• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы і абрады беларусаў  Васіль Ліцьвінка

    Святы і абрады беларусаў

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    41.04 МБ
    47.6 МБ
    СТРЭЧАННЕ, ЦІ ГРАМНІЦЫ
    Розныя гістарычныя з'явы аддюстраваліся ў назвах свята.
    Два моманты могуць быць вызначальнымі ў гэтым свяце 15 лютага.
    Першы шырока адлюстраваны ў стрэчаньскіх песнях, аснову якіх складае драматычны канфлікт — сустрэча зімы з летам (гэта дае падставу аднесці Стрэчанне да пачатку вясны):
    А ў нас сёння Стрэчанне, Стрэчанне, Зіма з летам стрэлася, стрэлася, I ножачку звіхнула, звіхнула.
    Зіма пайшла плачучы, плачучы, Лета пайшло скачучы, скачучы.
    Па сваёй музычнай структуры стрэчаньскія песні блізкія да вяснянак, таму ўсе рытуалы Гукання вясны — птушкі з печыва, упрыгожаныя стужкамі галінкі дрэў, сплеценыя з саломкі сімвалы вясны, выявы сонца, кулікоў, жавароначкаў могуць быць выкарыстаны пры святкаванні Стрэчання.
    Але асноўнымі з іх павінны быць два ачалавечаныя (антрапаморфныя) вобразы — Зімы і Лета — і іх песенныя гурты, якія ўвесь час размаўляюць — спрачаюцца паміж сабой песнямі:
    Зіма з летам сустракалася, Пра здароўейка пыталася: — Здароў, зімачка з кастылькамі!
    Стрэчаньскі карагод з вёскі Прусіна Касцюковіцкага р-на
    — Добрае здароўе, лецечка з кіенькамі! Пайшла зімачка з кастылькамі, Прыйшло лецечка з кіенькамі.
    Зразумела, што здольныя дзяўчаты, пераапранутыя Зімой і Летам, тэатралізуюць тэксты стрэчаньскіх песень:
    — Ой, чалом, чалом, цёплае лецечка!
    — Ой, здарова была, халодная зімачка!
    — Што цябе, лецейка, узвелічваюць, Мяне, зімачку, праклінаюць?
    — Бо ты, зімачка, халодная, Лугі, балоты памарозіла, Ой, я, лецечка, да вясёлае, Лугі, горы ізмачыла, Луті, горы ўзвесяліла, Ой, там хлопчыкі збіраюцца, Да на мёд, квас складаюцца: Ой, ты, Іваначка, кладзі больш за ўсіх, Твая Ганначка лепш за ўсіх.
    Гэтую і наступную песні можна выконваць як карагод. У цэнтры яго Зіма і Лета разыгрываюць іх змест:
    Скакаў верабейка да па вуланьцы, Збіраў дзеўкі і маладзіцы: — А збірайцеся, дзеўкі, маладзіцы, Будзем йграці, зіму праганяці.
    Ідзі, зіма, да Буечына, Бо ўжо нам да й дакучыла. Да ідзі, зіма, у цёмныя лясы, Нам, Божа, вясну прынясі. He ваюй, не ваюй, Юр'явічу, He вадзі дзевак у танок.
    Горкае маё ваяванечка, Ручкі, ножкі акаванечка.
    Песня спявалася ў час другой часткі свята, якая звязваецца з імем старажытнага язычніцкага бога маланкі Грамаўніка і мае назву Грамніц. Агонь, запалены маланкай, г.зн. натуральным шляхам, называўся "жывым" і меў цудадзейную сілу аховы людзей, жывёл, прыроды ад злых сіл — дзяцей "цемры". Ён нёс святло, здароўе, шчасце і дабрабыт.
    Грамніцы мелі прыгожую рытуальную форму. Загадзя рыхтаваліся вялікія васковыя свечкі да метра даўжынёй, якія запальваліся ў сакральным месцы — царкве. Гэты "жывы агонь" трэба было прынесці дахаты і запаліць ля бажніцы святло, якое, як наследаванне старажытнаму хатняму агню на стаўпе (успомнім паўночны вясельны абрад па стаўпавому чыну), павінна было ахоўвацца. Трэба было чакаць вялікіх няшчасцяў, калі вецер задзьме грамнічную свечку.
    Найболып тэатралізаваная частка свята (такую аўтар назіраў у адной са школ Івацэвіцкага раёна) — магічнае падсмальванне крыж-накрыж прынесенай з царквы свечкай членаў сям'і, хатніх жывёл, крыжоў на хлявах, доме, бэльках. Гэта было водгукам старажытнага здабывання агню трэннем аднаго кіёчка аб другі — накрыж.
    Грамнічныя, або, як іх часам называлі, ахоўныя, свечкі ігралі вялізарную ролю ў святочным і паўсядзённым побыце людзей: з імі тройчы абыходзілі жывёлу на Юр'я перад першым выганам, на засеўках, з імі сустракалі маладых на вяселлі і дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, з імі ішлі шукаць папараць-кветку ў купальскую ноч.
    Акрамя песень на Грамніцы гучыць многа яркіх
    прыказак: "Да' Грамніц не скідай рукавіц, а як прайшлі Грамніцы, то ўжо не патрэбны рукавіцы", “На Грамніцы — зімы палавіца" і іншыя.
    Грамніцы, якія лічыліся пераломам з зімы на лета, былі вельмі багаты на цікавыя прыкметы. Іх можна скарыстаць у афармленні свята, пабудаваць у форме загадак-дыялогаў:
    ♦ ♦ *
    — Калі на Грамніцы нап'ецца певень вадзіцы?
    — To на Юр'я наесца вол травіцы.
    ♦ ♦ ♦
    — Калі на Стрэчанне рана з'явіцца сонца?
    — To будзе ранні лён.
    ♦ ♦ ♦
    — Калі снег перамятае цераз дарогу?
    — To будзе позняя восень.
    ♦ ♦ ♦
    — Калі на Грамніцы растане снег?
    — To на Юр'я будзе трава.
    У інсцэніроўцы свята могуць быць выкарыстаны наступныя ўрыўкі з апісанняў яго, якія можна тэатралізаваць:
    ...Напярэдадні свята Грамніц, але часцей у апошнюю суботу перад ім, нават і ў тым выпадку, калі гэта субота прыпадала на мясаедныя Дзяды (на восьмым тыдні перад Вялікаднем. —В.Л.), кожны гаспадар сам сучыў ддя свайго дома свечку з прыхаванага воску вяршкоў у 10 даўжынёй і ў 3/4 вяршка таўшчынёй, гэта значыць такога памеру, які дазваляў бы схаваць свечку на грудзях пад верхняй вопраткай або ў рукаве і такім чынам утаіць ад чужых вачэй... Зробленьія свечкі не называліся грамнічнымі, а лічыліся толькі прыгатаванымі да Грамніц...
    ...На Грамніцы кожны гаспадар, а ў выключных абставінах гаспадыня, прыходзіў у царкву, дзе па чыну уніяцкага трэбніка "Блаславенне свечак на Грамніцы" чыталася над свечкамі пяць малітваў, іх кадзілі, крапілі вадой і тройчы асянялі крыжам. Гаспадары запальвалі асвечаныя свечкі, тушылі пераварочваннем уніз (вышэй пісалася, што ў некаторых мясцовасцях іх трэба было данесці да хаты абавязкова запаленымі. — В.Л.), хавалі за пазуху, у рукаў або заварочвалі ў хустачку, і ўжо пад імі грамнічныя
    свечкі дастаўляліся дадому. Заўважалася: калі грамнічныя свечкі трашчалі ў час гарэння, — летам трэба чакаць грошай, і чым мацней, часцей быў трэск, тым часцей і страшней будуць летнія навальніцы, і наадварот...
    ...Дома гаспадыня запальвала свечку ў руках гаспадара, а ён крыжападобна абпальваў уласныя валасы на галаве, а затым рабіў тое ж самае з валасамі ўсіх членаў сям'і па старшынству. Пасля гэтага ўся сям'я на чале з гаспадаром і гаспадыняй ішла ў абору (хлеў), дзе гаспадар зноў жа крыжападобна абпальваў шэрсць кожнай жывёлы паасобку, датыкаўся полымем свечкі да кожнай сцяны, вушакоў дзвярэй, у пчальніку да кожнага вулля. Па вяртанні ў хату гаспадар тушыў і хаваў свечку, каб ліхадзей не мог бачыць яе, не ведаў бы аб прысутнасці прадмета, які процідзейнічаў яго злым намерам...
    ...Кусочкі грамнічнай свечкі даваліся як лекі людзям і жывёле, насіліся пры целе як амулеты, прычым з іх ляпіліся падабенствы тых частак цела, якія пажадана было засцерагчы ад хваробы ці аднавіць у іх аслабленую жыццядзейнасць. Імі ж падкурвалі пры спалохах, ліхарадках, хворую жывёлу, воўну, сеці, насенне, нават адзенне. Астаткі мінулагодняй грамнічнай свечкі дапальваліся ў святыя вечары — на Каляды і напярэдадні наступных Грамніц. Іх, як і агонь, нельга пазычаць, нават сваякам, родным (Полоцкне епархнальные ведомоста. 1903. № 10. С. 372—377).
    Сведчаннем таго, што пры раннім Вялікадні са Стрэчання пачыналася Гуканне вясны, з'яўляецца наступны веснавы карагод, у мелодыі якога ёсць сам музычны элемент гукання:
    Зіма з летам сустрэла... У-у-у!
    Сустрэлася,
    Зіма ў лецечкі пытала... У-у-у!
    Пыталася:
    — Ці было лета, ці не быва... У-у-у!
    He бывала,
    Маці на вулку не пуска... У-у-у!
    He пускала,
    Усё каморачку замыка... У-у-у!
    Замыкала,
    А ў каморачцы вакеня... У-у-у!
    Вакенячка,
    Стрэчанне ў Доме літаратара
    А ў вакенячку кватэра... У-у-у!
    Кватэрачка,
    Ох, кіну-гляну ў вакеня... У-у-у!
    У вакенячка,
    Да й на вуліцы пылок мя... У-у-у!
    Пылок мяце,
    Божая маці танок вя... У-у-у!
    Танок вядзе,
    Шчэ й з маладымі дзяўчата... У-у-у!
    3 маладымі дзяўчатамі,
    А шчэ й з намі сяброўка... У-у-у! Сяброўкамі.
    Песеннасць, вонкавая маляўнічасць, рытуалы з агнём прыцягальныя для дзяцей у свяце Стрэчання. Яно можа быць арганізавана і ў хатніх і ў школьных умовах, лёгка пераносіцца на сцэну, тэатралізуецца. Яно можа святкавацца самастойна і як прэлюдыя да Гукання вясны, таму што гэтыя святы ўзаемазвязаны не толькі каляндарна, але і па сваёй мастацкай структуры. Вельмі важна перадаць меладычныя моманты першых веснавых рухаў у прыродзе гукамі вяснянкі:
    Ой, кмо-кмо, вясна, ой, кмо-кмо, красна, Да чужыя дзеўкі ткуць кросна,
    А я, малада, не ткала, Да пад лёд кужаль ўпускала. Плыві, плыві, кужаль валакенцам, Да прыплыві ка мне пад вакенца. Ой, паехаў Ахрэм па дровы, Да загарэлася дуброва.
    А я, маладзенька, тушыла, Да рэшатам ваду насіла. Колькі ў тым рэшаце вадзіцы, Столькі ў Ахрэма праўдзіцы.
    Па-сапраўднаму, эмацыянальна, з веснавымі воклічамі выкананыя дзецьмі вяснянкі вельмі папулярны. Яны адэкватны дзіцячаму голасавядзенню і псіхалогіі няўрымслівай, эмацыянальнай дзіцячай душы і ўпрыгожаць святкаванне Стрэчання ў калектыве. У яго канву трэба як мага шырэй уплесці стрэчаньскія гульні, скокі, карагоды, забавы з агульнай скарбонкі веснавой святочнасці.
    Літаратура
    Барташэвіч Г. А. Беларуская паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985.
    Веснавыя песні. Мн., 1979.
    Гуд П.А., Ціхановіч А.І. Метадычныя парады і сцэнарыі тэатралізаванага свята праводзін зімы "Зіма з вясною сустракаецца". Выд. Рэсп. навуковага цэнтра культуры. Мн., 1988.
    'Трамніцы” (белорусскне обряды) //Мннскнй лнсток. 1893. № 13.
    Грамніцы //Внленскнй вестннк. 1893. № 27.
    Гомельскне народные песнн (белорусскне н малорусскне). Запнсаны в Дятловнцкой волостн Гомельского уезда Могнлевской губерннн Зннандой Радченко. Спб., 1888.
    Крачковскйй Ю.Ф. Быт западнорусского селяннна. М., 1874.
    Лозка А. "Ой, вясна-вясняначка"//Мастацтва Беларусі. 1989. № 2.
    Нікіфароўскі І.І. Грамнічныя свечкі //Полоцкне епархнальные ведомоста. 1903. № 10.
    Паўлюкоўскі У. Народны каляндар //Шлях моладзі. Вільня, 1934.
    Шэйн П.В. Матерналы для нзучення быта в языка русского населення Северо-Западного края. Т. 1. Спб., 1887.
    МАСЛЕНКА
    Восьмы тыдзень перад Вялікаднем называўся Масленкай. Пачыналіся Запускі, якія заканчвалі калядны мясаед (часам яго называлі малой вясельніцай). У Масленкі шмат іншых назваў, якія ўдакладняюць тыя ці іншыя асаблівасці тыдня: Пусты, Развітальны, Сырны, Крывы, Сьірапусны.
    Забаранялася есці мяса. Яго замянялі ў вялікай колькасці бліны — сімвал сонца, надыходзячай вясны. Рабілі і запальвалі кола, сімвалічна спальвалі антрапаморфную выяву холаду — ляльку-зіму, пачыналі вадзіць першыя веснавьія масленкавыя карагоды. Свята Масленкі, поўнае жартаў, забаў, асаблівага вяселля, гарэзлівасці, гуллівасці, — цэлы комплекс беларускай смехавой культуры. На Масленку пачыналася і "гуканне вясны", таму многія веснавыя масленкавьія песні спяваюцца з элементамі гэтай унікальнай з'явы ўсходнебеларускай спеўнай культуры. Асноўны лейтматыў гэтай песеннасці гучыць на пачатку наступнай песні: