• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы і абрады беларусаў  Васіль Ліцьвінка

    Святы і абрады беларусаў

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    41.04 МБ
    47.6 МБ
    Святы Пакроў пытаецца Ды ўва Уздвіжанькі, Ці ўзышло ў полі жыта? А я буду да хадзіці, аглядаці, Ці ўруніла ў полі жыта? Зямлю лісцем засыпаці, Снегам чыстым пакрываці, Ваду лёдам, пчолку мёдам надзяляці, Старых бабак кіёчкамі, Сярэдніх жанчын сыночкамі, А дзяўчатак вяночкамі ўкрашаці.
    Свята прыпадала на час Вялікай Вясельніцы, калі маладую пакрывалі накідкай. Да 27 кастрычніка размяркоўвалі дні паміж дзяўчатамі, і па надвор'і ў гэты дзень меркавалі аб характары будучай жонкі, а называлі гэты час Дзявочым летам.
    Пакровы з'яўляюцца пераломным момантам у прыродзе ад лета да зімы. У гэтыя дні рыхтавалі паліва на зіму, не пускалі жывёлу ў поле, рамантавалі пабудовы. Быў дастатак у доме. Моладзь пачынала
    Фальклорны гурт «Кірмаш»
    збірацца на вячоркі, хатняя праца спалучалася з песнямі, танцамі, гульнямі, выбіралі будучых жонак. Тут расказваліся казкі, быліны, паданні, легенды, загадваліся загадкі.
    У адрозненне ад іншых святаў на Пакровах вельмі моцна адбіўся хрысціянскі ўплыў. Царква тлумачыць ужо саму назву як пакрывала Божай маці, як знак дапамогі Прачыстай усім пакутуючым на свеце. У цэрквах у гэты дзень спраўлялася служба Пакроваў, вернікі неслі туды кветкі, хлеб, стравы да святочнага стала "агапаў" пасля малітваў.
    На Пакровы моладзь утварала спеўныя гурты для вячорак, варажыла на вясельную тэму. Людзі святочна апраналіся да службы ў царкве, для выездаў на кірмаш. Родзічы, знаёмыя збіраліся на "святок" у адну з вёсак (па народнай традыцыі кожнае гадавое свята размяркоўвалася як галоўнае ў адной з суседніх вёсак — водгук родава-племянных зносін). На пакроўскіх кірмашах прадавалі многа дзіцячых ласункаў: цукеркі, бублікі, піражкі, пернікі, лізунцы, а так-
    сама — цацкі, свістулькі, капілкі. Там былі арэлі, горкі, каруселі, батлейка. На кірмашах знаёміліся хлопцы з дзяўчатамі, спявалі, скакалі, вадзілі карагоды, весяліліся. Свахі сваталі дзяўчат, за што атрымоўвалі падарункі.
    У дзень Івана Шаптуна (9 кастрычніка) свахі сакрэтна дамаўляліся з маладымі, каб на Пакровы наладзіць вяселле. Таму гэта свята не абыходзілася без вяселляў, урачыстых вянчанняў у царкве, перапыньванняў вясельных дружын.
    Кірмашы суправаджаліся цыганскімі танцамі, песнямі. Тут прадавалі коней, ставілі кібіткі, раскладвалі вогнішчы, а цыганкі варажылі, танцавалі, спявалі прыпеўкі, песні:
    Ой, на гары цыгане стаялі, Ой, на гары цыгане стаялі,
    Прыпеў: Стаяла, думала
    Цыганачка малада, Цыганачка малада.
    Там цыганка на гары хадзіла, Кольцы, пярсцёнкі на сабе насіла.
    Цыганачка любіць пагуляці, Лянуецца кудзеліцу прасці.
    Цыганачка не любіць рабіці, Толькі любіць хораша хадзіці.
    На пакроўскіх кірмашах гучалі жартоўныя песні, прыпеўкі, але асабліва многа восеньскіх, пакроўскіх, аснову якіх складаюць шлюбныя і вясельныя матывы.
    Гады барацьбы з хрысціянствам нанеслі значны ўрон святу Пакроваў, якое бачылася ідэолагам савецкага грамадства толькі як хрысціянскае, таму многія элементы свята павінны адраджацца нанава. Восенню 1992 года па ініцыятыве Вольгі Басько было адроджана свята Пакроваў у Мсціслаўлі. Яно ўвабрала і хрысціянскія і нацыянальна-беларускія традыцыі, рытуалы, багацце восеньскіх песень, прыродныя прыкметы на Пакровы, кірмашовыя забавы. Тут была непасрэдная сувязь з гісторыяй духоўнага жыцця краю і мастацкімі ўзорамі святочнага календара. Асноўнымі, найбольш цікавымі момантамі свята сталі
    духоўная музыка, спевы, зварот-казанне святара да вернікаў.
    Народнае свята пачыналася народнай восеньскай песняй:
    — Ой, восень мая сцюдзёная, Чаго так рана настала?
    — Я й не раненька, я й не позненька, Калі мая пара прыйшла.
    Лісточак упаў, зямельку пакрыў, Вось мая і пара прыйшла.
    Чаму Ганулька маладзенькая Так рана замуж пайшла?
    — А я не рана, а я не позна, Як мая пара прыйшла.
    Татулька аддае, суджанька бярэ, — Вось пара й прыйшла
    У дзень Пакрова дзяўчаты, што хочуць выйсці замуж, ставяць у царкве свечку перад іконаю Пакрова і просяць: "Святы Пакроў! Пакрыў ты і зямлю, і ваду — пакрый і мяне, маладу! Пакроў-барагодзіца! Пакрый мяне, дзяўчыначку, пакроваю сваёй святою ісці на чужую староначку!"
    Святочную службу ў саборнай царкве Аляксандра Неўскага г. Мсціслаўля прадоўжыла фальклорна-мастацкае прадстаўленне з удзелам дзіцячых фальклорных калектываў "Пакроўскія замалёўкі", пакроўскім кірмашом з усімі ўласцівымі яму тэатралізаванымі элементамі і пакроўскімі вячоркамі.
    Усе гэтыя формы можна выкарыстаць пры падрыхтоўцы свята Пакроваў у дзіцячым калектыве. На дзіцячай пляцоўцы мсціслаўскіх Пакроваў пад назвай ‘Тульнёвае надвор'е" акрамя вышэй пералічаных святочных рытуалаў інсцэніраваліся пакроўскія, казачныя і легендарныя сюжэты, праводзіліся гульні, язда на конях. Удзельнікаў частавалі бабулінымі гасцінцамі. Была адкрыта выстаўка малюнкаў, выступалі дзіцячыя лялечныя і фальклорныя калектывы, адбываліся конкурсы народных песень.
    Найбольш важна ўсё ж знайсці і ўключыць у свята фальклорныя творы, непасрэдна звязаныя са святам Пакроваў, як, напрыклад, запісаныя ў в. Валаўск Лельчыцкага раёна.
    Узорны дзіцячы фальклорны калектыў «Дударыкі»
    Пакроўскія ласункі ў дзіцячым садку
    Вось Пакрова прыйшла, Перамену прынясла.
    Як не лісцем, то снегам Яна зямельку пакрыла.
    Як рупліва працавалі, Каб Пакрову так гулялі!
    Добра, што фальклорны калектыў гэтай вёскі рыхтуе мастацкае свята Пакроваў, у цэнтры якога будзе, як паэтычна-святочнае ўвасабленне, адпаведна прыбраная дзяўчына. Але яшчэ лепш, калі аснову такога калектыву складаюць вясковыя дзеці.
    Літаратура
    Басько Вольга. Пакровы на Магілёўшчыне. Мн., 1993.
    Восеньскія і талочныя песні. Мн., 1981.
    Журэцкі М. Пакрова — асенняе свята//Ніва. 1967. № 46.
    дзяды
    Кожны дзень у беларуса меў сваё значэнне: панядзелак быў не варты для пачатку сур'ёзных спраў — іх трэба было пачынаць у аўторак. Чацвер быў чыстым, пятніца — жаноцкай і г. д. У кожнага дня тыдня была мнагазначная сімволіка, але асноўным напаўненнем суботы было ўшанаванне дзядоў, прадзедаў, прашчураў — усіх адышоўшых у нябыт продкаў. Кожную суботу беларус мусіў калі не наведаць могілкі, то добрым словам (пра нябожчыкаў "або толькі добра, або ні слова”) успомніць тых, хто надзяліў яго праз гены здольнасцямі, перадаўяму свае лепшыя рысы. Асновай для перадачы духоўнага і жыццёвага вопыту з’яўляецца сямейна-каляндарны звычай дзядоў, унікальнасць, філасофскую мудрасць якога глыбока зразумеў і перадаў у паэме "Дзяды" Адам Міцкевіч.
    Дзяды вядуць свой радавод ад пачатку роду чалавечага. Перад смерцю чалавек бяссільны, і не менш, чым на пачатку свайго існавання, калі быў да таго ж безабаронны перад прыроднымі стыхіямі ўвогуле. Апошніх ён увасабляў у чалавечыя формы (Перуна, Велеса, Даждзьбога, Лесавіка, Русалкі і да т.п.) і ўступаў з імі ў магічныя дыялогі, улашчваў іх праз магічныя рытуалы, абрады, звычаі, замовы, абрадавыя песні, карагоды. Так нарадзілася яе вялікасць Прыгажосць, магічнае стала Прыгожым. Але вобраз Прашчура вырас да ўзроўню філасофскага яднання пакаленняў.
    Нябожчыкі, па ўяўленню прашчураў, не адыходзі-
    «Святыя дзяды, прыходзьце да нас!»
    лі ў нябыт, а пераходзілі ў іншы стан існавання, адкуль маглі ўплываць на жыццё кроўных родзічаў. Таму жывыя нашчадкі з'яўляліся як бы іх прадстаўнікамі ў добрых справах, а продкі дапамагалі ім у гэтым, часта нават з'яўляліся ўвачавідкі (сведчанняў аб гэтым безліч). Як гэтая гуманістычная беларуская ідэя блізкая да ўсіх шматлікіх старажытных тэорый перасялення душ, шматразовага жыцця чалавека на зямлі! Але яшчэ больш здзіўляе, як гэтая быццам бы наіўная вера пацвярджаецца сучаснымі касмічнымі тэорыямі існавання чалавека і асабліва адкрыццём (і ўжо матэрыялізаванай фотафіксацыяй) біяэнергіі, якая не знікае бясследна пасля смерці чалавека, a "перасяляецца".
    Такім чынам, кожную суботу беларус мусіў прыпыніцца, адкласці свае паўсядзённыя клопаты, успомніць лепшыя рысы тых праіпчураў, якія наканавалі яму прадоўжыць іх лепшыя рысы, аддаць ім належную павагу, атрымаць ад іх благаславенне на лепшыя справы будучага тыдня.
    3 цягам часу сярод дзядоўскіх субот з'явіліся важнейшыя каляндарныя: мясаедная, як пачатак новага вітка росквіту жыцця, траецкая — найболыпы ўзровень росквіту прыроды і апошняя кропка, галоўная — змітраўскія Дзяды, якія сталі цяпер нашым дзяржаўным святам. Разам з Вялікаднем яны ўяўляюцца галоўнымі нацыянальнымі святамі, бо першае сведчыць, што мы — дзеці Сонца, а другое — пгго мы нашчадкі вялікага роду дзядоў, велетаў, волатаў, асілкаў (маюцца на ўвазе наіпы вялікія продкі).
    Ёсць яшчэ адзін гістарычна пазнейшы дзень ушанавання продкаў — Радаўніца, якая святкуецца ў аўторак пасля велікоднага тыдня. Неаднаразова прыходзілася фіксаваць, што Радаўніца часам была ўшанаваннем нябожчыкаў толькі мінулага года. Дарэчы, гэта свята ўсё ж было вядома ў рускай традыцыі.
    Калі Дажынкі-Багач былі галоўнымі святамі нашага продка-земляроба, бо вянчалі яго працоўныя клопаты, то змітраўскія Дзяды — дзень, калі нашчадак не толькі асэнсоўваў пражыты год але і задумваўся над сэнсам свайго асабістага жыцця на аснове ўспамінаў аб добрых прыкладах сваіх продкаў. Вось тут і ёсць галоўная нацыянальная ідэя існавання беларусаў на свеце — быць моцнымі розумам сваіх продкаў,
    Бабуля-павітуха Роза Шапнеўская з в. Сенькава Горацкага р-на
    узбагаціцца іх жыццёвым вопытам, бо на змітраўскія Дзяды род успамінаў лепшае ў сваіх кроўных не менш чым да дзесятага калена: "Бацька быў разумны земляроб"; "Дзед Іван быў выдатны пчаляр"; "Прадзед Васіль быў віртуозны музыка”. I гэтак далей з усякімі падрабязнасцямі ўспаміналася кожны год і перадавалася членам роду.
    У сувязі з перанясеннем сустрэчьі Новага года спачатку хрысціянствам, адпаведна яго філасофіі, з вясны на восень, а потым Пятром I па нямецкаму ўзору — на зіму, насычаным рытуаламі ўшанавання продкаў аказаўся студзень, калі адзначаюцца посная, шчодрая і вадзяная куцці.
    Напярэдадні Дзядоў гаспадыня ўвесь дзень рыхтавала ежу, каб былі адпаведныя стравы, але каб іх лік быў няпарны — не меней ад пяці страў. Да куцці пайменна запрашалі ўсіх памерлых у гэтай хаце, але спачатку апошняга з нябожчыкаў, як, напрыклад: "Васіль, Янка, Алена, Пятрок, Хвядора, Тамаш... прыходзьце ўсе да гэтага стала". У хаце адчыняліся дзверы, каб нябожчыкі маглі зайсці. Ставілася асобная міска ці талерка, клаліся лыжка, відэлец, налівалася шклянка і бралася па лыжцы кожнай стравы.