Судуманьне  Мікола Калядны

Судуманьне

Мікола Калядны
Выдавец: Галіяфы
Памер: 132с.
Мінск 2018
15.8 МБ
Маё апантанае красамоўства паўзьдзейнічала напрыяцеляў. Яны шчыраўсхваляваліся іпамкнуліся да мяне, нібы баронячы і шкадуючы. I я ўбачыла за іхным агульным валваваньнем нешта глыбока таёмае, запаветнае, істае, але пагрозьлівае для неасьвечаных. Намагчыся і дастаць яго? — было б сьмешна й глумна. Я гэта ўсьведамляла і ад бясьсільля крыўдавала-гаравала.
— Ты не бядуй, — почаўнае і гучнае суцяшэньне Анто кранала асабліва, бо было чалавечым, і я ўпершыню так пранікліва адчула адрозьненьне. — Мы з Маро нездарма запрэгліся ў апякунства і вядзём цябе. Сапраўдныя веды і мудраваньне даюцца нялёгка, а валоданьне імі — адказнае абавязаньне: галоўнае — не нашкодзіць. Вось і мяркуй, хто такія адэпты. Яны штосьці кажуць толькі спазнаўшаму праўдзівае. Хутка ты будзеш сярод такіх. А пакуль...
— А пакуль, — Маро таропка перапыніла друхна і жвава ўзялося за кіравецтва, — мы адправімся ў далейшае падарожжа па лёсах.
— Чакайце! — разгубілася я. — У нас жа былі мэты, скіраваныя выключна на мяне... Хіба ўжо
ўсё? Так хутка. Я не адчуваю набыцьця. А гэта? — і ўсім іством паказала на свае жыцьцёвыя шляхі наперадзе. — Мяне яшчэ шмат! Ці вам нецікава і вы перадумалі?
— He турбуйся. Напрамкі не зьмяніліся, — тлумачыла Маро. — Мы па-ранейшаму займаемся толькі табой і тым, што вынікае зь цябе. Тваё галяктычнае поле вялізнае. Перакрыжаваньняў і ростаняў на ім мноства. Сустрэчаў безьліч. Сьлядоў — відзьмо-невідзьмо. А колькі чужых жыцьцяў ты закранула?! Якія думкі, пачуцьці нарадзіла?! Толькі тваё наўмянальнаеядро, аб’ектыўнае і абсалютнае, бліжэйшае да Баго, захоўвае ўсё да драбніцаў. Штосьці з гэтага нам дазволена зараз спазнаць. Сьпяшацца ніколі ня трэба. Спадзяемся на Часо: яно заўсёды падказвае. Як, штуршкі ёсьць? — Маро зьвярнулася да мяне.
10
Я сканцэнтравалася і пачало слухаць унутрана.
— Нічога, — варухнулая шчупальцамі, хвосьцем і паглядзела на прыяцеляў.
— Ня можа быць, — вусны Анто ўсьмешліва расьцягнуліся. — Калі ты кідала позіркі на нас, паміж нічога не заўважыла?
— Мільганула вось гэтае асяродзьдзе, — я няўцямна скурчылася і нанава павярнулася да тых самых краявідаў, што выніклі раней.
— Слушна, — спачатку ўхваленьне, а потым і тлумачэньне мякка адышлі ад Анто. — Цяпер яны назвоч. У злучве рухаў і почаваў падаюцца знакі. Вучыся назіраць.
I ўсьлед — зьдзіўленьне:
— Во як! Знаёмыя мясьціны! Дык мы, атрымліваецца, аднымі сьцежкамі ходзім! Падабнюсенька мазгуем! Тады нашыя справы пакоцяцца ладненька! — далоні Анто сьціскаліся ад задавальненьня. — Тут палюдзкуемся ўахоцьце!
Маро таксама зь цікаўствам аглядала новае паселішча людзей, імкнучыся знайсьці нешта сазгучнае.
— Мне гэта нічога не нагадвае, — казала яно, усё назіраючы, моршчачыся і пацепваючыся. — Асацыяцыі ёсьць, але ня вельмі прыемныя.
Я наогул не рэагавала ніводным пачуцьцём, шукаючы адказу, чаму так зьбеглася ды выявілася і падсьведам’е ніяк не сыгналізуе?
— Значыцца, — уменьне Анто адгадваць ужо не зьдзіўляла: мы з Маро прымалі яго за свайго, — нават пры такіх варунках, — ягонае кругавое вярчэньне вачмі і думкамі захапіла і нас, і зоркі, і ўсё касмасовае атачэньне, — вам не дадзена, штосьці замінае.
Мы з Маро пераглянуліся, адно аднаму паслалі колькі спаталыжаных эмоцыяў: няўжо веданьне Анто большае за нашае? Насуперак усяго эвалюцыйнага разьвіцьця?
— Калісьці казалі: мудрэюць ня толькі ў палацах, а калі трэба маліцца — гані ад сябе сабакаў, — разуменьне Анто было найвысокае, і мы крыху сумеліся, не дасягаючы. — Пакуль нічога чапаць ня будзьма, тым больш сьвятога і чыстага. Давайце лепш пройдземся. Няўрокам нам падкажуць, — і ягоныя хітраватыя спомігі скокнулі да нас.
Вырашылі рухацца фізычна і аднолькава, галосна абвяшчаючы аб зьменах.
— He забывайма, што мы ў галяктычным рэчышчы, Кано.
11
Словы Анто прагучалі дарэчы, бо праз некалькі крокаў, вынікшы немаведама адкуль, да нас кінулася крыклівае дзяўчо:
— Вось яны, людажэры! Трымайце іх! Інакш маё шчасьце саўсім зьвядуць! Нячысьцікі! Яго, даверлівага, спразнусьцілі, адабралі! На мяне пракляцтва навялі! Людцы добрыя, дапамажыце! Хапайце іх! Біце! Гора, гора!
Нас агаломшыла. Каго тое тычылася? Мы толькі што зьявіліся, усё ўпершыню... Мо хіба Анто? Мог калі апынуцца сярод сваіх? Адкуль у яго такія ўпэўненыя паводзіны?
Якое ж было дзіва, калі ўрэшце асноўнае дзявоцкае ўзбураньне накіравалася на мяне.
Я ня ведала, што рабіць, і, як магло, стала бараніцца ад прыставаньняў зьнерваванага стварэньня. Маро доўга ніякавела, таксама не ўяўляючы, як сябе паводзіць. Аднаму тольма Анто было сьмешна і, здавалася, усё зразумела. Ягоныя ўзбуджаныя, агнёвыя вочы то цікавалі за здарэньнем, то мітусіліся па баках, быццам бы кагосьці шукаючы. Мабыць, такія сустрэчы для яго былі звычнымі.
— Я проста ведаю людзей, — тлумачэньне Анто крыху супакоіла, але напружаньня цалком не зьняло, — і разнастайнасьці, варыяцыі падзеяў. Калі яны асабістыя — лёгка: дастаткова ўспомніць, узгадаць патрэбныя абставіны, свае паводзіны пры тым, ваганьні — і напрамкі быцьця адчыняюцца. Цяжэй разьбірацца ў чыіхсьці лёсах, як цяпер.
Маро маўкліва зеціла навакольле, пэўна, разумеючы казанае. Я ж зусім ня петрыла, але патварала ім, імкнулася ўнутрана не варухацца. I ўсё адно хвалявалася. Тым болып дзяўчо не адставала, прыціскалася да мяне, заглядваючы ў вочы. А хутка з-за хатаў пасунуліся карэкі — і мне стала зусім не па сабе. Я прыгадала, як паводзяць пры сонных трызьненьнях, і пажадала сябе ўшчыкнуць альбо ўзрушыць.
— Кано, літаральна не сьмяшы людзей і не насьцярожвай іх: кінь маніпуляцыі! — цяпер ужо сьмяялася Маро. — А то яшчэ прымуць
нас за дэманаў ці іншаплянэтцаў. Хай падыдуць. Будзьма размаўляць спакойна.
Сяляне наблізіліся, убачыўшы свайго, спыніліся і сталі моўчкі пазіраць. Найдзіўнейшага відовішча нельга было прыдумаць: назвоч абдымаліся мутака й хома.
— Вы пакуль маўчыце, ня ўмешвайцеся, прымайце ўсё як належнае, — сьпярша словы Анто адрасаваліся нам з Маро, а потым — усім: — Шаноўныя! Мы трапілі да вас не наўмысна, а выведваючы галяктычныя шляхі вось гэтага мутакі, каб яму ж і дапамагчы. Вашае зямное адгалінаваньне нам невядомае. Чаму мы апынуліся тутака? — і самі ня знаем. Таму давайце разам разьбярэмася і дапаможам адно аднаму.
Мы з Маро зразумелі, што на Анто пасьля назіраньняў таксама напала замяшаньне, тым больш, ягонае нутро вылучала бязладнае мітусеньне. Значыцца, мы стрэлі нешта нязвыклае і ніхто яму пакуль ня можа даць неабходнага тлумачэньня. Мне было вельмі няўтульна: усё з-за мяне!
Няўжо маё падсьведам’е скокнула...
— Так, — падхапіла Маро і працягнула дзе гучна, а дзе мысьлёва: — да варыянтаў забочнага ці, як кажуць, сухога быцьця? Туды, дзе, насуперак усім законам разьвіцьця і значэньня, ніколі нічога ня спраўджваецца: намеры
й думкі, ледзь нарадзіўшыся, астыгаюць, грубеюць, дранцьвеюць, а пасьля разам са сваімі носьбітамі зьнікаюць з плянаў, драбнеюцьмізарнеюць, ператварыўшыся ў нікому невядомыя першасныя крупінкі, этэрныя кванты.
12
Я перапалохалася, адчуваючы побач дзявочае цела, якое калацілася і палымнела ад невядомых пачуцьцяў, і не ўяўляла, як дзейнічаць. Маё няёмкае становішча заўважалі ўсе. Людзі нячутна перагаворваліся, зьверавата паглядваючы на нас.
Трэба было неадкладна браць стырно ў свае рўкі — і Маро сыгналізавала да Анто: ратуй далей! Тут жа ад друхно зацурыла сапраўднае збаўленьне:
— Мы ідзём тольма з добрымі намерамі і зусім не зьбіраемся разлучаць мілосьнікаў, як гэтых, так і ўсіх астатніх. Глыбока паважаем астоі вашага грамадзтва, апірышчам якога зьяўляецца каханьне, і нізка схіляемяся перад вамі. He гаршэньне з блудадзействам, як лічаць некаторыя, а глыбокае жаданьне спазнаць найцудоўнейшыя таямніцы гэтага вялікага пачуцьця рухае і заўсёды натхняе нас. Сьведчаньне таго — вось гэтыя закаханыя. Няхай жа яны любяцца і радуюць усіх нас!
Такое абыходжаньне паўзьдзейнічала на карэкаў. Яны заківалі галовамі і ветліва заўсьміхаліся, сутарна паказваючы рукамі на нас. Дзяўчо пры гэтым сарамліва цопала, кідаючы зіркі долу. Я па-ранейшаму нічога не кумекала і ўстурбавана раскідвала шчупальцы, віляла хвосьцем.
Па ўсім было бачна, што Анто разумее асаблівасьці паводзінаў суродзічаў і мкнецца пабудаваць такія зносіны, якія былі б прымальнымі для ўсіх, і, галоўнае, ратавальнымі для нас.
— Абдымайцеся і мілуйцеся! — неслася ад яго.
Я спрабавала прытуліць да сябе арыё, але атрымаліся адны няўмелыя і брыдкія рухі.
Зборышча сьмяялася і выкрыквала, як мне падалося, непрыстойнасьці.
— Людцы! — заспакойваць у Анто атрымлівалася няблага. — Нашыя каханкі адкрыта саромеюцца. Дамо ім інтымнага асяродзьдзя! Няхай крыху падвучацца, патрэнуюцца. А такое хутка не адбываецца. Пачакайма!
I ягонае рашучае паварочваньне да Маро красамоўна паказала, што трэ разыходзіцца і заняцца сваімі справамі. Абодва, сушчэпленыя, паімчалі ўзвыш. Людзі пачалі разбрыдацца.
Я ж зноўку роспачна пазірала і гублялася ў намерах. На маё шчасьце, адыходзячыя загукалі:
— Юлё! Хадзі сюды! He сьпяшайся! Пасьпееш! Ня мерайся зь лярвамі! Падумай: хто ты? Ганарыся!
Дзяўчо адскочыла ад мяне і, кінуўшы два вабныя погляды, пабегла.
А мне тое і патрэбна было. Я мігам пырхнула да настаўнікаў.
ІЗ
— Прыгожае стварэньне! Сьмелае, цнатлівае, гурнае! — захапленьне Анто лунала гэтак жа апантана, як і нашае агульнае памкненьне: хутчэй і далей ад здарэньня! — Прападзе яно там.
— Гэта чаму ж? — насьцярожылася я, маючы спадзяваньне абмяркоўваць перш-наперш мяне, а не кагосьці іншага, пагатоў чужога.
— Умовы сухога быцьця такія, — тлумачыць узялося Маро, гледзячы на мае калярыстыя псыхічныя вылучэньні, — што ўсе пятрэюць, чэзнуць, зьнікаюць — і лічаць гэта за неабходнае, наканаванае.
— А хіба мы інакш успрымаем сваё сьмяроцьце? — абыякава пытала я, уздыхаючы.
— Слушна. Але сухавікі адрозьніваюцца тым, што спыніліся, дажываюць і ня маюць будучага, то-бок усё завяршаецца: учынкі, пачуцьці, думкі — апошнія, адбыўшыся, не працягваюцца, не нараджаюць новых, марнеюць.
Увогуле, зубожаньне — галоўнае акрэсьленьне, найменьне такіх сьветаў.
— Таксама, як і ў нас, — ужо злавала я, прадчуваючы недарэчныя мудрагелістыя спрэчкі й павучаньні. — Парадкі паўсюль адныя.