Судуманьне  Мікола Калядны

Судуманьне

Мікола Калядны
Выдавец: Галіяфы
Памер: 132с.
Мінск 2018
15.8 МБ
Я толькі падумала, што рабіць, як дзьверы расчыніліся. Мімаходзь сярод рознага пырхнула: дзікунства! навошта запірацца? у мутакаў такога няма.
Вонкі мелася выйсьці голае адаміта, але, стыкнуўшыся са мной, асалапела і адступіла назад. Яму было цёмна і не відаць. Я ж бачыла ўсё выразна, нават калярыстыя выпрамяненьні ягонага цела, але ад нечаканага таксама зьбянтэжылася. Больш за ўсё мяне ўразілі шырока расплюшчаныя вочы: бытта на мяне ўтаропілася Юлё. Адкуль? Чаму? Няўжо ад хваляваньня ўсе людзі аднолькава глядзяць? Ня можа быць, каб так буяла аднастайнае — гэта супярэчыць усім законам! Назьдзіўна яшчэ і тое, што перада мной стаяла мужчынскае стварэньне.
Нечакана нешта рыпнула, і да нас выйшла другое аголенае хамо, ужо жаноцкае. Я ледзь не абамлела, калі яно нагадала мне маладога на мінулым ажаненьні: такое ж прыцягненьне і настраёвае гуляньне нутра.
I я зрабіла абагульненьне: ад узрушэньня ўсе людзі аднакія і спаверху, і ўсярэдзіне і могуць зьмяняцца плоцева — а мо гэта тольма маё
ўспрыманьне? Для пацьверджаньня трэба пацікавіцца ў настаўнікаў.
Абодва не засаромеліся — а мне распавядалі адваротнае, — абняліся і выйшлі для патрэбнага. Я пакрыўдзілася: яны што, мяне да жывёлаў прылічаюць? Ну, пачакайце! Я вам пакажу!
Вярнуліся таксама галыя і адразу кінуліся ў абдоймы, сталі наўзацмачкі цалавацца, як быццам мяне і не было. Іхныя рухавыя целы спляліся і склалі адно жыватроплівае жарснае ўтварэньне, характэрнае для дзьвюхплоцевых у моманты запачацьця нашчадзтва.
Я неаднойчы бачыла людзей у моманты спароўваньня і ўспрымала тое як звычайнае выкананьне імі фізыялягічных функцыяў падаўжэньня жыцьця, і спачатку не разумела, чаму яны так цягнуцца, імкнуцца рабіць гэтыя акты проста так, бяз думкаў аб спадкаемцах. Потым да мяне дайшло, што тыя трымаюцца на прыемных адчуваньнях, цялесных насалодах, на ўсім любаярлівым, то-бок на тым, чаго так не хапае людзям.
I я па-іншаму паглядзела на іх: адначасова шкадавала і пахічалася; мяне ўразіла драматычнае, нават трагічнае, прызначэньне адамітаў. Нябёсы, каб споўніць нейкія невядомыя нам пляны, разьдзялілі сваіх стварэньняў напалам, даўшы ім толькі адно вартае лучэньне — плоцевае, якое суправаджаецца задавальнень-
нем — чуцьцём, мізэрным у зямным сьвецьці й вялікім у многіх іншых. Людзі інтуітыўна ўспрынялі такое дзяленьне несправядлівым, крыўдна-ашуканцкім і апантана ўзяліся за выпраўленьне, якое ўбачылі ў нястрымных прыемных фізычных сукупленьнях, замест таго каб пакорна прыняць дадзенае звыш і ўгамавацца. Бяздумнае памкненьне людзей да салодаснага, распуснага і юрлівага існаваньня спрычыніла згаршэньне і занядбаньне галоўнага прыроднага пакліканьня — нараджэньняў, памножыла радавыя заганы. Колькаснае пераважыла якаснае. Калі напачатку хомы прытрымліваліся навязаных ім абавязкаў размнажэньня, інстынктыўна ды неразважна пладзіліся і ў тэмпэрамэнтным адурэньні шанавалі сваіх нябёсных даўцаў, дык апасьля ўсмакаваліся, затлумілі мазгі блудадзействам і адпрэчылі багалюбства, сказіўшы само паняцьце дзетараджэньня.
Творцы вялікага і малога, памятайма: усе ідэі дэтэрмінуе аргазмавае забыцьцё!
Такія сподумы зіхнулі ў тыя імгненьні, калі я змушана назірала за бязульствам чалавечых асобінаў.
Адразу было непрыемна, валодала агідзьдзе, і я па-ўсялякаму кешкалася, каб мяне заўважылі і спыніліся. Але мілосьнікі захапіліся, горача і ўставічна цалаваліся, прагна дыхаючы, ірміліся
аж покуль не ўспалымнелі і ня ўзьюрыліся. Абодва былі ўродныя, прыгожыя, лёсыя. Кванты вакол іх гулялі і зьвінчэлі.
I штосьці паўзьдзейнічала на мяне. Асабліва, калі каханкі зьвіваліся-вызьгібаліся, датыкаючыся рукамі й вуснамі адно аднаго, кунежыліся, зьмяняліся абліччам. Мужчынскае рухавае й жылістае адросьце, уздрыгваючы, павялічылася, скалавацела і высока паднялося. Жаночае цела памкнулася да яго і, віхляючы гузном, наблізілася ўстык. Як тольма іхныя харужы пачалі злучацца, навакольле завібравала, і я ўпершыню адчула невымоўнае музычнае галсчэньне, якое рабілася ўсё больш мілагучным ад сумесных жарскіх тактаў. Пругкае й крэпкае сьцябло ўглыблялася ў пульхнае й сакавітае лоньне то мерна, то напорыста, то кружляючы, то з затрымкамі — і гэта ўлучна з палкімі ўздыхамі, хаканьнем, сапеньнем істотаў спараджала ў паветры імклівыя імпульсы-фантомы, падобныя да ўчэпістых зданяў напачатку маіх прыгодаў.
Мяне забрала відовішча, і я ўжо не ўсьведамляла, якое магутнае энэргетычнае запатрабаваньне жыцьця вывергнулі ў касмасо аргазмавальныя плоці каханкаў і якім было маё роспачнае страсеньне, калі тое засталося без задавальненьня, а я ўбачыла ў Сусьвецьці більёны такіх жа марных інтымных запытаў, асуджаных
да забыцьця, у асноўным з-за іх фізычнага зьнішчэньня ў пасьцелях дзеля забаваў.
Mae прыяцелі знайшлі мяне поруч з маладымі адамітамі, кволымі і пяшчотнымі.
21
Калі мы зноў апынуліся ў міжзорным бяздоньні, доўга маўчалі. Зецілі вечнае, упарадкаванае, сэнсоўнае. Малое ў вялікім. Рознае ў аднакім. Несумяшчальнае ў зьмесьлівым. Думкамі створанае. Якія яны, калі вакол такое! Ці дасяжныя разуменьню?
Я адчувала, што Маро і Анто шырэй глядзяць на мае дазнаньні, не сьпяшаюцца кранаць мяне, вытрымліваюць, чакаюць пасьпяваньня. Спачатку трымцела фібрамі, унікаючы й перажываючы, а потым сукоілася, даверылася натхненьню.
I яно прыйшло, таўхнула да абуджэньня. Неяк адразу ўзбадзёрыла, закарцела, паклікала.
Мабыць, мы прывыкалі да паломніцтва, бо далей адправіліся з радасным прачуцьцём, хоць мяне непакоіла маўчаньне настаўнікаў наконт, як кажуць карэкі, сэксуальных паводзінаў.
Бязьмежжа пад намі праясьнілася і намалявала возера ў атачэньні ўсякіх сядзібаў, густа засаджаных дрэвамі. Я не магло патлумачыць, якія мэханізмы спрацоўвалі, калі адчыняліся
канкрэтныя спазоры, бо ніякага навігацыйнага прыстасаваньня, акрамя глуздоў, у мяне не было, але рабіла заключэньне аб агульным падабенстве выяваў і людзей. Значыцца, вадзілі мяне не для пустых аглядаў і хаатычна — абы паказаць! — а абдумана, сэнсоўна, мэнанакіравана, чаго дастаткова не ўсьвядамляла, як і таго, што, акрамя настаўнікаў, мною рупіцца яшчэ нехта.
Маючы экзыстэнцыйныя, ірацыянальныя ўяўленьні, я разумела ўсё гэтае па-філязофску, спакойна, але ніяк не магло пазбыцца запытаньня: якія часы мы наведваем, чаму тубыльцы прымаюць нас не за прыхадняў, а за тутэйшых, безь зьдзіўленьня? А што друхны не зважалі на тое, бянтэжыла ўдвая.
22
Новае паселішча ўспрымалі зьверху, не заўважаючы нічога такога, што б чапляла. Прыяцелі касабочыліся, пераглядваліся.
Я моўчкі, няўзрушна глядзела ўніз і, забыўшыся, лена гуляла ўвабражэньнем.
— Кано! Ачуйся! — пстрыканьне Анто абудзіла. — Стамілася?
Атрымліваецца, лянотаю можна празявацьзанядбаць пакліканьне.
— He! — уздрыгнуўшы, чапорылася я і запускала шчупальцы.
— Тады прыслухоўвайся.
Нейкія імпульсы ляталі навокал, але мяне не краналі і бытта не заўважалі. Ну, і я было абыякавае: не маё гэта. Наогул, я прыкмеціла, што прызначанае заўсёды адбываецца своечасова і дарэчы, падганяць яго ніколі ня трэба. Там усё вырашанае. Вось бы пабачыць сваіх зычліўцаў! Парадзіцца зь імі!..
— Прыйдзе часо — сустрэнеш, — строга мовіла Маро, нагадаўшы пра нязаскрытыя каналы.
Так, я дужа захапілася і адвалаклося. Трэба быць уважлівей.
Тут жа зьлёгку стала паторгваць, і я накіравалася да невядомага хваляваньня. Яно ішло ад прыгожага драўлянага жытла, вокны якога праменілі і сьвятло, і натханьне.
Толькі я памкнулася вонутры, як дзьверы расчыніліся і прагучала запрашэньне:
— Калі ласка, заходзьце!
Ахопленае зуменьнем, я ўвайшло і апынулася наўспроць двух сьлічных і ўсьмешлівых стварэньняў. Адно зь іх зьзяньнем вачэй зразу напомніла Юлё, другое радасна-спадзеўным міганьнем павекаў кінула да трапяткіх імгненьняў вясельля. Што такое?
— А мы якраз абмяркоўвалі: зазірне да нас ці абыдзе? I вось... — не даючы апамятацца, вышэйшае прыязна раскінула рукі і ступіла да мяне.
— Мы сапраўды рыхтаваліся, чакалі, — залюбкі і міла запрашала ніжэйшае. — He стыдайся, праходзь.
Я зрабіла колькі крокаў, спынілася, аглядаючы хатнія прыборы. Усё было акуратнае, дагледжанае, спраўнае і разам са стройнымі, прыхарошанымі гаспадарамі выклікала замілаваньне.
— Любаценьне! — не ўстрымалася я, адчуваючы, як насамрэч мне ўтульна й раскошна.
— Пазнаёмімся. Я — Калё, гэта — Юсо.
— Мяне клічуць Кано.
— Мы вядзём паспольнае гаспадараньне, — словы Калё йшлі ўпярэмежку зь цёплымі позіркамі на Юсо.
— Зусім нядаўна, — дапаўненьне Юсо было крыху пасьпешлівым. — Яшчэ добра й ня звыкліся.
Затым хамо нечакана змоўклі, нібыта атаропелі, і адвялі вочы ўбок.
— Мы доўга дзевавалі, — было бачна, што Калё перамагае засаромленьне. — Але аднаму заўсёды цяжка, і мы вырашылі сысьціся.
— Нешта падказвала, што так трэба. Усё-такі разам весялей, — радаснае ажыўленьне Юсо зьняло напружаньне, да таго ж і я вонкава выражала свае добрыя пачуцьці.
Усталявалася памыснае, дагоднае ўспрыманьне.
Мяне ўсё не пакідала насланьнё, і я вырапіыла дазнацца:
— А скуль вы зналі, што я прыйду?..
Задзівеньне сугасподнікаў было аднолькавым, і яны пераглянуліся.
— Было веданьне, што будуць госьці.
— Ад каго?
Яны паціснулі плячыма, зірнулі адно на аднаго.
— Як звычайна.
Я няўцямна пазірала і, мажліва, нагадвала звар’яцелага, бо не магло даўмецца. Глузды кіпелі, адразу перапрацоўваючы мноства варыянтаў тлумачэньня, але не знаходзілі сама пераканаўчага, і, каб ня схібіць, я спынілася на банальным і зьвярнулася да Калё, ад якога йшлі адказы:
— Вам паведамілі?
Яны яшчэ больш разгубіліся, замітусіліся, не знаходзячы ніякіх словаў. Неаформленымі таксама былі й іхныя адчуваньні. I я ад неўразуменьня, каб выправіць становішча, ціха запытала:
— Гэта таёмае, сакральнае?
— Кано! — праніклівае суцяшэньне пацякло ад Юсо. — Нам трохі ніякавата, што няздольныя адказаць табе. Такія мы. Ты адтуль, іншае і можаш... Калі ёкнула чарговае натханьне, мы з Калё вельмі ўзрадаваліся, бо яно было асаблівым, зразумелым, бліжэй да нас. Думалі, нарэшце і да нас прыйшло сьвята. Але...
Раптам гучна расчыніліся дзьверы, і ўнутр уварвалася ўзбуджанае хамо. Вялікімі агнёвымі вачмі яно адразу выхапіла мяне й аблегчана ўздыхнула.