Судуманьне  Мікола Калядны

Судуманьне

Мікола Калядны
Выдавец: Галіяфы
Памер: 132с.
Мінск 2018
15.8 МБ
— Так, раней Нябёсы столькі дазволілі людзям, што іхныя якасьці разьвіліся, расьпесьціліся-разбэсьціліся, сталі непадуладнымі, набылі формы ды пачалі незалежнае існаваньне. Ну, і навучыліся самастойна шукаць сабе носьбітаў. Разумееш?
— Безумоўна. Ты лічыш...
— Галоўнае: на ўсёдаступным касмасовым полі яны знайшлі сабе мейсца і ўсе правы-мажлівасьці для паўнавартасных дзействаў.
— А кармічныя законы?
— ...прыйшліся дарэчы. Адразу разабрацца з саматворамі і ліквідаваць іх — ужо немагчыма. На ўсё патрэбнае часо. Мяркую: Там вельмі задумаліся.
— Цікава. А калі так запраграмавана?
— Магчыма, як і тое, што афэкты выклікае нешта іншае. Нам ня ўсё вядома.
— Вось менавіта. Абсалютаваць уласныя веды нельга — закон мутакаў.
— Яно-та так, але нам, мутакам, і дадзена, і дазволена больш.
— Памятайма: у межах індывідуальнага ўспрыманьня, ці бо разьвіцьця, — павучальна нагадала Маро пасьля невялікага задуменьня.
— Я на свае здольнасьці ня жалюся, — з раздражненьнем адрэагавала я.
Маро ўсьмешліва зыркнула на маё чульлівае цела, якое прыкметна заірдзела, на напружанае хвосьце і заўважыла:
— Але, твае рэакцыі багатыя. Тут я табе саступаю. Нездарма ўсякае відмо да цябе мігам ліпне. Льга думаць інакш.
— Так мне дадзена, — працягвала я сердаваць.
— Дадзенае — багацьце, якім ты вольнае распараджацца па ўмецтве, а яшчэ — па разуменьні — галоўным, чым цябе надарылі. Петрыш?
— Досыць мяне настаўляць! — я нэрвавала яшчэ больш і ад гэтага раскідвала ўва ўсе бакі мноства жарчыстых флюідаў. — Я што — немаўля?
— Цяпер менавіта яно. Як быццам толькі што адшчапілася і коўзаесься ў адных эмоцыях, — па-сяброўску шчыра і пяшчотна ўлагоджвала Маро.
Яно нават фізычна падоўжыла свае рукі й дакранулася імі да маіх галаўных цельцаў, ад чаго мне зрабілася дужа прыемна. Хаатычныя флюіды сьцішыліся, пасьвятлелі і — выпарыліся, нібыта іх і не было.
— Ну, вось, цяпер ты дарослае, — удавана сур’ёзна і гучна загаманіла прыяцеля падобна бацькам, калі тыя галубяць дзяцей. — I для гэтага трэба ўсяго толькі адно: сукоіцца.
Я заўважыла, як бясформенныя прывіды-элемэнталы-модусы таксама ніякавеюць і пакрысе, ледзь скалячыся, адыходзяць. Здавалася б, усё до-
бра, але суцэльныя думкі ўсё адно ня йшлі і паміж шчупальцамі яшчэ блукалі барвовыя агеньчыкі.
— He хвалюйся, — падбадзёрвала друхно, пазіраючы навокал. — Яны не пасьпелі да канца цябе ачмурыць і забэрсаць, таму і злуюцца. А былі вельмі ласыя на новенькае... Гэта яшчэ раз дэманструе, да чаго могуць давесьці безадказныя разбэшчаныя гульні.
— Чые?
— Ну, ня нашыя ж з табой. Тых, хто ўсё гэтае робіць, — і Маро вачыма абвяло колаўпаветры. — Мы — усяго толькі служкі.
— А чаму мы на ролях... падпарадкаваньня? — агоўтаўшыся, пасьмялела я. — Усе ж — роўныя. Субстанцыйна створаныя аднолькава, рацыянальна, па падабенстве...
— I ты туды ж. He па-мутацку разважаеш, Кано, — як знаўца, адзначыла Маро. — Касмасо пазьбягае аднакасьцяў і базуецца выключна на адрозьненьнях. А Часо нават пры жаданьні не дазваляе рабіць усё падобным: як кажуць людзі, у адно цячэньне ўвайсьці двойчы нельга. Дарэчы, павучыцца ў іх варта: яны захавалі шмат мудрасьцяў.
— Кінь глупства, Маро, — засьмяялася я. — Дзікунства карыснае толькі адным — хутчэйшым зьнікненьнем дзеля ачышчэньня прастаро.
Друхно паглядзела на мяне моўчкі, лохатна і памкнулася мовіць яшчэ штосьці, але вонка-
выя гучныя хвалі нечакана страсянулі ўсё жывое і прымусілі насьцярожыцца.
Так звычайна паводзяць сябе людзі, калі ў іхных мясцовасьцях нешта здараецца. Распаўсюджваньне залежыць не ад воддаляў, а ад адзнакаў стацьця: вялікія кранаюць усіх і паўсюль, меншыя — выбраных і поблізь. Гэныя былі хутчэй сярэдняга напаўненьня, бо не знайшлі нашага глыбокага душэўнага адгалосься. Мы толькі зьлёгку хістануліся нутром і маглі б больш ніяк не рэагаваць, але ўзаемнае жаданьне зьменаў памкнула абодвух да месца. Ад Маро цягнула нейкім заклапочаньнем.
4
Як падумалі, так і скочылі: мігам, безь перашкодаў. Прагныя да ўсяго незвычайнага, цікавага.
Гэта было сяло.
Цудоўнае аблоньне. Пагорыстыя, лясістыя краявіды. Гарачае сонца, духмяныя краскі. Нам аж духі зацяло ад прыемнасьцяў.
Толькі ненадоўга. Хутка забралі мінорныя абставіны. Паветра праціналі тужлівыя, жалобныя настроі: адбываліся людзкія хаўтуры. Я ведала, што гэта такое, але ніколі не прысутнічала.
— Відовішча сумнае, — патлумачыла Маро. — Але дужа дзіўнае сваімі бяссэнсіцамі.
— Чаму? — выразіла я сумненьне. — Гэта іхняе існаваньне. Калісьці і мы так жылі.
— Ня ўсе, — цьвёрда і катэгарычна адрэзала Маро, пахмурнеўшы.
I я зразумела, што дарма абагульніла, бо маё друхно было іншага касмасовага дасьведчаньня, людзкія практыкі не ўхваляла і заўсёды абурана крытыкавала іх.
Мы абодва адчулі сябе ніякавата, і я, каб згладзіць палажэньне, прапанавала патлумачыць такія парадкі людзей.
— Тут я буду заўжды прадузятае, — спакайней сказала Маро і надумліва паглядзела на хаты, — А ўяўленьне павінна быць поўным і больш-менш аб’ектыўным. Таму зараз я пазнаёмлю цябе з адным зь іхніх аніманаў, якія кампэтэнтныя і кантактуюць з намі. Запомні: гэта — асаблівыя разумныя: яны хоць і адаптаваныя да нас, мутакаў, усё адно застаюцца людзьмі, жорсткімі, хцівымі й злоснымі. Яны нам ня вераць, лічаць, што мы таемнічаем і, зьмяняючыся вонкава, хітруем ды падманваем іх. Заўсёды будзь напагатове і ўважліва сачы за іх паводзінамі, асабліва вачыма. Мне трэ адляцець па сваіх справах, таму я прысутнічаць ня буду. Кано, прашу: кантралюй свае эмоцыі і больш чэпка прыглядайся да атачэньня, каб зноў не зьбянтэжыцца.
Прыяцеля ўзбуджана зайграла хвосьцем, нутром і выпусьціла некалькі дрыготкіх аблачынак.
Я супакоіла яго, адказаўшы ўмільчыва і лёгкімі эмацыйнымі павевамі, якія хутка разагналі хмаркі.
У тыя самыя хвілі мы наблізіліся да прыгожага збудаваньня пасярод сяла. Маро паслала некалькі бязгучных сыгналаў і атрымала такое ж пазваленьне, каб ўвайсьці.
5
Раней я мела мімалётныя ды выпадковыя кантакты зь людзьмі, ніколі не цікавілася імі і ня мкнулася да іх. Мабыць, гэта йшло ад таго, што мяне, наагул, вабіла больш прыйсьце, чымся мінулае.
Homo sapiens, ці карэкі (па-іншаму: арыі, адаміты, хомы), былі нашымі папярэднікамі. Асноўныя інкарнацыйныя якасьці яны разьвілі ў ВялікімПятымУвасабленьні,аўнашае,Шостае,перайшлі, каб, згодна з кармічнымі законамі, даастатку перажыць дадзенае і ачысьціцца, займець годнае духовае зьмесьціва для нараджэньня ў наступных касмасовых Кругах. Як і ўсякае стварэньне перад выміраньнем нудзіцца, сьмярдзіць і дакучае, людзі ўжо даўно нурацца, гаршэюць, усё ганодаюць ды патрабуюць залішняга абыходжаньня. Мы ў любых умовах іх не пакідаем: дбаем, шануем, ахоўваем. I няшчырымі нас ніхто не назаве. Хоць я лічу, што ўсе, разумеючы законы наканаваньня, насамрэч больш прыстояць і шка-
дуюць карэкаў, якія толькі замінаюць і ўжо даўно павінныя адысьці ў небыцьцё. Але самі яны лічаць інакш і чапляюцца за любое доўгае фізычнае існаваньне — і гэтым нас надзвычай дзівяць.
3 такімі ўяўленьнямі я і ўвайшла ў жытло.
— Анто, — вусны прыгожа раскрыліся, і важкія пальцы пацягнуліся насустрач. — Па-нашаму — Антось. Але я буду падладжвацца пад вас.
— Кано, — мысьлёва і відзебнаўсьміхнулася я, хуценька завіляўшы хвосьцем і далёка выпрастаўшы складзеныя дасюль рукі.
Іх падхапілі ў паветры і паціснулі. Я войкнула.
— Маё друхно ўпершыню здароўкаецца зь людзьмі, — прыязьліва патлумачыла Маро, — таму так рэагуе.
— Прыемна вітаць у нашым бязьмер’і нэафіта... Ах, прабачце, — ад Анто адразу адскочыла выпраўленьне, — ноўцу.
Праз імгненьне ягоныя блакітныя вочы аблашчылі нас:
— I што прывяло вас да мяне?
6
Маро разьвіталася, і мы засталіся з Анто самнасам.
Гутарылі спачатку стрымана, прыглядаючыся адно да аднаго, а потым — свабодна і ўзбуджана. Гарачыліся, спрачаліся і нат злавалі.
Я доўга не магло прызвычаіцца, што насупраць сядзіць і нароўні са мной разважае няцэлае, палавіністае, а значыць, і недасканалае стварэньне: якое меркаваньне і паняцьце яно здольнае мець, і ўвогуле ці паўнавартасныя нашыя зносіны?
Пра няёмкія сумневы я паведаміла галосна, бо заўважыла, як Анто падазрона пазірае на мае шчупальцы, якія ўстурбавана хваляваліся і часта пераафарбоўваліся, і мысьлёва будуе ўсялякія здогады. Некаторыя для мяне былі непрыемнымі, нават пагрозьлівымі.
Mae словы яго не пакрыўдзілі, а расьсьмяшылі. Было крыху жахліва назіраць гэтыя чалавечыя сутаргі.
— Во недарэкі! — уздрыгвала ягонае цела. — Самі недапечаныя і стратныя, а валяць усё на нас! I сьмейся, і плач! Як дайсьці да іх, растлумачыць: мазгі-та набакір?
— Глузды і ў цябе, і ў мяне нармальныя, — спакойна рэагавала я. — Гэта, бадай, адзінае, чым мы падобныя, а вось астатнім — розныя... I менавіта ў разуменьні “чаму?” — адказы на ўсе пытаньні.
Такое тлумачэньне для мяне самога зьявілася неяк спантанна. У думкахя хуценька азірнулася: мо хто сочыць за намі й падказвае? Нікога. Але хіба знойдзеш каго пры такім імгненным і слабым канцэнтраваньні?
— Колькі іх ні задавай, — нічога не заўважаючы, працягвала маё візаві, — мы ніколі ня здолеем па-сапраўднаму зразумець і адчуць адно аднаго. Вы заўсёды будзеце лічыць нас недамутакамі, а мы вас — недачалавекамі. Клішэ вядомыя. Адно: дзьвюхплоцевыя ад цела да нутра разьдзеленыя папалам, на мужчынскае і жаночае, таму і заганнае. Другое: бясплоцевыя — суцэльныя прымітыўныя і спрошчаныя істоты, пазбаўленыя глыбіняў жыцьця.
Увогуле я пагадзілася зь ім, выразіўшы тое лёгкім варушэньнем сваіх шчупальцаў, пазіраньне Анто на якія было разумелым, а потым, нарочыта настроіўшыся на яго, пераканалася ў нежаданьні абмяркоўваць тэмы нашага існаваньня. Сапраўды, ці варта было рабіць гэта, бо, па-першае, ніякае нашае філязафаваньне, як сьмяротных, ніколі не ўплывала на Боскае Прызваленьне, а па-другое, мы пазнаёміліся для іншага.
— Значыць, цікавяць толькі абрады, — выйсьце да Анто прыйшло хутчэй, чым да мяне, чаму я вельмі зьдзівілася, зноў перафарбаваўшыся.
— А вы лічыце, што мы — боўдзілы і да нічога няздатныя? — дужа хітраватае намяненьне вынікла ў яго пры пагляданьні на мае мэтамарфозы.
— Зусім не, — нанова запярэсьцілася я, ня ведаючы, што і мовіць. — Якое 6 ні было стаўленьне мутакаў, мы ад вас неадрыўныя. — I праз колькі ўздыхаў: — Я — надта ўражлівае, і многія ваганьні асяродзьдзя ўспрымаю адразу, часам балюча. Тое, што ішло ад вашага паселішча, паўзьдзейнічала сьпярша на мяне, апасьля і на майго друхна. Мы вырашылі дазнацца.