Сучасная літаратура каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку

Сучасная літаратура

каардынаты ідэйна-мастацкага пошуку
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 286с.
Мінск 2008
84.54 МБ
Кантрасты і парадоксы побыту не абмінулі і сучасны горад. Прыгадаем малюнкі гарадскога пейзажу ў некаторых вершах Л. Рублеўскай з нізкі «На вулках места», напісанай як бы ў працяг названай вышэй нізкі М. Багдановіча. Аднак у цэнтры ўвагі паэтэсы не Вільня, а сучасны стандартна занядбаны, бязлікі горад, пазначаны слядамі безгаспадарлівасці і разбуральнай дзейнасці чалавека (вершы «Гарадская восень», «Гарадскі раманс», «Гарадскія дзеці»).
Л. Рублеўская нарадзілася і вырасла ў Мінску. Ёй, як і кожнаму, дарагі яе родны кут. У горадзе дзяцінства і маладосці ёсць шмат запаветных мясцін, звязаных з прыемнымі ўспамінамі, таму паэтэса асабліва балюча перажывае розныя негатыўныя з’явы ў гарадскім побыце. Непрыглядныя малюнкі гарадскога пейзажу ў вершах Л. Рублеўскай
сведчаць не толькі пра безгаспадарлівасць і безадказнасць жыхароў горада, але і пра разбуральныя працэсы ў грамадскай свядомасці, якія, на жаль, закранулі, спустошылі душы многіх нашых суайчыннікаў. Што робіцца з ёю, «душою» соцыуму і кожнага грамадзяніна паасобку? Чаму ў нашых душах столькі бруду, а паводзіны нярэдка сведчаць пра пашкоджанне духоўнай прыроды чалавека? Як растлумачыць, дзе знайсці адказ?
У вершы Л. Рублеўскай «Гарадскі раманс» увасабленнем бездухоўнасці з’яўляецца бетонная сцяна, паралелямі яе бачацца зруйнаваныя храмы людскіх душ. Яшчэ больш журботны і трывожны настрой выклікае малюнак асенняга запусцення ў вершы паэткі «Гарадская восень», дзе змрочныя шэрыя і чорныя колеры падаюцца знарок згушчана, тым самым ствараецца прадчуванне Апакаліпсісу. Драматызм грамадскіх варункаў выяўлены ў рэалістычных фарбах з дапамогай прадметнай дэталізацыі. Прыгажосць асенняга шматфарбнага жывапісу як знак Божай волі ўступае ў канфлікт з разбуральнай дзейнасцю чалавека:
Паламаныя лаўкі
прыгожа засцеле лістота, Паламаныя лёсы
прымірацца з болем глухім.
Гэта — восень зямлі,
гэта жоўтая песня самоты.
Гэта — вочы шкляныя праспекта і цемра над ім.
[52, с. 105]
Урбаністычныя матывы, замалёўкі гарадскога пейзажу ў вершах Л. Рублеўскай падпарадкаваныя перш за ўсё яе грамадзянскім пачуццям, таму яны пазначаны амбівалентнасцю рэфлексій. Прыроджаная ўстаноўка на эстэтычнае, прага гармоніі ў сутыкненні з недасканаласцю нашага побыту і жорсткасцю чалавечай натуры разбіваюцца, выклікаючы разлад, раздвоенасць у душы лірычнага героя. Сказанае асабліва выразна акрэсліваецца ў вершы «Вечаровы дождж», дзе ў мастакоўскую палітру густа падмяшаны беспрасветнасць цемры, начная непрагляднасць, адэкватныя адчуванню непрыкаянасці, адзіноты.
Драматызм часу ўрываецца ў вершы Л. Рублеўскай усведамленнем бессэнсоўнасці, бесперспектыўнасш, невырашальнасці многіх неабходных спраў, добрых ініцыятыў, скіраваных на карысць грамадскага дабрабыту. На першы план выходзяць адраджэнскія матывы, праблемы беларускасці, а таксама духоўнай дэградацыі, прыкметнай у сённяшнім грамадстве («Апошняя душа», «Пакаранне паэта», «Адукацыя», «Гарадскія дзеці»), Адной з асноўных прычын бездухоўнасці бачыцца недасканаласць, а дакладней адсутнасць належнага выхавання ў дзяцей павагі да нацыянальнага — гістарычнай памяці народа і ўласных спадчынных каранёў: «... А казкі «на беларускай», // як ліры залатаструнныя, // Маўчаць на кніжных паліцах, // хаця павінны — іграць» [52, с. 112].
Камяніцы гарадскіх муроў, сцены перашкаджаюць бачыць адкрытую далячынь перспектывы неабсяжных прастораў. Звернемся да вершаў С. Шах «А што ты ўбачыш з гэтага акна?..» і «За гэтым домам даль павінна быць...». Бедныя, выцвілыя фарбы гарадскога ландшафту не могуць радаваць сваёй непаўторнасцю. Сціснутыя сценамі камяніц, гараджане няўтульна пачуваюць сябе на гарадскім асфальце ў абмежаванай прасторы і не могуць пазбавіцца цяжару прыгнечанасці, адчужэння асобы. Як і ў Л. Рублеўскай, сцяна ў інтэрпрэтацыі С. Шах выступае сімвалам душэўнага дыскамфорту, гнёту. Душа лірычнай гераіні імкнецца зліцца з прыродай, растварыцца ў свеце хараства, але сцяна адгароджвае яе ад гэтага свету, што выклікае настальгічныя пачуцці:
За гэтым домам даль павінна быць — спакойная, блакітная, скразная. Ў яе зірнуць заманліва карціць, а дом шматпавярховы замінае.
[58, с. 165]
У чалавеку, як частцы прыроды, закладзены генетычны код — памкненне да волі. Немагчымасцю яго рэалізацыі можна растлумачыць адэкватны настрой, рэфлексійнасць мыслення лірычнай гераіні — гараджанкі. Сутыкненне ўзнёслай мэтанакіраванасці, мары і яе нязбытнасці
нараджае разлад у душы, набывае рамантычную афарбоўку. Сюжэтная лінія верша «А што ты ўбачыш з гэтага акна?..» пазначана канфліктнасцю двух планаў: рэальнай гарадской сцяны як неадольнай перашкоды сувязі чалавека з космасам і ўяўнага малюнка неабсяжнага далягляду, за якім свабода, воля. Сцяна набывае ўстойлівыя рысы сімвала, робіцца ўвасабленнем адчужэння асобы:
А што ты ўбачыш з гэтага акна?
Хіба кавалак выцвілага дома.
3 якіх часоў без фарбы, — невядома, — Яго нібы забытзя сняна.
[58, с. 164]
«Кавалачак нябёс», «кавалак лесу» баязліва і нібы выпадкова выглядваюць з-за надакучлівай, выцвілай сцяны. А душа імкнецца на шырокі прастор, дзе хараство навакольнага свету абяцае ўзноўленую раўнавагу і гарманічную завершанасць пачуццяў і настрою.
Здавалася б, найбольш эмацыйна нейтральныя ў адносінах да чалавечай душы рэаліі гарадскога пейзажу ў Bepmax М. Касцюкевіча («Горад», «Начны праспект», «Марудна цягнецца тралейбус...»), але і тут адчуваюцца адзінота, непрыкаянасць, няўтульнасць. Няма адпачынку для душы гараджаніна:
На небе краты хмарачосаў, Памерамі ўсяляюць страх. Скрозь па асфальтавых латках Паўзуць машыны — злыя восы. I дрэвы ціха патанулі Пад пылам вечнай мітусні, Калі ў неонавай кашулі Стамлёны горад неба сніў.
[29, с. 49]
«Ноч паказала шэры нораў»; «Заспаны люд нудота кволіць» — так з дапамогай метафары перадаецца агульны стан душы гараджаніна, у настроі якога дамінуюць шэрыя, змрочныя колеры ночы.
Горад А. Мінкіна таксама бачыцца ў экзістэнцыйным асвятленні: сонным, спустошаным, амаль нежывым. Не40
прыветны, чужы, нават варожы, ён нараджае ў душы пачуцці адзіноты, разгубленасці, адчаю, індыферэнтнасці. Горад моцна трымае чалавека ў сваіх жалезабетонных абдымках, нівелюе, робіць яго безаблічным, пазбаўленым індывідуальнай непаўторнасці: «я брыў з застыглаабыякавай грымасай вірлівым праспектам у прышлае Нікуды», «у тахт майму кроку тахкала сэрца з металу» [38, с. 49]. Падобныя сацыяльна-псіхалагічныя рэаліі, асабліва ў вершах «Расколіна», «Насланнё», «Кай», «Краіна ночы», напоўненыя прывідамі, зданямі, нагадваюць рэмінісцэнцыі з твораў А. Камю і іншых экзістэнцыялістаў.
Адчуванне безвыходнасці, трагізму ў асэнсаванні тэмы горада асабліва ўзмацняецца «прысутнасцю» чарнобыльскай бяды, якая чорным крылом ахутала не толькі беларускія вёскі, але і гарады:
Гэты горад, дзе дождж...
Кафедральным саборам
Ты на пляцы Айчыны стаіш да нябёс.
Над табою ляцеў быў бязлітасны воран. Супакоіўся.
Попел чарнобыльскі строс...
Гэты горад і дождж...
Гэты воран і Сож... Чакацьме...
... Чаго ж?
[32, с. 9]
Гэта радкі з верша «Горад» В. Куртаніч. Нават у стане крайняй узруіпанасці паэтэса ў сваёй зняверанасці не перакрэслівае канчаткова веру і надзею на лепшыя часы. У гэтым наструненым пытанні — жаданне сцішыць боль, супакоіць растрывожаную душу, дачакацца спраўджаных спадзяванняў хоць на мізэрны праменьчык святла ў начной цемры, пранізанай смертаноснымі рэнтгенамі «начнога» чарнобыльскага сонца.
Пры наяўнасці сучасных інфармацыйных магчымасцей адкрываецца шырокая перспектыва засваення сусветных літаратурных традыцый. Цяжка гаварыць пра перавагу нейкага аднаго літаратурнага кірунку. Думаецца, што ў сучаснай паэзіі пануе сапраўдная мазаіка стыляў. По-
шукі і эксперыменты мастацкага самавыяўлення вядуцца ў рэчышчы многіх плыняў — сімвалізму, імпрэсіянізму, экспрэсіянізму, сюррэалізму, экзістэнцыялізму, адным словам, — сапраўднае постмадэрнісцкае абнаўленне паэтыкі. Калі А. Разанаў і яго паслядоўнікі ў сваіх сюжэтах і паэтыцы аддаюць перавагу постмадэрнізму, то многія паэты вядуць пошукі вобразна-стылістычных інавацый на сумежжы рэалістычнай, рамантычнай і сімвалісцкай плыняў. Характэрным у гэтых адносінах з’яўляецца невялікі зборнік маладога паэта А. Дуброўскага «Паміж небам і багнаю» (1997). Таемнасць, неакрэсленасць уражанняў, падтэкст, расплывістыя контуры вобразаў, няўлоўнасць імгненняў, трапяткія блікі святла ў начной цемры — усё гэта сведчыць пра пераважную схільнасць паэта да засваення мастацкага патэнцыялу сімвалісцкай, найперш блокаўскай паэтыкі («Недарэчы», «Жахлівы сон», «Вакзал»).
Кантрастнае адлюстраванне свету — хутчэй фон, на якім акрэсліваецца халодная дрымота начнога горада, дзе праз цемру праступаюць «з бяздушнай цэглы сцены». Паэт хоць і пераконвае чытача, а найперш самога сябе ў абыякавасці да начных прывідаў, але на самай справе ён уважліва прыглядаецца да «гэтых нерухавых, маўклівых позіркаў і твараў без чуцця» [19, с. 6]. Аднак сутнасць сімволікі А. Дуброўскага, як і многіх паэтаў маладога пакалення, у выяўленні трапяткой прагі святла. Яго мара, надзея, будучыня — сімвалічны «Горад Новых Імяў». Лірычны герой паэта пачуваецца няўпэўнена, без цвёрдага грунту пад нагамі, «паміж небам і багнаю», але не траціць спадзяванняў, рэалізаваных у мастацкім бачанні запаветнай паласы святла.
У паэзіі «дзяцей горада», якія выраслі на гарадскім асфальце, паміж муроў-камяніцаў, адчужэнне асобы мае больш касмаганічны характар, дэтэрмінаваны не нейкімі пэўнымі праблемамі, ахутчэй разуменнем няпэўнасці, недасканаласці ў вялікім неабсяжным Сусвеце. Горад для іх — па-сапраўднаму «свой», крэўны, дзе шмат непаўторных мясцін, з якімі звязаны прыемныя згадкі.
Перажыванні ж былога сельскага жыхара, воляй лёсу закінутага ў горад, разгортваюцца крыху ў іншай мараль42
на-псіхалагічнай плоскасці. Горад ніколі не стане яму па-сапраўднаму сваім. Выхаваны з маленства ў сельскім асяроддзі, на ўлонні шырокіх і вольных прастораў, ён назаўсёды застаецца вяскоўцам, чужым на гарадскім асфальце. У душы пастаянны канфлікт. 3 аднаго боку, прага свабоды, прасторы, прыгажосці, з другога ж — выгоды ўладкаванага гарадскога дабрабыту. Псіхалогія вяскоўца, селяніна, характэрная для большасці гараджан — былых вяскоўцаў, — у многім вызначае склад іх мыслення, паводзіны і ўчынкі. Сярод гарадскіх муроў яны востра адчуваюць сябе непатрэбнымі, выбітымі з жыццёвай каляіны, адарванымі ад звыклага асяродку. Вёска, як магнітам, прыцягвае да сябе, не адпускае на працягу ўсяго жыцця, нараджае ў душы лірычнага героя многіх сучасных літаратурных твораў настальгічныя пачуцці, у якіх ён, аднак, чамусьці не жадае прызнавацца нават самому сабе. Згадаем радкі верша А. Пісьмянкова «Ты адбі мне тэлеграму...», які ў свой час быў пакладзены на музыку і стаў шырока вядомай і папулярнай песняй: «У мяне не настальгія — // Проста сум па чысціні» [44, с. 42—43].