Святы і абрады беларусаў
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Беларусь
Памер: 190с.
Мінск 1998
Рэшата аўса, Паверх каўбаса.
Тры кускі сала, Каб каза ўстала.
Усе Казу шкадавалі, спрабавалі падняць, а механоша прыгаворваў: "Наіпай козаньцы нямнога трэба: Два боханы хлеба, сем печ перапеч! Аяшчэ аладкі, каб бокі гладкі. Яшчэ таго мала: дайце кусок сала, чацвёрты пірог, каб казу сцярог. А хто харошы, хай насыпле грошы!" Адначасова збіралі ахвяраванні: "Шчодрыка збіраю, песеньку спяваю. Я чалавек багаты: у мяне ў адной кішэні вош на аркане, а ў другой — блыха на цапе. Шчодра дарыце, здаровы бывайце!"
Павадыр пачынаў "лячыць" Казу: “He хоча Каза ўставаць — трэба лякарства ёй даць: нацерці бок кійком, падняць батагом. Каза мая вучная — кіем хрышчоная, прайшла ўсе навукі, ведае розныя штукі. A ну закладай рогі ды падбірай ногі, з хаты выхадзі, бяду вынасі. Уцякай хутчэй з гаспадарскіх вачэй! A ў гэтым доме не шкодзіць нікому!" Каза ўсхоплівалася, а шчадроўнікі спявалі:
— He баюся я тых стральцоў-байцоў, Толькі баюся старога дзеда.
Стары той дзеда не падара, Ён жа мяне кіем удара.
У правае вушка — пацячэ юшка, У правы бачок — пацячэ сачок.
Павадыр прыгаворваў: "Ой, ты, Казішча, старая псішча, паньству пакланіся. Хай жывуць здаровы з дзеткамі-галубкамі, з далёкімі сябрамі, з блізкімі суседзямі ў карысці, у радасці, у добрым здароўечку!"
Калі ў хаце была дачка гаспадара, шчадроўнікі вакол яе вадзілі карагод і спявалі:
Ой, чыя то дачка, як ягадачка, Святы вечар добрым людзям! Бацькова дачка, як ягадачка. Як у сені ўвайшла — сені заззялі. Як у хату ўвайшла — паны ўставалі. Паны ўставалі, шапкі здымалі: — Ці то цароўна, ці каралёўна? — Я не цароўна, не каралёўна, Бацькава дачка, ясна панначка.
— Мы ж цябе, краса, не зневажаем, I са пгчадроўкай цябе вітаем.
Сыну гаспадара спявалі такую шчадроўку.
Ой, там, пад шчадром, Васілька з канём, Ой, грай, мора, радуйся, зямля!
На кані сядзіць, дудачку дзяржыць.
У дудачку йграе, слічна спявае.
Прыйшла да Васіля маманька яго:
— Ой, сынку, сынку, хто цябе вучыў.
Хто цябе вучыў у дудачку йграці?
У дудачку йграці, слічна спяваці?
— Была ў караля адна дачка.
Йна навучыла ў дудачку йграці.
У дудачку йграці, слічна спяваці.
Адпаведныя песні спяваліся ўсім сямейнікам.
На цэнтральным Палессі Казу на шчадраванні замянілі Конік, Кабылка. Калі Каза сімвалізуе "дух нівы, поля", то Конік, які асабліва папулярны ў Давыд-Гарадку, — водгукі перасялення плямён, народаў. Гэтае святкаванне выглядала прыблізна так.
...Рабілі Кабылку такім чынам: на калок вешалі два рэшаты, паміж якімі сядзелі хлопцы. Затым спераду прычаплялі конскую галаву, а ззаду — хвост з валосся ці лёну і накрывалі посцілкай.
Загрыміраваны пад цыгана павадыр кабылы прапаноўваў купіць у яго кабылу, расхвальваў, а купец знаходзіў у яе розныя заганы. Торг быў насычаны жартоўнымі дыялогамі, выразамі, дзеяннямі.
Часам Кабылку плялі з лазовых пруткоў, галаву і тулава шылі з палатна і напіхвалі саломай, абшывалі белым абрусам. На галаву надзявалі аброць і вешалі званок. У лазовы каркас улазіў шчадроўнік, яго накрывалі доўгай посцілкай-дываном. На ўсходнім Палессі павадыра прыбіралі яшчэ "афіцэрам" і "барыняй".
Але найбольш распаўсюджанай формай былі два Конікі — дарослы і дзіцячы, бо дзеці заўсёды былі раўнапраўнымі ўдзельнікамі шчадравання. На мужчыну і хлопчыка ў поясе надзявалі драцяны абруч у форме конскага тулава з конскай галавой і хвастом і пакрывалі яго да долу, каб не было відаць ног, на якіх рухаўся, танцаваў верхавы. Пры ўваходзе ў хату звычайна спявалася вышэйпрыведзеная "Ой там, пад шчадром, Васілька з канём". У хаце адбываліся самыя разнастайныя дыялогі, таргі, сцэнкі "смерці" Коні-
ка, гарцаванне, скокі ў такт званочка і да т.п. Па маляўнічасці і забаўнасці Конікі блізкія да Казы.
Абрады Зімовых святак заўсёды былі выключна папулярныя сярод даросльіх і дзяцей сваёй незвычайнасцю, прыгажосцю, імправізаванасцю, творчым разняволеннем, магчымасцю кожнаму раскрыць свае здольнасці.
Калі наследаваць народнай традыцыі, падрыхтоўку да Зімовых святак трэба пачынаць у Піліпаўку (у снежні) развучваннем песень, карагодаў, гульняў, вырабам Казы, Коніка, Мядзведзя, Бусла, Жорава, карнавальнага адзення, падрыхтоўкай музыкі, масак і г. Д.
Тэрміны калядавання і шчадравання ў вёсках лепш прымяркоўваць да мясцовай традыцыі, а ў пасёлках і гарадах яны больш арганічна ўпісваюцца ў святочны настрой 31 снежня. Калі ў вясковых умовах пажадана як мага болып шырока ўключыць у свята мясцовыя асаблівасці, то ў гарадах не будзе памылкай выкарыстаць усе атрыбуты, вобразы, сімволіку, рытуалы сучасных карнавалаў, гукавыя і асвятляльныя эфекты, раздачу падарункаў — усё, іпто спрыяе стварэнню атмасферы свята, радасці, весялосці, разняволенасці, аптымізму і надзеі.
Тое, што народныя святы сталі дзяржаўнымі, дае надзею, што унікальная смехавая культура Зімовых святак ад 25 снежня да 7 студзеня, найлепш адпаведная адпачынку, вяселлю, займае сваё належнае месца ў атмасферы чараў, магіі, варажбы, калядных і шчодрых вечароў.
Ужо сто пяцьдзесят гадоў таму, як геніяльны Адам Міцкевіч у сваіх парыжскіх лекцыях зазначыў, іпто ў беларусаў у песнях і казках ёсць усё. Так мудра мог выказацца толькі аўтар знакамітых "Дзядоў". Сапраўды, беларускі фальклор — старажытнейшы тэатр жыцця, які ўпрыгожвае побыт народа, расквечвае яго паўсядзённасць прыгожымі карагодамі, гульнямі, казкамі, інтэрмедыямі, танцамі, песнямі.
Літаратура
А калядачкі, а вярніцеся: (Над. абрад)//Культура. 24—30 снежн. (№ 7).
Анікеева В. А. "Ехала Каляда ў чырвоным вазочку...'7/Пачатковая школа. 1992. № 10.
Антонава Т. “Ах, калядачкі, бліны-ладачкі": (Фальклорнаэтнаграфічнае свята ў Заслаўі, Мінскі раён)//Голас Радзімы. 1982. 11 лют.
Арлова Т. У. Народныя гульні (Каляды) //Пачатковая школа. 1992. № 1.
Баршчэўскі В. Каляда//Ніва. 1957. № 1.
Богдановйч A. Е. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов: Этнограф. очерк. Гродно. 1895.
Буракоўская Н. Калядкі, калядкі, бліны і аладкі.,.: (Калядныя звычаі і абрады)//Настаўн. газ. 1991. 25 снежн.
Ваджэнне "казы"//Беларусь. 1990. № 1.
Васілевіч У. Ад каляд да масленіцы...: Прыкметы і павер'і народнага календара//Полымя. 1990. № 3.
Васйлевйч В. "Дай боже знать, с кем век вековать...": (О гаданнях в днн колядных праздннков в Белорусснн)//Неман. 1989. № 1.
Васілевіч У. "Хто ён, суджаны?"//3вязда. 1990. 6 студз.
Гардзюк Л.Г. Сцэнарый свята "Калядкі" (у школе)//Нар.асвета. 1990. № 12.
Гуд С. П. "Ой, калядачкі, бліны-ладачкі...'': (Беларускія каляды) //Беларусь. 1984. № 12.
Гуд П. А. Этнотрадлцнн н новое в белорусском колядном обряде//Вопр. культуры н нскусства Белорусснн. 1985. Вып. 4.
Гурскйй A. Н. Знмняя поэзня белорусов. Мн., 1980.
Гурскі А. Зімовыя народньм гульні: (Традыцыйныя народныя святы ў Беларусі)//Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989. № 11.
Гурскі А. Каб год быў шчодрым... (Беларуская калядная абраднасць) //Вяч. Мінск. 1989. 25 снежн.
Гурскі А. Каляды //Беларуская мова і літаратура ў школе. 1990. № 12.
Гурскі А. На вечарынцы. Народныя зімовыя гульні і забавы//Голас Радзімы. 1985. 26 снежн.
Дробышева Т. Каляды: (Туровіцнна: Жнтковнчскнй район)//Сов. Белоруссня. 1991. 4 янв.
Ехала каляда ў чырвоным вазочку...//Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989.№ 11.
Ехала каляда ў чырвоным вазочку...: Матэрыялы для правядзення навагодніх калядных свят/Рэспубліканскі цэнтр эстэтычнага выхавання дзяцей; Падрыхт. А. Лозка, А. Новікава, А. Хатэнка. Мн., 1990.
Жаніцьба Цярэшкі. Мн., 1993.
Зімовыя песні. Калядкі і шчадроўкі. Мн., 1975.
Кабржыцкая Т. В., Кавалёва Р. М. Чалавек і сусвет у беларускіх калядках//Беларуская літаратура. 1989. Вып. 17.
Капыловіч М. Каляда, каляда...: (Адраджэнне традыцыі) //Гом. праўда. 1992. 9 студз.
Квйр А. Возвраіценне коляды: (О возрожденнн народного праздннка) //Сов. Бел. 1991. 28 дек.
Кухаронак Т. Сею грэчку і пшаніцу, а мне дайце паляніцу...: (Каляды)//3вязда. 1991. 5 студз.
Лозка А. “Калядныя ж бліны ладныя...": (Студзень—люты) //Мастацтва Беларусі. 1988. Ne 12.
Лозка А. Ехала Каляда ў чырвоным вазочку...: Сцэнарый дзіцячага навагодняга свята//Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989. № 11.
Марачкін М. “Казу вядзём, радасць нясём” //Звязда. 1990. 6 студз.
Маркіна Т. "Ой, калядачкі, білі ў ладачкі..."//Добры вечар. 1991. 20 снежн.
Маршысюк М. Успомнім народныя святы: (Каляды)//3вязда. 1991. 6 сак.
Масляніцына I., Багадзяж М. Ой, Каляда, Каляда...//Чырв. змена. 1992. 30 снежн.—5 студз. (№ 1).
Мур Ф. Святочная варажба//Бярозка. 1990. № 12.
Новікава А. Вялікая куцця: (3 народных традыцый) //Чырв. змена. 1991. 23—29 снежн. (№ 52).
Паўлючук У. Каляды ў Катлах (Беластоцкага павета)//Ннва.1967. № 2. С. 6.
Пісарэнка В. Кароткі ўспамін на доўтае жыццё: (Калядкі) //Рэспубліка. 1992. 28 студз.
Рошчына Н. Чараўніцаю-зімою: (Святкаванне каляд у розных краінах)//Чырв. змена. 1990. 29 снежн.
Рудчык В. Калядныя народныя вераванні//Ніва. 1970. № 1.
Сержпутоўскі А. Гаданьні моладзі на Коледы // Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1930.
Хатэнка А. Добры вечар, шчодры вечар...: (Каляда): Звычаі, традыцыі//Чырв. змена. 1987. 31 снежн.
Хатэнка А. Каляда... Каляда//ЛіМ. 1989. 29 снежн. (№ 5).
Хатэнка А. Ой, колядо-калядзец!//Чырв. змена. 1989. 30 снежн.
Хатэнка А. Шчодры вечар!: (Каляды)//Чырв. змена. 1990. 19 снежн.
Хто ён, суджаны?: Калядная варажба (Сабраў I. Васілевіч) //Звязда. 1990. 6 студз.
Целяшэўскі М. Як прымаюць да "кавалеркі'7/Ніва. 1967. № 7.
Цітоў В. К.аляды//3вязда. 1990. 6 студз.
Ціхановіч А. Дзякуй жыццю, навучыць есці куццю (Народны абрад)//3вязда. 1991. 25 снежн.
Чарнавус Т. Зіма калядная//3вязда. 1991. 20 снежн.
Шаховіч М. Гагатуха//Беларуская мова і літаратура ў школе. 1990. № 12.
Швяцова Г. Ідзе каляда калядуючы! //Настаўн. газ. 1991. 12 студз.
Юдо П. Свята ў зімовую ноч: (Каляды) //Настаўн. газ. 1991. 20 лют.
ЗАСВЯТКУЕ ШКОЛА —
ЗАСВЯТКУЕ ЎВЕСЬ НАРОД
Упарадкаваць наша жыццё адпаведна неабходнасці змены рытмаў жыцця чалавека, сгану яго душы — працоўнага, паўсядзённага, роздумнага, святочнага і т.п. — у гэтым бачыцца вялікае прызначэнне гадавой святочнай культуры. У беларусаў, на наша вялікае шчасце, хоць часам і ў падсвядомасці, асабліва ў людзей вёскі, захавалася адпаведнасць унутранага самаадчування чалавека натуральным рытмам прыроды, a таму мы можам упэўнена гаварыць аб узнаўленні святочнага народнага календара, асабліва калі за гэту святую справу з глыбокай павагай і разуменнем возьмуцца педагогі — тыя, хто рыхтуе цяпер наступнае беларускае пакаленне.