншых людзей, жорсткасць.
У сувязі з гэтым варта звярнуць больш пільную ўвагу на сцэну касьбы, сцэну, якая напісана з выключнай мастацкай сілай і якая нясе ў сабе глыбокі абагульняльны сэнс.