Судуманьне  Мікола Калядны

Судуманьне

Мікола Калядны
Выдавец: Галіяфы
Памер: 132с.
Мінск 2018
15.8 МБ
Ад зьдзіўленьня яны ахнулі, а Юсо нават усхліпнула, адвярнуўшыся.
— А мы зачакаліся, — Маро радавалася, абдымала, гаварыла, мітусілася болып за ўсіх, вылучаючы мноства яркіх, цёплых промняў. — Ведаеш, якое інакшае часо ў розных вымярэньнях? Мы з Анто тут так атайбаваліся, што нас прымаюць ужо за сваіх і хутка пажэняць. Ха-ха-ха!
— Кінь шуткаваць і лухцець, — шчырае і ўсьмешлівае процідзеяньне Анто выклікала замілаваньне і не адпіхвала, а, наадварот, прыцягвала.
— Так, мы сапраўды думалі пра цябе, чакалі, верылі і шмат чаго перажылі, — выражэньне Калё было стрыманае, але задаволенае.
— Сядай, разьмяшчайся, будзь як дома, — абмахвала ўслоны скарачамі Юсо.
— Дай жа на цябе падзівіцца! — Маро, зусім як паміж людзьмі, узяло мяне за плечы і пранікліва зазірнула ў вочы. — Як ты цяпер выглядаеш? Ці зьмянілася? Што цікавага?
I пасьля хвіліннага маўчаньня і ціхага агульнага засяроджаньня гучна мовіла, як бы абвесьціла:
— Ёсьць! Радуймася і весялімася!
Небывалае ажыўленьне і страсеньне ахінула ўсё жывое. Акольле ўзрушылася, набрузла невядомымі сокамі. Вокны пачалі выпускаць сьвятла больш, чымся прымаць. Калё і Юсо моцна абняліся і трымаліся так, пакуль ад Анто не адляцела ласкавае і амаль бацькоўскае:
— Распавядзі!
Маё апавяданьне было хвалюючым, крыху бязладным, затое слуханьне — прагным, сама лепшым на сьвецьці: я ня памятала такога ўважаньня да сябе ні дасюль, ні потым і нават не ўяўляла, што веды могуць так пераістачаць і лучыць, узбуджаць думкі.
Для мяне асабліва прыкметным і зразумелым было ўспрыманьне Маро, ад якога ліліся незнаёмыя і дзівосныя імпульсы. Калі наступіла
задуменьне і ў паветры бязгучна павісла агульнае пытаньне “Што рабіць адгэтуль?”, яно адказала за ўсіх:
— Упэўнена ісьці далей разам. Шляхі праклала Кано, само таго не ўсьведамляючы. Дзякуй табе, дружо! Цяпер нас мацуюць ужо не надзеі, а рэальныя магчымасьці для жыцьця. Немаўля, якое ўцелаісьціла ўсіхныя мэнтальныя намыслы, гарантавала нашае быцьцё і дазволіла нам прадоўжыцца, рухацца далей па інкарнацыйных напрамках, набываць формы існаваньня ў будучым. Як тое будзе адбывацца? — ведае адно Баго. Адцяпер нам дапамагае адзінае мысьляваньне, судуманьне. Рушма!
Ляцелі трымаючыся. Поўныя ўражаньняў, нічога вакол не заўважалі, не ўспрымалі і не абмяркоўвалі, нават таго, куды нясёмся і што наперадзе. Упершыню, не змаўляючыся, даверыліся адно аднаму і ўнутранаму перакананьню, што ўсё будзе добра. Ніхто не кіраваў, хоць я і лавіла на сабе позіркі ды думкі кунпаноў.
зб
Калі мы паўсталі перад Юнто, яно сьпярша ўзрадавалася, а потым, абвёўшы ўсіх вачыма, зьніякавела.
— А дзіця? — запытала роспачна і панікла.
— Няма?! — таксама разгубілася я, гледзячы на ложа.
Памяшканьне запоўніла маўклівае задзівеньне.
— Што адбылося? — Маро парушыла яго і ўсхвалявана захадзіла, гледзячы на вокны.
— Вось менавіта! — устурбаваньне Юнто набывала панічныя ноткі.
Становішча рабілася незразумелым і вынятковым.
Усе знаходзіліся ў замяшаньні і вярцелі галовамі. Тое адзінае, што лучыла, пакрысе выпаралася.
— Спыніцеся! — гучна заклікала я. — Мы гаршэем і забруджваем! Калі гэтае, — і паказала на прыкметныя густыя вылучэньні над нашымі галовамі, якія пакрысе зьбіраліся ў цёмныя аблокі, — так матэрыялізуецца і заўважаюць усе, тады наўзапраўдзь здараецца штосьці надзвычайнае. Давайце разьбірацца — што?
— Дакладна, такія зьявы, — і Маро таксама падняло вочы ўгору, — сьведчаць, што мы пэўна выпалі з індывідуальнага ў агульнае рэчышча, то-бок сталі раўнапраўнымі ўдзельнікамі больш высокага стацьця.
— Значыць, тут, дзе мы знаходзімся, — меркаваньне Анто, як заўсёды, тычылася галоўнага, — уладарыць калі не наўмянальнае, дык інакшае, вельмі моцнае энэргетычнае поле.
Калё і Юсо пераглянуліся, павесялелі, загарэліся, і над імі ўзьніклі радульныя паскі. Над астатнімі трапяталі палоскі колераў, характэрных для глыбокага ўдумленьня. “Ад асабістага нікуды не адыдзеш”, — падумала я і чамусьці ўсьміхнулася.
— А Кано ўжо сьмяецца, задаволенае! — іранічна заўважыла Маро. — Правільна, дружо, нарэшце скончыліся надакучлівыя выпрабаваньні, і ўсе назолы пакінулі тваё сьвецьце. Можна лёгка і ўздыхнуць.
— Толькі яму, дый то не надоўга, — выказваньне Анто азначала нейкія перамены.
Усе слухалі, дападаючы, стараліся ўнікаць, канцэнтраваліся і зноўку зьбіраліся да агульнага. Флюіды са стракатых пакрыху зьмяняліся на спакойныя, блакітныя.
— Так мы хутка дабярэмася да касмасовых фарбаў і гукаў, — трохі насьмешліва заўважыла Маро.
— I ўсё-такі, дзе немаўля? — засмучона і ўнурана прамовіла Юнто.
Раптоўна загучалі этэрныя каналы. Усе скалануліся і насьцярожыліся.
Сьпярша пачулася голскае дзіцячае крычаньне, а затым — прыемнае і мяккае гаварэньне.
“Прывітаньне, спадарства! Вашае хваляваньне зразумелае. Яно ідзе ад няведаньня. Вы паводзіце сябе, як звычайныя аніманы: рэагуеце адпаведна
арганічнага ўспрыманьня і эмацыйнага паланеньня, не ўключаючы разуменьня. Вы знаходзіцеся ў высокім сыстэмным асяродзьдзі, на якое раней згадзілася Юнто. Тутэйшыя працэсы маюць выключна мэнтальнае суправаджэньне і амаль ня ўлічваюць фізычна-сэнсуальных выяўленьняў. Мы ажыцьцяўляем комплекснае разумова-псыхічнае запамажэньне, прычыняемся да сьведамасных функцыяў, заахвочваем разьвіцьцё новых і арыгінальных мысьлявых кшталтаў. Задачы абумоўліваюць нашае жорсткае і бязьлітаснае стаўленьне да кандыдатаў: застаюцца толькі тыя, хто максымальна адпавядае прагрэсіўным касмасовым патрабаваньням. Юнто здолела пераканаць нас, і мы пагадзіліся на захаваньне некаторых яе інкарнацыйных варыянтаў, дапусьцілі іх да новага выпрабаваньня. Аб дзіцяці не турбуйцеся. Яно праходзіць інкубацыйнае афармленьне і вельмі добра адаптуецца. Дарэчы, пра гэта маглі б і ведаць. Жадаем посьпехаў!”
Усе ўважліва, нават пакорна, слухалі, разумелі і ніякіх пытаньняў не задавалі. Напрыканцы павярнуліся да Юнто — і хвалі небывалага стаўленьня лінулі да яго. Значыцца, тутака вызначаліся лёсы і адсюль ішлі пэртурбацыі, якія перажывалі. Яно кіравала?!
— Часткова, — мовіла Юнто, заспакоенае ад учасьця кіравецтва ў выхаваньні немаў-
ляці і таму гатовае да стасункаў. — Кано да гэтага збольшага прыладзілася. Мы абмяркоўвалі, так?
Я, безумоўна, інакш успрыняло паведамленьне: дзівам яно для мяне ня стала, — таму пацьвердзіла, заўважыўшы своеасаблівыя вылучэньні Маро і Анто. Але нутро клыгтала: чаго чакаць?
— У такіх выпадках, — працягвала Юнто, аглядаючы зьверхняе, — кажуць банальна: усё залежыць ад нас саміх.
— Абагульняючы нявыказанаеіхвалюючае, — меркаваньне Анто было рашучае, бесьпярэчнае і зьявілася пасьля сузіраньня флюідаў, — выводзьма: трэба мазгаваць — і не абстрактна, а дастасоўна да абставінаў.
— I так, каб нас лучыла, — дадало Маро.
— А кагосьці зьнішчыла, — такое ўдакладненьне Калё разанула і ўзрушыла, адкрыўшы трагічнае гучаньне падзеяў.
— Як баліць ад такіх забаваў! — уздыхнула Юсо, выразіўшы засмучэньне абодвух.
Апошнія рэінкарнанты моўчкі абняліся, схілілі галовы і сьцішыліся.
Чэмерна зрабілася на сэрцы. Ахапіла бедаваньне: няўжо так наканавана і любыя ўвасабленцы павінныя зьнікаць? Ці можна пазьбегнуць?
— Нельга, — цьвёрда адказала Юнто. — Такое касмасовае правіла. Калі б мы яго добра ведалі
і задумаліся, тады 6 не журыліся, а, наадварот, радаваліся.
— Сапраўды, — павесялеўшы, я выкінула шмат лёсых і ласкавых промняў. — Кіраўнікі нездарма выцягнулі Калё і Юсо з блытанага гольля быцьця. Тут штосьці ёсьць. Нам трэба гэта асэнсаваць і шукаць выйсьце.
— Правільна, паглядзьма не ад сябе, а ад Баго, — словы Маро паклікалі да ўзвышэньня.
37
Усе ажывіліся, пажвавелі.
Душы страпянуліся, узброіліся ўдуменьнем і разам паімчалі да зораў. Толькі ня дзеля правольнага вандраваньня, а для пошукаў і набыцьця новых ведаў, то-бок мэтанакіравана — да мэнтальных вышыняў.
Усё рэчыўнае атачэньне, будынкі, сядзібы, пасяленьне пачалі аддаляцца, разрэджвацца, расьцякацца, ператвараючыся ў мноства іскрыстых, разнабарвістых, мілагучных часьцінкаў, якія сумяціліся, гуляліся, весяліліся. Іство кожнага вібравала, квелілася, кунежылася і таксама праісначвалася, набываючы спачатку аморфныя, цеклыя, а затым дымавата-туманныя, празрыстыя формы. У нейкае імгненьне сілы ўнутранага прыцягненьня саслаблі, сутнасныя зьвязі разарваліся, і мы пачалі разь-
бягацца на зыркія гульлівыя і імклівыя драбкі, зусім не адрозьніваючы адно аднаго і не спазнаючы ўласных квантаў. Усё зьмяшалася і паплыло адным зіготкім ручвом, аж пакуль не ўлілося ў гіганцкае энэргетычнае мора, дзе ўладарылі думкі. Яно лашчыла, асалоджвала, здавольвала, а праз колькі часо нанава разьмяркоўвала, групавала і наладоўвала, адпраўляючы гатовых ды шчасьлівых у іншае бліскацелае лагво.
...Ачуліся ў ранейшым памяшканьні і разгубіліся.
Нас было двое: я і Юнто. А дзе астатнія? Куды падзеліся?
Забірала ўдумленьне, не пакідаючы аніякага месца для адчуваньняў, — нават гэта здавалася дзіўным: адчаго няма адпаведных перажываньняў?
‘Адтаго, што вы прайшлі мэнтальнае перараджэньне”.
Гучала не этэрна, а ў галовах і, як дайшло апасьля, магло чуцца і паралельна, і эксклюзіўна. У нас было шмат пытаньняў, і мы распачалі, хвалююча, бязладна. Некаторыя заставаліся без адказаў.
— Што зь іншымі?
“Кожны атрымаў па заслугах і дасягненьнях”. — Канкрэтна? « »
— Мы зь імі стрэнемся?
“Магчыма”.
— Чаму мы засталіся ўдвух?
“Думайце”.
— Нашае вяртаньне да тых самых каардынатаў не парушае касмасовыя законы?
“He. Вас чакалі”.
— Хто?
“Дзіця і мы”.
— Аднолькава? « »
— Як мы сябе паводзім?
“He таемнічайце і не гадайце. He зафіксуем мы — убачаць звыш”.
— Хто?
“Нябёсы”.
— I Яны?
“Калі нашыя пляны рэалізуюцца бесьперашкодна і без зрываньня, тады навідавоку агульныя інтарэсы”.
— Як цяпер?
“Менавіта. Усё ідзе зладжана”.
— Часта так?
«т т ”
He .
— Што нам рабіць?
“Жыць і мысьляваць”.
— Мэты?
« »
Як толькі адхлынула, глыбока ўздыхнулі. Ад напружаньня, без аддыханьня стаміліся. Вырашылі адпачыць і абодва, нібы хто скамандаваў, шырока раскінуліся на ложы, задрамалі.
38
Прахапіліся разам, імгненьне лыпалі вачыма, а затым павярнуліся адно да аднаго і ўсьміхнуліся.
Цікавае падабенства ўсталявалася між намі: разуменьне без тлумачэньня і выкіданьня флюідаў. Засваеньне ішло хутка, нібыта для дваіх працавалі адны мазгі. Безумоўна, тое-сёе выказвалі й паказвалі, але, пераважна, тады, калі датыкаліся да чагосьці новага, незнаёмага, асабліва вонкавага напаўненьня і атачэньня. Выключэньнем было ўсё касмасовае, якое выяўлялася двума адразу і аднолькава.