Судуманьне  Мікола Калядны

Судуманьне

Мікола Калядны
Выдавец: Галіяфы
Памер: 132с.
Мінск 2018
15.8 МБ
— Я паважаю і выдатна знаю Маро, — чало Анто зморшчылася, а вочы сягнулі ўгару. — Па-нашаму, цікавы і мудры чалавек, катэгарычных меркаваньняў і скрайніх высноваў. Нам зь ім цяжка. Але мы стасуемся, бо ягонае правіла — лічыцца зь іншымі поглядамі і дамаўляцца без насільля. Такіх заўсёды было мала. А спрычыніліся да вашага падарожжа ня толькі паховіны — іх абрадавыя асаблівасьці яму добра вядомыя і маглі быць растлумачаныя безь мяне. Нешта інакшае пастукалася. Што?
Я зацікаўлена слухала Анто і прыкмеціла ягонае мысьлёвае ўзбуджэньне, выкліканае пошукамі адказаў. У нейкае імгненьне яго трохі страсянула і павярнула да мяне. Незнаёмае прасьвятленьне ахапіла ягоныя зьвіліны, і я адчула, як мяне скануюць.
— Цябе нешта турбуе? — пытаньне Анто прагучала не адразу.
— Нічога, — аўтаматычнамовілая, інстынктыўна ведаючы, што людзям часам дастаткова проста аднаго, няхай і непраўдзівага, слова.
— He падманвай. Я бачу.
Гэта мяне ўразіла і выклікала адпаведныя вонкавыя і прыкметныя хваляваньні цела: нарэшце дайшло, што я цалкам адкрытае. Як гэта? Значыць, хавацца перад людзьмі таксама немагчыма. А казалі...
— He пужайся. Гэта я — такое рэдкае сярод карэкаў празорлівае стварэньне, таму і кірую тут. Іншыя — звычаныя. А ўзапраўды: таемства і сукрыцьце — галоўныя асаблівасьці нашага жыцьця. На іх трымалася ўсё Вялікае Пятае Увасабленьне й існуем мы цяпер. Вашыя гэта скарыстоўваюць і шкодзяць, вось за тое мы вас і ня любім.
Мне было непрыемна чуць такое і няёмка за нас, мутакаў: паўсюль казыраем, што мы — празрыстыя, адчыненыя, таму толькі болагія, а насамрэч яшчэ і дрэнныя, здатныя на гідкае. Прызнаваць гэта вельмі цяжка, для некаторых — немагчыма. А іставетна адно: і ў нас, і ў людзей Творцы заклалі ўсё — дадатнае, адмоўнае, вырашаюць толькі абставіны, варункі.
— Менавіта! — пацьвярджэньне Анто ўжо не зьдзівіла: я абвыкала і паводзіла як са сваімі. — Галоўнае: ты і я — стварэнцы Божыя. Як павя-
дзёма, такімі й будзьма. Гэта кожнае з нас павінна зразумець перш-наперш.
Я ўспыхнула агнёва і жарсна, бо атрымала такое выдатнае прадоўжаньне сваіх ранейшых думкаў. I ад Анто таксама пацяклі хвалі шчырага задавальненьня.
7
Трохі пачасаваўшы, мы вярнуліся ў ранейшае рэчышча, і я зноўку адчула капорсаньне вакол мяне.
— Што такое? — захвалявалася я і пачало азірацца.
— Тут акрамя нас нікога нямашака. Дарэчы, чалавекамі мала цікавяцца: што ўзяць ад тых, хто памірае? Этэрныя каналы даўно перасохлі, зносіны толькі праз Касмасо, дый тое аднабаковыя, — райскае спакойнае быцьцё. Так што цесься: цяпер ты асланёны раўнадушшам сваіх. Ха-ха-ха!
Ягоныя хіхоты былі прыемнымі і зычлівымі, ад чаго і мяне ўзяло сьмяхоцьце: як цудоўна мне адказалі!
— Гуляць у хованкі бессэнсоўна, — у Анто пасур’ёзьнелі матывы, — я кажу наўпрост, як, упэўнены, размаўляла і б Маро, навучаючы цябе: з табой нешта дзеецца, бо ты, ня ведаючы, кранула рэдкія касмасовыя струны і вы-
клікала адпаведныя рэзанансныя зрухі ў іншых сьветах.
— Ніколі ня думала, што звычайныя павароты вачэй, іх скіраваньне на штосьці прыемнае прывядуць да такіх вынікаў, — я паспрабавала неяк унікнуць паглыбленьня.
Зусім не хацелася выварочваць нутро: мы хоць і празорныя, але глыбокія індывіды з характарамі, на недасяжным доньні якіх запаветнае, Баговае.
— Так, у якіх бы вымярэньнях мы не выяўляліся, толькі Баго, Numen, ведае ўсё даастатку, — абагульненьне Анто было бясспрэчным і папярэднічала іншым думкам, і я насьцярожылася. — Цябе ніхто не прымушае, але нам з Маро ведама лепей, і мы імкнемся табе дапамагчы. Я бачу, што струны яшчэ нацягнутыя і можа адбыцца паўтарэньне, больш мацнейшае.
Я нічога няўтульнага не адчувала, таму такія размовы не ўспрымала належным чынам і лічыла, што мае прыяцелі перабольшваюць.
— Маладзёны паводзяць сябе спачатку саманадзейна, — спробы пераканаць не пакідалі Анто, — а потым, калі відавочнае бярэ за горла, пакутуюць і прымаюць. Каб пазьбегнуць ліха, раю прыслухацца адразу, можа, пакуль і без жаданьня. Дрэнна ня будзе: мы ж з табой. А пазьней разьбярэсься. Хто ведае, а раптам усё скончыцца радасна.
— Ox, як мне гэта надакучыла! — замахала я адначасна і рукамі, і шчупальцамі, згаджаючыся. — Працінайце! Зерце! — і адчыніла ўсе свае фібры.
8
Калі агоўталася, знайшла сябе ў іншым месцы побач з Маро і Анто. Мне здалося, яны адпачывалі і пачувалі сябе няблага.
Як высьветлілася, гэтаму паспрыяла я. I якім чынам?
— Дзякуй, Кано! — першым заўважыла маё ачхненьне Маро. — Я ніколі ня думала, што здольнае на такія перажываньні.
— Будзь здаровае на доўгія гады! — пажаданьне Анто гучала шчыра і натхнёна. — Атрымаць такое ад мутакаў — невымоўнае шчасьце.
Я неўразумела пазірала на абодвух і ня ведала, што мовіць. Унутры блукалі, заціхаючы, незнаёмыя кунежныя почавы.
— Тое, аб чым мы кажам, — тлумачыла Маро, — ляжыць у тваіх глыбокіх і істых сховах. Ты — вельмі таленавітае стварэньне, здольнае на неабмежаваныя самавыяўленьні па натхненьні ў любым зь Вялікіх Увасабленьняў. Такімі якасьцямі звычайна валодаюць істоты даўняга касмасовага паходжаньня і глыбокіх традыцыяў. Усё было б добра, калі б ад перанапружаньня сьведам’е
не пакідала цябе і самнамбулічныя ўчынкі не авалодвалі табой. Як высьветлілася, твае ператварэньні ўзьнікаюць ад моцнага эмацыйнага страсеньня, спалучанага з глыбокімі перажываньнямі. Без памагатых тут не абыдзесься.
— Вось мы і дапамаглі табе, заадно знайшоўшы прычыны тваіх апошніх дзіўнасьцяў.
— Карацей, выкрылі і адчулі твае здольнасьці. Як бачыш, засталіся задаволеныя, асабліва ад таго, што ты маеш усе змогі высока ўзьляцець. Але — пры належным кіравецтве.
Я ўважліва слухала і заўважала, як над спрыяямі ўзьнімаліся калярыстыя болачкі, нестасаваныя да казанага. Мяне тое забаўляла, выклікаючы міжвольныя сьмевы і адпаведныя выпарэньні.
— Ты дзе? — зацікавілася Маро.
Я сьмешліва паказала вачмі ўгору.
— Зразумела, — аслабілася яно. — Такое не схаваеш.
— I ня трэба! — узбуджэньне хістанула Анто, выявіла ягонае замілаваньне. — Прыемна, што людзкія пачуцьці вам пасуюць. Ух, якія мы жарскія! — і двухсэнсоўнае мірганьне з пацепваньнем авалодалі ім. — Тваё запальчывае cappa, Кано, не закілзаеш. Духовым парываньнем яно ахапіла ўсё. Якое чарадзейства!
— Без утойваньня, нам радасна быць пакліканымі і весьці цябе, як абранага, да вышыняў, — шчыра мовіла Маро і, азірнуўшы ўсіх, узьнёсла гукнула: — Дык наперад!
9
Моцныя сэнсоўныя бруі пранізалі маё цела. Усе валокны рэфлекторна страпянуліся і сталі вылучаць кванты неспазнанага значэньня. У нейкіх закуточках майго сьведам’я мільганулі няясныя асацыяцыі і, не аформіўшыся, прапалі.
Адляцелыя энэргетычныя імпульсы загучалі, замітусіліся, кругаваротна злучаючыся і ўтвараючы зіхатліва-гаманлівае цячэньне, якое гарэзьліва пабегла ўдалячынь і памкнула за сабой усё мысьленьне. Насустрач несьліся дзіўныя перапоны з размаітых зораў, плянэтаў, рэчаў, істотаў, зьяваў, якія, залежна ад наканаваньня й характараў, складваліся ў спагвезьдзі, касмасовыя пласты, ці бо адметныя жыцьці, расьцягнутыя і ў часо, і ў прастаро. Мяне вабіла да іх.
— Безумоўна! Яны твае, — данесьліся да мяне галасы Маро і Анто.
Я так захапілася, што не заўважыла іхняе прытымбыцьце. Яны луналі бліз як фантомы і назіралі мэтамарфозы таксама зь вялікім пахічаньнем.
— I вашыя! — весялілася я, адчуваючы прыемнае прыцягненьне аднаго з пласьценяў.
— He, толькі твае, — сыгналы ўзбуджэньня ляцелі ад Анто.
— У такім мностве? Аднаму? А вам?
— Гэта — тваё сьвецьце, тваё галяктычнае прывольле, — з такім самым узбураньнем адказвала
Маро, разглядваючы найбліжэйшае сузор’е. — Мы, як кажуць, у цябе ў гасьцях і на паслугах.
— Што загадаеце, вашае высокаснае? — пракаветнае выдыганьне Анто на фонах плянэтаў выглядала пацешна. — Ці мо само выканаеце?
— Канечне, самастойна, па-собску, але разьлічваю на спамочаньне, ваша! — гульліва ўздымаючы бровы, вялікасна мовіла я.
Гэтак, забаўляючыся, мы апынуліся ў абдымках зямных рэаліяў, якія прыцягальна мільгалі перад нашымі споглядамі.
— Кано, ты ўваходзіла ў плянэтарнае жыцьцё цікава, адмыслова! — назіраньне Анто было пільным, глыбокім і неадрыўным. — I зусім ня так, як павінна быць па сцьверджаньнях навукоўцаў або рэлігійцаў... Я губляюся... Чаму і каму верыць?
— Ну, толькі ня вашым людзкім аблудам і казкам! — успыхліва адрэагавала Маро і, крыху памаўчаўшы, дадала: — Дый і ўяўленьні мутакаў, хоць куды правільнейшыя, усё адно прыкметна адрозныя ад таго, што мы бачым. Усім нам варта грунтоўна памазгаваць.
— А што тут думаць? — не стрымалася я, бо не жадала ніякіх дыскусіяў, тым болып у асабістых уладаньнях. — Я лічу ўсё гэтае, — і маё іство закалацілася ад прагнага аб’ёмістага ўспрыманьня, — не чарговае глябальнае ашуканства, а доўгачаканае праўдзівае адкрыцьцё аб’ектыўнага становішча. Нам трэба прымаць
яго адразу і канчаткова, каб нарэшце нармальна і ясна існаваць.
— Маладое — гарачае, — Маро прызадумалася, гледзячы то на мяне, то на карціны майго летапісаньня. — Лёгка так разважаць, калі ў цябе ёсьць такія пераканаўчыя здольнасьці бачаньня. А як быць астатнім, звычайным стварэньням, глухім, сьляпым? Зноў паверыць чарговым байкам? Колькі іх было? Безьліч! Лягчэй стала? Таемства, ліха і пакуты зьніклі? Дудкі! Адны трансфармаваліся, а іншыя, па законах размнажэньня, павялічыліся. Пад сонцам так было, ёсьць і будзе. Льга запамятаць: у праўдашуканьні на нешта значнае, што ідзе ад сьмяротных, спадзявацца ніколі ня трэба, як ад тых, хто дае, так і ад тых, хто атрымлівае. Толькі Найвышэйшае, Боскае Прызваленьне спасылае нам сапраўдныя веды. Яны йдуць адрасна, індывідуальна, парцыённа. Іх неабходна адчуваць, разумець і захоўваць. Рабіць гэта — найлепшае навучаньне і самае надзейнае арыентаваньне.
Над Анто паднімаліся лёгкія выпарэньні і разуменьня, і намераў спрачацца. А ад мяне адляталі згусткі раздражненьня, таму што спрыяі не прымалі маіх перакананьняў адразу.
— Вы ня верыце майму бачаньню? — крыўдавала я. — Вось гэтаму? — і я шчодра кідала свае чуцьці ўва ўласнае сусьвецьце, каб яшчэ раз, мацней даказаць, што ўсё сапраўднае. — Адкуль
яно? He ад Баго? He Яго Прызваленьне? He рашэньне Адзінага на маё існаваньне? Тут усё малое, усе часьцінкі кажуць-крычаць: мы — Баговыя, ад Яго пайшлі і да Яго вернемся! Бярыце, любіце і шануйце нас! Мы — гэта вы! Усе — адно і ў Адным!