Святы і абрады беларусаў
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Беларусь
Памер: 190с.
Мінск 1998
Вядомы на Беларусі незвычайны пераджніўны рытуал "пакрыцця поля". У адрозненне ад будучых восеньскіх Пакроваў, якія мелі сэнс "закрывання поля" на зіму, гэта было своеасаблівае "апладненне зямлі", аб чым спявалі:
Пакрыла ніўку
На добрую спажыўку!
Зарадзі, божа, Наша збожжа, Збор жытка, збор!
Дзівам для нашага часу было бачыць у 1985 годзе ў натуральным асяроддзі рытуал “пакрыцця поля" ў час ахоўнага абраду Пахавання стралы (здымак гл. у часопісе "Мастацтва Беларусі". 1987. № 5).
Непасрэдна перад жнівом гаспадар апошні раз аглядаў поле. Адбываўся рытуал "пакрыцця поля", зафіксаваны яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя Паўлам ПІпілеўскім і многімі наступнымі збіральнікамі фальклору.
Зранку на Зажынкі новы член сям'і — маладзіца, што нядаўна выйшла замуж, з дзяўчатамі нажыналі першы сноп, абвязвалі яго наміткай, якой пакрывалі маладую на вяселлі, падкідвалі ўгору, вадзілі вакол карагод і спявалі:
Пашлі, Божа, многа збожжа, Крыта поле, крыта!
Нарадзі хлеба пры дарозе, Што б было ўсім гожа I не пуста на кожным возе.
Пасля гэтага зажынальніцы з песняй "Каб колас закаласіўся, поўным наліўся" адпраўляліся да гаспадара, поле якога "пакрылі", з прыпевамі:
Крыта, крыта!
Поўна, сыта! Божа, памажы, Хлеба ўрадзі.
Перад Зажынкамі чыста мылі падлогу, бялілі печ, засцілалі на стол чысты абрус. Члены сям'і апраналіся ў вышытае васількамі, выбеленае палатнянае адзенне, якое добра ўбірала пот на жніве і ў якім не брала прастуда ад ранішняй і вячэрняй прахалоды.
Пачыналі Зажынкі часцей надвячоркам. Гаспадыня з дочкамі ішлі на поле і віталіся з ім, як з жывой істотай: "Добры дзень, ніўка, ядраное жыта!" Першай зжатай жменяй старшая жняя падпяразвалася, потым нажыналі першы сімвалічны сноп, замаўлялі на жніво: ‘Дай, Божа, каб лёгка жалася! Сярэдзіна не балела, ручанькі не млелі, ножанькі не дзеравянелі, галованька не гарэла!" Першы сноп часта называлі гаспадаром, яму прыпісвалі магічныя здольнасці, таму ўсяляк ушаноўвалі: вадзілі вакол карагоды, ставілі на покуць, зерне з яго замешвалі ў абрадавыя стравы, насенне, магічнае пітво. Сноп-гаспадар быў у цэнтры ўвагі зажынкавых песень:
Прасіўся снапочак у дзевачак: — Ой, звіце, дзевачкі, вяночак, Занясіце мяне ў стадолу, Палажыце мяне ў старану. Няхай я ў стадоле пагашчу, Пакуль на ніваньку зноў пайду. Ой, бо мне ў стадоле — гасцінна, Ой, а на ніўцы — радзіма, Бо мяне ў стадоле цэпам б'юць, Ой, а на ніўцы дажджы йдуць.
На поўдні, відаць, нарадзілася прыказка: "На Пятра баба новага жыта напякла!" У гэты час маглі быць заручыны, каб потым праверыць маладую ў адпаведнасці з традыцыяй “не ў карагодзе, а ў агародзе, не ў танцы, а на ніўцы":
Пятрова ночка, ночка невялічка, А я, дзяўчынка, да й не вьіспалася. He выспалася, не нагулялася, 3 сваім міленькім не настаялася, He настаялася, не нагаварылася,
«А сёння ў нас зажыначкі — адзін сноп нажалі»
Пятру-Паўлу я пакланілася Дый з міленькім сваім заручылася.
Калі кожная жняя нажынала сноп, тады першая ў гэтай справе гаварыла: "Стаў яго сноп на сто коп", а потым з песняй падносілі гаспадару сноп:
Ой, цяпер у нас зажынкі, Прынясі нам, пане, закускі. Ой, мы закускі не хочам, Наймі нам музыку — паскачам. He шкадуй ты, пане, жарабца, Паедзь па музыку да Верасця. He шкадуй ты, пане, кабылкі, Паедзь на сяло па хлопчыкі. Будуць музыкі іграці, А мы, малады, гуляці.
На Зажынках, як сведчыць песня, з першага хлеба пяклі каравай:
Да й спяклі мы каравая Для ўсяго нашага края, Да й падымемо высако, Да й занесемо даляко. Да й паставімо на аўсі,
Дай жа, Божа, хлеба ўсім. Да й паставімо на гароху I раздзелім усім пакроху.
Найболып папулярныя на сучасных Дажынках жніўныя і прымеркаваныя да іх вядомыя песні "Пара, маці, жыта жаці", "На балоце касец косіць", "Як паехаў мужык у поле жаці", асабліва дзве з в. Лобча Лунінецкага раёна:
Жыта ў полі, жыта ў полі
Людзі зажыналі,
Ну а маці з сваім сынам
Сціха размаўлялі.
— Жыта, сьінку, жыта, сынку, Жыта не пшаніца,
Як ту дзеўку не любіці — Яна чараўніца.
— Жыта, маці, жыта, маці, Жыта ў каласочкі, Як ту дзеўку не любіці — Ў яе чорны вочкі.
— Жыта, сынку, жыта, сынку, Жыта трэба жаці, Калі дзеўку верна любіш, To хадзема ў сваты.
♦ ♦ *
Ой, зялёна жыта, зялёна, Харошыя госці ў мяне, Зялёнае жыта й асока, Прыехалі госці здалёка. Ой, зялёна жыта, зялёна, Харошыя госці ў мяне. Зялёнае жыта ці авёс, Харошыя госці — род увесь. Ой, зялёна жыта, зялёна, Харошыя госці ў мяне, Зялёнае жыта за сялом, Харошыя жнейкі за сталом.
На бяседзе пасля Зажынак спявалі многа іншых жартоўных песень, прыпевак, але разыходзіліся рана (бо трэба было на досвітку ісці на сапраўднае жніво)
са словамі: "Добра працаваць усім жадаем, з новым хлебам усіх віншуем, каб у добрую пару жніво пачаці і ў добрае надвор'е закончыць!"
У адрозненне ад больш вясёлых зажынкавых, бяседных, песні, якія спяваліся ў час жніва, — працяжныя, нават вельмі працяжныя варыяцыі, якія пад сілу толькі самаму дасканаламу музычнаму інструменту — чалавечаму голасу. Недапушчальна выконваць іх у суправаджэнні музычных інструментаў, спрашчаць меладыйныя ўпрыгожанні-пералівы, скарачаць тэксты.
Жніўныя працоўныя, сямейныя, баладныя сюжэты добра зрабіць галоўнай часткай абрадаў, аднаўляемых у жыцці ці пераносімых на сцэну, у школу, садок. Першыя з іх спявалі часцей за ўсё па дарозе на поле, калі палуднавалі:
Палуднічкі загудзелі, Палуднаваць захацелі: — Хоць гудзеце, не гудзеце, Палуднаваць не будзеце, Наша пані маладая Няхай жа нам спагадае, Палуднаваць прысылае: Бочку квасу аржанога, Булку хлеба пшанічнага.
— Сядзіце, жнейкі, у халадочку, Піце квасу па кубачку, Ешце хлеба па кусочку. Піце квас, не выпівайце, Майму пану пакідайце.
Бо мой пан у дарозе, Дапамажы яму, Божа!
Многа песень спявалі па дарозе з поля: "Ой, пара дамоў, пара", "А ў нашага пана", "Сонейка нізенька, вечарок блізенька", "А калі вечар павечарэя", "Ой, я з поля цяку, бягу". Найбольш папулярная з іх вядомая ў бясконцай колькасці варыянтаў з выдатнай мелодыяй:
Як пайду я дарогаю, Пушчу голас дуброваю. А хто ж мой голас пачуе, Той жа мяне пашкадуе.
«Ой, у лесе на арэсе там цяцерка кубло віла», — спявае Лідзія Бабрыкевіч з в. Моталь Іванаўскага р-на
Зачуў голас мой татулька: — To маё дзіця пяець, Дзіця пяець — поле красіць, Нявестачка людзей весяліць.
Дзіця пяець — як звон звініць, Нявестачка, як гром грыміць.
У некаторых з іх пачынаюць гучаць дажынкавыя, нават восеньскія, матывы, як, напрьіклад, у наступным запісе Р. Шырмы:
Ой, пара нам дамоў, пара, Сцюдзёная раса пала, Цёмная ночка настала. А ў нас няма параднічка, Hi пана, ні ўраднічка, Некаму рады радзіці, Нас дамоў адпусціці. Дадзім пану паўбарана.
Можа, пусце дамоў рана.
Бадай яго з нашым панам: З'еў нашага паўбарана, Бадай пана разарвала, He пусціў нас дамоў рана. Вяліць прыйсці світаючы, А пуіпчае змяркаючы.
Выдатная іронія гучыць у вельмі папулярнай жніўнай песні "А я ў полі жыта жала". Па колькасці дзівосных казачна-легендарных сюжэтаў жніўныя песні не ўступаюць купальскім: "Ваўкі або крукі шкуматаюць забытае жняёй на полі дзіця", "Мядзведзь калыіпадзіця", “Браты-лебедзі жняі", “Жняя ператвараецца ў зязюлю" і шматлікія іншыя.
Найбольш песень усё ж звязана з заканчэннем Жніва (Дажынкі, Дажон, жніўная талака), на якое клікалі родзічаў, суседзяў, сяброў. У кутку апошняга загона завівалі казлу бараду, якая "спелым шоўкам наліта",—аддавалі належнае казлападобнай істоце (па старажытных уяўленнях, добраму духу ніўкі, поля), каб яна дала ўраджай і на другі год. Рабілі гэта так: унутры нязжатай лапінкі поля клалі хлеб і соль, а над імі звязвалі жытнія каласы. Відавочна сувязь гэтага абраду і з веснавым пінскім Кустом, бо дзенідзе “бараду" называлі "кустом". Таму, відаць, у куставой песні спяваецца: "Каля куста сачавічанька густа".
Сцятую сярпом "бараду" клалі на дажынках у апоіпні абагаўляемы сноп, а на галаву старшай жнейкі надзявалі вянок з каласоў гэтай "барады", вадзілі вакол гаспадара карагод і спявалі:
Чыя ж гэта барада Мёдам-квасам абліта, Чорным шоўкам ушыта? Рана! Рана!
Сцяпанава барада Мёдам-квасам абліта, Чорным шоўкам ушыта. Рана! Рана!
Скупому гаспадару спявалі: "Смалой, дзёгцем абліта, дратваю ўшыта!"
Пасля завівання “барады" жнейкі качаліся па полі з просьбамі: "Ніўка, ніўка, аддай маю сілку. На ко-
ніка лой, на ніўку гной, а мне здароўя. Дай, Божа, другое лета даждаці, гусцейшае, каранейшае жыта жаці!" Бывала, што на ніве або ў двары гаспадара купалі ў цэбры з вадою (магія ачышчэння вадой і вызывання дажджу на наступную сяўбу).
Апошні сноп яшчэ больш урачыста, чым першы, бо самая цяжкая праца скончана, вялікай талакой з песнямі, карагодамі, танцамі, музыкай прыносілі ў двор гаспадара. Па дарозе спявалі песні Райка і Спарыша — сімвалаў дабрабыту, новага ўраджаю, увасабленняў самой жніўнай дзеі і гурта жнеек-спявачак:
Ай, хадзіў Спарыш 3 канца вуліцы ў канец, Ай, ніхто Спарыша Ды ў хату не завець. Адазвалася гаспадыня, Васілёва жана: — Хадзі ж ты, Спарыш, Ай у хату да мяне! Сядзь жа, Спарыш, За кляновым сталом. За зялёным пітвом. Спары жа мне, Спарыш, I ў полі, і ў доме, I ў гумне, і ў двары, I ў пячы, і ў клеці, I ў клеці карабом, I ў пячы пірагом.
Толькі на вяселлі і на дажынках сустракаецца вы-
датная песенная метафара:
А ў нас сёння вайна была, А мы ўсё поле заваявалі. А мы ўсё поле заваявалі, Усё жыта пазжыналі. Пазмяталі мяцёлкамі, Пазвозілі шасцёркамі. Песенькамі загудзелі, Вячэраці захацелі.
Найбольш рада была дажынкам гаспадынька:
Рада, рада, перапёлка, Што лета даждала.
Танец-тройка «Як я быў малы»
Радзей таго наша гаспадынька, Што жыта даждала.
Абрады жніва добра захаваліся на ўсёй Беларусі, маюць дастаткова блізкія тыповыя напевы, якія не зблытаеш ні з якімі іншымі.
Ёсць хлеб — будуць і песні
"Калі я быў малы, — гаварыў Рыгор Шырма, — лета мне ўяўлялася вясёлкава-рэхавай, радаснай парой з мажорнымі мелодыямі і скокавымі рытмамі. I толькі калі пасталеў, адчуў усю спякотную працяжнасць, якая закладзена ў мелодыях гарачага лета. Зразумелымі сталі словы геніяльнага Мечыслава Карловіча, што ў сваю "Літоўскую рапсодыю" ён уклаў усю тугу жніўных песень беларусаў, якія чуў у дзяцінстве на Дзісеншчыне".