• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы і абрады беларусаў  Васіль Ліцьвінка

    Святы і абрады беларусаў

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    41.04 МБ
    47.6 МБ
    Для правядзення гульні трэба запрасіць музыкаў, падрыхтаваць святочнае народнае адзенне, пачастункі для бяседнага застолля, якім заканчвалася гульня.
    Вядомы тры формы "Жаніцьбы Цярэшкі". Ва Ушацкім раёне распаўсюджаны, напрьіклад, самы позні варыянт гульні, калі хлопец прыходзіўда «бацька-маткі» і прасіў дазволу "ажаніцца". Традыцыйна яго не толькі адгаворвалі, але нават і высмейвалі: “Ты ж нічога яшчэ не ўмееіп", "У цябе ж яшчэ жанілка не вырасла", "Ты ж яшчэ недарэка, малы, неразумны, не знаеш, іпто з жонкай рабіць" і да т. п. Але хлопец прасіў: “Жаніцца хачу", і тады яму казалі прывесці сваю “бабульку". "Бацька" і "матка” старанна высвятлялі, што ўмее “бабулька", а потым у знак згоды на шлюб танцавалі з ёй "Лявоніху", а за імі паўтаралі хлопец з дзяўчынай, пасля чаго садзіліся побач на лаве.
    Болып распаўсюджаны другі варыянт гульні, калі пары падбіралі "бацька" і "матка". “Бацька” абыходзіў хлопцаў, а "маці" —дзяўчат, яны тайна выведвалі іх жаданні, якую ён ці яна хацелі б мець “бабульку" ці "дзядульку": вясёлую ці сур'ёзную, працавітую ці багатую, спрытнага ці што ўмее спяваць, танцаваць, добрага гаспадара ці ўвішную гаспадыню. Адпаведна жаданням падбіраліся пары, якія "бацька" і "матка” выводзілі на сярэдзіну, благаслаўлялі, павучалі. Дзяўчаты спявалі сваім "дзядулькам" самыя разнастайныя цярэшкі:
    Васілёчак сіненькі,
    Мой дзядзька прыгожанькі, Васілёк усіх сіней,
    Мой дзядзька ўсіх прыгажэй.
    Дзякуй табе, татачка, Дзякуй табе, мамачка, Дзякуй вам за тыя дары, Што добрага дзеда далі.
    Большасць прыпевак-цярэшак усё ж з'едліва-жартоўнага характару:
    На гарэ пшаніца-авёс, Чаму ты, дзядулька, не рос, Ці дожджык не паліваў, Ці цябе татулька пракляў.
    Дзевачкі, мая нязмога,
    Далі дзеда старога, У яго ногі крывыя, У яго боты чужыя.
    Ой, бяда, бяда, бяда, Далі мне старога дзеда, Ай, дужа журлівага, Ай, дужа раўнівага.
    Другі варыянт гульні найболып тэатралізаваны, камедыйны, распрацаваны ў дзеяннях, аздоблены цярэшкамі, карагодамі, танцамі. У гарадскім або часам і ў вясковым асяроддзі, дзе захавалася мясцовая традыцыя, у аснову аднаўлення гульні лепш за ўсё ўзяць гэты найболып займальны варыянт.
    Трэці варыянт гульні самы старажытны: хлопец сам
    выбіраў дзяўчыну і прыходзіў да "бацькі" і "маці" за дазволам. Гэта — водгук шлюбных звычаяў таго часу, калі нашы продкі "ўмыкаху сабе жон", у той час як першыя два — перыяду куплі-продажу дзяўчат і гаспадарчага дагавору. Такім чынам, "Жаніцьба Цярэшкі" ўвабрала ў сябе і захавала ў сваіх разнавіднасцях тры галоўныя этбпы трансфармацыі шлюбных звычаяў, і ў гэтым яе бясцэннае гістарычнае значэнне.
    3 іншымі элементамі гульні можна пазнаёміцца ў кніжцы А. Гурскага "Знмняя поэзня белорусов" (Мн., 1980). Прывядзём самыя цікавыя моманты гульні.
    ...Зранку ў традыцыйнай вёсцы ў "крывыя вечары" ішло абмеркаванне: "Ці будуць Цярэшку жаніць? Дзе будуць Цярэшку жаніць? 3 кім будуць Цярэшку жаніць?"
    Надвячоркам паціху ў адну з самых прасторных хат збіралася моладзь, а ў некаторых месцах зрэдку прыходзілі і жанатыя мужчыны. Часам зборы зацягваліся да апоўначы, бо саму гульню пачыналі пасля 12 гадзін ночы. Да гэтага танцавалі, спявалі, гулялі, частаваліся. Нецярпенне, жаданне "ажаніць Цярэшку" падагравалася воклічамі: "Што гэта ўсё скокі ды скокі, хутчэй бы Цярэшку жанілі!" Гаспадыня зацягвала пачатак гульні росказнямі: "Чакайце, чакайце, хлопцы! Вось паслухайце, што ў народзе пра Цярэшку гавораць. Ішоў Цярэшка пехам, а за ім Свірыд з мехам і гаворыць: "Здароў, Цярэшка!" — "Здароў, Свірыд!" — "А па чым ты пазнаў, што я Свірыд?" — "А па тым, што ў цябе паважны від!" — "Ну, вось, брат, не зналіся і не спатыкаліся, а як зышліся, дык і пазналіся..." Далей Цярэшка са Свірыдам знайшлі ражна з табаком, пабіліся, людзі іх не змаглі рассудзіць і накіравалі ў суд у Барысаве, дзе ўсе лысыя і няма каму судзіць. Пайшлі ў другі горад, дзе Пярун цёшчу б'е за тое, што зяцю яешні не пячэ. Пайшлі далей, селі на пянёк, закурылі так, што ўбачылі ўсю сваю радню: Кастуся, Петруся. Паглядзелі ў ражок, а табака ўся.
    Гэта падагравала цікавасць моладзі, таму яна патрабавала хутчэй пачынаць вяселле, "жаніць Цярэшку". Тады “матка" нарэшце спявала: "А сёння вяселлейка Бог нам даў, ажаніўся мех — торбу ўзяў" або: "Будзем мы піва варыць, будзем мы дзяцей жаніць, Ганулька — бабулечка, Коленька — дзядулечка".
    3 гэтага моманту ўсе дзяўчаты-"бабулькі" і хлопцы-"дзядулькі" аб'ядноўваліся ў пары. "Дзядулька" лагодна, з замілаваннем і павагай (праўда, бывала, і сілком) надзяваў "бабульцы" на галаву шапку. Калі "бабулька" згодна "жаніць Цярэшку" з ім, яна застаецца ў шапцы, танцуе ў пары і спявае цярэшкі: “Ах ты, мой дзядулечка, я твая бабулечка. Ці ж я не работніца"; "Здайся, дзедка, здайся, На другіх не заглядайся, Другія не лепшыя, Горшыя, пусцейшыя". Але законы пародыі нараджалі і такія тэксты: "Цярэшку бяда стала: 3 кім яго жонка спала? Ці ў полі пад ліпкаю, 3 маладым Піліпкаю? Ці ў полі пад грушкаю, 3 маладым Андрушкаю? Ці ў гаю зялёненькім, 3 казаком малодзенькім?"
    Пасля спеваў і танцаў пары падыходзілі да "бацькі" з "маткай", якія саджалі іх поруч і благаслаўлялі: "Хлопец носіць злосць у паясе, а дзяўчына — у касе"; “He бяры тую, пгго знаеш праз дзверы, а бяры тую, якую знаеш з качэлі"; "Жонка не рукавіца — з белай ручкі не скінеш і за пояс не заткнеш" і да т.п.
    Пакуль жанілі другія пары, “дзяды" спрабавалі часам збегчы ад сваіх "бабулек", на што чулася: "He ўцякай, дзядулечка, я ж твая бабулечка, хоць жа я ножку зламлю, а свайго дзядульку злаўлю".
    Кульмінацыйным момантам гульні станавілася "лоўля дзядоў", калі ўсе пары станавіліся адна за адной і "бабулька" першай пары спявала: "He думай, дзядулечка, я ж твая бабулечка, Хоць жа я павалюся, за табой паганюся!" або: "Пайду я каля мора, Злаўлю я рыбачку скора. Смешная рыбачка акунь, Прызнайся, дзедзечка, адкуль. Смешная рыбачка карась, Пацалуй, дзедзечка, хоць раз". Тут і па ўсёй гульні выразна гучыць у цярэшках гуллівы, нават эратычны падтэкст, але мякка, далікатна, хоць і дастаткова гарэзна.
    "Бабулькі" прыманьвалі сваіх "дзядуляў" цярэшкамі-абяцанкамі: "Я табе, дзядулечка, вышыю кашулечку, тонкую, танюсенькую, белую, бялюсенькую". Ачасам і лагодна насміхаліся: "Божа мой, вяліка бяда, Далі мне старога дзеда. Ці мне яго спавіваці? Ці мне яго калыхаці?—Як стану спавіваці — Ён мяне абнімаці, Як стану калыхаці — Ён мяне цалаваці".
    Вось у такіх вясёлых, жартоўных, смешных забавах, якія потым пераходзілі ў пачасгункі, праходзілі
    чароўныя калядныя вячоркі-ночы. Пад світанне "бабулькі" па знаку "маці" пачыналі разбягацца, і тут ужо пачыналася лоўля іх, якая, па апісаннях XIX стагоддзя, магла закончыцца для "бабулек" трагічна. Але гэта было толькі ў такіх выпадках, калі паміж хлопцам і дзяўчынай была дамоўленасць аб шлюбе. I тады дзяўчына, якая ўступіла са сваім "дзедкам" у фізічныя зносіны, на другі дзень “пераймала" хлопца і запрашала да сябе, дзе збіраліся ўсе родзічы і дамаўляліся аб вяселлі. Невядомы выпадкі, каб хлопцы адказваліся жаніцца на сваёй "бабульцы".
    Старажытныя карані "Жаніцьбы Цярэшкі" выяўляюцца пры рэканструкцыі яе. У сучасным жа гучанні гэта жарт, вяселле, шарж, пародыя: “Пайду я на ток, на ток, Знайду я курэй куток. Петушка ніводнага, дзядульку асобнага; курачкі кудак-кудак, мой дзедка лайдак, лайдак".
    Старажытнасць паходжання, нацыянальная самабытнасць, непаўторнасць, удзел музыкаў, дыялогі моладзі, "бацькі" і "маткі", насычанасць спевамі, карагодамі, жартамі, гульнямі, творчая імправізацыя як асноўны мастацкі пачатак ператварылі "Жаніцьбу Цярэшкі" ў сапраўдную калядную камедыю, якая чакае свайго таленавітага інтэрпрэтатара на прафесійнай сцэне.
    Для нашага часу нацыянальнага адраджэння нельга знайсці больш прыгожай формы забаў моладзі, чым "Жаніцьба Цярэшкі"—у гэтым пераконваюць шматлікія аднаўленні яе фальклорнымі калектывамі Віцебшчыны. Адрозненне гэтай каляднай гульні ад іншых рэгіянальных з'яў у тым, што яе можна ўвесці ў зімовы побыт моладзі паўсюдна з-за яе выключнай тэатралізаванасці, весялосці, жыццёвага аптымізму і, іпто самае галоўнае, беларускай самабытнасці.
    Ноч з 13 на 14 студзеня вядома пад назвай Шчодрыка, Шчодрай, калі ўласна і пачынаюцца "крывыя вечары" — ўсё можна было рабіць наадварот: зацягнуць сані ці воз на страху, выпусціць жывёлу або ўвесці яе ў хату, мераць печы кійком і патрабаваць выкуп, пераапранацца, варажыць і шмат іншае.
    Самай распаўсюджанай формай святкавання Шчодрыка быў абход двароў з "казой".
    ...Павадыр у світцы, лапцях, з барадой з ільну і носам з морквы вёў на вяроўцы і паганяў пугай Казу
    ў вывернутым кажусе з казінаю маскаю на галаве. Наперадзе гурта Шчодра — прыгожая жанчына з вянком на галаве. Побач музыкі з гармонікам, скрыпкай і бубнам, спевакі. Калі шчадроўнікі падыходзілі да хаты, тройчы пыталі дазволу: "Ці дазволіш, панегаспадару, шчодрыка паспяваці?" Атрымаўшы дазвол, спявалі:
    Добры вечар табе, пане гаспадару, Радуйся, Ой, радуйся, зямля, Год новы нарадзіўся!* Засцілайце столы ўсе абрусамі, Кладзіце пірагі з ярае пшаніцы, Бо прыйшлі да цябе тры святочкі ў госці. А першае свята — святыя Каляды.
    А друтое свята — святое Васілле. А трэцяе свята — свята Вадохрышча. Хай святкуе з вамі ўся ваша радзіна. Радуйся, Ой, радуйся, зямля, год новы нарадзіўся!
    Пачыналі іграць музыкі, а павадыр выводзіў у круг Казу, яна скакала пад песню шчадроўнікаў:
    Мы самі ідзём I Казу вядзём. Гавары з намі — 3 добрымі людзьмі. Дзе Каза бывае, Там шчасце чакае, А дзе не бывае, Там яно мінае. Дзе Каза нагою, Там жыта капою. Дзе Каза рогам, Там жыта стогам! Ну-тка, Козанька, Расхадзіся, Па ўсяму двару Разгуляйся!
    — Го-го-го, Каза,
    * Прыпеў “Радуйся, ой, радуйся, зямля, год новы нарадзіўся!” спяваецца пасля кожнага радка.
    «Дзе Каза рогам — там жыта стогам»
    Го-го-го, шэра, Дзе ты бывала? — У шчырым бару Ягадкі брала.
    — He йдзі, Козанька, Ты ў тое сяло. Бо ў тым сяле Усе людзі стральцы. Хочуць Казу ўбіць, Шкуру аблупіць.
    Каза калола прысутных рагамі, а ў канцы песні падала пасярэдзіне і "памірала", павадыр спрабаваў падняць яе: "Што ж гэта стала, мая Каза ўпала, ссохла, прапала", а шчадроўнікі спявалі:
    Ты, Каза-казішча, Ўстань, развесяліся. Ды расхадзіся: Гаспадар ідзе, Рэшата нясе.