Святы і абрады беларусаў
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Беларусь
Памер: 190с.
Мінск 1998
Васіль Ліцьвінка
БЯТЫ j АБрддЫ оеларусаў
«Радуйся, ой радуйся, зямля, Сын Божы нарадзіўся...»
Васіль Ліцьвінка
вяты J дбРАДЫ беларусаў
2-ое выданне, са змяненнямі
Рэкамендавана
Навуковаметадычным цэнтрам вучэбнай кнігі і сродкаў навучання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Мінск «Беларусь» 1998
УДК 3983(=826)(072)
ББК63.5(4Бен.)я7
Л 65
Аіцьвінка В. Д.
A 65 Святы і абрады беларусаў.— 2-ое выд.— Мн.: Беларусь, 1998.— 190 с.: іл.
ISBN 985-01-0055-9.
У кнізе падаюцца чатырнаццаць свят і абрадаў беларусаў, многія з якіх — упершыню. Найбольш разгорнута прадстаўлены асноўныя з іх: Вялікдзень, Купалле, Дзяды, Каляды. Даюцца метадычныя парады па арганізацыі іх святкавання, рэкамендуецца адпаведная літаратура.
Выданне ілюстравана фотаздымкамі, якія зроблены непасрэдна ў час правядзення гэтых народных свят.
Прапануецца настаўнікам, выхавальнікам дзіцячых садкоў, кіраўнікам фальклорных калектываў, работнікам устаноў культуры, усім прыхільнікам традыцыйнай спадчыны беларускага народа.
© Выдавецтва «Беларусь», 1998 ISBN 985-01-0055-9 © В. Д. Ліцьвінка, 1997
«Сонейка іграе, сонейка...»
СКЯТ i дкрддлу
dvVhkvvh
Г~ ЛПГЁНЬ
I BAH КУПАЛЬНЫ
САМСОН-СЕНАГНОЙ
КУЗЬМА I ДЗЯМ'ЯН
АНДРЭЙ-НАЛІВА
м’ П
к с
29 С
JOI Ч
6ТП КУПАЛЛЕ
201 П 2<А ЗАЖЫНКІ
СЕРПАВІЦА
Bl ПІ ПАУАЮК-ТАААКА
Перасоўныя святы —
(сем тыдняў да і пасля Вялікадня) вылічаюцца па пасхаліям, якія будуць:
11 красавіка (1999 год), 30 красавіка (2000 год).
se/\ApifCAV'
KPACABIK
ЗЯМАЮ KPAWE ■*
1
3
uc 4 n
h
u
ВАСІЛЬ-СОНЕЧНІК J
■fl
A
6
1
КАМАЕДЗІЦА V
3BECTABAHHE ■
8
9
10
Гс
4
У
12
1
ВЕРБНІЦА?;
13
II
f /
14
A
ДАМАВІК I <
15
C
a -
16
ЧЫСТЫ 1Ц
17
II
ЧЫРВОНАЯ Ш м
18
c
ВЯАІКАЯ 0 U
19
ВЯЛІКДЗЕНЕ» ВАЛАЧОБНЫ
□L EIL!
23
НАЎСКІ ВЯЛІКДЗЕНЬ I 7
24
II
к
25
c
co
26
r
ПРАВАДНАЯ 5
27
П
28
РА^АУ H ІЦА~
29
c
30
4
ЗОСІМ
-
U
КУЗЬМІНКІ
СЯРГЕЙ ДУШУ САГРЭЙ
МЛЫНАРЫ
піХіп
ж
C’“S '*,алЫ«арысті,9
трдвень
ТРАВЫ РОСЦІЦЬ
_!_
Ц
4
5
JL _с.
6
JOP^AnAJbHIlJ
7
ч
8
п
БАБСКІЯ РОЗБРЫКІ
9
г
10
р
ЯРЬІ/<АВій>Д
11
12
13
14
п
ч
15
п
Б A Р ЬІ С
■н
nu
расаамііДА
□□ ЕЗО 0В
МІКОАЬНІК
пв
□L
КІРЫААВІЦА
□U QU
QLJ ПС QU ПР
УШЭСЦЕ, ПАХАВАННЕ СТРАЛЬІ КАНАПЕЛЬКА ЗЕАЯНЕЦ
171II]
< 1
ш I
I A
< < a
ЧЭРВЕНЬ .
СЕНА РЫХТУЕ
1
П
<
2
A
X
3
С
УЛЛЯНІЦА >
5
U
ТРАЕЦКІЯ ДЗЯДЫ I V
J г
TFOKUA, KVCTA Т ПРОВАДЫ РУСАЛКІІ т
9
A
10
С,
5
НАУСКАЯ TPOHUA <
12
nf
>
роз ь
15
л
16
17
!
н ч
19
п
22
п
соннлстляш^^^
23
A
24
с
25
ч
26
п
АКУЛІНА ЗАДЗЯРЫ ХВОСТ
й
29
II
30
-4
КШ EJU EL EL HU UL
EL UU UL QU QU □L
QU QU EJL EDU □U QU QL QU
ШАПТУН ПЛКРОУНЫ ,
CAVKI <
ПАКРОЎНЫ БАЦЬКА 3
ПАКРОЎ
ПІЛІПАУСКІЯ дзяды
24 А| ХВЕДАР-СТУДЗЯНЕЦ
R
QUHZ
4КЛОНЫ ®
131 d ЛУКАША-ДЗЕЎКАНДЦІА Я
1 ЛІСТАПАД—
ЗІМЕ ВЕЛЬМІ РАД
СНЕЖАНЬ
СНЕГАМ ВЕЛІЦЬ
1
* * * * # * #
1 П 1 A 1 П А Ў К А П 1 A 1 П А Ў К A 1
0
ВАРАЖБІТ
4
КАЦЯРЫНЫ
* . т.
9
с
■ ₽■
10
11
14"
15
16
17
18
20
ч п
п A с ч 5
*
ДЗЯВОЧЫЯ ВАРОЖБЫ НАВУМ-НАСТАЎНІК ф
ВАРВАРЬТ ^НОЧ УВАРВАЛІ САВЫ-КАЛЯДНІКІ
21
п
СОНЦАВАРОТ
22
A
ГАНКІ СЯДАН HA САНКІ
23 р
25
28
30
С ч П
п
с
РАСТВО, БАТАЕІ * * * * * * *
31
ч
Н О в ы г о A
«Ой рана на Івана...»
Тураўскі карагод. На Юр ’е
«Прыйшлі да бабкі валачобнічкі, Дала ім бабка залато яечка...»
«Нам Піліпаўка надакучыла...»
«На вячоркі хачу — мяне не пускаюць...»
«Ой, Калядачкі, працягніцеся...»
«Пайшла Каляда, калядуючы...»
«Бусел, бусел, клекатун, Цягаў бабу за каўтун...»
Ад аўтара
Беларускі народ знаходзіцца ў наш час на крытычным пераломе ў сваім гістарычным існаванні — сцвярджае і адраджае старажытнасць, непаўторнасць і самабытнасць сваёй нацыянальнай культуры. Зробіць ён свой уклад у скарбонку сусветнай культуры і тым самым сапраўды зойме "свой пачэсны пасад між народамі"ці не — залежыць у найбольшай ступені ад ахвярнай працы на святой ніве адукацыі і культуры.
У гэтых умовах стокроць узрастае роля традыцыйнай культуры, якая тоіць у сваіх глыбінна-старажытных формах найболып самабытныя нацыянальна-мастацкія з'явы, абрады, святы: Гуканне вясны, Вялікдзень, Пахаванне стралы, Ваджэнне куста, Жаніцьба коміна, Дзяды.
Важна ўсвядоміць, што ж робіць па-сапраўднаму цікавым наша сучаснае культурна-нацыянальнае жыццё. Паўсядзённы побыт упрыгожыць не сам магічны ў сваёй аснове рытуал, дзеянне, абрад, а выдатнае эстэтычнае векавое напаўненне яго песняй, музыкай, танцам, карагодам, гульнёй. Без апошніх не адбудзецца пераходу абраду ў свята, пад якім разумеецца стан душы ўдзельніка святочнай дзеі. Намнога ўзрастае значэнне такога погляду на свята ў дзіцячым асяроддзі, дзе яно ўспрымаецца толькі на ўзроўні эмацыянальнай існасці, і на месца фальклору як сродку выхавання дзяцей свайго народа.
3 моманту з'яўлення і ўваходу ў навуковы ўжытак
у 40-ыя гады XIX стагоддзя тэрміна "фальклор", які перакладаецца літаральна як "народная мудрасць", пад уплывам сацыялагізацыі грамадства адбыліся значныя разыходжанні ў разуменні яго сутнасці. Гісторыкі сталі бачыць у ім пераважна этнаграфічны матэрыял, філолагі — мастацтва слова, музыказнаўцы пераносілі на ўвесь фальклор законы музычнага фальклору. Але большасць паслядоўных даследчыкаў фальклору як сінкрэтычнай, і ў першую чаргу мастацкай, з'явы разумелі пад "фальклорам" увесь комплекс духоўнай і звязаных з ёю элементаў матэрыяльнай культуры, што зусім справядліва і, на думку аўтара, адпавядае сутнасці тэрміна. 3 часоў узнікнення марксісцкага вучэння, фалькларыстычных прац рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў у славянскім свеце пад магутным уплывам рускай, пераважна філалагічнай, фалькларыстыкі тэрмін “фальклор" быў звужаны да разумення яго як мастацтва слова, што і аддюстравалася ў болыпасці сучасных падручнікаў па фальклоры.
"Напачатку было слова" — гэта неабвержная ісціна. Менавіта яно з'яўляецца ядром, зернем, сутнасцю фальклору, але яно нясе толькі яго змест, які заўсёды мае нацыянальна-мастацкае "адзенне": мелодыю, спеў, гучанне музычных інструментаў і рытмаў, скокі, танец, вопратку, атрыбутыку, маскі і, нарэшце, адпаведнае прыроднае асяроддзе, пару года, рэгіянальнае месцазнаходжанне, якое фарміруе мясцовы мастацкі каларыт. Але ўсё гэта існуе яшчэ і ў сінкрэтычнай суцэльнасці, адзінстве, мастацкай непадзельнасці са старажытнымі вераваннямі, светапоглядам, эстэтыкай, этыкай, мараллю народа. А канчатковая мэта фальклору—педагагічная: выхаванне з дзіцяці прыгожага, духоўна добрага чалавека, які з'яўляецца непаўторнай асобай свайго народа і паважае дзяцей іншых народаў. Такі сутнасны, гуманістычны менталітэт выхоўваюць беларусы ў сваіх дзяцей праз ідэальны сродак народнай педагогікі — фальклор.
У працы аб святочнай культуры будзе мэтазгодным прызнаць агульначалавечае разуменне фальклору як асновы ўсёй духоўнай культуры і рытуалізаваных і эстэтызаваных форм матэрыяльнай культуры,
бачыць у ім мастацтва перыяду дзяцінства чалавечага грамадства. Апошняе выключна важна для педагогікі, бо дзецям мастацкая сутнасць фальклору блізкая, родная і зразумелая.
У язычніцкі перыяд адзінства чалавека з прыродай, на якім і ўзнікла мастацкая сістэма фальклору, натуральнае дзіця чалавецтва не гвалціла акаляючае асяроддзе, не ставіла сябе вышэй сваёй прыроднай сутнасці, а лічыла сябе часцінкай Сусвету, як гэта і ёсць на самай справе.
Усе свае настроі, пачуцці, рухі душы, самыя няўлоўныя адценні яе стану дзіця прыроды перадавала праз аналогіі з самой Прыродай. Прыкладам могуць быць хоць бы вось гэтыя два радкі:
А ў полі вярба нахілёная, Маладая дзяўчынанька заручоная.
У малой колькасці слоў тут перададзена не толькі цэлая гама пачуццяў заручонай дзяўчыны, якая хутка пойдзе ад "рэчкі" —утульнага бацькоўскага дома, дзе яе песцілі, "у поле" — чужы дом мужа, дзе над ёй будуць здзекавацца ўсе і ўсё. Так увачавідкі і бачым яе "вярбой нахілёнай" сярод сябровак, з якімі яна расстаецца ў “зборнай суботаньцы" перад вяселлем, калі і спяваецца гэтая песня. Дзяўчына сядзіць з расплеценай касой і поўнымі слёз вачыма, а думкі ўзорамі на абрусе стольніка паслала-паклала. I так паўсюдна ў сапраўды мастацкіх народных творах — слоў мала, а сэнсу, пачуццяў на цэлыя паэмы.
Дзіця нараджаецца з натуральным, прыродным светаўспрыманнем, не падвержаным, не дэфармаваным тымі шматлікімі ўмоўнасцямі, якія набывае пад уплывам сацыяльнага асяроддзя пазней. Прыгожае слова, танец, карагод, музыка інструментаў, святочны ўрачысты рытуал, дзеянне ўспрымаюцца яго душой, сэрцам моцна і назаўсёды. Пры гэтым разам з прыгажосцю народнага мастацтва дзеці засвойваюць лепшыя нацыянальныя рысы нашага працавітага, удумнага народа, улюбёнага ў свой родны куточак, паважлівага да мінулых пакаленняў і створанай імі культурнай традыцыі. Гэта самы плённы шлях выхавання дзіцяці, няздольнага на зло, жорсткасць, непавагу да мінулага, да культуры і мовы свайго народа, да сваіх настаўнікаў, бацькоў і дзядоў.
Крокам вялікага значэння стала ўсталяванне як
дзяржаўных сапраўды народных свят Вялікадня, Каляд, Дзядоў, адраджэнне Купалля. Гэтыя святы — натуральныя галоўныя вехі ў жыцці беларуса-земляроба. У іх асвечаны чатыры найбольш важныя кропкі сонечнага раўнадзенства (Вялікдзень — Дзяды) і сонцаваротаў (Каляды — Купалле). Апошнія, сонцатворныя, выключна распрацаваны ў мастацкіх адносінах і ў часе двухтыднёвымі зімовымі і зялёнымі святкамі.
Такім чынам, каляндарныя святы і абрады беларусаў выразна падпарадкаваны гадавому вітку Зямлі вакол Сонца, калі апошняе дае веснавы росквітпрыродзе і замарожвае яго надоўга восенню, каб адрадзіць для новага кола жыцця наступнай вясной. Галоўным святам беларусаў з часоў Адама Міцкевіча лічацца Дзяды, бо яны адначасова сімвалізуюць не толькі "смерць" прыроды, але і непазбежнае заканчэнне жыццёвага шляху і пераход "на той свет", да продкаў, кожнага чалавека. Прыродныя біярытмы святочнага календара прадыктаваны ўсімі мастацкімі сродкамі гадавых свят. Яны адлюстраваліся ў рытмах, гуках, словах, рухах, рытуалах, ва ўсіх шматлікіх эмацыянальна-экспрэсіўных, выразных вобразных, інтанацыйна-сінтаксічных, гукаўтваральных і меладыйна-спеўных эстэтычных сродках. Мелодыі святочных песень гарманічна суладны з прыроднымі гукамі пары года, што дыктуе правіла "святкаваць у пару".