• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы і абрады беларусаў  Васіль Ліцьвінка

    Святы і абрады беларусаў

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    41.04 МБ
    47.6 МБ
    Жавароначкі, прыляціце!
    А ўжо ж вясна красна Да з стрэх вада капле. А ўжо ж табе, хлапчыначка, Вандруванька пахне, вандруванька пахне-у-у-у! Вандруй, вандруй, хлапчыначка, У чыстае поле, у чыстае поле-у-у-у!
    А за ім жа дзяўчыначка
    Дай сцежачку поле, дай сцежачку поле-у-у-у! Сцежачку поле, сцежачку поле, Вярніся, саколе-у-у-у!
    Дзеці, звяртаючыся да старэйшых, прасілі:
    — Блаславі, Божа, вясну загукаці, Аецечка адмыкаці, а зіму замыкаці. Дай, божа, на жытачка род, На статачка плод, А людзям на здароўе.
    Потым жанчыны і дзеці вадзілі карагоды вакол дрэў у бярозавым гаі:
    Перайманочка, чорная галочка, Ой рано-рано, чорная галочка. Пераманіла сівага сакала, Ой, рано-рано, сівага сакала. Ой, а я ж яго да й не маніла,
    Ой, рано, рано, да й не маніла,
    Ды са мною не спаў, усю ноч шчабятаў, Ой, рано-рано, усю ноч шчабятаў.
    Толькі заснула, як яго не чула, Ой, рано-рано, як яго не чула.
    Далей старэйшыя жанчыны запелі "галубоў":
    По-за садом, по-за гаем
    Галубы лятаюць.
    Непрыкметна, непрыкметна
    Годы пралятаюць.
    Ой, не знае, не ведае Мой бацько старэнькі, Як праходзяць, як праходзяць Годы маладзенькі.
    Запрагайце, хлопцы, коні,
    Коні вараныя,
    Дай паедзем даганяці
    Годы маладыя.
    Ой, дагнала ж свае годы
    На каменным мосці, Верніцеся, мае годы, Да й да мяне ў госці. He вернемся, не вернемся— Няма да каго,
    Было годы шанаваці, Як здароўя свайго.
    Да Саракоў, па сведчанні жанчын, прымеркаваны папулярныя песні: жартоўная “Ці я не хазяйка, ці не гаспадыня" (пеўні ў падушках нясуцца, гаспадыня скубе варону на падушку); балада "Каліна-малінушка" (жанчына ператвараецца ў салавейку і спявае пад акенцам у бацькоўскай хаце, а маці пазнае яе).
    Пасля гэтага ішла гульня танец "У саду-садочку гуляў зайчык". Двое вілошнікаў (якімі вымаюць гаршкі з печкі) клалі накрыж, і ўдзельнікі спачатку на дзвюх, потым на адной назе пераскоквалі цераз вілошнікі пад песеньку:
    А ў саду, садочку Гуляў зайчык. Ён сваімі ножкамі Перайграйчык.
    Што б я так, і ночкі мала,
    «Дай паедзем даганяці годы маладыя...»
    Што б я так пагуляла, Як той зайчык, Як той белы, Як той шэры.
    У Валаўску на Саракі заўсёды спявалі жартоўную вяснянку:
    Ой, ты, Васіль, а я Ганна,* Сватай мяне, бо я гарна, Ой, Васілю, мой Васілю, Сватай мяне ў нядзелю, Рабіць дзела я не ўмею, Ой, Васілю, мой Васілю. Рабіць дзела я не ўмею, Палю ў печы — плечы грэю, Ой, Васілю, мой Васілю, Плечы грэю, ногі пару.
    He злуй, Васіль, бо я ўдару, Ой, Васілю мой, Васілю.
    * Першы радок спяваецца двойчы.
    He злуй, Васіль, бо я ўдару, Дай закоцішся пад лаву, Ой, Васілю мой, Васілю.
    Ой, калі б жа я даждала, Каб Васіля пахавала, Ой, Васілю мой, Васілю.
    Ляжыць Васіль у бальніцы, Я з Валодзею ў святліцы, Ой, Валодзя мой, Валодзя. Памёр Васіль, мой харошы, Асталася торба грошай, Ой, Валодзя мой, Валодзя.
    Па базару я хадзіла, Торбу грошай разнасіла, Ой, Валодзя мой, Валодзя. Устань, Васіль, мой харошы, Няма ў доме болей грошай, Ой, Васілю мой, Васілю.
    У гэты дзень вадзілі карагоды на горцы:
    Раскапаемо ropy, Да й раскопаем ropy, Дай пасеемо ружу. Пасеемо ружу, Да й пасеемо ружу, Да й поставі сторожу. Няверна сторожа, Да й няверна сторожа, Да й пашчыпана ружа. Ветрык повівае, Да й хмарка выступае. Бацько дочку лае, Да й бацько дочку лае, Да й гуляць не пускае.
    Старэйшыя жанчыны прыказкамі на працягу ўсяго свята дзяліліся з дзеткамі жыццёвай мудрасцю: "Вясну хваляць за сонца і дажджы, а лета — за стагі і вазы"; "He прасі лета доўгага, а прасі лета цёплага”; "На святы Аўдакей (14 сакавіка) сей авёс для каней — як удасца, то й прадасца"; "На Саракі дзень з ноччу мераецца"; “На Саракі селянін пытаецца, ці далёка да ракі”; "Святыя Саракі — да не йдзі да
    ракі"; "Святыя Саракі ў поле саху валаклі"; "Сей авёс у гразь — будзеш князь".
    Потым гулялі "У садоўніка": завадатар шэптам на вуха прысвойваў кожнаму яе ўдзельніку назву кветкі і пачынаў прыгаворваць.
    Я садоўнікам назваўся, He на жарт я раззлаваўся, Мне ўсе кветкі надаелі, Акрамя...
    Далей ішла назва кветкі, на якую павінны хутка адазвацца воклічам "ой!". Яе пыталі: "Што з табой?" — “Улюблена!" — "У каго?" — "У ружу!". Хто быў названы "ружа", павінен быў неадкладна ойкнуць. За няўважлівасць завадатар забіраў прадметы, якія трэба было потым "выкупіць": заспяваць прыпеўкі, песню, паскакаць, моцна пазваць каханага: "Іван, любы!" і да т. п. Смех, жарты, вяселле ператваралі гэтую забаву ў імправізаванае прадстаўленне.
    Зноў утвараўся карагод "Трава мая, трава, трава зеляная". Затым ламалі сорак дошак, якія клалі на тоўстыя круглякі і па двое скакалі да тых пор, пакуль не ламалі дошку.
    Потым дзеткі на абрусе падкідвалі ўверх сорак жаваранкаў з печыва і тройчы спявалі:
    Жавароначкі, прыляціце. Зямлю-матухну абудзіце I дожджыкам напаіце-у-у-у!
    Дзеці славілі і з'ядалі гэтых жаваранкаў, а жанчыны спявалі:
    w	V	w	*
    — Он, журауко, жураўко, Чаго крычыш так жалко?
    — Ой, як жа мне не крычаць, Села маці вячэраць,
    Засталася ложачка, Асталася ложачка— А дзе ж мая дочачка? Адбілася ад роду, Як той камень у ваду.
    * Першы радок кожнага двухрадкоўя спяваецца двойчы.
    Фальклорны калектыў «Жавароначкі» з Мінска
    Упаў камень да й ляжыць, На чужыне гора жыць.
    Паміж песнямі жанчыны танцавалі “Ойру", "Карапета", "Польку", "Кракавяк". Свята звычайна завяршалася яшчэ адной веснавой песняй-баладай:
    Наару я поля яравого, Да й посею хмелю высокого. Да й посею хмелю высокого, Да й навару піва солодкого. Да й навару піва солодкого, Да й позову госця дарагога. Па багату сястру коней пошлю, А бедная сястра сама прыйдзе. Багатая сястра на покуць сядзе, А бедная сястра ў парозе стане. Ідзе, ідзе братко ў камору: — Уступі, сястрыца, мне дарогу. — Ці я ў цябе, братко, не радзіна, ЦІ я ў цябе справы не рабіла.
    — Ой, рабіла справу да паўночы, Памыкала дзетак на паўночы.
    Па ўсёй Беларусі вядома павер'е, што на Саракі з цёплых краін на нашу старонку вылятае сорак вы-
    раяў птушак. Таму печыву з птушак надавалі цудадзейную сілу. На Случчыне, напрыклад, іх называлі "патапцамі" і захоўвалі за абразамі разам з грамнічнымі свечкамі.
    У Заходняй Беларусі лічылі: хто з дзяцей раней устане і прынясе дроў, той будзе мець поспех у адшукванні птушыных гнёздаў. Вядома тут і перакідванне босымі хлопчыкамі 40 трэсак праз страху. Пасля гэтага з імі тройчы аббягалі хату і кідалі трэскі ў акно. Вялікі поспех чакаў таго, хто першы ўбачыў вырай гусей ці жураўлёў.
    На пачатку нашага стагоддзя зафіксавана дзіцячая гульня, калі на Саракі трункі з насякомымі парадыйна хавалі са словамі "жылі не сяляне, памерлі не радзіцелі" (як гэта нагадвае пахаванне дарослымі маланкі-стралы на Ушэсце).
    На жаль, свята Саракоў забыта болып, чым іншае. Толькі намаганнямі настаўнікаў можна вярнуць яго і ўпрыгожыць наша жыццё яшчэ адным святам.
    Свята Саракоў вельмі арганічна можа быць уключана ў выхаваўчую працу ў школе, таму што старажытнае "наіўна-дзіцячае" ўяўленне, што іменна птушачкі прыносяць вясну, вельмі блізкае эмацыянальнай дзіцячай псіхалогіі. Свята як бы вяртае дзяцей да адзінства з прыродай, выхоўвае непадробную любоў да яе.
    Літаратура
    Глушакова Г. П. Саракі. Сцэнарыі свята//Пачатковая школа.
    1993. № 3—4.
    Гомазава Г. П. Беларускія фальклорна-традыцыйныя свят-
    каванні//Пралеска. 1993. № 1.
    КАМАЕДЗІЦА
    3 глыбокай старажытнасці прыйшло да нас свята пакланення мядзведзю, зафіксаванае ў апошняй чвэрці XIX ст. у паўночна-заходняй Беларусі. Татэмнае свята Камаедзіцы адзначаецца 6 красавіка, перад Звеставаннем.
    Паняцце "татэм" увайшло ў нашу мову з лексікону амерыканскіх індзейцаў. Літаральна яно азначае "яго род", у даным выпадку маецца на ўвазе сукупнасць вераванняў, абрадаў, звычаяў, фальклорных твораў, у якіх чуюцца водгукі, заснаваныя на ўяўленні аб кроўнай роднасці людзей з жывёлай-продкам, ад якой, быццам, паходзяць людзі гэтага роду. Членам яго забаранялася забіваць татэмную жывёлу-продка і есці яе мяса, увогуле крыўдзіць. Да яе адносіліся як да найболып паважанага члена роду, святой сакральнай асобы, абагаўлялі, уміласціўлівалі. У пралігурах беларусаў такой жывёлай быў "мядзведзюхна-бацюхна". Бязмежная павага да яго, сапраўды нейкага вельмі "чалавечнага" нават у знешнасці, нарадзіла ў людзей, яшчэ ўчасы родавага ладу жыцця, цэлы комплекс уяўленняў, вераванняў, міфаў пра мядзведзя, якія пранізваюць амаль усе жанры беларускага фальклору і могуць стаць асновай для ўвасаблення ў мастацкай форме татэмнага веснавога свята Камаедзіцы.
    Найболып старажытнае міфалагічнае татэмнае ўяўленне гучыць у звязаных з вобразам мядзведзя казках, паданнях, легендах, як, напрыклад, у казцы “Мядзведзь — ліпавая нага".
    "Жылі-былі дзед і баба. Пайшоў дзед у лес па
    дровы і сустрэў мядзведзя. Кінуўся дзед уцякаць, аж чуе — мядзведзь даганяе, сапе за самай спінай. Трэба дзеду ратавацца, а схавацца няма куды, усюды мядзведзь дастане. Выхапіў дзед сякеру і на мядзведзя, адсек яму нагу, ледзь той сам уцёк. Узяў дзед мядзведжую лалу і прыносіць сваёй бабе: "Вось табе, старая, будзе што і зварыць, і спрасці".
    Запаліла баба печ, зняла з лапы скуру, кінула мяса ў кацёл, сядзіць ля агню ды прадзе, ды песні пяе. A мядзведзь тым часам зрабіў сабе з ліпы нагу, прыкруціў лыкам ды пайшоў у вёску да дзеда. Падышоў пад вокны і пяе:
    Рып-рып нага, рып-рып ліпавая, Усе ў лесе спяць, усе ў вёсках спяць. Адна баба не спіць, на маёй скуры сядзіць, Маю воўну прадзе, маё мяса варыць. Я не ў госці іду, я вам смерць нясу".
    У адным са шматлікіх варыянтаў (відаць, найболып старажытным) дзед і баба за татэмнае святатацтва ператвараюцца ў мядзведзяў.
    А вось ужо болып позняя хрысціянізаваная легенда аб паходжанні мядзведзя.
    “Калі Бог хадзіў па зямлі, захацелася аднаму чалавеку з жонкай, якія жылі вельмі бедца і крыўдзіліся, што Бог іх нічым не надзяляе, спужаць яго. I сталі думаць, як гэта зрабіць. Чалавек кажа на жонку: "Давай, калі Бог будзе ісці праз мост, выскачьім з-пад яго і заравём, дык ён і спужаецца". Так і зрабілі. Тады Бог адказаў: "Калі вы так зараўлі, то будзеце целы век раўці". I абярнуў іх мядзведзямі. 3 таго часу і мядзведзі сталі".
    Цікавае паданне і аб тым, што мядзведзь калісьці быў такім жа чалавекам, як і мы. Людзей тады яшчэ было мала і жылі яны ў лясах. Палявалі на звяроў і птушак, улетку збіралі грыбы і ягады, капалі карэнні і назапашвалі на зіму. Найболып запасалі арэхаў і мёду, бо было багата пчол. Іх шукалі ў дуплах, і хто першы знаходзіў, то абвязваў тое дрэва вяроўкаю, і ўжо ніхто не меў права іх чапаць. Але жыў у той час адзін гультай несусветны. Ленаваўся ён сам шукаць пчол, дык выдзіраў чужыя. Растаўсцеў на чужым мёдзе, сам як калода зрабіўся. Цяжка яму стала лазіць на дрэвах па мёд. I пайшоў ён да чарадзея,