Судуманьне  Мікола Калядны

Судуманьне

Мікола Калядны
Выдавец: Галіяфы
Памер: 132с.
Мінск 2018
15.8 МБ
Канечне! Прылічыла да дурняў і чагосьці чакае! Жахліва! Ну і ўліпла! Што ж рабіць? Як адсюль змыцца?
— Цябе ніхто адсюль ня выпусьціць. Усім іством ты іхняе. Калі ты гэтага пакуль ня цяміш і не жадаеш сабе нашкодзіць, раю паверыць і адпачыць. Раньне мудрэйшае.
Сапраўды, я стамілася і ніякавела ад палючых думкаў. А забыцьцё гоіць. Вунь і ложа. Baflail, лягу.
У запамках мітурылася абы што. Адкуль толькі яно й бралася. Само такога ніколі ня ўроіш. Насланьнё нейкае, хоць Адверху пастаянна нагадваюць, што ўсё спараджае ўласнае сьведам’е. Як бы там ні было, а Неба прычыняецца да любых нашых абставінаў і ўлічвае выключна свае мэты, разглядаючы нас як звычайнае матэрыяльнае зьмесьціва сваіх ідэяў альбо біяробатаў, а дакладней — як уяўнае, ілюзорнае стварэньне Касмасовага Прызваленьня. Можа, як звычайна, плялося б і яшчэ якое мысьляваньне, толькі я хутка забылася.
29
Хоць начных крозаў і стацьця было шмат, але жахаў, соннага душаньня яны ня выклікалі. Ранкам я прачнулася лёгка, са сьветлым адчуваньнем і нічога ня памятала.
За ўчарашняе стала няёмка перад Юнто, якое знаходзілася побач і чуняла. Пацягнула да выбачэньня, але штосьці стрымала.
Тады я наблізілася да вакна.
Назьне было сонечна, ясна. I — рухаліся мутакі, нават карэкі?! Мяне торгнула.
— Ты таксама можаш выйсьці, але на большае не разьлічвай: псыхічнае поле не дазволіць. Папярэджваю: нават і не спрабуй.
Прагнучы хоць бы якіх зьменаў, я шмыгнула вонкі.
Тут цякло звычайнае нясьпешнае жыцьцё, і на мяне ніхто не зважаў. Гэта задаволіла, і я пакрочыла наўгад.
Разнастайнае велягурнае акружэньне магло б захапіць, калі б не адчэпнае жаданьне зьнікнуць. Усё здавалася патэнцыйным стоўпішчам магчымасьцяў, якія дапамаглі б ажыцьцявіць гэта і цэлым вярнуцца ў касмасо, як раней. Я ўглядалася, чакала, вярцела і целам, і помысламі, але нічога не адбывалася — і мяне злавала. Дзе яно, выйсьце? Гэта ж маё сусьвецьце! Чаму ў ім нельга воліць, гаспадарыць, камандаваць? Зноў ашукваюць, сьмяюцца, паказваюць дулі! Хто вы? Пакажыцеся!
I раптам мяне страсянула так, што я ўпала на далоўе і пачало курчыцца ад нуднага ўнутранага вярчэньня ўсяго шлуньня. Адольвалі болевыя адчуваньні. Думкі, сьвядомыя рэакцыі
прапалі. Дзесьці гучалі мэлёдыі, мроіліся неспасьціжныя зрушэньні й пэртурбацыі сутнаснага. Неверагодна, але маё іство ведала, што за ўсім гэтым абавязкова стаіць тое, што завецца выратаваньнем.
I яно выявілася! Схіляючыся і ахутваючы, забрала мяне ад месца здарэньня і панесла туды, дзе сапраўды чакала збавеньне. Імгненьнямі агоўтваючыся, я адчувала ягонае занепакоенае дыханьне, узбуджанае тахканьне сэрца і шчырыя, ласкавыя позіркі. У промнях вачэй, мысьлявых вылучэньнях я знаходзіла то Юлё, то Юсо, то Юнто.
Прачхнулася ў памяшканьні, на тым самым ложы. Прастаро пуставала, а потым напоўнілася гукамі й флюідамі. Да мяне наблізілася Юнто, а дакладней — ягонае ўсьмешлівае аблічча.
— Выдатна! Апрытомнела! — узрадавана казала яно, завіхаючыся ўгалавах. — Ох, і шмат у цябе людзкога! А я думала, што арыё жывуць побач толькі фізычна. Колькі ж яны навытваралі, што Нябёсы прыладзілі іхныя звычкі і да нас. Атрымліваецца, і сусьветныя катаклізмы ня ўсё вырашаюць. Трэба памазгаваць.
Мне было добра, і я ня думала.
Але неўзабаве сьведам’е ажывілася і нагадала аб маім драматычным становішчы. Цікава, што яно падалося мне не такім безнадзейным, як учора. Я стала прыглядацца да Юнто.
— Цябе не пакідаюць асацыяцыі майго падабенства да кагосьці, — распачало яно, разраджаючы напружаньне. — He хвалюйся. Усё нармальна. Яны ўзьнікаюць, таму што ты чуйна, адэкватна ўспрымаеш вонкавыя подступы, набліжэньні да сябе. Покуль яны незразумелыя. Калі жадаеш, магу тое-сёе растлумачыць.
Безумоўна, я пагадзілася і адзначыла ажыўленьне, нават збліжэньне між намі — і мяне гэта ўзрадавала.
30
Юнто зь цікавасьцю зірнула і таксама весялей прамовіла:
— Адкрыцьцяў будзе многа. Ты падарожнічаеш, я — таксама. Ты — фізычна, я — духоўна. Цябе вядзе натхненьне, мяне — асэнсаваньне. Ты як сьляпое, я як відушчае. Ты знаеш, я ведаю.
Мяне адразу зьдзівілі й захапілі яго ляканічныя вызначэньні й характарыстыкі. Уражвала падрабязнае веданьне майго жыцьця. Сапраўднае варажбіцтва!
— Канечне, адказаў на ўсе пытаньні ў мяне няма, але асноўнае распавяду. Mae продкі — валшвы. Ад іх ідуць і здольнасьці. Гэтыя гістарычныя зьвесткі былі вычарпальнымі датуль, пакуль я ня трапіла сюды. Тут праясьнілася многае. Кіравецтва паселішча, адыёзнае ўвогуле,
любіць паўтараць: Deus conservat omnia — i, наўзьдзіў, беражэ кожнага як каштоўнае энэргетычнае рэчыва, заахвочвае асьветніцкія памкненьні і не забараняе карыстацца касмасовымі інфармацыйнымі каналамі, даступнымі толькі ў гэтым месцы. Я ўзялося за гэта і вызначыла сваё паходжаньне аж ад нараджэньня Сусьвецьця!
Маё зацікаўленьне расло, вочы гарэлі, і над мяне зьбіралася яркае пярэстае воблака. Гэта і Юнто дадавала ўзбуджэньня: яно таксама распалялася, ператвараючыся ў сьлічнае прамяністае стварэньне.
— Гэта было неверагодна! Даведацца пра такое! Спасьцігнуць сапраўднае, праўдзівае! Я было на мяжы памяшаньня! Насамрэч, ля вытокаў быцьця стаялі прамыя божыя ўвасабленьні, то-бок пярвічныя духоўныя манады. Яны вечныя, наўмянальныя. Выяўляюцца, увасабляюцца, уцелаішчваюцца ў любым мэнтальным, астральным, матэрыяльным асяродзьдзі, набываюць розныя формы і абліччы, існуюць безьліч разоў, дадаючы да сябе ноўніцтвы й досьведы, узбагачаючыся, узьвялічваючыся, але застаючыся сутнасна нязьменнымі, каранішчамі й галамнямі назаўсёды злучанымі з Баго.
— Дрэва! — радасна выгукнула я. — Уявеньне ўсіх часоў і народаў! Выдатна! Усё ўвачавідкі,
і хадзіць далёка, капаць глыбока ня трэба! Назірай, думай — і адчыняцца Баговыя вярэі!
— Так, агульнае — заўсёды больш зразумелае і дасяжнае, — працягвала Юнто, зіркаючы на вокны. — Але як знайсьці на дзерве сваё вецьце і свае лісточкі? Атрымалася і складана, і проста. Складана было наўчыцца, а проста — убачыць. Я доўга і напружана шукала шляхоў — і знайшло. Дапамаглі кнігі. Усё пры нас, — і яно пальцамі паказала на нашыя галовы. — Дастаткова настроіцца — і тваё касмасовае гольле выявіцца, зашуміць толькі для цябе. А каб тое адбылося, неабходна шмат рыхтавацца. Я працавала. Спатрэбілася некалькі гадоў! I гэта з маімі спадкавымі талентамі! А як іншыя? Садзейнічала адасабленьне. Калі я празерыла... Ніякімі выказваньнямі нельга перадаць таго, што прыходзіць і паказваецца. Адно скажу: якое б ні было выяўленае жыцьцё — яно маленькае сьцябло на маім велічным і магутным дрэве, якое заўжды расьце на Славу Баговую.
31
Хоць я і знала пра ўсё гэтае, але падзяляла почавы і ўражаньні Юнто, шчыра захаплялася ягонымі намаганьнямі. У складаных умовах яно здолела дайсьці да высокага практычнага ажыцьцяўленьня таго, аб чым многія толькі
марылі. Валоданьне такімі ключамі памнажала ўласныя мажлівасьці. Вось толькі рэальна ўжыць іх не было дзе.
— Ты памыляесься і сьпяшаесься, — экстрасэнсорна бачачы мае настроі, працягвала Юнто. — Пачынаньне падштурхнула, дало новае асэнсаваньне свайго жыцьця. Ад мяне патрабавалі выражэньня — і я выявіла яго... Крыху пачакай.
Яно ўзьнялося, пачало хадзіць і як бы ўслухвацца. На нейкае імгненьне спынілася, заплюшчыла вочы і напружылася. Ад ягонага цела ўва ўсе бакі палілося блакітнае зьзяньне, якое працінала навакольныя рэчы, маё нутро і нібыта прачышчала, выслабаняла ад непатрэбнага, нанесенага. Засталося адчуваньне свабоднага і неабходнага напаўненьня.
— Вось так будзе лепей, пакуль перашкаджаць нішто не павінна, — уздыхнула Юнто і села наўспроць. — Ты хвалюесься — і гэта натуральна.
Я сапраўды ўнутрана пытала: а якое дачыненьне да мяне мае такое майстэрства закаванага вязьніцтва?
— Непасрэднае, — спакойна адказала маё візаві. — Табе трэба сысьці адсюль?
— Так.
— Мне таксама. Да таго, як ты зьявілася тут, гэта было неажыцьцяўляльна.
Я зьдзіўлена ўтаропілася.
— Нашыя лёсы злучаныя.
Гэта пэўна, пасьміхвалася я: так прыліплі адно да аднаго, што я ўжо і начую тут! Разам з тым, што нас можа аб’ядноўваць?
— Калі гэтае вечнае кола, — і Юнто распасьцерла рукі, — зводзіць і неаднойчы, значыцца, трэба шукаць значэньня.
А чаго насіцца? Яно навідавоку: ратаваньня безь мяне няма — вось і ўсё!
— Безь мяне таксама, — ягоныя вочы іранічна паблісквалі.
Я пазірала і скрушна згаджалася. Кляпцы зашчоўкнуліся. Выйсьця няма. Патрапіла па самае годзе. Гэтае мутака мяне не адпусьціць. Трэба слухацца. Вынікае, што ўсе атрыманыя ім касмасовыя веды пайшлі толькі на тое, каб заарканіць мяне. Ну і вушлае гадаўё! Калі шчыра, дык і я зрабіла б гэтак жа. Як тое адбылося? Льга пацікавіцца. Спатрэбіцца!
Юнто маўчала і глядзела ў вакно.
Чаму я ня ўлоўліваю ягоных думкаў, нэрвовых хістаньняў? Ня можа быць, каб іх не існавала! Дакладна, абараняецца. Іх тут да ўсякага вучаць.
— Атожылкі растуць паасобку, пераплятаюцца, калыхаюцца не ад таго, што самі пажадалі, а таму, што ім так дадзена. Па-свойму сьведамыя, яны, нат на моцнае бажаньне, ніяк
ня зьвернуцца да найбліжэйшага, калі таго ня вырашыць дрэва. Непасрэдна гольлі злучаныя і абменьваюцца толькі зь ім, хоць добра бачаць і ведаюць адно аднаго.
— Да чаго гэта, Юнто?
— Да таго, што мы прызвычаіліся да аднаго ўспрыманьня і не ўяўляем інакшага. Абсалютызуем свае выразы, фізычныя, эмацыйныя, разумовыя, зусім не задумваючыся, што на сьвецьці ёсьць шматлікія.
— Але ж мы стасуемся з усімі, узьдзейнічаем на іншых.
— Таму што так вырашыла наскае дрэва.
Мне б задумацца, але было чамусьці няёмка, і я адчувала сябе вінаватым.
32
— Я цябе пакрыўдзіла? — болкі шкадаваньня паляцелі ад мяне.
— У рэчышчы нашага ўспрыемства — так.
— То-бок і майго, і твайго?
— Але.
— А іншага?
— Гледзячы якога, — як мне падалося, трохі прывярэдліва мовіла Юнто.
— Ну, калі яго многа, а я ня ведаю ніякага, акрамя свайго, тады можна ўжыць ключнае, — гульліва і знаходліва выдала я.
— Гэтаякое? — крыху спаталыжылася Юнто.
— Прабачэньне, — радасна гукнула я і паслала пяшчотныя імпульсы. — Гэтае адмыкае намыслы любых стварэньняў.
Тут Юнто разгубілася канчаткова і пачало нястрымна вылучаць пярэстыя аблокі, якія хутка запоўнілі памяшканьне. Усталёўвалася зычлівае, дабрадушнае і памыснае асяродзьдзе.