• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы і абрады беларусаў  Васіль Ліцьвінка

    Святы і абрады беларусаў

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    41.04 МБ
    47.6 МБ
    каб той дапамог — зрабіў яго лёгкім. Ідзе лесам, бачыць — ліпа абвязаная. Выдраў ён мёд, наеўся і пайшой далей. Ідзе — аж другая ліпа абвязаная з пчаліным дуплом. Выдраў ён мёд з гэтага дупла. Доўга ён так ішоў, нарэшце дайшоў да зямлянкі, дзе жыў чарадзей. Пастукаўся, але ніхто не адчыняе, відаць, няма гаспадара. Сеў ён чакаць, аж бачыць ліпу з дуплом. Давай драць мёд і ўплятаць за абедзве шчакі, а тут гаспадар ідзе. Зірнуў чарадзей і кажа: "Ну, за такую благую работу будзеіп ты і твае дзеці з гэтай пары тое і рабіць, што драць пчол". I абярнуў чарадзей гэтага гультая ў мядзведзя.
    На больш высокім эмацыянальна-мастацкім узроўні павага да "мядзведзюхны-бацюхны" гучыць амаль ва ўсіх разнавіднасцях песеннага календара беларусаў. Першапачатковымі тут былі, відаць, веснавыя валачобныя песні, дзе валхоўнікі, валачобнікі, вядомыя пазней як скамарохі, сталі вадзіць вучоных мядзведзяў. Гэта ператваралася ў чыстую забаву, якая нарадзіла знакамітую Смаргонскую мядзведжую акадэмію. У пятроўскія часы тэатралізаваныя мядзведжыя прадстаўленні арганічна ўвайшлі ў калядныя святочныя забавы і захоўваюцца да нашага часу, але цяпер гэта ўжо мядзведзі-маскі.
    А вось якім чалавечным выглядае наш продак у запісанай Р. Р. Шырмам жніўнай песні:
    Я пад борам жыта жала, Пад мяжою дзіця клала, Пад мяжою дзіця клала. Мядзведзь з лесу выбягае: — Памагай Бог, маладзічка! Чаму плача тваё дзіцятачка? — Мядзведзюхна, мой бацюхна, Вазьмі яго на ручанькі, Нясі яго ў дуброваньку, Падой чорну карованьку, Ой, чорную падласую, Майго бацькі ўласную.
    — Ой, рад бы я панесіці, Ды баюся, каб не укусіці; Ой, рад бы я з ім сесці, Ды баюся, каб не з'есці; Ой, рад бы я калыхаці, Ды баюся, каб не удраці!
    «Ой, мядзведзюхна, наш бацюхна!»
    "Як мядзведзіцу багатую", вязуць маладую ў дом маладога ў час вяселля, а насустрач выходзіць у вывернутым кажусе свякроў. Вясельнікі ў гэты час спяваюць:
    Выйшла маці ў аўчыне, Хацела нявестку злякаці, Нявестка не баіцца, Сама за стол садзіцца. За лесам у гаі мядзведзь рыкае, Выйшла свякроўка — нявестку лякае: — Ды я таму мядзведзю мядзіну кіну, А сваёй свякроўцы пераб'ю спіну.
    Да знаці, знаці, што чужая маці, Вывернула кажушок да ідзе пужаці. — Ды не пужай, мамка, я не баюся, Калі вам не трэба, я назад вярнуся.
    Прыгожай часткай свята ў гонар нашай сакральнай жывёлы могуць стаць шматлікія песні, не звязаныя з абрадам, у якім прысутнічае вобраз мядзведзя: "Мядзведзь кару дзярэць — Маруся ваду бярэць" (любоўная); "Хлопчык у калысцы як мядзведзь равець" (жартоўная); "Я з нямілым як мядзведзіца ў бярлозе праляжала" (сямейная).
    He злічыць паэтычных загадак, прыгожых выс-
    лоўяў, прыказак, прымавак аб мядзведзю. Наступныя, напрыклад, пабудаваныя на іроніі: "He мае рацыі мядзведзь, што карову задраў, але не мае рацыі і карова, што ў лес зайшла". Неад'емны вобраз мядзведзя ў скоках, танцах і асабліва карагодах, дзе ён паказвае, як бабы цеста месяць, дзяўчаты скачуць, дзеці ў гарох падпаўзаюць, жнеі жнуць, non у царкву ідзе.
    Само каляндарнае свята Камаедзіцы прысвячалася ўрачыстай сустрэчы мядзведзя пасля доўгага зімовага сну. Вось як яно святкавалася на Бягомльшчыне.
    Свята гэта бывае напярэдадні Дабравеіпчання. У гэты дзень рыхтуецца асобая ежа: на першую страву гатуецца сушаны рэпнік у знак таго, што мядзведзь ужывае пераважна раслінную ежу, травы. На другую страву падаецца кісель, таму што мядзведзь любіць авёс. Трэцяя страва складаецца з гарохавых камоў. Пасля абеду ўсе — старыя і малыя — лажацца, але не спяць, а кожную хвіліну вельмі павольна пераварочваюцца з боку на бок, імітуючы мядзведжыя перакульванні. Цырымонія працягваецца каля дзвюх гадзін, і ўсё гэта робіцца для таго, каб мядзведзь лёгка ўстаў са сваёй зімовай бярлогі. Пасля абеду сяляне не працуюць — святкуюць. Па перакананні сялян, мядзведзь на Звеставанне абуджаецца ад спячкі, устае са сваёй бярлогі. Вось і сустракаюць яго з дабразычэннямі.
    Добрую справу зробяць настаўнікі, калі выкарыстаюць пералічаныя разнавіднасці мастацкіх твораў і распрацуюць рэканструяваныя сцэнарыі выключнага па сваёй маляўнічасці, тэатралізаванага свята Камаедзіцы і, такім чынам, запоўняць яшчэ адну ўзнікшую ў вьініку знішчэння беларускай нацыянальнай культуры пустку, зробяць значны ўклад у адраджэнне найболып самабытных з'яў духоўнай культуры беларусаў.
    Вось як падрыхтавала са сваімі вучнямі гэта свята настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 150 г. Мінска Тамара Станіславаўна Макарэвіч.
    Накрываецца стол, на якім — мёд, ягады, рэпа, аўсяны кісель, гарохавыя камы і іншыя любімыя стравы мядзведзя.
    Гаспадыня-настаўніца запрашае:
    — Сядайце, дзеткі, калі ласка, да стала. Сёння ў
    нас свята Камаедзіцы ў гонар прабуджэння наіпага продка-мядзведзя ад зімовай спячкі ў бярлозе. Яго любяць у народзе і шануюць, бо ён наш апякун, які дае нам здароўе і дабрабыт. Таму сёння мы будзем есці стравы, якія любіць мядзведзь. Вось паспрабуйце яго любімыя ласункі: мёд, суіпаную рэпу, аўсяны кісель. Але самая любімая страва Мішкі — гарохавыя камы, таму і свята называецца Кама-едзіца. Паспрабуйце іх.
    А зараз паабедалі і будзем вітаць і сустракаць мядзведзя, бо ён прачынаецца і выходзіць з бярлогі. Зробім так, каб яму было лёгка ўставаць пасля доўгага зімовага сну.
    Дзеці кладуцца на паддогу і імітуюць, як мядзведзь прачынаецца, перакульваюцца з боку на бок, а потым устаюць і, чакаючы мядзведзя, спяваюць пра яго песню і расказваюць казкі:
    Мядзведзь кару дзярэ, Маруся ваду бярэ. Напгго мядзведзю кара, Нашто Марусі вада? Кара — у печы паліць, А вада — есці варыць.
    — Раскажу я вам, як паехаў аднойчы паляшук у лес, паставіў каня, а сам пайшоў секчы дровы. А тут мядзведзь з'явіўся і — на воз. Конь як пабег! Мядзведзь спужаўся, сядзіць у вазку ні жывы ні мёртвы, а тут ля дарогі крыж. Мядзведзь схапіўся лапамі за крыж, а той і вырваўся. Трымае крыж мядзведзь у лапах, а конь уляцеў у сяло. Палешукі павыбягалі і кажуць: "Гляньце — гэта ж ксёндз з панам-Богам едзе!" Тут конь зачапіўся, і мядзведзь з крыжам зваліўся. Цяпер на Палессі той мядзведзь — ксёндз.
    А я яшчэ адну казку раскажу. Прыйшоў мядзведзь у балота, лёг ды сот з пяць камароў прыдушыў. Адзін камар запішчаў: "Нашто прыйшоў і загубіў нас столькі? Уцякай, пакуль жывы". Пішчыць, дый годзе. Мядзведзь нікога не бачыць, але чуе. Потым угледзеў камара, вырваў бярэзіну і давай махаць. А яны: “Уцякай, a то жыў не будзеш!" Намахаўся мядзведзь, знясілеў, а камары як дадуць, як урэжуць. Мусіў ён бегчы з балота, а камары гудуць: "Во, будзеш ведаць, як нас чапаць!"
    Пасля спеваў песень, апавядання легенд паданняў, казак пра мядзведзя да дзяцей прыходзіць тэатралізаваны мядзведзь. Дзеці сустракаюць яго:
    — Ой, Мішачка, устаў! Як табе спалася, як табе ўсталася? Заходзь, Мішутка, у хату, тваё свята святкаваць будзем. Паспрабуй — мы табе прыгатавалі твае любімыя стравы. Сядай, а мы табе патанцуем.
    Танцуюць, і мядзведзь пачынае скакаць з імі.
    — Нездарма калісьці ў нас у Смаргоні была мядзведжая акадэмія — вось як Мішка наш выдатна танцуе. Іх там вучылі, каб людзей цешылі. Калядоўшчыкі, шчадроўнікі, валачобнікі, скамарохі з імі хадзілі. Пакажы, Мішка, як ты гаспадароў весяліў. (Мядзведзь паказвае.)
    — А як бабы цеста месяць? (Мядзведзь круціць задам.)
    — А як, Мішка, бабы на працу ідуць? (Мядзведзь ідзе, чапляючы нагу за нагу.)
    — А як дзеўкі жаць ходзяць? (Паказвае, як дзеўкі неахвотна ідуць на працу.)
    — А як яны з поля ідуць? (3 поля ідуць — на кані не дагоніш.)
    Далей дзеці спяваюць прыгавор важатага, а мядзведзь паказвае тое, аб чым спяваецца:
    — Ой, ты, Мішанька,
    Паскач харашэнька,
    Гэта табе не пчолак драць,
    Слухай нашага брата мядзведніка, Хто цябе корміць, поіць, Ад ліхіх сабак абароніць.
    Прасі ў гаспадара міласцінкі — Адным вокам плач, А другім дару прасі.
    Ой, ты, Мішанька, Як дзеці ў гарох лазяць? Падпаўзаюць, падпаўзаюць.
    Назад бягуць — аглядваюцца,
    Ці не ідзе хто, Ці не гоніцца.
    — Малайчына, Мішка! Можна, мы да цябе ўлетку прыйдзем ягады, грыбы браць?
    Спяваюць:
    У мядзведзя на бару Грыбы, ягады бяру, Мядзведзь рычыць Ды на нас глядзіць.
    Мядзведзь з рыкам пачынае лавіць дзяцей, якія разбягаюцца і ўцякаюць ад яго. Калі каго злавіў, той адкупляецца загадкамі пра мядзведзя.
    Хоць таўстун занадта ласы, На зіму нясе прыпасы.
    А вясна прыйдзе ледзь-ледзь, Прачынаецца (усе) — мядзведзь.
    Летам носіць ён кажух, Mae свой абход пчаліны, Уплятае мёд за двух I збірае ў рот маліны. Ён зімою засынае, Летам мёд не абмінае.
    Калі жыта жнуць, таксама Мішку ўспамянуць — спяваюць скупому і шчодраму на пачастунак для жнеек гаспадару.
    Сядзіць мядзведзь на капе, Дзівуецца барадзе: — Ой і дзіўна мне Да той барадзе — Уся смалою паліта, I пянькою павіта: To Радзівона барада, Ўся смалою паліта I пянькою павіта.
    Сядзіць мядзведь на капе, Дзівуецца барадзе: — А чыя то барада, Чорным шоўкам павіта, Сытой-мёдам паліта? To Пятрова барада. Чорным шоўкам павіта, Сытой-мёдам паліта.
    Потым дзеці танцуюць з мядзведзем танец "Весялухі" і водзяць восеньскі карагод пад песню:
    А ў цёмным лесе мядзведзь рыкае, Мядзведзь рыкае, дзяцей пужае. Пужай не пужай, я не баюся, Толькі баюся асенняе ночкі, Асенняя ночка — разлука мая, Адлучьіць мяне ад матулькі, Прылучыць мяне да свякроўкі, Аддучыць мяне ад татулькі, Прылучыць мяне да свёкаркі. Аддучыць мяне ад сястрычкі, Прылучыць мяне да заловачкі. Аддучыць мяне ад брацейка, Прылучыць мяне да дзеверкі.
    3 пажаданнямі "Каб былі здаровыя, як мядзведзі", "Каб было багацця столькі, колькі шэрсці ў мядзведзя" і падобнымі дзеці вядуць мядзведзя з хаты, а гаспадыня заключае:
    — He забывайце спадчыну родную, бо нездарма гавораць: "Родную спадчыну забыў — усё згубіў"; "Хто продкаў забывае — сябе губляе"; "Лепш хай сяло згарыць, чым звычай згіне" і іншыя.
    Літаратура
    Ліцьвінка В. Камаедзіца//Культура. 1993. 22 сак.
    Мінскія епархіяльныя ведамасці. 1874. № 7. С. 229 — 230.
    3. Зак. 301.
    ВЯЛІКДЗЕНЬ
    Вялікдзень — найвялікшае каляндарнае свята, якое складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага календара. Яно часам служыць арыенцірам для вызначэння этнічных межаў рассялення беларусаў на захадзе, поўначы і ўсходзе.
    Відаць, у старажытнасці "Вялікі дзень" быў сустрэчай Новага года па сонечнаму календару і святкаваўся ў дзень веснавога раўнадзенства. Але з пашырэннем хрысціянства прыстасаваны да Пасхі і стаў перасоўным святам ад 4 красавіка па 8 мая (часцей за ўсё яно прыпадае на адну з нядзель другой палавіны красавіка). Рэгіёнам найболып актыўнага святкавання яго з'яўляецца гістарычная радзіма крывічоў.