• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы і абрады беларусаў  Васіль Ліцьвінка

    Святы і абрады беларусаў

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    41.04 МБ
    47.6 МБ
    Ля могілак к гэтаму моманту збіраюцца вяскоўцы. Яны чакаюць, пакуль выведуць злоўленую русалку. Калі яе прыводзяць, пачынаюць вадзіць на гары карагоды, пасля чаго русалку ўсёй вёскай вядуць у жыта. У Лоеве яе вядуць у жыта гаспадара, які падрыхтаваў квачы з дзёгцем. Русалку лавілі, прывязвалі да дрэва або слупа і абмазвалі яе ўсю дзёгцем, каб яна не таптала жыта. Часам перад гэтым вадзілі "Крывы танок" вакол дзетак, пасаджаных на насыпных горках.
    Русалка, якую лавілі на могілках, выступала ўвасабленнем продкаў. Людзі адчувалі перад ёй страх. Яна хоча набыць чалавечы воблік, але людзі не разумеюць гэтага, таму спяваюць:
    Правяду русалку ў лясок, Няхай яе там з'есць воўк.
    Пасля гэтага дзяўчаты з вяночкамі на галаве, пакуль жанчыны моляцца ў капліцы на могілках, водзяць вакол русалкі карагод, спяваючы:
    Ах, мая русалачка, летні мой цвяточак, Вазьмі сабе дзевачак у таночак.
    А сярод тых дзевачак малады галубчык, Малады галубчык — залаты пярсцёнак.
    А друга галубка — Ганночка-малодка,
    А трэці галубчык — Іван-камаловіч.
    А па тым бярвеннечку тры галубкі скачуць, Той жа першы галубок — залаты пярсцёнак,
    А друга галубка — Ганночка-малодка, А трэці галубчык — Іван-камаловіч.
    Дзяўчаты бяруць русалку пад рукі, і шэсце з песнямі, музыкай, танцамі праз усю вёску накіроўваецца да рэчкі. Там дзяўчаты варожаць на знятых з крыжоў на могілках вяночках. Калі вяночкі сыйдуцца — замуж выйдзе. Тут русалку абмываюць і вядуць у жыта. Яна скідае з сябе зялёнае адзенне, якое людзі хапаюць і бягом нясуць у свае агароды і кідаюць на градкі. У гэты час спяваюць:
    Правяду русалку да бора, А сама вярнуся да двора.
    Правяду русалку ў капусту, А сама вярнуся ў хату пусту.
    Хлопцы ганяюцца за русалкай па жыце, пакуль яна не ўцякае ад іх у лес. Вяскоўцы вяртаюцца ў цэнтр вёскі і доўта яшчэ спяваюць песню "Калінамаліна", прыпеўкі, водзяць танкі “Завілі вяночак", “Крывы танок", "У агародзе Ярыца", танцуюць...
    Літаратура
    Гурманчук В. "Куст на пляшуцкі густ"//3намя юностн. 1990. 13 нюня.
    Кухаронак Т. Сёмуха//3вязда. 1991. 24 мая.
    Хашэнка А. Пад знакам трох стыхій//3намя юностн. 1989.
    18 окт.
    КУПАЛЛЕ
    У ноч з 6 на 7 ліпеня (з 23 на 24 чэрвеня па ст. ст.) у гонар летняга сонцавароту святкавалася найболып маляўнічае, насычанае прыгожымі язычніцкімі звычаямі свята Купалле, дахрысціянская сутнасць якога засталася амаль некранутай да нашых дзён.
    Купалле вядома ўсім народам Еўропы. Пачынальнік славянскай фалькларыстыкі з Беларусі 3. Даленга-Хадакоўскі, які жыў на пераломе XVIII і XIX стст., сведчыў, іпто нашы землі палалі купальскімі вогнііпчамі, а Андрэй Меер у "Апісанні Крычаўскага графства" 1786 г. адзначаў, што Купала найбольш часта ўпамінаецца ў песнях беларускіх сялян. Назва свята ў наш час справядліва звязваецца з пакланеннем даўцу жыцця прыродзе — Сонцу, увасабленнем якога былі ачышчальныя купальскія вогнішчы, ачалавечаны яшчэ ў матрыярхальным грамадстве вобраз жанчыны Купалы і нават яе дачкі. У хрысціянскай патрыярхальнай культуры ўжо з'яўляецца сын. Праўда, у вельмі позніх купальскіх забавах моладзі з'яўляецца стылізаваны вобраз Купаліша, але генетычна ён не звязаны з паходжаннем старажытных салярных уяўленняў.
    "Класці, раскладваць Купалу", як гавораць у народзе, пачыналі зранку 6 чэрвеня: хлопцы запасалі паліва, збіралі па вёсцы старыя рэчы, сухое ламачча, якое засталося з Зялёных святак. Спальваннем іх на купальскім вогнішчы быццам можна было дагадзіць продкам, выклікаць іх спрыянне на Купалле.
    Зборы на Купалле
    Лічылася, што ў гэты час каляндарная вяршыня росквіту прыроды, бо ўжо хутка "прыдзе Пятрок — ападзе лісток". Яна вызывала і самую актыўную дзейнасць варожых чалавеку прыродных сіл: ведзьмаў, чараўнікоў, гадаў, сурокаў. Дзяды і спрыяльныя сілы прыроды, часцей за ўсё ў выглядзе "купальскіх зёлак", дапамагалі людзям пазбегнуць злой сілы:
    А на Купалле, на Яна Дзевачкі зелле капалі. Яны капалі, а не зналі, Да караля паслалі. Кароль зелле не пазнаў, Да каралевы адаслаў. Каралева зелле пазнала I да дзевачак адаслала: — Гэта, дзевачкі, не зелле, Гэта ваша вяселле. Вы збірайце, збірайце Да ў вяночкі звівайце.
    Паказальна, што ў такіх старажытных сюжэтах дзяўчаты звяртаюцца з пытаннем, у адпаведнасці з моцнай у беларусаў традыцыяй, да дзеда.
    Перад Купаллем дзяўчаты і жанчыны ішлі збіраць васількі, руту, купалінку, багаткі, папараць, салодку і спявалі песні. Гэта павінна было перадаць збіральніцам цудадзейную купальскую сілу зёлак. Асаблівае месца тут займала "травіца брат-сястрыца", якая здзіўляла спалучэннем рознакаляровых кветачак, што і парадзіла вядомы купальскі баладны сюжэт:
    А на Йвана Купала Праявілась праява. Праявілась праява — Сястра з братам прапала. А брахнейка жоўценькі, А сястрыца сіненька, Затым яна сіненька, Што плакала сільненька. А брахнейка жоўценькі, А ён плакаў моўчанькі. — А Бог мяне мілаваў, Што сястру не абдымаў. Расчынілася нова клець, Брат з сястрою з клеці йдзець. — Пойдзем, сястра, у лясок, Мы скінемся травою.
    А на Йвана Купала Будуць яны краскі рваць, У вяночкі завіваць.
    У вяночкі завіваць, Сястру з братам памінаць.
    Першым рытуалам Купалля было ўрачыстае песеннае запрашэнне на свята:
    Хадзіў чыжык па вуліцы, Рана-рана, па вуліцы. Прасіў дзевак на Купалле, Рана-рана, на Купалле. Вам, дзеванькі, свая воля, Я маманькі не баюся, Рана-рана, не баюся. Я баценьку пакланюся, Рана, рана, пакланюся. Сама пайду на Купалле, Рана, рана, на Купалле.
    3 гэтымі і іншымі песнямі і карагодамі абыходзілі хаты, запрашаючы на свята:
    Купала Яна на вулку звала.
    — Хадзі, Яначка, хадзі на вулку, Скрыпачкі йграюць, дзевачкі пяюць. Дзевачкі пяюць, Яначку чакаюць, Хадзіў Йван па вуліцы, Маніў дзевак на Купалле.
    — Хадзіце, дзевачкі, на вуліцу, Будзем пеці і гуляці, Будзем агонь раскладаці.
    Вірлівасць, жыццесцвярджальнае буйства свята ў запрашальных песнях перадаецца гіпербалай:
    Сёння Купала, а заўтра Ян, Да зайграй, сонейка, зайграй нам. Каб зялёныя лугі шумелі, Каб сырая зямля стагнала, Да й ад дзявоцкага гуляння, Да й ад жаноцкага спявання.
    Самая цікавая частка запрашэння — звычай адорвання купальнікаў — вестуноў Сонца, якому і прызначаліся ахвяры.
    Вечар добры, наша пані, А ці прымеш нас з купаллей? Калі прымеш — пакажыся, А не прымеш — адкажыся.
    На вуліцу выхадзі, Купальнічку падары. А ці сала кусочак, Ці яечак пяточак, Ці піражка скарынку, Ці цыбулі пярынку.
    У час абыходу купальнікі кідалі вянкі на стрэхі хат нежанатых хлопцаў і незамужніх дзяўчат (каб тыя хутчэй ажаніліся, выйшлі замуж).
    3 музыкай, карагодамі, танцамі, скокамі купальскі гурт на чале з Купалай выходзіў з сяла пад песню:
    Йшла Купала сялом, сялом, Закрыўшы вочкі пяром, пяром. На Йвана Купала, на Йвана Купала.
    Купальскія гульні
    Вітала хлопцаў чалом, чалом, Свяціла ночкі агнём, агнём. Пляла вяночкі шаўком, шаўком, Славу Купалу пяём, пяём.
    Купальская грамада прыходзіла да высокага месца ля рэчкі ці возера, куды ўжо загадзя хлопцы сцягнулі для вогнішча галлё. Пачыналася здабыванне “жывога" агню — трэннем дрэва аб дрэва: "Сягоння ў нас Купала, сам Бог агонь расклаў". Тут меўся на ўвазе Пярун, аб чым сведчаць песні "Пажарам дуб'я гарэла", 'Тарэла дуброва, гарэла" і тое, пгго ў купальскае вогнішча рытуальна кідалі дровы з дуба — сімвала Перуна. Затым вакол вогнішча вадзілі колавыя карагоды ў гонар сонца:
    Ой, рана, рана, ой, рана на Йвана, Выйшлі дзеўкі на луг, ой, ды сталі ў круг. Ой, рана, рана, ой, рана на Йвана, Выйшлі хлопцы на луг, ой, ды сталі ўсе ў круг. Ой, рана, рана, ой, рана на Йвана, Распалілі касцёр ды гулялі да зор.
    Усю ноч ля купальскага агню гучалі песні, ладзіліся карагоды, гульні. Хлопцы і дзяўчаты скакалі праз вогнішча паасобку, накрыж і парамі, купаліся ў вадзе, каб ачысціцца і засцерагчыся ад злых сіл, спальвалі іх антрапаморфную выяву — ведзьму. У гонар жыццядайнага сонца на высокіх шастах або спускаючы з гары падпальвалі прасмаленае кола. Ля вогнішча частаваліся абрадавымі стравамі (абавязкова яешняй), варажылі, плялі вянкі:
    Купалачка, дзе твая дачка?
    Каліна!*
    Мая дочка ў садочку Руту поле, ружу рве. Краскі шчыпле, вянкі ўе, Вянкі ўе, на сябе кладзе.
    Са словамі "Ляці, ляці, вяночак, лаві, лаві, дружочак" кідалі на ваду вянкі (часам без рук, махам галавы, стоячы спінай да вады) і варажылі па іх руху:
    — Ой, Купала, дзе ты сёння начавала?
    — Я начавала пад першым снапочкам.
    У Йвана на полі, і на лужочку,
    I каля рэчкі на беражочку.
    — Ой, за кім жа ты, Купала, наглядала?
    Ой, што й ты, Купала, дый чувала?
    — Я, Купала, за дзевачкамі наглядала, Што рабілі, што казалі дзевачкі — усё чула. Ой, дзевачкі ўвесь лужочак істапталі, Маладзенькія ўсе кветачкі парвалі, Усе кветачкі ў вяночкі паспляталі,
    I кожная па два вяночкі ў быструю рэчку пускала. Адзін вяночак загадваўся на дзяўчынку, А другі — на яе судзьбінку, Калі вяночкі побач плылі, Плылі ды й сплываліся,
    Дык дзевачкі тыя пелі, радаваліся.
    Калі вяночкі плылі,
    Плылі ды й парознь пайшлі, Дзяўчынка тая сумавалася.
    Часам вянкі кідалі праз вогнішча. Калі ён пападаў
    * Спяваецца пасля кожнага радка.
    «Купальская поч» у фальклорным тэатры «Жалейка» з Гомеля
    да дзяўчыны, тая кідала яго назад у адказ на гэта сімвалічнае запрашэнне разам пераскочыць праз агонь. Калі вянок пападзе да хлопца, ён павінен яго разарваць або кінуць назад.
    Пасля парных скокаў праз вогнішча дзяўчаты і хлопцы парамі ішлі шукаць папараць-кветку, якая быццам бы расцвітае апоўначы адзін раз за год і вяртае чалавека да адзінства з прыродай: уладальнік кветкі пачынаў разумець шум дрэў, размову жывёл, птушак.
    У адным з купальскіх паданняў расказваецца пра хлопца, які выпадкова зачапіў на Купалле лапцем папараць-кветку і здзівіў усіх хатніх сваёй празорлівасцю, бо стаў разумець мову прыроды. Але, як толькі ён разуўся, дзівосныя здольнасці зніклі. Здзіўленыя людзі пачалі аглядаць лапаць, а адзін з іх схапіў кветку і ўцёк.
    Па народных уяўленнях, папараць-кветка зацвітае на адно імгненне, пялёсткі яе гараць як агеньчыкі. Стаць уладаром яе вельмі цяжка, бо варожыя сілы ўвесь час ладзяць на шляху шукальнікаў кветкі шчасця непераадольныя выпрабаванні. Часцей за ўсё
    смяльчак гіне. Але без усякіх цяжкасцяў збірае гэтыя кветкі добры купальскі дзядок, кошык яго з кветкамі гарыць як жар. Калі раптам сустрэнешся з ім, трэба паслаць белы абрус, куды ён кіне кветку. Як мага хутчэй трэба схаваць яе пад скуру рукі, разрэзаўшы далонь.