• Газеты, часопісы і г.д.
  • Судуманьне  Мікола Калядны

    Судуманьне

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 132с.
    Мінск 2018
    15.8 МБ
    — Вось, яно тут! Прыстойнае! Цяпер і вам, красухі, пашэнціла. Віншую! А мы аббегаліся шукаючы. Усё местачка абшнырылі. Ужо дамовіліся? He? He гарачыцеся! Тут трэ добра пагаманіць. Іншых угледзінаў ня выпадзе. Ну, бывайце! А я скокну надвор, да паважатых. Нашыя ад іх не адстаюць. Будзе ім па самае годзе. Без абяцаньня іх не адпусьцяць.
    Дзьверы ляпнулі, аж збудаваньне ўздрыгнула. Гаспадары таксама скалануліся і пад лёгкае ўстхненьне павярнуліся да мяне.
    23
    — Гэта — Лаўро, — нейкае спахоўнае і глыбокае ўражаньне не пакідала Калё, хоць вонкава выражалася іншае. — Яны з Баро жывуць па суседзтве, доўга былі бабылямі, бабахотамі, гарцалі зь дзеўкамі, маладзіцамі як апантаныя, усё было мала і станьком. Нас падбівалі да сарамацьця. Больш пільнавалі Юсо. Але сюды ня зь іхнымі мазгамі заляцацца. Я адшывала адразу. На чорта мне блудадзейства, пустое юрэньне! Ня петрыш — адвалі! Юсо трохі гулялася, але заўсёды кеміла, што да чаго, і таксама адпрэчвала ўсялякія жадлівыя забегі. Урэшце, нас так і не ачмуцілі. He знайшлося панятлівага і моцнага нутра, каб зьліцца. А пачуцьці? Ёсьць галовы — будуць і яны. Песьні можна і мармытаць, і на словы сьпяваць.
    Юсо слухала і момантамі кідала двухсэнсоўныя погляды то за вокны, то на мяне. Перапыняць, спрачацца ня мкнулася, чакала і ўрэшце, наважыўшыся, дапоўніла:
    — Яны таксама не адразу злучыліся, жылі зладнага паасобку. Цікава, што насур’ёз ні да каго не хіліліся, толькі балбаталі пра ажаненьне, але так ні з кім і не пабраліся, хоць некаторыя чакалі. Казалі ўсякае. Цяпер вось разам. Дужыя, жыльныя. Хто там за галоўнага? — цяжка сказаць. Нейкія яны аднолькавыя, не камандуюць, адно аднаго слухаюцца, па баках яшчэ зыркаюць, але бязглузда. Да іхнага бабылства цягаюцца такія самыя з усяго вакольля. П’юць, лаюцца, б’юцца. Атрымліваецца: пачуцьці стапталі, а ў мазгі не абуліся. Каму патрэбнае такое жыцьцё?
    — А нашае? — падхапілася Калё.
    — Годнае. Вось жа: прыбылі да нас! — настраёва адказала Юсо і паважліва, ветліва павярнулася да мяне.
    Я слухала, успрымала, але ніяк не магло дайсьці, што адбываецца ў гэтым местачку, і чаму нашае прыбыцьцё выклікала ўсеагульнае ўзбуджэньне? Як яны дазналіся пра нас і чаго чакаюць? Таму запытала зноўку нэўтральна:
    — I што ад гэтага?
    Карэкі пераглянуліся, і Калё мовіла:
    — Калі касмасовыя выклікі будзяць, штурхаюць нас, мы ўсе ведаем, што да кагосьці прыйдзе
    нехта адтуль, — і, націскаючы на апошняе слова, рукамі пакруціла ў прастаро, — і ў жыцьці таго адбудуцца вялікія зьмены — гэта здараецца рады ў гады і зьяўляецца этапным для ўсяго нашага сьвецьця: колькі гісторыяў, легендаў і баек складзена, навукоўцы вывучаюць! Апошняе такое здарэньне было зь дзесяцігодзьдзе таму. У іншых месцах — і таго радзей, да сталецьцяў сягае. Вам, гасьцям, невядома, як уплываюць такія падзеі на людзей, як мы іх чакаем і якімі думкамі жывём. Існуем як запраграмаваныя на стацьцё, як заложнікі чыйгосьці сьведам’я і прызваленьня. Сама галоўнае, што прадвесьціць, запаведаць нічога нельга.
    Я заўважыла, як цягам тлумачэньня зьмянялася вонкавае і ўнутранае аблічча маіх сумоўцаў і як спадзеўна яны глядзелі на мяне.
    — Табе цяжка зразумець нашае становішча, — хвалявалася Юсо. — Яно цалкам залежыць ад цябе, ад тваіх мэтаў. Ёсьць шмат вэрсіяў, чаму да нас прыходзяць і ніколі не застаюцца, а тым больш не вяртаюцца. Усе яны зводзяцца да аднаго: мы ні для каго не цікавыя, не патрэбныя, выракчоныя, таму што варыянтныя. Такіх вымярэньняў безьліч. Хтосьці памазгаваў — мы атрымаліся, яшчэ напружыў думкі — разьвіліся, перадумаў — прапалі. На ўсіх адно немінучае — зьнікненьне, ці бо мы — сьвецьце бяз будучага. Зьлічво асуджаных на быцьцё існуе, але яно
    невялікае. Увогуле, нас няма! Непрыкаяныя фантомы! Так што, Кано, цяпер вакол цябе пуста. Цікава? Ты б жадала такога наканаваньня?
    — He! — амаль выгукнула я, уражанае ад гэткага канкрэтнага і жудаснага сьведчаньня існага.
    — Шчыра, — назіраньне Калё было праніклівым. — Але не хвалюйся. Ты ўжо ёсьць, а вось мы пад пытаньнем. I вырашаць табе.
    Я разгубілася і ня ведала, як паводзіць сябе, ад расчуленьня хістала целам, кудлаціла валасы, шчупальцы, матляла хвосьцем. Арыё моўчкі пазіралі, трывожыліся.
    Настаўнікаў я не адчувала і нэрвавалася яшчэ больш.
    24
    Бязмоўе было кароткім і крыху сукоіла, даўшы вольнае для думкаў. Я ўбачыла асаблівае гуляньне квантаў над Калё і, пацягнуўшыся да іх, нырнула ўглыбкі. Маё істае пачало расьцячацца.
    — Кано, — ад яго ішло збавеньне, — мы цябе не прымушаем і не вымольваем лёсаў. Да свайго прызвычаіліся і ўспрымаем як дадзенае. Так склалася, што нашыя шляхі перакрыжаваліся. Значыцца, нехта альбо загуляўся, альбо пацяшаецца. Калі нішто не таўхае — не гвалтуй сябе, спакойна
    ідзі далей. Папракаць ня будзьма, дый бяссэнсава гэта. Усё адно нас двое, а выбіраць табе мы не дамо. Так, Юсо?
    — Менавіта! — адказала тайко.
    Цяплей вачэй за гэтыя я не страчала, як і такога спляценьня абдымкаў.
    Можна было ня рупіцца і адступіць, як раней, але нешта невыразнае трымала і не дазваляла адхлынуць. Мабыць, адзабыль я загулялася і не адважвалася шчыраць: сябелюбства — моцнае ліха.
    У сенцах нешта загрукацела — і ў памяшканьне ўрынуліся Маро й Анто.
    — Мы працягла адбрэхваліся ад назолаў, — у Анто атрымлівалася ўжываць трапныя азначэньні, — а ты яшчэ даўжэй дудукаеш і, відаць, так нікога й не падужаў! Дзіцё ты нашае! Давай мы палацьвім твае намогі!.. Ах, якія лёсыя арыё!
    Усе сачылі за яго выкрутасамі і ніяк не рэагавалі. Праз імгненьне, калі патыхнула іншым, да яго прыйшло новае натхненьне.
    — Грунтоўна ўскрышылі й засеялі каноднае, — ягоныя думкі перабіралі сутнае ў атачэньні й вызначалі прыналежнае да канкрэтных асобаў. — Цікавыя палеткі атрымаліся: быццам бы розныя, а збожжа адно расьце! Вось чаму вы забарыліся: баіцеся, а мо ня ведаеце як, разам ураджаі зьбіраць.
    Мы слухалі, унікалі і за мэтафарамі бачылі нешта лёсавызначальнае і вельмі добрае. Сьвятлела й цяплела на сэрцах. Але здогадам ніхто пакуль не асьмельваўся даць правільнае і дакладнае выражэньне.
    25
    Яно забруіла ад Маро, якое таксама ўважліва ўслухвалася ў паветранае гучаньне.
    — Цябе, Кано, ветнымі вехамі водзяць, — у яго нават алітэрацыі ўзьніклі, — і гэта змушае ўспрымаць нашае падарожжа не як звыклае шпацыраваньне, а як фармуючае наўмянальнае ўтварэньне, якое зьяўляецца карэнным і абавязвае да падпарадкаваньня. Звычайна ян одаецца на позьніх этапах разьвіцьця. Ты ж перажываеш цяпер. Выдатна і адказна. Разумееш?
    — He зусім, — мяне ўразіла і ўстурбавала такое глыбокае вызначэньне майго жыцьця. — Зноў нешта адбылося і нечакана. Мне паведамляюць, а я не адчуваю. Чаму? Хто я? Мне ад сёньня існаваць строга па правілах: прама, направа, налева — і не выбіраць? А хто будзе мной камандаваць, аддаваць загады?
    — Як бытта дагэтуль ты жыло інакш?! — словы Маро ўскаламесілі сьведам’е кожнага і змусілі да ўдумленьня. — Па-першае, прыйшло не
    зьнянацку: раней мы казалі, што ты адметнае. Па-другое, не адчуваеш, таму што зьмены надыходзяць не кардынальна, а паступова, ашчадна. Галоўнае: тваё жыцьцё спакваля накрываецца тваімі думкамі. Дасюль табой супольна кіраваў хто заўгодна і як прыйдзецца: зоркі, нябёсы, земеньне, падзем’е, сьветлае, цёмнае, шэрае, фізычнае, эмацыйнае, разумовае і гэтак далей — і сутнасна ты нікому не было патрэбнае. Цяпер ты годнае, вартае і пачынаеш распараджацца сабой самастойна, самасьведама, вяршэнстваваць над усім, што ты ёсьць, але толькі ў межах уласнага манаднага існаваньня. Гэта, безумоўна, не адмяняе непахісных кармічных законаў і Баго. Вось такое палажэньне, казуістычнае — для недасьведчаных, выразнае — для пасьвячоных. Звыкайся і прыглядайся.
    — То-бок пацьвердзілі меркаваньне, што мы зь Юсо — ніхто: пры нас можна і сакрэты выдаваць, — лёгкае нездавальненьне адляцела ад Калё мутным воблакам і паказала, як ім далёка да нашага ўспрыманьня сьвецьця.
    — А вось і не! — моцна загучала радаснае пярэчаньне Анто. — Наадварот! Да гэтага сусьветнага прадстаўленьня датычныя ўсе! — і ягоныя рукі разьбегліся ўшыркі. — Але паперад таго, як вы спазнаеце гэта і зьісьціцца наканаванае, Кано чакае яшчэ адно, вельмі важнае для нас, выпрабаваньне.
    Набеглыя думкі запынілі Анто і па-асабліваму запалілі ягоныя вочы, якія нястрымна паімчалі наперад, за шыбы, удалячынь, да зораў. Усіх таксама захапілі гарачыя памкненьні — і касмасовае энэргетычнае мора загайдалася ад новых пераўтваральных хваляў.
    — Кано павіннае самастойна зараз адляцець, а потым наведаць зноў вось гэтае вымярэньне, — адухоўленьне не пакідала Анто і выклікала адпаведныя хваляваньні прысутных. — Гэта магчыма. Нам жа трэба бытаваць тут, каб сьцерагчы і захоўваць каналы двухбаковага лучэньня. Ня зробім — яно аніколі ня здолее вярнуцца назад.
    26
    Калі праўдзіва, дык і пакідаючы сабраньне, я не ўяўляла значэньня таго, што станавілася. Нягледзячы на даходлівыя тлумачэньні, засталося шмат незразумелага. Будучае праясьніць. Я верыла, жадала і ляцела да свайго пакліканьня. Апошнім уражаньнем былі поўныя надзеяў позіркі Калё і Юсо.
    Знаходзіцца і чуцца адным у бязьмежжы, няхай і сваім, ніякавата. Я прывыкла да жывога і блізкага атачэньня, да знаёмага асяродзьдзя, а тут выяўляліся спазоры больш абстрактныя, незразумелыя і, як мне здавалася, бязладныя,
    створаныя невядома кім і дзеля чаго. Амаль усё было нейкае невыразнае, сутоньлівае, хоць і трапляліся яркія, нават збыт, кампазыцыі — потым я скеміла, што гэта залежала ад майго веданьня й уяўленьня.
    Вакольнае бязьмер’е нагадала пра каналы двухбаковага лучэньня, правільнае скарыстаньне якіх, па словах Анто, — ратаваньне для ўсіх. Гэтае цікавае касмасовае становішча заўсёды палашыла людзей, бо доўга ўспрымалася не наўмянальна, а фантазійна, адпаведна разьвіцьця сьведам’я, і не было дасяжным. Нядаўняе адкрыцьцё выявіла сапраўдныя складнікі сусьветных зносінаў сьвядомых стварэньняў і дазволіла ўсім стасавацца без скарыстаньня тэхнічных сродкаў, незалежна ад прастаровага і часовага месца знаходжаньня. Мары аб далёкіх касмасовых вандроўках, аб машынах часо сталі яўнымі. Пры гэтым усе ранейшыя ідэі, пераважна фантастычныя, казачныя і нічым сур’ёзным не абгрунтаваныя, і спробы іх ажыцьцявіць адразу зрабіліся неверагодным глупствам і пустабрэхніцтвам, а іх аўтары абсьмяяныя.