Судуманьне  Мікола Калядны

Судуманьне

Мікола Калядны
Выдавец: Галіяфы
Памер: 132с.
Мінск 2018
15.8 МБ
— Правільна, — пагаджалася Маро, павярнуўшы вочы да Анто, якому чамусьці зрабілася сумна і бажалася адпачыць. — Сапраўды, нам бы крыху атхланьня. Кано, дзе яно бліжшае на тваіх гонях?
Я ўзрадавалася: вярнуліся да мяне, — і заважнічала, аж дыханьне заперлася: вось так — усё па маім ахоцьці!
— Безумоўна! Кіруй! — падахвочваньне Анто толькі ўзбуджала. — Куды тваё нутро бяжыць?
Каб жа я ведала!
Прыслухалася, як магло, і нічога ня стукнулася. Толькі мільгнулі дзяўчовыя вочы перад расстаньнем.
— Вось яно, аб’явеньне, — адзначыла Маро, спаймаўшы, як я зразумела, маё відмо. — Ад істага. Зноўку душэўнае вынікла і паклікала.
14
Сяло паўстала нанава. Здавалася ўсё такім самым, але, уважліва абзерыўшы навакольле, можна было заўважыць адрозьненьні. Дый тхненьне было іншым. Звычайныя натуральныя зьмены, думалася мне.
Успомніўшы апошняе станьнё, я перапалохалася. Шчупальцы ўсталі дыбаром, і хвосьце прыціснулася долу.
— Ну і атхланьне ў цябе, Кано! Вось дык палягчэньне! Прадыхайма, хлопцы! — гульлівыя і жартаўлівыя кепікі Анто трохі распрыжалі варункі, бо тыя здаваліся ўцяжлівымі.
— Насланьнё? Адно і тое ж двойчы? Цяготнае? На гуляньні? — дзіўнымі пытаньнямі сыпала Маро, штосьці паднагадваючы, але страхацьцё адымала ў мяне глузды дый трываньне заканчвалася.
— Досыць вылузвацца і ладзіць хітрыкі! — абарвала я прыяцеляў. — Толькі мазгі затлумляеце замест таго, каб сказаць наўпрост і адкрыта. Я на сваім полі. Калі чагосьці ня ведаю, дык выдатна адчуваю. А вам трэба падказваць і растлумачваць.
— Менавіта так мы і робім, вашае велячэсьлівае, — пашанотнае прысяданьне зьмяніла спохваткі і выказваньні Анто. — А што зараз вам ідзе на адчуваньне?
Хоць і было такое паступаньне крыху іранізаваным, мне яно чамусьці імпанавала. Я запытала:
— А як вашае мудраваньне кваліфікуе вяртаньне да таго, што ўжо было?
— Гэта—надзвычай цікаваепытаньне,—перакшталчэньне зноў лягло на Анто. — Поўныя і ясныя адказы мы можам даць разам з Маро.
— Добра. Пакуль будзем філязафаваць, людзей не наклічам? — і я боязна пырснула шэрымі флюідамі.
— He, як раней ня будзе. Пачне Маро. Калі ласка.
— Дзякую. Выглядае неяк лекцыйна, — так Маро ахарактарызавала агульнае падрыхтаваньне-прыстасаваньне і прадоўжыла: — Нашае матэрыяльнае Сусьвецьце арганізаванае такім чынам, што ўсё існае ня мае разоў і паўстае толькі аднойчы, то-бок варочацца да ранейшага немагчыма. А калі хтосьці — хамо, мутака, грамадзтва, зьявішча — імкнецца зладзіць адбылае так саменька, у тое ж слова, таго трэба дыягнаставаць і лячыць.
— Вельмі катэгарычна. А вось гэта што? — перапыніла я і паказала ўсім сваім абліччам на атачэньне.
— Іншае асяродзьдзе. Прыгледзься, Кано!
I я стала пільна ўзірацца. Мабыць, было зусім няўважлівае да дэталяў, бо нічога, акрамя бязьлюдзьдзя, не заўважыла.
— Абставіны тут падобныя, варыянтныя, але больш жыцьцёвыя, — ад Анто выходзілі эмацыйныя, таму і больш пераканаўчыя азначэньні й прыклады. — Тыя, першабачаныя, адваляцца, як сухое вецьце ад дрэва, а гэтыя выцягнуцца ў моцныя галіны зь лісьцямі. Наогул, для лепшага пазнаньня шматстайнасьці быцьця
раю ўяўляць дрэва — і ўсё паўстане наглядна, даходліва. Карацей, зараз мы назіраем іншае, паралельнае сланьнё адных і тых жа рэаліяў, як яшчэ адно сьведчаньне твайго дылемнага мысьленьня, Кано. Проста ўсё крыху зрушана, ссунута.
— Вось узрадавалі! — і я стала сьмяяцца з агляданьнем. — Значыцца, зараз зноў выбежыць галасьлівае дзяўчо, залямантуе, высунуцца карэкі і мяне, крый Баго, яшчэ сілком пажэняць... Што гэта такое? — я і знаць ня знаю. У мяне й жаніла ніякага няма!
Я рагатала да сьлёзаў (адкуль яны толькі ўзяліся!), і спрыяі, бачачы маё істэрычнае калацьцё і хвосьцевае вярчэньне, насур’ёз усхваляваліся: а раптам ад мяне адскокне нешта больш агаломшвальнае і жахлівае?
— До гэтак заходзіцца! — суцяшаючы, Маро выдзяляла блакітныя хмаркі, якія лагодна мяне ахутвалі. Валваваньне Анто таксама было спагадлівым, але насьцярожаным, як бытта яму было штосьці вядомае. — Нам зусім не патрэбна ўзрушэньне. Прымушаць ніхто ня будзе, тым больш наўпроць прыроднага. Міжрасавае злучэньне агіднае і не падлягае ніякаму асэнсаваньню.
— Тагды, веднікі, — абуралася я, — расьсейце адурэньне: чаму гэтае дзяўчо палічыла мяне за каханага? Мо на сьвецьці існуюць пары
“мутака-хамо” і ад іх нараджаюцца дзеці? Ці наўпрост ад каханьня вар’яцеюць і кідаюцца на ўсіх прыдатных? Тады што ж гэта за пачуцьцё такое? Га?
— Далей — глыбей, — працягвала Маро і таксама ледзь паварушвала хвосьцем, спакваля зерачы на Анто. — Выйсьце заўсёды ёсьць. Усе адказы ў нас саміх. Шукаюць самаіста, з памогай альбо разам. Нам болып падыходзіць сумесна, бо такое найцікавае стварэньне, як ты, Кано, можа абламацца, калі толькі само. Але на ўзроўнях, дзе мы знаходзімся цяпер, корпацца ўжо немагчыма нават супольна. Значыць, трэба сягнуць на іншыя і праніклівей паглядзець там. Паспрабуем? Табе шанцуе.
— Ачколечы. I што мне рабіць? — я згадзілася адразу, бо прагла пазбавіцца болесных пэрманэнтных праблемаў і стварыць належныя ўмовы для далейшага самаўдасканаленьня. Шчыра, падыспадам ляжала спадзяваньне зрабіцца такім жа ўсяведным і здольным, як Маро. Пра Анто былі іншыя меркаваньні, якія тлумачыліся, пераважна, ягоным дачыненьнем да людзей і Вялікага Пятага Ўвасабленьня — да таго, што ўжо гістарычна адбылося і выглядала непрывабным. Мяне наогул ніякае мінулае не прыцягвала. Мне заўсёды бажалася нязьведанага будучага.
— Напачатку выслухаць, — выказваньні Анто заўжды абагульнялі і змушалі да думаньня. — Уласнае сьвецьце, калі яму не перашкаджаць, будуецца па сваіх законах, у Касмасо ніколі не разбурыцца і будзе існаваць вечна. Збоку яно можа ўспрымацца па-рознаму: узорным, вартым, абыякім, недарэчным, бяссэнсавым... Нават адно і тое ж стварэньне ў розныя пэрыяды жыцьця адражняецца думкамі й правіламі — і як бы мы іх ні круцілі, ні вярцелі, як бы ні аналізавалі, ні сынтэзавалі, ні клясыфікавалі, укупе яны — арганічнае спародзьдзе сыстэмнага, лягічнага і цэласнага аднаго: у вялікім значэньні — АДНАГО, у малым — аднаго. Таму ніякага бязладзьдзя, няўстройства ні ў чым існым наогул няма. Ёсьць індывідуальнае мысьленьне з рознымі поглядамі, падыходамі, якое, нягледзячы на ўсялякія пэртурбацыі, насамрэч пастаянна імкнецца ад недасканалага да ўзгодненага, агульнага, гарманізаванага становішча — да Баго. Так што нашыя ўчынкі, эмоцыі, мысьлі, усякія бачаньні і ўвабражэньні, якімі б дзіўнымі калі-некалі ні здаваліся, заўсёды (!) зьяўляюцца выражэньнем упарадкаванага асабістага быцьця кожнага. Іх трэба разумець і ўспрымаць памяркоўна. Гэта я нагадваю для таго, каб, вандруючы па полі Кано, мы лічыліся адно з адным, думалі і ня лезьлі са сваімі меркамі, былі падрыхтаванымі да ўсяго.
15
Крыху заспакоіўшыся ад незвычайнага бязьлюдзьдзя, мы зноўку вярнуліся да надзённага і зірнулі на сяло.
— Магчыма, Кано, гэтае тваё касмасовае адгалінаваньне няблага насычанае сокамі жыцьця, калі, будзьма пакліканае, не сьпяшаецца адчыняцца, чакае альбо занятае чым? — Маро ўглядвалася ў хаты і пакрысе гуляла хвосьцем. — Ці мо гукнеш?
А я было зусім абыякавае і жадала выдаліцца адсюль: ну ніяк не чаплялі мяне гэтыя абставіны! Навошта яны мне? He падабаюцца! Любое прымушэньне шкодзіць! I чаму я павіннае кіравацца мімалётнымі позіркамі? Колькі ў мяне іх! Процьма! Калі б кожнае варушэньне, лыпаньне вачыма было лёсавызначальным, дык ужо звар’яцела б! Дужа мы спадумлівыя і да дэталяў падазроныя! Трэ быць простымі — так лепей.
— Ты ўжо прайшло гэта і даўно, — заўвагі Анто былі стрыманымі, дарэчнымі і тычыліся майго незадавальненьня. — Засталося толькі рэха. А якое і адкуль? — мы бачым. Табе неабходна яго правільна ўспрыняць і разабрацца, каб пайсьці далей. Між іншым, разьвіцьцё адбываецца далёка не па жаданьні. Спачатку мы напрацоўваем кармічнае, у асноўным прагнучы і па хаценьні, а потым разьвязваем вузлы,
пераважна церпячы і па змушэньні. Ня будзе так — няма й жыцьця.
— Ты, Анто, не палохай, a то ад наўчаньня адаб’еш, — заўважыла Маро. — Памятай, Кано: даецца столькі, колькі можна вытрымаць. А ты ў нас дужае, і несьці табе — не стаміцца!
— Дзякуй! — ірмілася я, адчуваючы сваё значэньне, і ўжо намервалася крыкнуць на сяло, як раптам яно само абудзілася настраёвым граньнем.
Мы пераглянуліся і рушылі да забаваў.
16
— Вясельле! — маўклівае засяроджанае пазіраньне Анто раптоўна зьмянілася гучным зьдзіўленьнем. — Найцікавейшае людзкое мерапрыемства! Сьвята сьвятаў! I хто тут пабраўся?
Я ведала пра сужэнства і шлюбныя парадкі карэкаў, не разумела іх, але захаплялася, што лучэньне двух істотаў праваджаецца такім цудоўным і прыгожым гуляньнем. Нам, мутакам, такога не хапала: адно — бачыць суджанкаў і ўсіх радаснымі ды пазорнымі, другое — зеціць дадаткова да гэтага яшчэ і рэальнае, сьлічнае выяўленьне гэтага агульнага шчасьця.
— Але, калі б настроі і выразы людзей былі тольма станоўчымі, — разважала Маро, — дык мы былі б іншымі і жылі б пад райскімі шатамі.
— Сьвядомымі альбо несьвядомымі? — удакладняльнае пытаньне Анто прагучала неспадзеўна, па-філязофску глыбока, нагадаўшы пра першапрычыны зямнога разумовага паходжаньня й існаваньня ўвогуле, але абставіны не дазвалялі абстрагаваньня і фантазіяваньня.
I ўсё адно ў маім сьведам’і бліснула: да веданьня, хто мы, адкуль пайшлі і чаго вартыя, імкнецца кожнае стварэньне кажначасна і ў любых умовах; іншае — як гэта выглядае і як выражаецца.
Маро і Анто зірнулі на мяне, усьмешліва кіўнулі галовамі і сканцэнтраваліся на вонкавым.
Вясёлае і шумнае зборышча па-заліхвацку гудзела, танчыла, сьпявала, пярэсьцілася, уцягвала ў сваё віраваньне ўсіх мінакоў.
Ад гулявізнаў да нас таксама несьліся прывітаньні й запрашэньні, якія хутка перарасьлі ў настырнае чапляньне.
Я хвалявалася, што возьмуцца зноўку за мяне, але скакухі, гіцуючы вакол, выбралі Анто і заўзята піхнулі яго ў абдымкі да аднаго вельмі радаснага стварэньня. Тое адразу імпэтна і юрліва прыціснулася, двухсэнсоўна круцячы сваім гузном.
На нашае задзівеньне, гэта Анто не засмуціла, а, наадварот, узбудзіла і кінула ў жарсныя скокі. “А што тут стыдацца? — петрыла я. — Свае ж!”
Але ўсё абярнулася інакш.