• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы і абрады беларусаў  Васіль Ліцьвінка

    Святы і абрады беларусаў

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    41.04 МБ
    47.6 МБ
    Самі дзверачкі расчыніліся, Ох і вой люлі, расчынілі... у-у-у! Самі кніжачкі зачыталіся, Ох і вой люлі, зачыталі... у-у-у! Сама маць-зямля растварылася, Ох і вой люлі, растварыла... у-у-у!
    Само целечка схаранілася, Ох і вой люлі, схараніла... у-у-у!"
    Прыблізна такая развязка сюжэта запісана болып ста гадоў таму А. Грузінскім ля Рэчыцы, але ў ім— "узяла цела да й на ручанькі, прысгупілася адна Йванаўна". У карагодзе фантастычнае перапляценне язычніцкіх, хрысціянскіх і казачных элементаў.
    Вялікая колькасць самых разнастайных карагодаў ператварае Ваджэнне і Пахаванне стралы ў вялікае маляўнічае прадстаўленне, у якім удзельнічае цэлая вёска і якое доўжыцца з ранку да позняга вечара. Асноўныя моманты гэтай дзеі наступныя (назіраліся аўтарам у в. Неглюбка і в. Стаўбун Веткаўскага раёна).
    Кульмінацыя Стралы прыпадае на Уіпэсцейка — саракавы дзень пасля Вялікадня, у чысты чацвер, калі ўласна і адбываецца сам магічны абрад Пахавання стралы, які амаль у кожнай з дзесяці вёсак, даследаваных намі, розны. Найболып тэатралізаваныя “пахаванні" ў Казацкіх Балсунах — закопваюць каласкі жыта; у Стаўбуне — дзяўчаты хаваюць запаветныя прадметы, а хлопцы іх адшукваюць; у Неглюбцы — пераапранутыя жанчына і мужчына імітуюць акт апладнення зямлі на ўзмежку поля; у выселенай, знішчанай Чарнобылем Барталамееўцы традыцыйна хавалі антрапаморфную стралу-ляльку, “галасілі" па ёй.
    Рана на Уіпэсце ўрачыста, пад узнёслыя гукі песні "Панясём стралу да й па ўсём сялу" шчыльны шэраг жанчын перакрывае ўсю вуліцу — выганяе злыя сілы з вёскі. У Неглюбцы наперадзе — дзве карнавальныя постаці "старцаў" — гратэскна пераапранутыя доўгі цыбаты мужчына — жанчынай, маленькая шчупленькая жанчына — мужчынам. У "старца" ў руках “магічная булава" (сімвал улады), якою ён увесь час намерваецца “частаваць" прысутных, а тыя звычайна адкупляюцца грашовай ахвярай. Ён пужае новых удзельнікаў, якія далучаюцца да карагода, спыняе машыны, бегае за дзецьмі, забаўляе са “старчыхай" прысутных імправізаванымі дыялогамі-інсцэніроўкамі. Гармонік, скрыпка і бубен надаюць гэтаму шумнаму, маляўнічаму шэсцю святочны настрой. Такія карагоды з усіх вуліц вёскі збіраюцца да абеду ў цэнтры, дзе доўга водзяць і спяваюць найчасцей карагоды "Наша вуліца шырокая", “Як у нашых Ba-
    роцечках шырокае возера", "Што на нашай вуліцы, на зялёнай мураўцы", "На вуліцы дзеўкі гулялі... У!", "Проці бацькавых варот я скакала малада" і шмат інш. Карагоды вадзілі "лукай" (вакол чацвярых квадратам расстаўленых дзяцей), "змейкай” (“а ў крывога танца не вывяду канца"). Самым старажытным, відаць, з'яўляецца магічны карагод калі дзяўчаты клаліся адна ад другой на адл.егласці аднаго цела і перакульваліся адна праз другую на ўзмежку маладой руні — успрымалі ўрадлівую сілу маці — сырой зямлі. Многа было і шэрагавых карагодаў, калі дзяўчаты і хлопцы паасобку дыялагічна размаўлялі, дражніліся, пужалі, гулялі адны з другімі. Найболып тэатралізаваны карагод "Дрёма" інсцэніруецца жанчынай, іпто прадзе і дрэмле ў сярэдзіне карагода, які спявае:
    — He дрём, дрёма,
    He дрём, дрёма, над кудзеляй, He дрём, дрёма, пад шаўковай. Уставай, дрёма, Уставай, дрёма, хату месці, Хату месці — госці едуць. — Я не ўстану, Я не ўстану хату месці, Я не ўстану хату месці.
    "Дрёма" адказвае так на паведамленні, што едуць свёкар, свякруха, бацька, маці. I толькі калі карагод праспявае "Уставай, дрёма... міла едзе", яна падхопліваецца і пачынае хуценька месці хату. He менш цікавы карагод "Моладзец, моладзец, харошы, прыгожы", у цэнтры якога дзяўчына і хлопец "спаборнічаюць" невырашальнымі задачамі:
    — Моладзец, моладзец, харошы, прыгожы, Ой, люлі, харошы, прыгожы.
    Пашый ты мне чаравікі з камаровай кожы, Ой, люлі-люлі, з камаровай кожы.
    — Дзевачка красная, душа, маё сэрца, Ой, люлі-люлі, душа, маё сэрца.
    Напрадзі мне дратвы з дажджавыя каплі, Ой, люлі-люлі, з дажджавыя каплі.
    Што б дратва не рвалася, башмакі не драліся, Ой, люлі-люлі, башмакі не драліся.
    — Моладзец, моладзец, харошы, прыгожы,
    «Не дрём, дрёма, пад кудзеляй» — карагод Стралы
    Ой, люлі-люлі, харошы, прыгожы,
    Пашый мне спаднічку з чырвонае ружы, Ой, люлі-люлі, з чырвонае ружы.
    — Дзевачка красная, душа, маё сэрца,
    Ой, люлі-люлі, душа, маё сэрца,
    Напрадзі мне нітачак з жоўтага пясочку, Ой, люлі-люлі, з жоўтага пясочку.
    Што б ніткі не рваліся, спаднічка не рвалася, Ой, люлі-люлі, спаднічка не рвалася.
    — Моладзец, моладзец, харошы, прыгожы, Ой, люлі-люлі, харошы, прыгожы.
    Купі мне пярсцёнак, як жаркае сонца, Ой, люлі-люлі, як жаркае сонца.
    — Дзевачка красная, душа, маё сэрца, Ой, люлі-люлі, душа, маё сэрца.
    Напой майго коніка сярод сіня мора, Ой, люлі-люлі, сярод сіня мора.
    Што б конік напіўся, капыт не ўмачыўся, Ой, люлі-люлі, капыт не ўмачыўся.
    Акрамя апісаных ёсць яшчэ карагоды, калі спевакі
    бягуць дзвюма групамі насустрач адны другім або ўсе разам — у канец вуліцы, звычайна ад царквы, парамі, узяўшыся за рукі, уздоўж вёскі.
    Нарэіпце завадатар заклікае: "А цяпер пойдзем усе ў жыта стралу хаваць!" Карагодніцы шырокімі радамі (па 8 — 10 чалавек), шчыльна ўзяўшыся за рукі, ідуць на ўзмежак жытняга поля. Гучыць "Панясём стралу..." (часам сапраўды неслі вялікі, доўгі, сплецены з галінак бярозы і клёна вянок-стралу), “Ай, ідзі ж, страла, да й уздоўж сяла", ''Павядзём стралу да й па ўсім сялу", "Да й ішла страла ў канец сяла" і іншыя варыянты галоўнай абрадавай песні. На ўзмежку поля зноў водзяць карагоды, а пасля заканадаўца абраду заклікае: "Пахавайма стралу!" Фактычна, што ні вёска — то і новая форма "пахавання", з якіх найболып маляўнічая — парадыйныя галашэнні над лялькай-маланкай.
    Дзеці ў час Пахавання стралы са смехам і песнямі разбягаюцца па полю і качаюцца — набіраюцца здароўя на маладой руні. Дакладна з гэтага моманту нельга ўжо спяваць веснавыя песні — з поля песельніцы вяртаюцца з падгалосачнымі летнімі песнямі, якія ў стылявых адносінах выразна адрозныя: “Ой, ты, ціхі Дунай", "Як стаяла белая бярозачка над вадою", “Вы, сады ж, мае садочкі", “Ты, чорная смародзіна" і інш.
    Вось апісанні найбольш маляўнічых разнавіднасцяў Стралы:
    ...3 песнямі "Як пушчу стралу" і "Мы на сена ідзём, мы на новае", загадзя выбраўшы "пана" і “паненку", якія адпаведным чынам прыбіраюцца, ідуць на поле (дзяўчына, якая іграе "пана", — у мужчынскім адзенні, а хлопец-"паненка" — у святочнай сукенцы з вянком і стужкамі на галаве). Абодва ідуць наперадзе ўдзельнікаў, а ў руках у “паненкі" — кардонка з лялькай. Абышоўшы ўсю вёску, спыняюцца ля поля з азімымі, утвараюць круг, у цэнтры якога знаходзяца "пан" і "паненка", і водзяць карагод-баладу:
    Пан па рынку ходзе, пан па рынку ходзе, Лёлюшкі-лёлі, пан па рынку ходзе.
    Пан па рынку ходзе, паню пабуджае, Ой, лёлюшкі-лёлі, паню пабуджае.
    — Ці ты засыпаеш, ці ты так не чуеш?
    Ой, лёлюшкі-лёлі, ці ты так не чуеш, Што ў Кіяве звоняць, што ў Кіяве звоняць, Ой, лёлюшкі-лёлі, што ў Кіяве звоняць. Што ў Кіяве звоняць, на рынку гавораць, Ой, лёлюшкі-лёлі, на рынку гавораць. Гавораць, гавораць пра дзявочую красу, Ой, лёлюшкі-лёлі, пра дзявочую красу. Дзявочая краса — па сто рублёў каса, Ой, лёлюшкі-лёлі, па сто рублёў каса. Па сто рублёў каса — па тысячы сама, Ой, лёлюшкі-лёлі, па тысячы сама.
    Пад песню "Паня пана не ўзлюбіла" праводзяць карагодную гульню. Затым адна з дзяўчат выкопвае ямку ў полі, у якую пад песню “Песенька мая, маленькая, схаваю цябе к налецяйку" хавае ляльку і галосіць над ёй, развітваючыся (з веснавымі песнямі. — В.Л.) да наступнай вясны:
    Лялечка, мая мілая, Да схавала я цябе к Ушэсцяйку, К Ушэсцяйку, к налецяйку. Да такога часу, як сёлета. Прыйду да цябе з сахою Да буду гаварыць з табою, Мая міленькая лялечка, Ой! Ой! Ой!
    Пахаваўшы ляльку, вяртаюцца ў вёску пад песню "У лузе, у лузе каліна стаяла", пяюць “Лета" або "Аадун":
    Па вуліцы, па вуліцы, па шырокай, Ладун, ладун, па шырокай.
    Разліў разліваўся з глыбокага мора. Ладун, ладун, з глыбокага мора.
    А па тым па моры шэры гусі плавалі, Аадун, ладун, плавалі.
    Налятаў на гусачак шызьі арол, Ладун, ладун, шызы арол.
    Ухапіў ён гусачку за галоўку, Ладун, ладун, за галоўку.
    За белую шыйку, за правае крыльца, Ладун, ладун, за правае крыльца. Крыкнулі-гакнулі гусачкі па гусі, Ладун, ладун, гусачкі па гусі. Хто ў нас будзе наперадзе плысці, Ладун, ладун, наперадзе плысці.
    Хто ў нас будзе ключы завадзіці, Ладун, ладун, ключы завадзіці.
    ...Прыходзіць Ушэсце. Жанчыны рана вытапліваюць печы і збіраюцца гадзін у 11—12. Спяваюць і ідуць у жыта закопваць Стралу. У жыце хто валяецца, хто перакульваецца. Пагуляюць у жыце і закопваюць: хто шпільку, хто дзве капейкі, хто каснічок, хто пацерку. Усе смяюцца, радуюцца. Дахаты ўжо ідуць з "падводнымі" песнямі...
    ...На Ушэсце спраўлялі абрад, які называўся “Праводзіны вясны". Апошнюю ўвасабляў кій, абвіты крапіваю і кветкамі, які тапілі ў рацэ. Але характэрна, іпто і гэтаму абраду надавалі значэнне “каб жыта расло", і пры гэтым спявалі "Стралу"...
    ...Яшчэ адна цікавая дэталь: удзельнікі Стралы імітуюць абход "старцамі" двароў і збор ахвяраванняў, як у валачобным абрадзе. Што ж тычыцца Пахавання стралы, то, па тлумачэнні мясцовых людзей, яно павінна нібы засцерагчы ад маланкі ўсіх удзельнікаў гэтага абраду.
    Літаратура
    Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць. Укл. Захарава В. А., Кавалёва Р. М., Ліцвінка В. Д. Мн., 1988.
    Гусев В. Е. Вожденне "стрелы" (сулы) в Восточном Полесье//Славянскнй н балканскнй фольклор. М., 1986.
    Каршукоў М. "Пахаванне стралы"//Наш край. Мн., 1926. № 1 (4).
    Ліцьвінка В., Раговіч У. Пахаванне стралы/ХМастацтва Беларусі. 1985. № 7.
    Ліцьвінка В. Д. "Песенька мая харошая, захаваю цябе..."//Мастацтва Беларусі. 1987. № 3.
    Лозка А. "Страла", "Пахаванне стралы"//Беларусь. 1990. № 5.
    Якімовіч В. Пахаванне стралы//Чырв. змена. 1991. 15—21 ліп.
    ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ
    Свята найвышэйшага росквіту прыроды, якое вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы, Куста, Русалкі, святкуецца на сёмым і восьмым тыдні пасля Вялікадня (у народзе яго называюць "Зялёнымі святкамі"). Гэта сапраўдны гімн маці-прыродзе, калі яна ў самай моцнай зялёнай магічнай сіле сваімі гаючымі лекамі ўздымае чалавека да радаснага, аптымістычнага светаўспрымання.