• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы і абрады беларусаў  Васіль Ліцьвінка

    Святы і абрады беларусаў

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    41.04 МБ
    47.6 МБ
    Старажытную сонечную адпаведнасць святочнага календара беларусаў перш за ўсё сцвярджае багацце веснавых свят (Стрэчанне, Масленка, Гуканне вясны, Саракі, Камаедзіца, Юр'е, Вялікдзень), сустрэча новага года па сонечнаму календару, а таксама шэраг восеньскіх святаў, як сімволікі заканчэння гадавога сонцавароту. Яшчэ раз падкрэслім, што ў мастацкіх адносінах развіццё ідзе ад эмацыянальна-экспрэсіўных веснавых гукальна-клічных інтанацьій праз працяжныя жніўныя мелодыі да лірычна-задуменных, меладычна паўнавесных восеньскіх напеваў. Іменна ў іх адбіваецца адпаведнасць стану душы ўдзельніка свята біярытму прыроды, які не зблытаеш ні з якім іншым.
    Адпаведна народнаму светапогляду, які ў мастацкіх адносінах сцвердзіў выдатны знаўца народнай культурьі Рыгор Шырма, у гэтай кнізе абрадава-святочны каляндар беларусаў пачынаецца вясной і за-
    канчваецца зімой. Улічана ўжо амаль двухвекавая гісторыя запісаў беларускіх свят і абрадаў. Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі выдаў 45-томны звод "Беларуская народная творчасць". Дзевяць асобнікаў у ім прысвечаны святочна-абрадавай культуры: "Земляробчы каляндар", “Паэзія беларускага земляробчага календара", "Веснавыя песні", "Валачобныя песні", "Купальскія і пятроўскія песні", “Жніўныя песні", "Восеньскія і талочныя песні", "Зімовыя песні" і "Жаніцьба Цярэшкі". Да іх можна дадаць том “Народны тэатр", дзе змешчаны чыста тэатралізаваныя формы святочнай культуры, і вельмі карысны для настаўнікаў том "Дзіцячы фальклор". У той ці іншай ступені творы, якія маюць сувязь са святочнай культурай, ёсць ва ўсіх астатніх выданнях зводу БНТ.
    Звяртаем увагу настаўнікаў на тое, што кнігі зводу з'яўляюцца своеасаблівай энцыклапедыяй мастацкіх матэрыялаў для таго ці іншага свята. У іх ёсць грунтоўныя ўступныя артыкулы фалькларыстаў, дзе раскрываецца гісторыя паходжання і змест святаў, даецца гісторыя іх запісаў, вывучэння, аналізуецца бібліяграфія аб іх і мастацкае напаўненне, сутнасць.
    Жывой крыніцай падрыхтоўкі кнігі сталі асабістыя ўражанні аўтара з дзіцячых год і ўдзел у святах, шматтадовыя навуковыя назіранні над станам сучаснай святочнай культуры беларусаў у час вучэбных практык студэнтаў і навуковых фальклорных экспедыцый, а ў апошнія гады — у час падрыхтоўкі фальклорных святочных тэлепраграм "Запрашаем на вячоркі".
    Увасабленне, адраджэнне ці нават рэканструкцыя таго ці іншага свята справа нялёгкая. Перш-наперш трэба ўважліва вывучыць літаратуру і назапашаны тэкставы, меладыйны, інструментальны і харэаграфічны матэрыял да свята. У вёсках яно абавязкова павінна дапоўніцца мясцовымі запісамі, як мага больш шырэйшым зборам і даследаваннем святочнага фальклору, запісам яго ад самых дасведчаных знаўцаў і таленавітых выканаўцаў. У нашы дні вяртаецца спрадвечная традыцыя ўдзелу ў святах і абрадах побач з дарослымі дзяцей. Гэта вельмі радуе, бо менавіта так вякамі перадавалася з пакалення ў пакаленне святочная традыцыя. Будзе добра, калі
    самі дзеці, будучыя ўдзельнікі свята, засвояць святочныя песні, пабачаць абрад у выкананні сваіх бабуль і дзядоў, запіпгуць іх апавяданні, успаміны.
    Калі святкаваць тое ці іншае свята? Лепш за ўсё ў той час, калі яно стаіць у народным календары. Тады ствараецца адпаведны святочны настрой. Асабліва гэта тычыцца Вялікадня, Ваджэння куста, Каляд, Шчодрыка і іншых свят, калі адбываецца абход двароў, хат з вініпавальна-велічальнымі песнямі. Нават ва ўмовах гарадскога урбанізму такія святы ператвараюцца ў сапраўдныя тэатралізаваныя вясёлыя дзеі са спевамі, танцамі, жартамі.
    Маюць права на існаванне і заслутоўваюць падтрымкі ўсе іншыя інтэрпрэтацыі святаў, сярод якіх найболып папулярным стала перанясенне святаў на сцэну, у радыёі тэлеперадачы. Але ў такіх выпадках недапушчальна мастацкае спрапічэнне, уніфікацыя, скажэнне, парадыраванне, фальсіфікацыя нацыянальнай самабытнасці. Прынцып народнай адпаведнасці, існасці, сапраўднасці, рэгіянальнай непаўторнасці пры адраджэнні свята павінен быць вытрыманы ў першую чаргу ў яго мастацкай сутнасці — спевах, музыцы, танцах, вопратцы, абрадавай атрыбутыцы, мове, паводзінах і т.п.
    Пры інтэрпрэтацыі рэгіянальна-самабытных з'яў святочнай культуры ў вясковым асяроддзі трэба прытрымлівацца ўласцівых для гэтай мясцовасці святаў. Скажам, нельга пераносіць музычную форму "гукання" з усходу на захад, валачобнічаць на Палессі ці вадзіць Куста на поўначы. Нават ва ўмовах горада пажадана прытрымлівацца гадавога кола святаў алпаведнай мясцовасці.
    На глебе народных святаў узніклі і выдатна развіліся смехавая культура, тэатралізацыя, пераапрананне, ужыванне масак, парадыраванне, гратэск, шаржыраванне, жартоўныя дзеянні, песні, танцы, гумарыстычная інтэрпрэтацыя паводзін людзей, жывёл. Паўнацэннае выкарыстанне жыццесцвярджальных інтанацый смехавой святочнай культуры надае святам характар вясёлага тэатра жыцця, карнавалаў, за што, напрыклад, калядныя святы называюць "Крывымі вечарамі".
    На пераломе 80—90-ых гадоў у дзіцячых калектывах ва Усходняй Беларусі аднавілася Гуканне вясны,
    у цэнтральнай і паўночна-заходняй Беларусі — Валачобніцтва, Пахаванне стралы — на Гомелыпчыне, Ваджэнне куста — на Піншчыне, Каляд і Шчодрыка — на Палессі. Усюды дзеці з радасцю, энтузіязмам і ахвотай удзельнічаюць у народных святах. Гэта, як правіла, выхаваныя, сціплыя, таленавітыя і натуральныя ў паводзінах хлопчыкі і дзяўчынкі. Удзел у народных святах, дотык да фальклору для іх становіцца крыніцай выключнай прыгажосці, маральнага здароўя, якая светлым духоўным адбіткам асвечвае чыстыя дзіцячыя дуіпы, упрыгожвае іх унутраным светам.
    Адраджэнне нацыянальнай культуры ўскалыхнула цікавасць грамадскасці да фальклору, народных святаў і абрадаў. Таму важна размяжоўваць, адрозніваць паняцці "рытуал", "абрад", "свЯта".
    Пад рытуалам звычайна разумеюць пэўнае дзеянне, мэта якога — магічным іпляхам паўплываць на прыродныя стыхіі, сілы, зрабіць жаданы вынік рэальным, жадаемае — матэрыяльным з дапамогай тых ці іншых відаў ахоўнай, сімільнай, вербальнай, кантактнай ці іншых разнавідііасцяў магіі.
    Абрад — гэта комплекс дзеянняў, абумоўленых той ці іншай з'явай у прыродзе, станам яе або ўзростам чалавека, з дапамогай якіх магічным шляхам можна дабіцца жадаемага выніку. Багатыя самымі разнастайнымі, часцей за ўсё рэгіянальна-самабытнымі, рытуаламі, абрады звязаны ў асноўным з гаспадарчым дабрабытам (каляндарныя абрадьі) і асабістым лёсам чалавека (сямейныя абрады).
    Свята — найвышэйшы ўзровень развіцця духоўнай культуры, адпаведны стану душы чалавека ў тую ці іншую пару года ці ў тым або іншым узросце. Старажытна-магічнае дзеянне на ім распрацавана эстэтычнымі сродкамі святочнай культуры, асновай якой з'яўляецца песня, музыка, танец, карагод тэатралізацыя, карнавалізацыя ў спалучэнні са смехавой культурай.
    Свята, як стан душы, ствараецца шматлікімі прысвяткамі, пастамі, падрыхтоўкай да яго фізічна, духоўна і эстэтычна. Адзначаюцца тыя ці іншыя моманты ў стане прыроды ці ў асабістым жыцці, рыхтуецца святочны мастацкі матэрыял, атрыбутыка, маскі, развучваюцца, пераймаюцца ад старэйшых
    знаўцаў свята песні, танцы, карагоды. У выніку стан дуіпы дарослага чалавека, а яшчэ ў болыпай ступені — дзіцяці, іх эмацыянальна-псіхалагічная існасць раскрыты насустрач святу, чакаюць і ўспрымаюць яго. I гэтага можна дасягнуць ва ўмовах школы, калі падрыхтоўчыя дзеянні да свята зрабіць часткай паўсядзённага жыцця школы: культываваць народную святочную культуру канстатацыяй тых ці іншых змен у календары прыроды, адзначаць прысвяткі і, самае галоўнае, — авалодваць эстэтыкай святочнай культуры: спевамі, карагодамі, засваеннем святочных дзеянняў, падрыхтоўкай святочнай атрыбутыкі і г. д.
    Дапамагчы настаўніку, выхавальніку ва ўсёй гэтай падрыхтоўчай рабоце — мэта гэтага выдання. Яно пабудавана ў адпаведнасці з нацыянальнай самабытнасцю беларускага мастацкага святочнага календара ад Вялікадня (з яго падрыхтоўчымі святкамі Стрэчання, Масленкі, Гукання вясны) як найвышэйшага ўзроўню ўзлёту святочнай культуры беларусаў да Дзядоў — святочнага асэнсавання праблем жыцця і смерці на ўзроўні філасофскага разумення іх беларусамі. Такі разгляд святочнага календара адпавядае найбольш глыбокаму прыроднаму разуменню яго ад вясновага росквіту да зімовага сну, музыцы душы ў час гэтых святаў.
    У кнізе даецца сціплая агульная характарыстыка святаў у іх сукупнасці, аналізуюцца асаблівасці іх мастацкіх сродкаў, жыццё якім дала тая ці іншая пара года, стан прыроды характарызуецца адпаведнай святочнай песеннай музыкай, харэаграфіяй, атрыбутыкай.
    Асобныя раздзелы прысвечаны самым значным і найбольш самабытным каляндарным святам беларусаў. Агульнае разуменне месца свята ў календары і ў жыцці людзей дапаўняецца апісаннямі найболып цікавых дзецям момантаў, рытуалаў, дзеянняў у час таго ці іншага свята, якія ўзяты са шматлікіх запісаў яго, у асноўным пачынаючы з другой палавіны XIX стагоддзя. Тут адабраны найболып блізкія дзіцячай душы святочныя элементы. У кожным выпадку як мага шырэй рытуальныя дзеянні ілюструюцца адпаведнымі мастацкімі творамі, апісаннямі святочных забаў, карагодаў, гульняў. Заключае кожны раздзел спіс літаратуры, які дапаможа арганізатарам свята
    прыцягнуць дадатковы матэрыял, у тым ліку і практычны. У канцы спіса літаратуры прыведзены аўдыаі відэазапісы.
    Асаблівая ўвага ў спісе рэкамендаванага матэрыялу аддадзена сучасным інтэрпрэтацыям святаў.
    Усе выдатныя людзі культуры адносіліся да народнага свята, песні, музыкі, як да святыні, як вернік адносіцца да свайго храма. Таму будзем шчыра прасіць кожнага настаўніка і выхавальніка беражна адносіцца да святыні народнай культуры, рыхтаваць кожнае свята непаўторным, з захаваннем усіх прыгожых жывых яго парасткаў, мясцовых асаблівасцяў, заўсёды прыгожа, па-свойму, адпаведна здольнасцям і ўзросту дзяцей, разам з бацькамі ў як мага болып натуральных умовах і блізкай да народнай форме.
    I, можа, самае важнае, што адрознівае сапраўднае свята, — на ім не павінна быць гледачоў, а толькі ўдзельнікі, якія імправізуюць, творча развіваюцца, саўдзельнічаюць у стваральнай плыні, суперажываюць, — адным словам, святкуюць і душой і целам: "Каб прыгожыя думкі мелі, каб прыгожыя песні пелі!"