• Газеты, часопісы і г.д.
  • Судуманьне  Мікола Калядны

    Судуманьне

    Мікола Калядны

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 132с.
    Мінск 2018
    15.8 МБ
    Было даказана, што беспраблемнае наведваньне па каналах (нітках, струнах) зададзеных прастаро і часо магчыма толькі для ноўменаў, то-бок багаствораных манадаў. Фэнамэнальныя альбо выяўленыя, эмацыйна і фізычна ўвасобленыя, уцелаішчаныя істоты — карэкі, арыі
    і ўсе іншыя сьвядомыя індывіды Тварэньня — маглі пераносіцца ў іншыя месцы, калі існавала разумовае лучэньне абодвух бакоў. Вольныя скокі да абстрактных, выдуманых, пажаданых ці абыякіх пунктаў, кропкаў, меткаў былі немэтазгоднымі, бо несьлі пагрозы невяртаньня назад альбо наогул зьнікненьня. Апошняе ўспрымалася ўзбуджана, горача, зь няверствам: вельмі ўжо многім бажалася бязладна, нядбайна і безадказна пабадзяцца па Сусьвецьці!
    Я ніколі не карысталася двухбаковым лучэньнем, бо ня трэба было, і не мысьлявала пра яго. А тут, аточанае бязьмежжам, задумалася.
    Кожнае імгненьне непаўторнае. Таго ж самага цячэньня не здабудзеш. Нават калі падбяжыш, уперад ці назад. Усё аб’ектыўна зьмяняецца, таму што выяўляецца і рухаецца. I цалкам, і складнікамі. Па-за ім — таксама. Галоўнае — зьменлівае ты само. I калі ўдзельнічаеш, і калі назіраеш, тобок калі ты ёсьць! А калі цябе няма?.. Ёсьць другое! Прыродзьдзе беражліва эканоміць і ніколі не пазнаўляецца! Аднойчы зробленае да ранейшага не вяртаецца, застыгае на Вечных Малюнках, Карцінах, Фатаздымках, Кінаі Відэастужках — ступіць, уварвацца туды немагчыма! Значэньне Вялікага Статычнага неабходна зразумець. Паўтарыць нічога нельга!!!
    Менавіта з прычыны гэтага аніяк немажліва рэалізаваць намеры аб мінулым і будучым
    накшталт наіўных летуценьняў Вялікага Пятага Ўвасабленьня, Вердзьдзя, тым больш што веды пра сапраўднае гістарычнае альбо няпоўныя, альбо скажоныя. Усякае існае ў Сусьвецьці, буйное й дробнае, пастаянна пераменьваецца. Нават узнавіць, скапіяваць тварэньне адно да аднаго нельга: і рабеньне, і выканаўцаў кранаюць зьмены! Зьісьціць можна толькі па падабенстве,але няйначай, як духоўна і разумова! Калі думкам ёсьць ад чаго і да чаго ляцець ды якім чынам, тады й можна рухацца туды-сюды — гэта значыць, эксплюатаваць каналы двухбаковага лучэньня.
    Мільгалі розныя краявіды, далёкія і блізкія, статычныя і рухомыя, спакойныя і драматычныя, але нішто не таўхала і ня клікала, як раней, таму я ўспрымала іх адвалочна, працягвала мысьляваць, балазе што ўмовы былі падыходныя.
    Думы Баго найвялікія, неспасьціжныя. Прыстасаваныя да ўсяго і ўсіх на незьлічоных этапах вечнага разьвіцьця. Сёньня нам дазволена карыстацца двухбаковым лучэньнем так, як мы да таго дарасьлі. Прыйдзе часо, адчыніцца новае веданьне — і нашыя стасункі будуць іншымі, вышэйшымі й дасканалейшымі. Я мяркую, што пераўтварацца, зьмяняцца і рухацца мы зможам прасьцей, без абмоўкаў, а калі зразумеем значэньне наўмянальнага існаваньня, манадных мажлівасьцяў, тады касмасовыя вышыні й далячыні стануць не астранамічнымі, як цяпер,
    а мэнтальна-духоўнымі паняткамі і мы па-сапраўднаму зьведаем прасторы Сусьвецьця, узьнімемся на Баговыя прыступкі.
    Уроеньне і ўдумленьне маглі б несьці мяне па міжзор’і й далей, калі б я не адчула знаёмага торганьня. Нутро адразу напружылася, сканцэнтравалася. Увачавідкі выявілася месца Вялікага Шостага Ўвасабленьня. Гэта я зразумела дзякуючы чыстаму і глыбока празрыстаму паветру, якога раней у падарожжах не страчала, таму што навакольнае асяродзьдзе карэкаў было надзвычай забруджанае ад іх матэрыяльнага быцьця і цяжкіх, змрочных намыслаў.
    Нягледзячы на ўрбаністычнае ўбраньне, наўкольле патанала ў квітнеючых садах, поўнілася птушынымі галасамі. Як потым высьветлілася, яго аблюбавалі мутакі высокага інтэлектуальнага прызначэньня. Яны матэматычна вызначылі парамэтры Абсалютнага Існаваньня, кармічныя велічыні, альгарытмы вераваньня і распачалі адпаведна задумаў апрабоўваць спосабы стварэньня і праісначаньня энэргетычных носьбітаў, ці бо жыхароў. Да пажаданага высокаарганізаванага грамадзтва заставалася ўсяго нічога. Але не зазвычаілася: ніхто і не меркаваў, што адкрыцьцё можна рэалізаваць толькі ў духоўным, высока сьведамым асяродзьдзі, а да гэтага было вельмі далёка. Як і заўсёды, вырашана было абысьці ўмовы, падмануць-вызьвярнуць сэнсы —
    і такім чынам дасягнуць памыснага. Калі раней хітрыкі й выкруты спрацоўвалі — сьмелачы ніколі не задумваліся, чаго гэта каштавала чалавецтву! — дык цяпер манэўры не дапамагалі, а, наадварот, спараджалі новыя цяжкасьці, аддаляючы ад мэтаў: расплата надыходзіла імгненна і шматкроць. Усе рэальна пераканаліся, што промыслы Баго нікому не падуладныя і аніманы ніколі не дасягнуць Ягоных Вышыняў!
    Але ўсё адно разуменьні заставаліся рознымі і жыцьцё па-ранейшаму кіпела.
    27
    Я ляцела над хатамі, дрэвамі, вулкамі, прыслухоўвалася да ўнутраных ваганьняў, вызгукаў.
    I раптам ад іх нейкага неспасьціжнага спалучэньня я непрымусна прызямлілася і стала рухацца пешшу. Вабілі сьветлыя вокны адмысловага збудаваньня. Ніякага валваваньня яны не выклікалі. Я завітала да вечаровыхулягаў, таму сьмела, чамусьці па-чалавецку, пастукалася. Праз колькі шумных імгненьняў дзьверы расчыніліся.
    — Я думала, людзі, — пасьля зьдзіўленьня сьлічнае мутака ўсьміхнулася і ўжо бяз словаў, цёпла запрасіла ўнутр.
    За лагоднымі позіркамі глыбокіх вачэй, мяккімі рухамі я зноўку ўбачыла Юлё і ніякавата сьцепанулася.
    — Як на дварэ? — пытаньне прагучала, нібыта я туташняе і адлучалася.
    — Ядрана, ціха.
    — Пэўна, нашыхразумнікаўізноўзарымсьціла.
    — Як гэта?
    — Мяне зваць Юнто, а цябе?
    — Кано.
    — Дык вось, Кано, мы тут усе — мэнтальцы, быццам бы прыгавораныя да вышэйшага: трэба хутчэй туды, — і Юнто падняло вочы ўгору. — Але не атрымліваецца: мабыць, рыла недастаткова адмылі. Вось і намагаемся! Сама ўвішныя прагнуць так аблічбаваць навакольле, каб зь Неба яно выглядала чыстым, сьвежым, духоўным і для зечаньня прывабным. Яны мяркуюць, што за мудрагелістым кадаваньнем будуць нябачныя глумныя мазгі і чэрствыя сэрцы. На ашуканцтве далёка не заедзеш. Яно заўжды вяртае назад, да нічога. Разуменьне будзе, але шкада, што тых, хто да яго дойдзе, застанецца зусім мала.
    — ... А ты што тут робіш? — спытала я, каб хоць нешта праясьніць.
    — Нічога, — адказала яно, выглядаючы выракчона і страчана.
    Мяне гэта кранула, і ад грудзей да галаўных вуземкаў пабегла нязвыклае хваляваньне. Шчупальцы захісталіся і пачырванелі. Хвосьце насторшылася. Я глыбока ўздыхнула, паслаўшы яшчэ адно мысьлявое пытаньне:
    — Што адбываецца?
    — Ня ведаю, — Юнто павярнулася да вялізных вокнаў. — Нават яны не прапускаюць маё турзаньне. Ты было там. Знадворку ж нічога не чуваць?
    -He.
    — А пасяленьне кішыць ад праблемаў, агульных і прыватных!
    	???
    — Так. Нашыя сьцены хаваюць такія трагедыі, якія Пятае Ўвасабленьне не магло і ўваабразіць! Калі б яны разбурыліся і ўсё рынула вонкі — чарговае сканчэньне сьвецьця было б непазьбежным.
    — Ты не перабольшваеш?
    — Ніколькі. У гэтых галовах няма Баго. Навошта такім існаваць?
    — Дык што, з дамоў ніхто не высоўваецца? — я зірнула на Юнто з падазрэньнем, зусім ня ўдумваючыся ў яго апошнія словы.
    — Ты мне ня верыш... А я і веру табе, і бачу цябе, — яно пачало ўглядацца ў цемрыва за вокнамі. — Нас зьбіралі сюды доўга. Усялякіх. Галоўнае, каб былі унікумы і нутром не падобныя ні да каго. Я — вешчае, магу прарочыць і весьціць. Пасялілі паасобку бязвыйсьцева, забясьпечылі, прыстрашылі. Заданьне было для ўсіх адно: як мага паўней і зьмястоўней выражаць сябе, выкладваючыся максымальна.
    Дзеля чаго — не паведамілі. Адно што націснулі на сьведамае: ад вас залежыць касмасовае будучае.
    Я слухала і дзіву давалася: нічога такога ня знала, хоць і мутака. А калі падумаць: жыву як набяжыць, мала цікаўлюся, неўнікаю...
    — Пра нас вядома нямногім: надзвычай сакрэтнае дасьледаваньне. Лічу, што яно не для ўсіх і скарыстоўваюць яго таксама адзінкі. Інакш было б вальней.
    Яно сьцішылася, сумна пазіраючы на вокны.
    28
    Мяне ўстарнавала. I незвычайна. Гэта адбывалася ня дзесьці, у лябірынтах лёсаў, на пракаветных гонях, а тут, пад жывое дыханьне і на сьвежыя думкі. Ведаць — значыць удзельнічаць. Я — у таёмым асяродзьдзі. Сярод такіх, як Юнто. Адцяпер іхныя ўмовы — мае.
    Як я трапіла сюды? Навошта?
    — Цябе заманілі, як арыгінальнага. Наяўнае абнаўленьне.
    — Хто?
    — Яны.
    — Як?
    — Умеюць лавіць. На тое мы тут і сядзім.
    — ...То-бок...
    — Менавіта. На маё жыцьцё.
    — I ты...
    — Згадзілася, як і кожнае замураванае. Хоць штосьці разнастайнае.
    — Ая?
    — Колькі прапала з-за твайго сабетніцтва?
    Майму ўзрушэньню не было канца.
    Здавалася, я не існую: зьніклі рухі, эмоцыі, думкі. Усё трапіла ў небыцьцё. Пустое бязьмежжа паралюшавала — не зачапіцца. Дзе выйсьце?
    — Зьмяні меркаваньне — і становішча абновіцца, — абыякава параіла Юнто.
    — Шмат у цябе такіх, як я? — пагардлівае так і цякло ад мяне.
    — He. Ты першае.
    — Значыць, ад сумленьня штосьці засталося. А чаму я?
    — Я не капала карэньня з-пад белага каменьня. Мне было ўсё адно.
    — Але ж лёсіла мне. А выбіраць выпадала?
    — Толькі ў значэньні адпавяданьня.
    Я пачало ўяўляць варыянты ловаў і майго закабаленьня. Усё загадзя падрыхтоўвалася, рабілася наўмысна, мэтанакіравана, а я тым часо бестурботна й безжурліва гойсала, штосьці вычварала. Чаго такога адметнага вылучыла?
    — Ты зачапілася ўспрыманьнем адбывалага. Яно ў цябе асаблівае, удумлівае.
    — А што, іншыя глядзяць на сьвецьце бязмысна?
    — Усе мазгуюць, але скідваюць на эмоцыі, а ты — пераважна на одумы.
    Глупства! Уражлівей і чульлівей за мяне нікога нямашака. Нездарма за мной так цікуюць апекуны. Тут штосьці ня так!
    — Акрамя таго, усё факусуецца на мне, а я пазначанае — і здаўна.
    Ага! Менавіта з-за гэтага вышмаргнулі: проста трапілася, дурное.
    — Ня проста, — гучна вымавіла Юнто і ўсхапілася.
    Штосьці ўгледзіўшы, адышло ўбок, нагнулася, акінула вачыма памяшканьне і скоса зірнула. Яго паводзіны і позіркі на імгненьне намалявалі Юлё і ўтварылі колькі голскіх этэрных акордаў. Я ўздрыгнула.
    — Цікава? Асацыяцыі ўзьнікаюць часта, але мы, заклапочаныя і сутарныя, не заўважаем гэтых натуральных зьяваў.
    Яно не дагаворвае, абыходзіць, намінае, падштурхоўвае. I ўнутранага выражэньня няма! Во якое здольнае вядзьмо!
    — Непаразуменьне — арганічнае карно лёсаў, — загадкава мовіла Юнто, іранічна паглядзеўшы на мяне. — Яно і злучае, і падзяляе, і стрымлівае — як каго. Гэта — добрае памагатае часо і прызначанае для спакойнага і мірнага вырашэньня праблемаў, калі наяве рознае ўсьведамленьне. Дайшло?