Святы і абрады беларусаў
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Беларусь
Памер: 190с.
Мінск 1998
Перад першым выганам статка на пашу гаспадыні
абкурвалі жывёлу купальскімі зёлкамі, тройчы абыходзілі з запаленай грамнічнай свечкай і закопвалі пад парогам сімвал плоднасці жывёлы — курынае яйка, шапталі юр'еўскія замовы, у якіх замыкалі раты драпежнікам.
Пад гукі пастухоўскай трубы кароў выганялі за вароты, дзе адбываліся імправізаваныя сцэны-дыялогі з пастухом. Кожная гаспадыня яго частавала і давала наказы, потым праводзілі статак на луг, дзе качаліся па юр'еўскай pace, якая лічылася выключна карыснай для здароўя, аглядалі поле, закопвалі на ўзмежку яго рытуальную страву — давалі ахвяру зямлі.
На гістарычнай Тураўшчыне (сучасны Жыткавіцкі раён) захавалася юраўскае валачобніцтва. Святочна апранутыя дзяўчаты збіраліся ў адной хаце, пяклі пірог з пшанічнай мукі, рабілі з доўгай галіны і чырвонай тканіны сцяг і ўтыкалі яго ў пірог. Наперадзе станавіўся хлопец з пірагом і сцягам, за ім — гурт дзяўчат-спявачак, а ўжо за імі — гурт хлопцаў. Гэтае шэсце абыходзіла з канца ў канец вёску, заходзіла ў двары, дзе спявала і вадзіла магічны юраўскі карагод:
Ідзе, ідзе карагод карагод,
Усе дзевачкі напярод, напярод. А хлопчыкі за намі, Маргаючы вачамі.
Ото ж карагод
Ото ж ваявод.
У нашага карагода
Быў сын ваявода.
Дзе карагод ходзіць —
Там жыта родзіць.
А дзе ж не бывае —
Там жыта вылягае.
У нашага карагода Быў сын ваявода. Ідзе, ідзе карагод, карагод.
Маляўнічасцю вызначаліся і юраўскія гульні пастухоў, якія мелі магічна-ахоўны характар.
...Пастух вызначае, каму з хлопчыкаў-падпаскаў быць "зайцам", каму—“кульгавым", каму—"замком", а каму—“калодай", і расстаўляе іх усіх вакол статка. Пасля гэтага бярэ прыгатаваную яешню і ідзе з ёю да "зайца", пытаючы: "Заяц, заяц, ці горка асі-
Юраўскі карагод з в. Валаўск Ельскага р-на
на?" Той адказвае: "Горка!" — "Дай Бог, каб і наша скацінка для звяроў была горка!"
Звяртаецца да "сляпога": “Сляпы, а сляпы, ці бачыш ты?" "Сляпы" адказвае: "He бачу!" — "Дай Бог, каб і нашу скацінку не бачыла звярынка!"
Далей пытае ў “кульгавага": "Кульгавы, а кульгавы, ці дойдзеш ты?" У адказ: “He дайду!" — "Дай Бог, каб і звярынка не дайшла да нашай скацінкі!"
Затым пастух пытае ў "замка": "Замок, а замок, ці разамкнешся ты?" У адказ: "He, не разамкнуся". — "Дай Бог, каб у звера не разамкнуліся зубы ля нашай скацінкі!"
Нарэшце пастух падыходзіць да "калоды": “Калода, а калода, ці павернеіпся ты?" Тая кажа: "He павярнуся". — "Дай Бог, каб і звер не павярнуўся да нашай скацінкі!"
Такім чынам пастух тры разы абыходзіць статак. Пасля ўсе удзельнікі гульні садзяцца і з'ядаюць яешню, а затым, крыху счакаўшы, але задоўга да вечара, гоняць жывёлу назад у вёску, дзе ўжо на вуліцы пачынаюцца спевы, скокі, ваджэнне карагодаў.
Поўнае захаванне старажытнай дахрысціянскай і выключна шырокай функцыянальнасці Юр'я прывя-
ло да таго, што часам яно асэнсоўваецца як першае гадавое свята:
Каля Бога ўсе святочкі Шахуюцца, рахуюцца, Катораму ўперад ісці. Першы святок — святы Юр'я. Святы Юр'я ўперад пайшоў, Асядлаў каня варанога I паехаў аж да Бога.
Узяў ключы залатыя, Адамкнуў зямлю, пусціў расу. Пусціў расу на ўсю вясну, Вільготную, выгодную.
Пусціў расу цяплюсенькую, На Белую Русь і на ўвесь свет. На гэты свет, на ўсякі цвет, На люд вясёлы, на ўраджай.
Можа, самая прыгожая юраўская песня — "Ой, выйду я на вулачку":
Ой, выйду я на вулачку — бычкі бушуюць, Юр'я, Юр'я, бычкі буіпуюць.
Бычкі бушуюць, бо вясну чуюць, Юр'я, Юр'я, вясну чуюць.
Зашумелі рэчкі, ляды паплылі, Юр'я, Юр'я, ляды паплылі, Зачарнела зямліца, бо пааралі, Юр'я, Юр'я, бо пааралі.
Зазелянела бяроза, бо папукалася, Юр'я, Юр'я, бо папукалася.
Завесялела дубрава, пташкі спяваюць, Юр'я, Юр'я, пташкі спяваюць.
Зазелянела даліна, кветкі зацвілі, Юр‘я, Юр'я, кветкі зацвілі.
Ой, выйду я, выйду кветкі збіраці, Юр'я, Юр'я, кветкі збіраці. Кветкі збіраці, вяночкі віці, Вяночкі віці, Юр'я спяваці, Юр'я, Юр'я, Юр'я спяваці.
У юраўскіх песнях, асабліва ў карагоднай форме, шмат дыялогаў паміж Юр'ем і маці, хлопцамі і дзяўчатамі. У адным з песенных адказаў на пытанне Юр'я нават замаўляе:
Юр'я з в. Малыя Зімовічы Мазырскага р-на ў тэлепраграме «Запрашаем на вячоркі»
— Святы Юрый, дзе ж ты бываў Дзе ж ты бываў, дзе ж ты прабываў? — У самачэснага мужа ў Раманічка, Я кароў пасціў і запасаў.
Я, запасціўшы, дамоў прыганю, Дамоў прыганю, у хлеў заганю. У хлеў заганю, слаўцо згавару. Гэтаму статку ня будзе ўпадку Hi ад мядзведзя, ні ад нарову, Hi ад гада бягучага, Hi ад змея лятучага.
Такім чынам, важнейшыя жыццёвыя функцыі, якія даручаюцца Юрыю, — "адамкнуць зямліцу, выпусціць расіцу". Ён "па межах ходзіць — жыта родзіць, па лужку ходзіць — каней пасвіць, кароў, бычкоў, цялятак пасвіць, запасаць — ад ліхадзеяў замаўляць". Таму зразумела, чаму у святочнай культуры беларусаў ён называецца "першым святкам". Есць песні, дзе Юрый выглядае казачна-легендарным героем:
Даўно, даўно тое было — Кругом зямлі мора лягло.
А ў моры тым жыў люты Цмок. Штодня збіраў з людзей аброк. Давалі Цмоку ды аброку На кожны двор па чалавеку. Аддалі ўжо з кожнага двара, Прыйшла пара і да цара. — Цару, цару, прыбірайся, Ці сам ідзі, ці жонку шлі! Жану сваю пашкадаваў, Дачку — Кару к мору паслаў. Сіне мора хвалюецца, Цароўнай Цмок любуецца. 3 сіня мора выплывае, 3 пашчы агонь выкідае. Цароўначка спужалася, За бел камень схавалася.
Аж скуль узяўся ды тут Юр'я, Пагнаў у мора свайго каня. Прабіў Цмока злотым кап'ём, Засёк Цмока вострым мячом. Па цароўне цар слёзы лле, А Юр'я ў двор дачку вядзе. Перад Юр'ем укленчыў цар, Пытаецца, пгго даці ў дар. — He трэба мне тваіх дароў, 3 сваёй дачкой бывай здароў.
Прыгажэйшай часткай свята заўсёды былі юраўскія карагоды, якім надавалася магічнае значэнне:
Да, падай, маці, ключы Адамкнуць зямліцу, Выпусціць расіцу, Карагод вадзіці На новае лета, На зялёнае.
Дзе карагод ходзіць — Там жыцейка родзіць, А дзе не бывае, To там улягае.
Найбольш распаўсюджаны гульнёвы юраўскі карагод, калі шэрагі дзяўчат і хлопцаў наступаюць адзін на другі:
Рыхтуюцца да свята пастушкоў
Разгуляўся Юр'еў конь, Разбіў камень капытом. Як у камне зерне ёсць, Так у хлопцаў праўда ёсць. Разгуляўся Юр'еў конь, Разбіў гарэх капытом. Як у гарэху зерне ёсць, Так у дзяўчынак праўда ёсць. Загарэўся шчыры бор:
— Вы бяжыце, хлопцы, тушыці, Рэшатам ваду насіці.
А ў рэшаце вады нет, У нашых хлопцаў праўды нет. Загарэўся шчыры бор:
— Вы бяжыце, дзевачкі, тушыці, Вядзёркам ваду насіці.
А ў тым вядры вады ёсць, У нашых дзевак праўда ёсць.
Выдатнымі гіпербаламі малюецца конь Юр'я:
Яго конік хваслівы:
Хвастом вулку падмяце, Юр'ю паненку прывядзе, Вушкамі неба падапрэ, Вочкамі зоры палічыць, Цябе, маладога, падвялічыць.
Літаратура
Бехцераў Ю. Вось вам і Юр'еў дзень!//Мінск. праўда. 1991. 7 мая.
Буракоўская Н. Юр'я, Юр'я, падай ключы...//Настаўн. газ. 1992. 1 мая.
Король Т. 14 звучнт Юрье песнямн//Сов. Белоруссня. 1991. 1 мая.
Крук I. Свята Юраўскага дня//Чырв. змена. 1992. 27 крас.— 3 мая.
Куновская М. Вот вам, ребятушкн, н Юрьев день//3намя юностн. 1991. 7 мая.
Кухаронак Т. Юр'я//3вязда. 1992. 2 мая.
Лагада Ю. Добры знак: Юр'е ў Мінску // 1991. 10 мая.
Хатэнка А. Дзень паклонаў зямлі//3намя юностн. 1989. 23 лістап.
Хатэнка А. Пад знакам трох стыхій//3намя юностн. 1989. 19 кастр.
ПАХАВАННЕ СТРАЛЫ
Сярод веснавьіх абрадаў на паўднёвым усходзе Беларусі асобнае месца займае Ваджэнне і Пахаванне стралы, які да нашых дзён захаваўся на Гомельшчыне, найбольш у Веткаўскім раёне. Па разнастайнасці песень і карагодаў, тэатралізацыі абрадавых рытуалаў як водгукаў уміласціўлення самай застрашальнай для старажытнага чалавека прыроднай стыхіі — маланкі-стралы — Пахаванне стралы не мае сабе роўных. Паўнапраўнымі, а часам і найбольш актыўнымі ўдзельнікамі абраду, назіраемага намі ў вёсках Стаўбун, Неглюбка, Казацкія Балсуны, Дуброва, Слабада, з'яўляюцца дзеці.
У аснове рытуальных дзеянняў, песень і карагодаў, якія спяваюць і водзяць ад Вялікадня да Ушэсця, — ахоўная магія ад маланкі. Самі спевакі гавораць: "Засцерагчыся ад маланкі, закапаць яе". Але пазней на гэта наслаілася спрыянне росту збажьіны: "Цягнем каласы на небясы". Галоўнай магічнай песняй Стралы з'яўляецца наступная:
Як пушчу стралу дай па ўсём сялу, Ой і вой люлі, да й па ўсём сялу... у-у-у! Дай па ўсём сялу, удоль па вуліцы, Ох і вой люлі, дай па вулі... у-у-у!
Ты не ўбі, страла, добра молайца, Ох і вой люлі, добра мола... у-у-у! Па том молайцу некаму плакаці, Ох і вой люлі, некаму плака... у-у-у!
«Як пушчу стралу ўздоўж па Неглюбцы» (Веткаўскі р-н)
Маці старая, сястра малая, Ох і вой люлі, сястра мала... у-у-у! Жана малада каля горада, Ох і вой люлі, каля гора... у-у-у! Дзеткі дробныя, невыгодныя, Ох і вой люлі, невыгодны... у-у-у!
У велізарнай колькасці варыянтаў гэтага абрадавага карагода, занатаваных аўтарам у зборніку "Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць", тэкст часта набывае баладны характар: да цела забітага молайца прылятаюць тры птушачкі-шчабятуіпачкі:
Першая села ў галовачках, Ох і вой люлі, у галова... у-у-у! Другая села на шчырым сэрцы, Ох і вой люлі, на шчырым сэ... у-у-у! Трэцяя села ў белых ножачках, Ох і вой люлі, у белых ножа... у-у-у! Што ў галовачках — яго мамачка,
Ой і вой люлі, яго мама.... у-у-у! На шчырым сэрцы — яго сястрыца, Ой і вой люлі, яго сястры... у-у-у! У белых ножачках малада жана, Ох і вой люлі, малада жа... у-у-у! Дзе мамка плача — там рака цячэ, Ох і вой люлі, там рака ця... у-у-у! Дзе сястра плача — там калодзежы, Ох і вой люлі, там кало... у-у-у! Дзе жана плача — там расы няма, Ох і вой люлі, там расы ня... у-у-у!
Дарэчы, гэты сюжэт найбольш часта ўжываецца ў карагодах Стралы. Так, у баладзе з гістарычнымі дэталямі "Ой, у Кіяве, у Чарнігаве" брат сястру вёў па "бруссейку, бруссю новаму, братка ж перайшоў, сястра ўтанула, сястра ўтанула, рэч прамовіла:
— Ой, не пі, братка, з той рэчкі вады, Ох і вой люлі, з той рэчкі ва... у-у-у! He касі, братка, у тым лузе травы, Ох і вой люлі, у тым лузе тра... у-у-у! Што ў лузе трава — то каса мая, Ох і вой люлі, то каса ма... у-у-у! Ай, не еш, братка, рыбкі белае, Ох і вой люлі, рыбкі бела... у-у-у! Рыбка белая — маё целечка, Ох і вой люлі, маё целе... у-у-у! Ніхто к целечку не прыступіцца, Ох і вой люлі, не прысту... у-у-у! Прыступілася маць прачыстая, Ох і вой люлі, маць прачыста... у-у-у! Узяла цела да й на ручанькі, Ох і вой люлі, да й на руча... у-у-у! Панясла цела да й да цэркаўкі, Ох і вой люлі, да й да цэркаў... у-у-у! Ой, самі звонікі зазваніліся, Ох і вой люлі, зазванілі... у-у-у!