Святы і абрады беларусаў
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Беларусь
Памер: 190с.
Мінск 1998
Вялікдзень, як ніякае другое свята, багата насычаны святочна-мастацкай культурай велічальнага, мажорнага, гімнічнага, жыццесцвярджальнага характару. 3 велікоднага тыдня пачыналіся веснавыя гульні і карагоды, дні ўшанавання продкаў, качанне і біццё яек, “ваджэнне і пахаванне стралы". Да свята старанна рыхтаваліся.
Апошняя нядзеля перад Вялікаднем называлася Вербніцай. У гэты дзень у царкве асвячалі галінкі распушчанай вярбы, якою білі адзін аднаго з прыгаворам: "Вярба б'е, не я б'ю, за тыдзень — Вялікдзень, будзь здароў, не ўмірай, Вялікадня дачакай, ужо недалечка чырвона яечка. Будзь здаровы, як вада!
Будзь багаты, як зямля!" Асвечаным галінкам вярбы, як грамнічным свечкам або сарачынскім галёпам, потым увесь год надавалася магічнае значэнне.
Каб абараніцца ад маланкі, усе члены сям'і з'ядалі па аднаму пухірку асвечанай вярбы, а гаспадар з прыгаворамі абыходзіў, сцёбаючы, усю жывёлу, пабудовы, вуллі, агарод, поле, магілы продкаў. Рэшткі вярбы захоўваліся да наступнай Вербніцы.
Галоўным момантам падрыхтоўкі святочнага стану дуіпы да Вялікадня быў перадвелікодны сямітыднёвы пост. Велікодная ноч з суботы на нядзелю — святочная, калі не спалі, палілі вогнішчы, фарбавалі яйкі, пяклі пірагі, таўклі мак, цёрлі хрэн, рыхтавалі "паску", якую асвячалі ў царкве. Зранку пасля богаслужэння ў гонар уваскрасення Хрыстова разгаўляліся і тройчы віталіся радаснай навіной: "Хрыстос уваскрэс!"— цалаваліся.
Пасля разгаўлення ўсе выходзілі на вуліцы з поўнымі кішэнямі выбраных моцных крашанак (за курамі, якія неслі іх, быў асаблівы дагляд) і пачыналі шматлікія маляўнічыя гульні з біццём і качаннем яек. Вось прыклад дыялога перад біццём:
— Ну што, будзем біцца?
— Будзем, але раней дай паспрабаваць.
— Ой, вельмі ж тваё моцнае, пайду далей.
— Дык, можа, памяняемся?
— He, давай тады лепш сваімі.
— А ў цябе не смалянка (залітае смалой)?
— А ў цябе ці не ад цасаркі яйка (асаблівая парода маленькіх кур)?
— He, ну дык дзяржы, буду біць.
— He, ты першы трымай, а потым я.
Ідзе торг доўгі, асцярожны. Нарэшце адзін б‘е. Ітой, чыё яйка пабілася, аддае "бітку" пераможцу. Бываюць падробкі з воску, волава, але калі падман раскрываецца, аўтара чакае вельмі суровая кара.
Гульня "качанне" больш характэрна для дзяцей: з горкі або па падвешанай з аднаго боку дошцы пускаюць яйкі, і калі адно дакранецца да папярэдняга, гаспадар забірае апошняе. Гэта забава вельмі папулярна і да нашага часу.
Але самай прыгожай часткай святкавання Вялікадня з'яўляецца магічна-спеўны абход двароў сваёй і нават суседніх вёсак гуртам валачобнікаў са спяван-
нем урачыстых віншавальных песень гаспадару, гаспадыні, хлопцу, дзяўчыне, бабулі. Узначальваў гурт пачынальнік-запявала з магутным голасам, які спяваў асноўны тэкст, і падхватнічкі, што спявалі магічныя прыпевы-закрэпкі пасля кожнага радка: "Вясна красна на ўвесь свет", "А зялёны явар кудравы", 'Тэй, Дзід-Ладо", “Хрыстос ўваскрос, сын Божы" і іншыя. Музыкі (бубен, скрыпка, цымбалы, дудка) і механоша, які збіраў ахвярапрынашэнні Сонцу, суправаджалі гурт.
Падыпгоўшы да акна, пачынальнік, пасля атрымання дазволу, спяваў:
Ды на першы дзень святых Вялікадней, Вясна-красна на ўвесь свет!* Красны малойцы — валачобнічкі.
А ішлі ж яны ды гуляючы.
Слаўнага сяла ды пытаючы.
А ў тым сяле — слаўнага пана, Слаўнага пана, пана Івана.
Дапытаўшыся, прыйшлі пад ваконца:
— Ой, ці ж дома ты, слаўны пане?
— Ці спіш, ці ляжыш, ці адпачываеш?
Калі спіш ці ляжыш — дык Бог з табою;
А не спіш, не ляжыш — дык гукай са мною. Хоць ён і дома — не абзываецца, У новай каморы прыбіраецца, Надзяе боты слуцкай работы.
Надзяе футру сабалёвую.
Надзяе шапку бабровую.
Паджыдае ён светлых святачкаў.
Светлых святачкаў — вялікаднічкаў.
Першага свята — святога Вялічка.
Другога свята — святога Юр'я.
Трэцяга свята — святога Міколу.
Святыя ў валачобных песнях — сяляне-земляробы: Юрый па межах ходзіць — жыта родзіць, Мікола — даглядае, Пятро — зажынае, а "Божая маці жыта жала — жыта жала, у снапочкі клала". А вось якая маляўнічая канцоўка ў гэтых доўгіх, бывае больш
* Спяваецца пасля кожнага радка.
Вялікдзень на радзіме Кастуся Каліноўскага
300 радкоў, песень, у якіх ахоплена ўсё гадавое кола клопатаў земляроба:
Слаўны пане, возвелічайся!
Адзавіся, слаўны пане!
Ці ўслух табе нашая песня, Нашая песня — старасвецкая?
Калі ўслужа табе — не тамі ж ты нас.
He тамі ж ты нас — падары ж ты нас. Выйдзі-выйдзі ты на ганачак.
Вынесь-вынесь ды падарачак.
Срэбра-злота ды не важачы.
Ды не важачы, ды не лічачы.
Срэбра-злота самі злічым.
Слаўнага пана вазвялічым.
Слаўнаму пану песня спета.
Песня спета проці нова лета.
Проці новага і вясёлага.
Ой, жыві ж здароў і багацей
I з жаною з маладою.
I з деткамі наймілейшымі!
I з брацелямі найкраўнейшымі!
I з суседзямі найбліжэйшымі!
Будзь здаровы, як крынічна вада.
Будзь вясёлы, як хароша вясна.
Будзь багаты, як сырая зямля.
Дзе-нідзе валачобнікаў называюць "кукольнікамі", "валхоўнікамі", "скамарохамі" за тое, што ў іх многа рэчытатыўных жартаў-прыгавораў накшталт наступнага: “Жачак, жачак, малы рыбачак, па небу бегаў, Ісуса Хрыста бачыў. Кібец, кібец, дайце блінец, у прыдатак аладку дый кіем па азадку".
"Лалыміпчыкамі" валачобнікаў называлі за характэрны прыпеў, як у наступнай велічальнай дачцэ гаспадара, які магічна робіць жадаемае ў песні рэальным і таму спяваецца пасля кожнага радка:
Стаіць вярба сярод двара, Ай, лалым-лалым, гэй, лалым-лалым! На той вярбе — залата раса.
Прыляцелі райскія пташкі.
Залату расу абцерушылі.
Вышла-выбегла красна дзяўчына.
Шаўкову хустку разаслала
I панясла да злотнікаў.
— Вы, злотнічкі-надобнічкі.
Вы вылейце тры надобкі.
Перша надобка — залаты персцень.
Друга надобка — руцвяны вянок.
Трэцця надобка — шаўковы каберац.
Залаты персцень — на ўпадабанне Руцвяны вянок — на заручанне. Шаўковы каберац — на шлюбаванне.
На пытанне пана, ддя чаго спяваюць валачобныя песні, адзін валачобнік адказаў: "Ды мы, паніч, ня ведаем добра, для чаго гэта. Бацькі і дзяды нашы хадзілі і нас вучылі. Кажуць, пгго "лалым" пачалі спяваць, калі змянілася вера".
Вось бы дзеці нашы так адказвалі!
У гонар сына гаспадара часцей за ўсё спявалі наступнае:
Малыя валачобшчкі
А ў полі — мяжа, а ў полі — мяжа, Ой, віно ж, віно зеляно!
Цераз тую мяжу ды куна бяжыць. А малады Ясенька
Меціць, меціць, хоча куну забіць.
Стала яна ў яго прасіціся: — Маладзенькі Ясенька, He бі, не страляй мяне. Ой, як будзеіп жаніціся, Буду я табе у нагодзе, У вялікай прыгодзе.
Я тваю панну перанясу,
Я цябе, маладога, перавязу, Я твайго каня ўплыў пуіпчу. Маладзенькі Ясенька, He тамі гасцей, надары хутчэй!
На першы дзень Вялікадня, як потым і на Купалле, сонца, па народнаму павер'ю, калі ўзыходзіць, "іграе": расцягваецца то ўдаўжыню, то ўшырыню, прымае эліптычную форму, распадаецца на некалькі маленькіх сонцаў. Са званіцы царквы, з узгоркаў, са стрэх хат людзі стараліся пабачыць яго “ігру", бо гэта
прыносіла шчасце і заможнасць, здзяйсненне загаданых жаданняў. Як і на Купалле (бо гэта таксама свята сонечнага культу), часам усю велікодную ноч палілі вогнішчы, моладзь гушкалася на арэлях, якія часцей за ўсё ладзіліся ў гумнах.
Старэйшыя жанчыны на Вялікдзень на ўсходзе сонца мыліся ў начоўках, у якія клалася золата, серабро і чырвонае яйка, каб разбагацець і памаладзець. Дзяды расчэсвалі валасы з прыгаворамі: "Колькі на галаве валасоў, няхай столькі будзе ўнукаў".
На другі дзень Вялікадня, а на Палессі на Наўскі вялікдзень (у чацвер на велікодным тыдні) усёй сям'ёй хадзілі на могілкі "пахрыстосавацца" і "пагаварыць" аб жыцці-быцці з дзядамі.
На трэці дзень Вялікадня "купалішчам" — абліваннем вадой — ачышчалі тых, хто праспаў велікодную ноч.
3 Вялікадня да Ушэсця (сорак дзён) — перыяд найбольш актыўнага магічнага ваджэння веснавых карагодаў па ходу сонца, якое спрыяла росгу збожжа. Вось прыклад такога карагода:
Што й на вуліцы, што й на шырокай, Зялёны явар, кудравы!
Там ляжалі брусся, брусся новыя.
Там сядзелі мужы, мужы чэсныя.
Яны вялі раду, раду добрую.
Раду добрую валачобную.
— Ну-тка, браццы, сабярэмося.
Сабярэмося да параімося.
Сабярэмо жыта хоць па гарчыку.
Жыта і пшаніцы, усякае пшаніцы.
Ды наварым піва, піва ярага.
Сазавем гасцей з трох святочкаў.
Першы святочак — то Вялікдзень.
Другі святочак — святы Юрый.
Трэці святочак — святы Мікалай.
Карагодам выконвалі і жартоўнае валачобнае віншаванне-велічанне самаму паважанаму ў доме сямейніку — бабулі:
Валачобныя людзі добрыя, Вясна красна на ўвесь свет!
Валачобнікі з г. п. Свіслач
Валачыліся, намачыліся.
Зайшлі да бабкі — пасуіпыліся.
I дала бабка ўсім па яечку. Адной сіраціне не дасталося. Дала ж бабка курку рабую. Сірата не бярэ і з двара не ідзе. I дала бабка дзеўку красную. Сірата ўзяла і з двара пайшла.
I падскакваючы, і падзякваючы:
— Ай, дзякуй, бабка, за красную дзеўку!
Дзеці на Вялікдзень клікалі дождж абрадавымі і магічнымі песенькамі-заклічкамі:
Ідзі, ідзі, дожджыку, Звару табе боршчыку, Цэбрам, вядром, дайніцаю Над усякаю пашніцаю.
У летапісах сцвярджаецца, што раней у гэтых абрадах удзельнічалі і дарослыя, але цяпер заклічкі сталі цікавай часткай дзіцячага фальклору, першапачат-
Валачобныя — госці рэдкія
ковыя вытокі якога — у велікодным звычаі. Вось прыклады найболып цікавых з іх:
Як была ж у бабкі курка-каралеўна, Кудах-тах, кудах-тах, назаўтра з яйцом. Да вынесла ж бабцы да яечка раба.
Да прыйшлі ж да бабкі валачобнікі. Валачыліся, намачыліся.
Да прыйшлі ж да бабкі пасушыліся.
Да дала ж ім бабка залато яечка.
Адной сіраціне не хапіла яйка.
Да дала ж ёй бабка булку хлеба.
Сірата прымае дай не дзякуе.
Бабцы ж ручкі дай не цалуе.
Дала ж ёй бабка шаўковы пояс.
Сірата прымае да й не цалуе.
Да дала ж ёй бабка каня варанога.
Сірата прымае дай не дзякуе.
Бабцы ж рукі дай не цалуе.
Да дала ж ёй бабка хлопца маладога.
Сірата прымала дай дзякавала.
Бабцы ж руку дай пацалавала.
У наш час Вялічка — чырвона яечка (апошняе — сімвал прадаўжэння жыцця, роду чалавечага) праз песенную культуру валачобніцтва, як і ў старыя часы, услаўляе росквіт прыроды, вясну як пару новага жыццёвага вітка, надзеі на лепшае, прывівае любоў да працы, павагу да прыроды, "дзядоў", традыцыйнай культуры. Ёсць вельмі слушнае меркаванне, што валачобніцтва, як жыццесцвярджальнае, аптымістычнае, гімнічна-велічальнае віншавальнае мастацтва, найболып актыўна развілося ў часы ўмацавання хрысціянства з яго філасофіяй жыццёвай пасіўнасці.