• Газеты, часопісы і г.д.
  • Судуманьне  Мікола Калядны

    Судуманьне

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 132с.
    Мінск 2018
    15.8 МБ
    — Прашу дараваньня за легкадумныя і эгаістычныя паводзіны, — лапатала я, сапраўды прагнучы паляпшэньня адносінаў.
    — Ціха, — прашаптала Юнто і насьцярожылася, утаропіўшыся ў вокны. — Церазь іх прасочваецца назіраньне.
    Я нічога не адчувала, але паверыла: умовы яго.
    Яно пачало хадзіць, махаць рукамі, хвосьцем, энэргічна варушыць шчупальцамі, нешта казаць. Складвалася ўражаньне, што з кімсьці размаўляе альбо стасуецца.
    Узбуджана балбочучы, нечакана скокнула да мяне, прыгарнулася і зладзіла нязграбнае абдыманьне. Я цопнулася назад, але Юнто не адпускала, сьціскала абдоймы і жэстыкулявала, намянаючы, каб было ўзаемна.
    He ўдаючыся ў роздумы, я інтуітыўна падтрымала раптоўнае парываньне і таксама абхапіла яго рукамі. Праз колькі імгненьняў наўмыснае мілаваньне скончылася, Юнто спынілася,
    адсунулася ад мяне і глыбока ўздыхнула, кінуўшы два-тры зіркі на вакно. Дзіўна, але ніякага нездавольля гэтае здарэньне ў мяне ня выклікала.
    — Выбачай за мае похапы, — усьмешліва прамовіла Юнто, хмыкнула. — Практычна пераканаліся, што розныя ўспрыманьні могуць злучацца яшчэ і тады, калі ёсьць разуменьне. Так? — і яно загадкава паглядзела на мяне.
    — Напэўна, — асьцярожна адказала я, узьняўшы вочы. — Але, шчыра прызнацца, стацьцё не зусім дайшло. Што адбываецца?
    — За намі цікуюць, — паважнае задуменьне нанава адолела Юнто, — а мы абараняемся. Няхай бачаць, што мы нат фізычна цягнемся адно да аднаго. Думкі я заскрыла. Але эмоцыі прабіваюцца: яны дужа шчыльныя з учынкамі. Так што — раю вонкава выяўляць прыязнае стаўленьне да мяне. Гэта нялёгка, але покуль трэба. Мы павінныя паказаць: іхняе экспэрымэнтаваньне з намі ўдалае. Нездарма ж яны зьбіралі нас! А мы тым часо...
    — Што? — я не ўпадабала і ўзлавала, як раней. — Як гэта: зьбіралі? Я дзейнічаю самастойна, а не па ўказаньні, азначэньні!
    — Радавацца неабходна, — і яно расквітнела, усьміхаючыся і гледзячы па баках, але атрымалася яксьці штучна, вымучана. — He нэрвуйся. Тваё галяктычнае поле — і іхняе таксама: некато-
    рыя асобы ў ім — інкарнацыйнае я... Але пачакай, пра дэталі — апасьля...
    — Дык вось адкуль усе мае асацыяцыі! — я ўнурылася, але, апамятаўшыся, хуценька зрабіла пакрыўджанае аблічча: маўляў, каханкі сварацца.
    Юнто ацаніла перакшталчэньне, наблізілася і пяшчотна кранула мяне сваімі канечнасьцямі, нібы просячы прабачэньня. Я прыхілілася даяго. Прымірэньне адбылося, і дамаўленьне дасягнутае! Нязвыклае гуляцца, я ўзапраўды ўскунежылася.
    — Цябе прымусілі? — я бажала знацьця і ўпарта вярталася назад, пазьбягаючы этэрнага маўленьня, узаемнічаючы бязгучна, думкамі, як і Юнто.
    — А ты як лічыш? — адляцела ад яго двухсэнсоўнае.
    — Чаму я? — згупічаліся мае ўпорчывыя пасылы.
    — Ты мне спадабалася, — як апарыла яно.
    Валваваньне пайшло па нутры і спынілася недзе ўверсе. Сьведам’е паглынала ўсе адчуваньні і заўзята працягвала: адчаго? Зноў зьнешняе і непадуладнае ўзьдзеяньне?
    — Незразумела. Ясна адно: такое даецца не тутэйшымі лябараторыямі, — і Юнто паказала на вокны, — а вышэйшымі, Нябёсамі.
    — А як гэта было?
    — Прапаноўвалася некалькі варыянтаў, і я прыглядалася.
    Так і ў мяне заўжды: мноства, ілюзійныя выбары, а празначана адно. Ці варта мазгаваць і гадаць?
    — Абавязкова і кожнаму! Думаньне як мага ярчэй і гарачэй распальвае касмасовае вогнішча і паказвае магчымасьці Тварэньня. А як яно ажыцьцяўляецца: фізычна, астральна, мэнтальна — гэта ўжо творчыя ды разнастайныя намаганьні Аўтараў. На гэтым і стаіць жыцьцё.
    — Чаго ад нас чакаюць?
    — Ці здольныя мутакі на духоўнае лучэньне накшталт каханьня Пятага Ўвасабленьня? Калі так, тады можна прарвацца да Баговых Вышыняў.
    Я сьцішылася. Неакрэсьленыя і блытаныя сподумы закруціліся, узрушылі паветра і кранулі майго “каханага”. Адпаведныя флюіды сабраліся і над яго.
    — Няўжо Нябёсы для Шостага Ўвасабленьня ня вызначылі такога абавязковага энэргетычнага заданьня, як каханьне для Пятага, і даручылі аніманам самім прабівацца? — неўразумявала я.
    — Мяркую, што паглыбляцца ня варта, — цьвёрда прапанавала Юнто, — ня тое трэба зараз рабіць. Бярэмася за сваё.
    33
    I прыйшло галоўнае.
    Выслухаўшы ашаламляльнае апавяданьне Юнто, я зьдзівілася, трохі павагалася, але даверылася і ўнутрана падрыхтавалася.
    Яно знаходзілася напярэдадні вялікага праісначаньня — народзінаў, ці бо вылучэньня зь сябе новага фізычнага жыцьця.
    Рана ці позна такое адбывалася амаль з кожным мутакам, але не заўсёды аднолькава. Усё залежала ад вынікаў адгалінаваньня-адшчапленьня: у немаўля інкарнавалася альбо новае духоўнае стварэньне, альбо ранейшае, бацькоўскае. Ад першага паходжаньня раджаючае заставалася жыць і здольным да паўторных аддзяленьняў, ад другога — памірала. Чаму такое здаралася, было невядома нават каляністам.
    Спэцпаселішча і асаднае жыхарства так паўплывалі на Юнто, што ягоныя фізыялагічныя працэсы зьмяніліся і плоднае высьпяваньне паскорылася. Мабыць, зрабіла сваё і ўзьдзеяньне дасьледчыкаў. Звычайна да нараджэньня мутака рыхтуецца доўга і сутнасна, унутрана набрузае, напукае, росьціць у сабе фізычныя, эмацыйныя, разумовыя зародкі, завязі, утварае месца для новага Боскага выяўленьня. А калі надыходзіць часо, тады яно набывае адпаведныя
    вонкавыя формы і прыладкоўваецца да неабходных умоваў.
    Ці былі такія цяпер, я ня ведала.
    — Усё як мае быць, — задаволена казала Юнто і азіралася па баках, неяк дзіўна і рытмічна пакрэкваючы ды выдзяляючы клапатлівыя флюіды.
    Я глядзела і чамусьці ўзгадвала курынае туленьне і кохканьне вакол кубла, калі выводзяцца піскляты. Міжволі ўсьміхнулася.
    — Правільна, усё аднолькава, як уверсе, так і ўнізе, — разважала і месьцілася на ложы Юнто. — Рады радуюць, незалежна ад таго, як яны праходзяць. Гэтае дзейства проста паказуе, што мы павінныя ўспрымаць сваё жыцьцё настраёва, усьмешліва, якім бы пакутлівым яно ні было.
    Мяне кранала і ўлагоджвала ягонае стаўленьне да адбывалага: суцяшаліся шчупальцы, хвосьце, вочы, і я адпрэчвала думкі пра магчымае трагічнае станьнё. Mae ўяўленьні праісначваліся, зьяўлялася бачаньне чагосьці іншага, важнага і значнага як для мяне, так і майго натхняльнага спрыяя.
    — Ах, мне вельмі ўтульна і добра, як ніколі! Дзякуй табе, Кано, і выбачай! Адцяпер я буду шмат балбатаць і рабіць, нават паскуднае: нам, парадзіхам, можна, адвеку дазвалялася. Спадзяюся, не апошняе разо, — і яно засьмяялася, як ніколі — шчыра і заразьліва.
    Я ўслухвалася і вабілася. Праніклівае маўленьне было дарэчнае і забірала. Мярэсьціліся цікавыя стракатыя карціны.
    — Апалае лісьце ацяпляе і ўгнойвае земеньне ня толькі для дрэва, але і для ўсяго, што расьце. Веды даюцца аднаму, каб карысталіся ўсе. Усьвядоміш гэта — забуяеш, не — рана засохнеш. Калі мяне пазнаёмілі з касмасовымі жыцьцёвымі плянамі аніманаў, першае, што прыйшло на глузды — як гэтым скарыстацца для сваіх мэтаў. Памятаю вучыцельскія вочы: шкадаваньне і засмучэньне. Са мной тады доўга не размаўлялі, і я пытала сябе: адчаго? Праглядваючы твае дарогі, я адчула жаданьне дапамагчы і зусім не дзеля таго, што ўбачыла на іх некаторыя свае ўвасабленьні (колькі іх было на іншых!), — і мае вукары ажывіліся, заклапаталі вакол. Але нат і тады да мяне не дайшло: чаму? Сьцяміла, калі ты адправілася вандраваць. Усе твае лёсавызначальныя выбары паўсталі вялікім галінастым дзеравам. Ты зьбіралася лятаць вольна, гуляшча, то-бок множыць сваё пуставецьце і страты. Мяне гэта растрывожыла. I, ведаючы спосабы, я вырашыла павадзіць цябе.
    — Ты нічога ня кажаш пра маіх другоў.
    — Так, яны — выдатныя прыяцелі і мудрыя настаўнікі. Табе пашанцавала. Як ні дзіўна, такіх я атрымала толькі тут.
    — А калі б не было тваіх намаганьняў?
    — У лясах шмат заўчасных сухастояў, зламаных, сагбатых, пакрыўджаных расьлінаў, а што адбываецца з гольлем? Ня ўсё роджанае дасягае вечнасьці. Мноства здрабняецца, расьсейваецца, скарыстоўваецца на ўгнаеньне, харчаваньне тых, хто здолеў вытрымаць, прайсьці выпрабаваньне. Шляхі быцьця перапоўненыя падарожнікамі, але ня ўсе з праваднікамі.
    — Ага, павучаюць многія. Справамі, пачуцьцямі, парадамі. А як знайсьці правільныя веды?
    — Усялякае навучаньне карыснае, але найвышэйшае — мэнтальнае, мысьлявое, духоўнае. Яно — непасрэдна ад Баго.
    — Зноў-такі: як распазнаць?
    — Слухаць і чуваць. Сябе, іншых, акольле. Заўсёды, кожнае імгненьне жыцьця. Калі мысьленьне працуе, зьяўляюцца падказкі, арыенціры.
    — Маё помнае маўчыць, значыць, мне альбо рана, альбо...
    — Наіўнае. Узгадай дэталі і ўдумайся...
    I раптам Юнто ўздрыгнула і сьцяла вусны, заплюшчыўшы вочы. Колькі разоў лыпнула, уздыхнула і, усьміхнуўшыся, ціха нахілілася набок. Сьведам’е пакінула яго.
    34
    Наўкольле неспадзявана зьмянілася. Пасьвятлела. Паясьнела. Загучала. Бачылася да дробязяў і нутра.
    Аднекуль выніклі стварэньні: фізычныя, астральныя, духоўныя — я не разьбірала, як і не разумела іхных паводзінаў. Галоўным чынам, яны завіхаліся вакол Юнто. Некалькі займаліся мной. Памагалі, лагодзілі, дабравесьцілі. Мне рабілася багавейліва, здавольна, дабратліва.
    Колькі гэта доўжылася — ня знаю.
    А скончылася і расьсеялася ціха, баўна, спавольна. У паветры засталіся чыстыя, прасьвядныя, ласкавыя і шчасьлівыя подзьмухі.
    Ад чароўнага запаланеньня абудзіла тонкае і працяглае дзіцячае крычаньне.
    Я прахапілася і ўбачыла, што нас ужо трое. За разглядваньнем трэцяга зусім забылася на Юнто, але яно само нагадала:
    — Дабрыдзень, Кано! Вось і я! Вяртацца...
    I Юнтом нанава авалодала забыцьцё.
    Імгненьня хапіла, каб да мяне дайшло адбывалае, а сама галоўнае: усе жывыя, тут і патрабуюць майго дбаньня. Я хвалявалася, шчупальцы тапырыліся ўва ўсе бакі, распырскваючы эманацыі: што рабіць?
    I раптам у паветры пачало гаманіць і голсчыць:
    “Нічога асаблівага. Сукойся, настройся на мысьляваньне, вылучай усьцешныя, памысныя думкі, атуляй радаснымі і клапатлівымі намерамі. Ім гэтага хопіць надоўга. А потым, каб не пашкодзіць учынкамі ці эмоцыямі, хутка выдаліся. Раім наведаць сваіх прыяцеляў. Яны чакаюць. Праходы адчыненыя. Выходзь падрыхтаваным”.
    Дзіўна, але я без распытаў і пярэчаньняў паслухалася і, не азіраючыся, каб не ўзбудзіцца, ірванула вонкі.
    35
    Гэтае лётаньне здалося карацейшым за іншыя і запыніла не знадворку, як раней, а вонутры памяшканьня, якраз перад кутнікамі.