• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы і абрады беларусаў  Васіль Ліцьвінка

    Святы і абрады беларусаў

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    41.04 МБ
    47.6 МБ
    А ў нас сёння Масленка, Масленка, А з-пад куста ластаўка, ластаўка. Села ў пана на таку, на таку, А пан кажа: "Засяку, засяку!" — He сячы мяне, паночак, не сячы, Буду табе служыці, служыці, Тваіх дзетак карміці, карміці.
    Пад гэту і наступную песню вадзілі масленкавыя карагоды:
    А ў нас сёння Масленка...
    А мы Масленку чакалі, люлі, чакалі!
    Ўсю нядзельку выглядалі, люлі, выглядалі!
    Мы думалі, Масленка сем нядзелек, люлі, сем нядзелек,
    Ажно Масленка сем дзянёчкаў, люлі, сем дзянёчкаў.
    А ў нас сёння Масленка, люлі, Масленка! Вылецела з куста ластавіца, люлі, ластавіца. Села-пала на калу, люлі, на калу, Кідала масла па каму, люлі, па каму.
    Хто ухопіць, дык таму, люлі, дык таму.
    У апошні дзень тыдня спявалі наступны тэкст:
    Мы думалі, Масленкі сем нядзель, Застаецца Масленкі адзін дзень. Масляная, шчаслівая, Расцягніся да Вялі-і-кадня!
    На Беларусі святкаванне Масленкі пачыналася не-
    пасрэдна ў чацвер, бяседныя застоллі — у пятніцу, a развітальная, прабачальная бяседа — у нядзелю. Вось найболып тэатралізаваныя апісанні масленкавых рытуалаў.
    ...ГІасля вячэры гаспадар садзіўся на кут. Да яго па чарзе падыходзілі родныя і, кланяючыся да зямлі, гаварылі: "Прабач, бацька родны, можа, калі чым саграшыў перад табою, справай ці языком". Пасля таго як усе родныя канчалі з абрадам "прабачэння", гаспадар сыходзіў са "свайго месца" і ў сваю чаргу кланяўся да зямлі ўсяму свайму сямейству, просячы таксама даравання за ўсе свае грахі і памылкі. Сваты, кумы і радня ездзілі на санках адзін да другога. Прыцемкам збіраліся на вуліцы гурты моладзі. Песні спявалі, скакалі, Масленку праваджалі...
    ...На масленкавым тыдні збіраліся жанчыны ўсёй вёскі, бралі пояс ці папругу і прывязвалі да аднаго канца яго невялікі, але тоўсты абрубак дрэва, а другі канец пояса прывязвалі да нагі халастога хлопца, які ім сустракаўся, як бы ў пакаранне за тое, што ён не жаніўся за мінулы мясаед. Калі хлопец не пажадае насіць за сабою гэты цяжар увесь дзень, ён павінен адкупіцца і даць жанчынам на пернікі некалькі манет. Тое ж рабілі і з дзяўчатамі, калі яны не выйшлі ў мясаед замуж, хоць гэта і адбылося не па іх віне. Збіраўся гурт хлопцаў. Да драўлянага чурбана прымацоўвалі вяроўку. Адзін з хлопцаў запрагаўся і цягнуў яго па вуліцы. Астатнія з жартамі ішлі за ім. Да іх далучаліся дзеці і шумным гуртам, часам басанож, не звяртаючы ўвап на холад, з напружанай цікавасцю суправаджалі калодку. Падышоўшы да хаты, дзе ёсць дарослая дзяўчына, хлопцы прыпыняліся і патрабавалі выкуп за "калодку". Дзяўчына выходзіла на двор, запрашала хлопцаў у хату, і там іх частавалі. Іншы раз хлопцы жартам загароджвалі "калодкаю" выхад з хаты, і гаспадары павінны былі прапанаваць ім пачастунак. У такім парадку яны абыходзілі ўсё сяло. He прыпыніцца з "калодкаю" перад хатай, дзе ёсць сталая дзяўчына, лічылася вялікай крыўдай для яе....
    ...На Уласа (на Масленку ў чацвер. — В.Л.) аб'язджалі маладых коней, быкоў і валоў. Захоўваўся звычай гойдацца, гушкацца. Раней гэта рабілі на варотах, у гумне. Гойдаліся толькі дзяўчаты і хлопцы. “Гойда-
    юцца для таго, — засведчыў адзін селянін, — каб на той год рос лён моцны і доўгі". Масленка заканчвалася Запускамі на малако ў нядзелю, калі вячэра складалася з адных толькі малочных страў — сыру, масла, смятаны, малака.
    ...Існуе жарт, звязаны з Запускамі і Паласказубам (панядзелкам пасля Масленкі, які часам называлі шыльным): адзін цыган пытаўся ў папа, ці можна есці тое мяса, што застанецца ў зубах пасля запускаў. Поп сказаў: "А які ж гэта можа быць грэх, як засадзіў ты яго ў зубы, дык усё роўна што і з'еў". Вось цыган на другія запускі ўзяў вялікі кусок сала і засадзіў яго адным канцом у зубы — і гэтак пераначаваў. Пасля ўжо цэлы пост варыў страву з гэтым салам...
    ...На Сырапусным тыдні жанчыны вазілі на санках "маладую", якая перад Масленкай выйшла замуж, і спявалі ёй:
    Маладая ты Манютка, Выйдзі, выйдзі да нас на вулку! Вазьмі сыра — родзіш сына, Вынесь мачку — родзіш дачку, Вынесь рэпку — родзіш слепку.
    Муж маладой жанчыны частаваў спявачак. У апошнія дні Масленкі найбольш весяліліся, ездзілі на конях са званочкамі, шумам, гіканнем, з песнямі, зляталі на санках з высокіх пагоркаў, вадзілі карагоды:
    Мы на гораньцы пабывалі, Пабывалі, ай-люлі, пабывалі!* Масленку сустракалі.
    Сырам ropy набівалі. Наша горушка катліва. Свякровушка варкатліва. Яна на нас вурчала. На горушку не пускала. А нам дахаты не хочацца, А хочацца пракаціцца.
    * Апошняе слова, такім чынам, паўтараецца ў карагодзе пасля кожнага радка.
    Масленкавыя забавы
    ...Весяліліся і так: на кол у зямлі прымацоўвалі кола з воза, прывязвалі да яго жэрдкі, на якія чаплялі санкі. Адны круцілі кола, а другія каталіся...
    Любімай забавай дзяцей на Масленку быў "Крывы танок": чацвёра меншых дзяцей ставілі квадратам, a астатнія стаялі адзін за адным, паклаўшы папярэдняму рукі на плечы, крывулямі вадзілі танок вакол меншых і спявалі:
    Завядзем мы, дзяўчатачкі, крывенькі таночак, Ой, лёлі, лёлі, рана, крывенькі таночак.
    Крывенькі таночак, а ўсе дзеванькі ў кружочак, Ой, лёлі, лёлі, рана, дзеванькі, у кружочак.
    Дзеўкі кашку варылі, маслам палівалі,
    Ой, лёлі, лёлі, рана, маслам палівалі.
    Маслам палівалі, белым сырам пасыпалі,
    Ой, лёлі, лёлі, рана, белым сырам пасыпалі.
    Хуткасць карагода ўвесь час узрастала, ад чаго апошнія ў ланцужку адрываліся, за іпто потым павінны былі выканаць заданне завадатара: заспяваць песеньку, станцаваць, пакукарэкаць або іншым чынам павесяліць прысутных.
    Ва Усходняй Беларусі на Масленку пачыналі гукаць вясну і вадзіць карагоды, якія заканчваліся ха-
    рактэрнай "гукальнай" інтанацыяй. Вось як часам гучаў апісаны вышэй "Крывы танок":
    А ў крывога танца не вывяду вянца, Лёлюшкі-лёлі, не вывяду вя... У-у-у-у-у! Вестачка ўпала, што свёкар каная, Лёлюіпкі-лёлі, што свёкар кана... У-у-у-у-у! Што свёкар каная, свякроўка ўмірае, Лёлюшкі-лёлі, свякроўка ўміра... У-у-у-у-у! Ой, дайце мне, дайце воза паламана, Лёлюшкі-лёлі, воза палама... У-у-у-у-у! Воза паламана і збрую парвану, Лёлюшкі-лёлі, і збрую парва... У-у-у-у-у! Каня варанога, раменную пугу, Лёлюшкі-лёлі, раменную пу... У-у-у-у-у! Раменную пугу, няверную слугу, Лёлюшкі-лёлі, няверную слу... У-у-у-у-у! Ой, пгго б жа мне ехаць, ехаць не даехаць, Лёлюшкі-лёлі, ехаць не дае... У-у-у-у-у! Ой, што б жа мне плакаць, плакаць не даплакаць, Лёлюшкі-лёлі, плакаць не дапла... У-у-у-у-у!
    Літаратура
    Бары С. “Запусты"//Беларуская мова 1 літаратура ў школе. 1990. № 1.
    Васілевіч У. Ад Каляд да Масленіцы//Полымя. 1990. Ne 3.
    Гаравая Л.Ф. У нас сёння Масленіца//Пачатковая школа. 1992. № 2.
    Гурскі А. Масленіца//Беларуская мова і літаратура ў школе. 1990.
    Кандуховіч Л.Ф., Ліпніцкая А.І. Масленіца. Школьнае свята//Пачатковая школа. 1993. № 1.
    Кроль Ф.Н. Сборннк ягровых программ. Гомель. 1991.
    Крук I. Масленіца//Работніца і сялянка. 1992. № 4.
    Кухаронак Т. Масленіца//3вязда. 1991. 13 лют.
    Лозка А. Ды на вуліцы Ярыловіца//Мастацтва Беларусі. 1989. № 4.
    Масленяца н Велнкнй пост//Вяленскнй вестннк. 1895. № 64, 67.
    Масленнца в Внльно//Северная пчела. 1840. № 57.
    Масленнца в деревне//Смоленскнй вестннк. 1888. № 29. О. Л. Нсторня Масленнцы//Мннскнй лнсток. 1894, № 17. Райкова А. Масленіца//Беларусь. 1989. № 3.
    Рыжкова А. Заспяваем на Масленіцу//Пралеска. 1993. № 1.
    Скідан В. Масленіца//Пралеска. 1992. № 1.
    ГУКАННЕ ВЯСНЫ
    Гуканне вясны найбольш характэрна для Усходняй Беларусі. Як і масленкавыя абрады, песні і карагоды, адбывалася на горках, бліжэй да неба, космасу.
    Эстэтычнае ўспрыманне чалавекам веснавога прыгожага росквіту прыроды ператварыла цудоўную людскую веру ў магічную сілу слова, у песенную магію — прыгожымі вяснянкамі клікаць, зваць, прызываць, гукаць вясну. Такое незразумелае яшчэ абстрактнае паняцце, як прыход вясны, старажытны чалавек пераводзіў у зразумелыя ачалавечаныя формы — Вяснужанчыну. 3 першымі павевамі цяпла, якія прыпадаюць у нашых мясцінах на пачатак сакавіка, ён пачынаў кароценькімі прызыўнымі песенькамі-вяснянкамі клікаць птушачак: "Жавароначкі, прыляціце!" Ужо недзе з сярэдзіны напева жанчыны па чарзе пачыналі пераходзіць на гукальную інтанацыю. Такое унікальнае гуканне, якое запісана аўтарам у 1991 г. ў в. Паляшчыцы і в. Маставая Горацкага раёна, пабудавана на старажытным уяўленні, што птушачкі прынясуць на сваіх крыльцах цяпло, вясну. Таму іх трэба паклікаць. А каб яны пачулі прызыў, трэба было клікаць іх на высокіх месцах.
    Гуканне вясны на Масленку, а часам і ад Стрэчання, дасягала сваёй кульмінацыі на Звеставанне (Благавешчанне) — 7 красавіка, калі і адбывалася непасрэднае рытуальнае дзеянне, і прадаўжалася да таго моманту, як узаруць поле, а па другіх сведчаннях, да Вербніцы — перадвелікоднага тыдня.
    Вось як апісаў на пачатку нашага веку гэты кульмінацыйны момант Е. Раманаў:
    "Дзяўчаты выходзяць да гумнаў, залазяць на стрэхі і, седзячы на іх, спяваюць вяснянкі, у якіх кожны слупок заканчваецца выклікам ’Ту!". Калі ідуць на вуліцу, з тымі ж песнямі водзяць ля лазні, збіраюць мяллё, г. зн. кастрыцу ад ільну і пянькі, разводзяць агонь. Каля вогніка і спяваюць вяснянкі. Так паляць мяллё кожны вечар аж да нядзелі. У некаторых вёсках ідуць на бліжэйшы пагорак і там гукаюць вясну. Нарэшце, дзе гэты звычай забываецца, дзяўчаты спяваюць вяснянкі ў сябе на прызбах. У апошні час у Гуканні вясны большы ўдзел прымаюць дзяўчынкі гадоў 12— 14, якія спяваюць такія вяснянкі:
    А ў нас сёння Благавешчанне! Гу!
    Руднецкія дзевачкі, перайдзіце к нам! Гу!
    А ў нас хлопчыкі — дзяшовы тавар. Гу!
    Па дзевяць на шэляг — дзесяты паддачы! Гу! Руднецкія хлопчыкі, перайдзіце к нам. Гу!
    А ў нас дзевачкі — дарагі тавар. Гу!
    Па сто рублёў каса, па тысячы краса. Гу!
    На Звеставанне клікалі і буслоў: "Бусел, бусел, на табе галёпу (пірог), а ты мне дай жыта сторону, на табе сярпа, а ты мне жыта снапа", дражнілі іх: "Бусел-клекатун цягаў бабу за каўтун!"
    Такім чынам, славесная магія ў Гуканні вясны развілася ў прыгажосць найвышэйшай ступені — песенную магію вызывання вясны праз птушак, якая пазней набыла кананічную форму спеваў. Вось як яе апісваў у 1909 г. М. Доўнар-Запольскі: "Беларускія дзяўчаты валодаюць надзвычай шырокім рэпертуарам веснавых песень. Па сваім ладзе кароценькія веснавыя песенькі адрозніваюцца ад іншых тым, што ў сярэдзіне песні маюць прыпевы ў выглядзе клікання, што гучыць вельмі прыгожа, калі песня разносіцца над шырокімі разлівамі рэк або ў лясным гуіпчары. Амаль кожны вечар вясною дзяўчаты выходзяць на бераг ракі ці возера, за вёску, у поле. Калі адна група праспявае адзін куплет песні, другая падыходзіць і пяе другі куплет ці іншую вяснянку".