Святы і абрады беларусаў
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Беларусь
Памер: 190с.
Мінск 1998
Купальскія парныя паходы ў лес, іпматлікія таямнічыя абрадавыя дзеянні, атмасфера разгульнай весялосці адлюстраваліся ўжо ў старажытнай "Аповесці мінулых гадоў" як бясоўскія ігрышчы паміж родамі, дзе “выкрадалі сабе жонак па дамоўленасці з імі".
Заканчвалася купальскае свята ля ракі. Удзельнікі назіралі за ‘‘ігрой сонца" на паверхні вады: яно дзялілася на некалькі частак, якія то разыходзіліся, то сыходзіліся на вадзе. За гэтым трэба было назіраць або прыжмурыўшы вочы, або не маргаючы. Пры гэтым спявалі:
А на Купалу
Рана сонца йграла.
Рана сонца йграла На добрыя годы, На цёплыя росы, На хлябы-ўраджаі.
Пад песню хлопцы запальвалі кола і пускалі плыт па рацэ. Дзяўчаты раскідвалі кветкі і вянкі.
Вось некаторыя цікавыя назіранні-апісанні асобных момантаў Купалля.
...У абраным месцы ўбіваюць вялікі кол у зямлю, абкладаюць яго саломай і канаплянай кастрыцай, a наверсе прывязваюць пук саломы. I гэты стог называецца "Купала". Калі змяркаецца, запальваюць яго, і зараз жа прыбягае мноства прыбраных сялян і сялянак з бярозавымі дрэўкамі ў руках, якія кідаюць на "Купалу", прыгаворваючы: "Каб мой лён быў такі вялікі, як гэтая хварасціна". Некаторыя, перад тым як кінуць бярозку, тры разы абягаюць з ёю "Купалу"...
...У адным старадаўнім безыменным рукапісе знаходзіцца наступнае апісанне Купалы: "Пяты бог Купала, пад якім разумелі бога ўраджаю. Ахвяры яму прыносілі на пачатку жніва. У некаторых месцах яму і цяпер аддаюць даніну памяці перад днём Івана Прадцечы наступным чынам. Вечарам хлопцы і
дзяўчаты плятуць вянкі з розных кветак, якія кладуць сабе на галовы, і апаясваюцца імі. Раскладваюць агонь, скачуць вакол і спяваюць песні, у якіх часта ўспамінаюць Купалу, а потым скокамі праз агонь прыносяць сябе яму ў ахвяру..."
...Гавораць, іпто ноччу на Купалу душы памерлых (русалак) прачынаюцца ад доўгага сну і купаюцца. Пасля, калі ўзыдзе сонца, яны быццам суіпацца пры яго цяпле і святле. Калі сонца нібы ў тумане, то русалкі, значыць, закрылі яго. Раніцою ў дзень Івана Купалы звычайна, на думку народа, “йграе сонца". Гавораць, іпто яно раздзяляецца на шматлікія рознакаляровыя кругі, якія то сыходзяцца, то разыходзяцца, ствараючы пры гэтым цудоўную гульню колераў. Каб убачыць падобную з'яву, дзеці ўстаюць па магчымасці раней...
...3 асвячонай зелені ўюць вянкі і захоўваюць іх як сродак супраць нашэсця злой сілы. Лічыцца, пгго ў гэты дзень здзяйсняецца якісьці пераварот у свеце, цяпер быццам ходзяць па зямлі ведзьмы, духі. Дрэвы, звяры і наогул усё жывое нібы вядуць паміж сабою гаворку...
...Дзяўчаты ў вянках з кветак і жытніх каласоў станавіліся ўперамежку з хлопцамі, ствараючы карагод, і спявалі песню, у якой усхвалялі вартасці адных хлопцаў і высмейвалі недахопы другіх. Затым з карагода выходзіла дзяўчына і закрывала сабе таар "чубром" — пакрывалам з палатна пад словы:
Ішла Купала сялом, сялом, Закрыўшы вочкі чубром, чубром, Давала хлопцам чалом, чалом.
Яна кланялася ва ўсе бакі і выбірала да пары хлопца, які здымаў з купальніцы покрыў і павязваў сабе цераз плячо або рукаў. Удзельнікі карагода спявалі:
Малада Ганулька журылася, Што яе дары не прадзены, Хоць прадзены, не снованы, Хоць снованы, дык не тканы, А хоць тканы — не белены...
Купалле — унікальнае свята, якое вельмі цяжка перанесці ў памяшканне ці на сцэну. Нам вядомы
толькі два больш-менш мастацкія перанясенні Купалля з натуральнага асяроддзя ў прыродных умовах: фальклорным калектывам в. Крулеўшчызна Докіпыцкага раёна і гуртом "Валачобнікі" Беларускага універсітэта культуры.
Улічваючы, што свята прыпадае на час летніх канікул у школе, яго лепш ладзіць у летніках, дзе, дарэчы, вельмі спрыяльныя ўмовы для гэтага свята. Яго можна правесці па наступнаму плану:
— віншавальна-запрашальны абыход будынкаў летніка;
— карнавалізаванае шэсце ўдзельнікаў свята ў нацыянальных строях з прыбранай Купалай — прыгожай дзяўчынкай, у вяночках, падперазаных зялёнымі паясамі, з музыкамі, да месца свята на высокім беразе ракі, возера, з факеламі з бяросты;
— урачыстае падпальванне вогнішча, пачастункі, скокі праз вогнішча, падпальванне вогненнага кола, факельныя шэсці, карагоды, выпісванне кругавых вогненных знакаў сонца, факельныя гульні, паходы моладзі ў лес, купанне ў вадзе, ваджэнне русалак, русальныя гульні і г. д. (адпаведна мясцовай традыцыі і з улікам здольнасцяў удзельнікаў свята);
— варажба на вяночках ля вады;
— тэатралізаваныя прадстаўленні з ведзьмамі, пачварамі, ліхам, змеем, злой сілай і перамога над імі, спальванне адпаведных чучалаў;
— шэсце да ракі, сустрэча сонца, назіранні за яго ігрой і песеннае заканчэнне свята.
Святкаванне Купалля як прыгажэйшага свята летняй пары нам трэба адрадзіць, зберагчы і, святкуючы, трымацца ўсіх самабытных звычаяў. Яно лёгка, радасна ўспрымаецца дзецьмі, развівае іх творча, умацоўвае фізічна. Купалле павінна стаць святам мастацтва, паэзіі, стымуляваць музычнае развіццё дзяцей. Асаблівай увагі патрабуе арганічнае засваенне купальнай мастацкай традыцыі і складанейшай для дзяцей яе песеннай мелодыкі.
Добра будзе, калі ў гэтую ноч дзеці будуць імправізаваць, спяваць, іграць, скакаць, вадзіць карагоды, плесці вянкі, фантазіраваць, марыць ля купальскіх вогнішчаў, выпісваць таямнічыя салярныя знакі палаючай на кійку бяростай, пераапранацца ведзьмамі,
купалкамі, русалкамі, рабіць маскі змей, жаб, пачвар, чарцей, лесавікоў, вадзянікоў.
Няхай Купалле будзе прыгожым напамінам, што сонейка, святло заўсёды перасільвае цемру ночы, і ў гэтым дзеці будуць чэрпаць веру ў лепіпую будучыню беларускага народа.
Літаратура
Адамовіч Я. Тураўскае Купалле//Тэатральная Беларусь. 1992. № 6.
Аляхновіч A. М. Гуд П. А. Ой, рана на Йвана. Метадычны дапаможнік па правядзенню Купалля (з дадаткам "Купальскія песні"). Мн., 1991.
Барыс С. Сёння Купала, заўтра Ян//Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989. № 6.
Бяссонаў П. Купала. (Падр. А. Лозка)//Беларусь. 1990. № 6.
Васілевіч У. Дзе ты, чароўная папараць-кветка? //Настаўн. газ. 1991. 6 ліп.
Васілевіч I. Купала Йвана на вулку звала//Пралеска. 1992. № 5.
Васілевіч I. Купалле//Салон. 1991. № 6.
Гамзовіч Р., Грыц С. У цёмную ночку купальскую //Нар. газ. 1991. 9 ліп.
Гордйенко П. Ой, рана на Йвана//Веч. Мннск. 1991. 9 нюля.
Гурйновйч Н. Чудесная сказка//Сов. Белоруссня. 1991. 6 нюля.
Каляда Г. Пахаванне стралы. Купалле//3рок. 1992. № 5.
Камоцкая К. I зноў кола з гары: Купалле — працяг традыцыі//Крыніца, 1990. № 12.
Караткоў М. Ішла Купала сялом, сялом...//Магілёўс. праўда. 1989. 6 ліп.
Каршукоў М. Пахаванне стралы//Наш край. 1926. № 1.
Крук I. Купалле//3вязда. 1992. 4 ліп.
Купалле — нацыянальны летні карнавал//Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989. № 5.
Купальскія і пятроўскія песні. Мн., 1985.
Кухаронак Т. Купалле//3вязда. 1991. 5 ліп.
Кухаронак Т. Купалле//Чырв. змена. 1992. 29 чэрв.—5 ліп.
Ліс А. Купальскія песні. Мн., 1974.
Ліцвінка В., Раговіч У. Песні лета//Мастацтва Беларусі. 1988. № 5.
Лозка А. "Страла", "Пахаванне стралы": Народныя гульні беларусаў//Беларусь. 1990. № 5.
Майсяёнак Г. Свята як традыцыя: (Купалле)//Чырв. змена. 1989. 22 ліп.
Масляніцына I. Купала і Купава: Народныя святы//Добры вечар. 1992. 2 ліп.
Мелешко A. А. Народнае Купалле: Новые обряды//Сел. хозво Белорусснн. 1984. 8.
Міско С. Купалле//Беларусь. 1960. № 6.
Мялешка A. А. Народнае Купалле: (Аб святкаванні ў Беларусі)//Ракурс. 1992. № 2.
Паўлючук У. На Купалу//Ніва. 1966. № 27.
Пяткевіч А. Часцінка паэзіі: (Купалле)//Чырв. змена. 1989. 22 ліп.
Пятроўская Г. Купалінка — ноч маленька...//Беларуская ніва. 1991. 6 ліп.
Соколовская В. От пределов нспокон веков... (О праздннке Купалы)//Магілёўс. праўда. 1992. 7 ліп.
Струменскі С. Купальскія агні//Беларуская мова і літаратура ў школе. 1990. № 5.
Тавлай Г. В. Белорусское купалье (Обряд. песня). Мн., 1986.
Таўлай Г., Гамзовіч Р. Ой, рана, на Йвана//3вязда. 1990. 6 ліп.
Таўлай Г. Ой, рана, рана, на Яна: (Пра беларускае нацыянальнае свята Купалле)//Беларуская мова і літаратура. 1989. № 4.
Толочко М. Купала ночевала в Ратогоіце: (Первое офнцнальное всебелорусское Купалье: Новогрудскнй р-н)//Сов. Белоруссня. 1991. 9 нюля.
Хашэнка А. Ішла Купала сялом, сялом...//Чырв. змена. 1989. 5 ліп.
Цыганков В. Ой, рана, на Купалу...//3намя юностн. 1991. 9 нюля.
Шамякіна Т. Купалле ў беларускай літаратуры//Беларуская мова і літаратура ў школе. 1989. № 7.
Юр'еў С. Ой, рана на Івана: (Купалле)//Добры вечар. 1991. 5 ліп.
Якімовіч В. Купалле ў Вязынцы//Чырв. змена. 1991. 22—28 ліп.
Відэафільмы: Купалле ў вёсках Крулеўшчызна Докшыцкага, Хрыса Бярозаўскага, Бездзеж Драгічынскага, Багатырская Полацкага, Запясочча Жыткавіцкага раёнаў і "Вашчылках” г. Крычава.
ЖНІВО
Жніво ўяўляе сабой самы працяглы комплекс рытуалаў — ад святочных Зажынак да Дажынак і восеньскага Багача (па ўсёй тэрыторыі Беларусі яно магло быць ад 12 ліпеня да 27 верасня). Уласна жніво хоць і не мела асобных святочных рытуалаў, але праходзіла ў святочным настроі, у строгай адпаведнасці з няпісанымі законамі і традыцыямі, сэнс якіх складала святасць хоць і знясільваючай, але самай важнай у земляробчым календары жніўнай працы.
Жніўныя абрады складалі аснову самай цяжкай працоўнай дзеі, падчас якой з гонарам выстаяць дапамагала радаснае ўсведамленне, што здабываецца, "творыцца" хлеб, каравай — сімвал жыцця, аснова дабрабыту, паказчык багацця, заможнасці, гаспадарлівасці. Хлеб вызначаў у беларусаў сацыяльнае становішча, быў меркай чалавечай годнасці, таму абрад Жніва і ёсць, як вяселле ў сямейнай абраднасці, вяршыня святочнага земляробчага календара.
Жніво, як галоўнае земляробчае свята, псіхалагічная падрыхтоўка да яго як кульмінацыі ўсёй святочнай каляндарнай культуры, пранізвае усю гадавую абраднасць, пачынаючы з Зімовых святак. Ужо на посную перадкаляднуто куццю гаспадыня пытала за сталом гаспадара: "Ці бачыш ты мяне?"— "He!" — “Каб жа так не бачыў летам за збажыной!" У магіі першага дня новага года на Васілле, 14 студзеня, галоўным было “засяванне хаты", абсыпанне дзецьмі гаспадароў зернем.
Веснавыя святы Вялікадня, Юр'я, Міколы, поўныя клопатаў аб сяўбе, росце збажыны, суправаджаюцца абходамі жытнёвага поля. "Да неба цягнулі каласы за валасы" —магічна выклікалі карагодамі на ўзмежку жытняга поля рост маладой руні на Ушэсце. Вельмі многа рытуалаў ахоўнай магіі ад варожых ураджаю стыхій у час Зялёных святак ("каб ведзьмы заломаў у жыце не рабілі").