• Газеты, часопісы і г.д.
  • Судуманьне  Мікола Калядны

    Судуманьне

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 132с.
    Мінск 2018
    15.8 МБ
    I ўсё адно дзівоты набягалі, як і на ўсякае паспольнае жыцьцё.
    Сярод іхнадарылася перажыць своеасаблівыя адчуваньні суцэльнага ахапленьня, якія акрамя фізычнага, эмацыйнага ўзьдзеяньня моцна паўплывалі на мысьлявыя працэсы.
    А пачалося ўсё ад Юнто.
    — Любаценьне, — неяк узбурылася яно і пачало ірміцца.
    — Што адбываецца? — усхвалявалася я, не знайшоўшы над яго адпаведных вылучэньняў.
    — Мяне так хораша запаўняюць нязнаныя кшталты...
    _ ?
    — I я здагадваюся, чые; проста чаруюць, намаўляюць...
    	?
    — Нейкіяістоты... Юлё... Юсо... зоры...
    Я дужа ўстурбавалася і ўзялося трэсьці друхна.
    Але нечакана і мяне забрала азяленьне: аднекуль у нутро забруілі вёрткія і гарэзьлівыя кванты, ад якіх зьнібела, яліла і жадалася. Цела абхапілі прыемныя дрыжыкі.
    — Колькі вас... абдоймы... пацалункі... вясельле... Калё... усё маё...
    — Даволі... досыць... годзе...
    Казалі-шапталі мы адначасна, млеючы ад салоджаньня, ахоцьця і задавальненьня.
    Сьведам’е прымала кудзебныя і кунежныя імпульсы, пераўтварала іх і ўзбагачалася, адчыняючы новыя далягляды.
    У нейкае імгненьне разам з сонечнымі болкамі яно вывергнула цудоўнае ноўніцтва: мы празерылі і ясна ўбачылі нутро адно аднаго, знайшлі глыбокае адзіноства і моцна абняліся.
    — Мы амаль як людзі, — засьмяялася Юнто, адступіўшы ўбок.
    — He, мы лепей, — узрадавалася і загарэлася я. — Яны ад гэтага марнуюць глузды, а мы, наадварот, удасканальваем.
    — I псыхічна застаемся паўнавартаснымі.
    — Так, адчыненымі для Сусьвецьця і здольнымі на суладзьдзе зь ім.
    “Віншуйма! Цудоўна! Прарваліся! Значыцца, можна і ад нашага асяродзьдзя, ад такога разьвіцьця! Гэтае трэба замацаваць і выпрабаваць у касмасовых умовах, каб пазьбегнуць непажаданага вяртаньня. Але фарсаваць ня будзьма. Пакуль адпачывайце”.
    Мы забыліся, і нам нагадалі пра слугаваньне. Занепакоілі. Наўкола завіхурыла, аднізу ўзьняліся шэрыя парушынкі.
    Моўчкі мы глядзелі ў вакно, думалі.
    39
    Знайсьці сябе і не аслабаніцца — што гэта? Запаланеньне? He. Толькі кантраляваньне. Фізычнае, эмацыйнае, разумовае... Суцэльнае? He! Ёсьць адно, да чаго не дабрацца і не прыладзіць путла, — духовае. Яно — Баговае і вечна недатыкальнае. Кожнае стварэньне носіць яго, але ня ведае, як выявіць, скарыстаць.
    Узьнікла ўзрушэньне, якое павярнула наўспроць: стала ясьней і цямлівей. Сканцэнтраваліся і ўлавілі староньняе прытымбыцьце.
    Безумоўна, за намі сачылі, нас сканавалі, але, мабыць, гонячыся за вынікамі, віжавыя сыгналы масавалі так заўзята, што мы іх успрымалі. Д а таго ж нашыя сынхронныя рэакцыі павялічвалі адчуваньне навакольля.
    “Пракол! Зглумілі! Зганьбілі! Кантралёры заслужылі вялікае прачуханкі!” — так абуралася кіравецтва, шукаючы вінаватых. Ну і няхай, нікога не шкада! Як і сябе ў такіх варунках. Але, калі трапіліся, трэба выбірацца.
    Што рабіць?
    Дзе тое ратавальнае духоўнае зярнятка?
    Раптоўна празерыўшы, ускрыкнулі як ачмурэлыя.
    — Мы ўсё чуем і ведаем! — гучнае маўленьне было, як ніколі, дарэчы. « »
    Пераглянуліся. « »
    Пакруцілі галовамі болып зьдзіўлена. « »
    Вырашылі гаварыць.
    — 3 намі адбылося пераўтварэньне. I на сьвядомым раўненьні. Мы ўбачылі сьвецьце поблізу да наўмянальнага. Словамі і вядомымі адчуваньнямі перадаць гэтага нельга. Нам дадзена вытлумачвацца толькі між сабой. Іншыя заўсёды будуць чуць адно бяссэнсавае балбатаньне. Мы ўсьведамляем, што ад нашых
    паводзінаў залежыць вельмі многае, у тым ліку плянэтарнага і касмасовага значэньня. Папярэдняе існаваньне нас навучыла і дало веды. Ніякага ліха ў душах і сэрцах яно не пакінула. Нашыя намеры выключна гуманныя і крывічэсьлівыя. А дзейнічаць мы будзьма. Просім не перашкаджаць, ня шкодзіць, а дапамагаць. Тады ўсе застануцца задаволенымі. Памятайце, што мы здольныя самастойна зьмяняць варыянты ілюзійнага, мройнага існаваньня, прадметамі якога зьяўляюцца ўсе фізычныя стварэньні, і карыстацца імі сьведама, без умяшаньня.
    40
    Рэагаваньня доўга не было.
    Вынікла яно гуляньнем дзіцяці.
    Мы скалануліся і зразумелі, што нас не адпусьцяць. Як жа далёка зайшло забыцьцё Вялікага Першаістага Нараджэньня Жыцьця! Цяпер колькі ні ўвасабляй, ні вучы, ні давай, ні дапамагай і ні засьцерагай — ego засланяе ўсё!
    — Зь імі размаўляць дарэмна.
    — Яны невінаватыя. Іх разьдзялілі і зрабілі няпамятлівымі ад стварэньня. Раструшчанае само не зьбіраецца. Яно такім уяўляе сябе заўсёды. Нанава, да маналітнага яго могуць сабраць толькі вонкавыя сілы.
    — I не абы якія, а, лепей, тыя, што іх раскрышылі.
    Немаўля пачало сьмяяцца.
    Весела зрабілася і нам.
    — А дзіцё здольнае на зьбіраньне, дый увогуле на стварэньне?
    — Трэба меркаваць, што мы пайшлі не ад дзіцячага свавольства?!
    — А сьпешчанае і разьбязуранае дзіцятка звычайна ня ўрымсьціць...
    — I бязладзьдзя ад яго не пазьбегнуць...
    — Тады толькі сілком!
    — Прымусова!
    Мы пераглянуліся, каб пераканацца, што рашэньне знойдзенае.
    Адверху энэргетычна лінула, як быццам накрыла. Такога поля яшчэ не зазнавалі: яно ахоўвала і ўпэўнівала.
    Зноў зірнулі адно на аднаго і зажмурыліся.
    Загудзела, загалсчэла, абвеяла.
    41
    Адкрыўшыся, знайшлі новае асяродзьдзе: немаўля і мы.
    Раней палічылі б гэта за цуда, як людзі, але цяпер успрыманьне было інакшае і вымагала нетрадыцыйнага дачыненьня. Наогул, мутакі, жывучы no634, перанялі ад хомаў шмат глупства, сама ўстой-
    лівае зь якіх — няверства ў дакладнае і імгненнае ажыцьцяўленьне думкаў.А што яны рэалізуюцца адразу і да дробязяў — мы пераканаліся неаднойчы, пры гэтым зьведалі адно непахіснае правіла: калі з кімсьці мысьлюеш аднолькава альбо знаходзісься ў судуманьні — усе перашкоды адыходзяць.
    Таму я і Юнто безь зьдзіўленьня, з замілаваньнем глядзелі на малога, як яно гулялася, сьмяялася, і захапляліся. Нашае аднадумства і трыадзінства было бясспрэчным, празначаным і не патрабавала аніякага староньняга тлумачэньня.
    I ўсё-такі нешта пабочнае ёкнула, нагадваючы і засьцерагаючы.
    Мы схамянуліся і схіліліся над сэрцайкам. Узялі яго, прытуліліся — і зноўку акрыліся лагодным і жыцьцядайным марывам.
    Нас павабіла ўвысь, да свайго сьвецьця.
    Сьведам’е адзначала зьмены і выяўляла этапныя моманты.
    За мройнымі межамі назіралася ашалелае і злоснае мітусеньне каляністаў, якія выраблялі немаведама што і душыліся ад сваіх жа чорных і смуродных вывяржэньняў. Збудаваньні выштурхвалі ўгору іскрыстыя стужкі, адны зь якіх хутка ніклі, другія тармазіліся і падалі ўніз, спрычыняючы бедзтва. Усё суправаджалася нудным і моташным гудзеньнем, якое, здавалася, ішло ад самога пекла.
    Акружэньне мільгацела і, дагаджаючы нутру, пакрысе адводзіла ад няўдалага і няўдумнага, набліжала да жаданых і прывабных мясьцінаў, дзе нас чакалі, радавалі й багомілі.
    Сярод мноства пранізьлівых энэргіяў мы ўлоўлівалі і прымалі менавіта свае, пранікаліся імі й выпраменьвалі абагачаныя. Іство насычалася, трымцела і палымнела: каноднае спраўджвалася!
    Жнівень—сьнежань 2017 году, г. Менск
    Альфабэтны тлумачальны паказьнік словаў
    A
    Абдуд — аблуднасьць, памылка
    абноўнік — абноўшчык
    аб’явеньне — адкрыцьцё, аб’ява, аб’яўденьне
    адвалочны — адцягнены
    адзабыль, адзабаль, адзабыді — насамрэч, сапраўды адзіноства — адзінства, еднасьць
    аднова — абноўленьне, адноўленьне, аднаўленьне адражняцца — адрозьнівацца
    адростак — адросьце, атожылак, гучок, галіна
    адэпт — чалавек, азнаёмлены з тайнамі якога-небудзь вучэньня, пасьлядоўнік якога-небудзь вучэньня
    азяленьне — стан, падобны да ап’яненьня
    аніман (ад лац. animans) — жывая істота з розумам асланяць — засланяць, абараняць, заскрываць, берагчы астоя — аснова, апірышча
    атайбавацца — агнездавацца, атабарыцца
    атаропець — збаяцца
    атхланьне — атхлан, кароткае палягчэньне ад цяжкай працы
    ахоцьце — ахвота, жаданьне, жарсьць, здавальненьне ачавісты — відавочны
    ачколечы — канечне, вядома ачхненьне — просып, абуджэньне ашчырваць — дбаць, рабіць шчырым
    ь
    Бабылства — зборня бабылёў, стан бабыля багавейлівасьць — пабожнасьць, пакорлівасьць Баго, Яно — Бог, Ён багоміць — абагаўляць, лічыць божышчам безразрожліва — абыякава болагі — добры, неблагі
    болка, балачына, балачынка, болачка — хмара, хмарка, воблака, воблачка
    болачна, боласна — шэра, воблачна, пахмурна безжурлівы — безжурботны
    бязмысны — бяздумны
    в
    Вакабуляр (стараж.) — слоўнік; слоўніцтва валваваньне — хваляваньне валшвец — вяшчун, вешчбіт, варажбіт вашае высокаснае (тытул) — вашая вялікасьць, вашая велячэсьлівасьць
    велягурны — велічны, велізарны велячэсьлівасьць — высокасьць ветны — прарочы, вешчы відомы — відзебны, бачны відзебна — бачна
    вужлак — пазванок, хрыбетка
    вужлаковы — хрыбетны
    вуземка — ячэйка, вочка, ячка
    выдыганьне — тут: паклон, пашанотнае прысяданьне, прывець, дыгі, рэвэранс
    вызрынаць — выкідаць, вызрыгаць
    вызьвярнуць — перакруціць, сказіць, выпачыць выракчоны — асуджаны, аддадзены, прызначаны, ахвяраваны
    выселак (мн. высілкі) — калёнія, асада
    вядзьмо — вядзьмак, знахар, чараўнік
    вярутнасьць — сутнасьць (як ірэальнае стварэньне) вярэі — вароты
    вятруг (ветруті) — парус, ветразь, вятрыла, сьцяжок, жагель, лаштыр
    Гаварыць на вей (узьвей) вецер — пускаць словы на вецер, дарма
    галамень — голае месца дрэва ад каранёў да гальля галсчэньне — зьява рэзанансу
    галсчэць — выражаць гукам паднятым, разгалосным, рэзанансным
    гальмо — тормаз
    ганодаць — псаваць, нядбайна зьнішчаць гаршэньне — разбэшчаньне, псута, скакуса гаршэць — рабіцца горшым маральна глумна — бязглузда, неабдумана, шкодна голскі — разгалосы, этэрны згук
    гузно, гузна — азадак, задніца
    гулявізна — вясёлая кабета, якая любіць сьпяваць і танцаваць
    гурны — горды, ганарлівы
    A
    Дабратлівы — дабрадушны, дабрасэрды дападаць — даходзіць да ўсяго, унікаць дасьведчаньне — тут: досьвед, практыка двухплоцевы — двухполы, двухродавы дзеваваць — хадзіць ў дзеўках доньне — дно друхно — друг, друхна духі зацяць — стаіць, перапыніць дыханьне
    ж
    Жарчысты — палкі, гарачны жыватроплівы — поўны жыцьцёвай энэргіі жытло — месцазнаходжаньне, дом, сяліба
    3
    Завада — перашкода, замінаньне, запінаньне, замін задзівеньне — зьдзіўленьне, неўразуменьне за-любкі — зь любоўю, з радасьцю, з задавальненьнем запаланеньне — паланеньне, навала, напад, нахлынь запамажэньне — спамаганьне, дапамога, падтрымка запамкі — забыцьцё, забудзь, забудкі, непрытомнасьць засаромленьне — сарамлівасьць, зьбянтэжанасьць заскрыць — засланіць, абараніць зашпунтаваць — закаркоўваць, каркаваць здаволеньне — прыемнасьць, уцеха зданьне — меркаваньне, погляд, паняцьце, сподумка земеньне — тоўшча зямлі зерыць — глядзець, узірацца зеціць — глядзець, унікаючы ў сутнасьць зьявы, рэчы, сузіраць