• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы і абрады беларусаў  Васіль Ліцьвінка

    Святы і абрады беларусаў

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    41.04 МБ
    47.6 МБ
    маладзіцы. У гэтым выпадку яны займаюць месцы ў першым радзе за Кустом. Мужчыны зусім не прымаюць удзел. Па дарозе ў двор ці да якога-небудзь гаспадара выконваюць "куставыя песні":
    Да цераз сяло Багданаўскае* Ішло войска ўсё ж дзявоцкае, Да камяньчане не здзівіліся, Што ў Багданаўцы нарадзілася, Бог вам дасць, багданавачкі, Што ў вас кусты ўсе кляновыя, А вяночкі ўсё ж пярловыя, А ў нас кусты ўсё лазовыя, А вяночкі ўсё ж бярозавыя.
    У двары ў гаспадара:
    Ой, мы былі ў вялікаму лесе, Звілі Куста з зялёнага клёну. Ды й прывялі Куста да слаўнага двору. Выйдзі ж, пане, з новага пакою. Да не тут Кусту стоем стаяці, Трэба нашаму Кусту піці-есці даці. Трэба нашаму Кусту з крынічкі вадзічкі, Трэба яму, трэба панчошкі, чаравічкі. Ой, дзень добры, наш пане, да хаты, Ой, ці вяліш нашаму Кусту стаці, Бочку мядочку прыпявальнічкам даці, Нам, маладзенькім, на ганачку пагуляці.
    Дачцэ гаспадара спявалі:
    Каля таго да зялёнага Куста Парасла сачавічанька густа. А каля дуба дуброва зялёна. Да па той дуброве Агапка хадзіла, Да на ёй сукня ў дробненькія хванты, Да любілі яе да багатыя паны.
    На ёй сукня ў дарагія пасаманы, Да любім яе не нарокам — папраўдзе...
    Сыну гаспадара прыпявалі:
    Хто ж тую сачавічаньку парве,
    * У тэксце — назвы сел Багданаўка, Камень Пінскага раёна, дае водзяць Куста.
    Куст 3 Піншчыны
    Той сабе красную панну азьме. Наш Сымонка сачавічаньку парве, Ён сабе красную панну азьме.
    У дварах і ў знаёмых Кусту звычайна даюць грошы ці што-небудзь з харчовых прыпасаў — вян-
    ддіну, сыр, хлеб і інш. Усё сабранае нясуць у вялікую хату і, уваходзячы, гавораць:
    Вось тут Кусту есці, піці даці, Вось тут Кусту нашаму стаці.
    Тут наладжваецца вечарынка, якая працягваецца ўсю ноч...
    ...Куст і дзяўчаты, што яго суправаджалі, калі прыпыняліся перад домам, спявалі:
    Выйдзі, выйдзі, слаўны пан, з пакою I вялі, дзе Кусту стаці пад вішанькаю. Вячэраці даці — піражкі ў масле, А каля Куста ўсе дзевачкі красны.
    Ухвацілі Куста з самага клёну, Вынесь, пані, хоць па залатому. Ухвацілі Куста з самага бэзу, Вынесь, пані, Кусту хоць на адзежу.
    Пасля кожнага двухрадкоўя вельмі часта ўслед даецца прыпеў:
    Дзе Куста вадзілі, Там пшанічанька радзіла...
    А вось як выглядае Ваджэнне куста ў нашы дні. ...На другі дзень Тройцы збіраюцца дзяўчаты, плятуць вянок з кляновых галінак, ускладаюць яго на самую прыгожую выбраную дзяўчыну — Кусту — і з песнямі ідуць з лесу ў вёску:
    На другі дзень Тройцы, Пасля сёмай нядзелі, Да сплялі вяночка Для маладой дзяўчыны. Мы ўплялі ў вяночак Зеляненькага клёну, Павядземо Кустку Да па сялу Лабецкаму * Ой, да па сялу Лабецкаму, Да йіпла Куста да ўся жаноцкая. Да ніхто ж тую Кусту не б'е, не карае, Да кожны той Кусцы да здароўя жадае.
    * Сяло Любча Лунінецкага раёна.
    Калі прыйшлі да хаты, спявалі песню "Прывялі мы Кусту з зеляненькага клёну". Звычайна Кусту прымаюць усе гаспадары, бо лічылася, што "калі каго Куста мінае, то той гаспадар у тым годзе ўраджаю не мае". Калі ж не прымалі, жартоўна пракліналі: “Каб усё жыццё жаніліся ды з торбаю валачыліся..."
    Наступны тыдзень пасля Сёмухі меў назву русальнага, праваднога, гранога тыдня — дні праводзін вясны. Як і на Сёмуху, у цэнтры свята — расліннасць і ўшанаванне продкаў, якія цяпер звязаны з вобразам Русалкі. Апошні прайшоў шлях трансфармацыі ад увасаблення ўрадлівасці ("тоўстая баба стаіць у жыце") да хрысціянізаванага ўяўлення аб заўчасна памерлых няхрышчанымі дзецях і дзяўчатах. Пры гэтым вобраз Русалкі больш, чым які-небудзь іншы, супярэчлівы: яна можа спрыяць ураджаю, імкнецца вярнуцца да людзей, а можа быць і ўвасабленнем варожых людзям, асабліва хлопцам і дзяўчатам, сіл.
    Галоўны момант русальнага тыдня — Провады русалкі. Апошняй магла быць пераапранутая дзяўчына. На русалку выбіраюць дзеўку маторную. Косы ёй распусцяць, адзежу здымуць, на плечы толькі андарак накінуць. I плятуць вянок з васількоў, хмелю, зорачак. Вянок вялікі. Плесці абавязкова павінны ўсе. Надзенуць русалцы вянок і вядуць у жыта, і спяваюць, і барабаняць у дошкі, у заслонкі, і агні паляць. Прывядуць яе да поля і піхнуць у жыта; вянок здымаюць, андарак разрываюць і бягуць уцякаць. А яна, голая, за імі ў ладкі плешча.
    Калі параўнаць гэты рытуал з абрадамі выклікання дажджу, выгнання хвароб-эпідэмій, абворвання вёскі ад халеры, чумы распранутымі дагала ўдовамі і сіротамі з распуіпчанымі валасамі, то стане зразумелым ахоўна-магічны сэнс Провадаў русалкі, бо ва ўсіх гэтых выпадках таксама барабаняць у заслонкі, дошкі, паляць агні, робяць як мага больш шуму, пляскаюць у далоні.
    Правёўшы русалку ў жыта, дзяўчаты вярталіся на месца, дзе плялі вянкі і апошні раз пелі "вясну", вадзілі карагоды. Часцей за ўсё на ўсіх дзяўчатах былі вянкі, у якія ўпляталі жыта. Русальчын вянок звычайна плялі з хмелю.
    Пасля провадаў русалкі дзяўчаты свае вянкі кідалі ў жыта або ўцякалі з імі дахаты і кідалі на добрыя
    гуркі, капусту, бульбу ў свае агароды. Падышоўшы да жыта і кінуўшы свае вянкі як мага далей, дзяўчаты хутка бягуць назад у вёску, каб русалка не дагнала і не заласкатала да смерці або не зацягнула ў раку. На наступны дзень, у аўторак, кожная дзяўчына ідзе зноў да жыта, шукае там свой вянок і нясе яго на агарод. Там яна разрывае яго і абсыпае грады. Ад гэтага на капусце не бывае чарвякоў... Калі русалка ганяецца за дзяўчатамі, тыя стараюцца сарваць у яе з галавы вянок. Гэтым заканчваецца роля русалкі. Пры жыце дзяўчаты паляць вогнішча і скачуць праз яго. На гэтым жа вогнішчы спальваюць і сарваны з русалкі вянок. Тут вянок выконвае тую самую ролю, што і чучала або саламяная лялька, з якімі часам праводзілі русалку.
    ...У гэты ж час з саломы рабілі чучала русалкі, падобнае на чалавека. Калі ўсе вянкі надзеты і саламянае чучала гатова, беглі ў поле з русалкай наперадзе і пелі:
    Правяду я русалачку да бору, А сама вярнуся да дому.
    Штоб русалачка па жыту не хадзіла Да нашага жыцечка не ламіла. Наша жыцечка таненька, А ў каласочку таўсценька...
    Як дабягалі да поля, усе ішлі па мяжы і, выбраўшы месца далёка ад вёскі і засеянага поля, раскладвалі вялізнае вогнішча і кідалі ў яго чучала...
    Русалка-чучала з саломы, сімвал варожага чалавечаму пачатку, спальвалася на вогнішчы. А жывая русалка, убраная ў буйную зеляніну, праводзілася ў жыта, праганялася ў бор, а сарваная з яе зеляніна, прынесеная дадому, прыносіла дабрабыт хатняй гаспадарцы.
    ...Чучала русалкі рабілі з куля саломы — уніз калоссем, а ўверх камлём, перавязвалі чырвоным поясам, выразалі шыю, галаву, на якую надзявалі чапец, спадніцу, з дзвюх жменей саломы рабілі рукі, якія абкручвалі хусткамі. На шыю завязвалі чырвоную хустку; спераду падвязвалі чырвоны хвартух, малявалі фарбамі твар і надзявалі вянок. Пакуль не сцямнее, русалку-чучала хавалі ў каморы, а потым бралі пад рукі і вялі на ўзгорак: "Там за рукі пабяромся ў
    танок, водзім, і яна ходзіць з намі, а калі сцямнее, тады павядзём яе па сялу пляцёнкай: дзве пярэднія дзеўкі стануць і паднімуць рукі, а апошняя ідзе ім пад рукі і вядзе за сабою астатніх. Тады пярэднія паднімалі рукі, а ішлі тыя, што стаялі. Русалку даводзілі да жыта і кідалі там разам з адзежай, а самі ўцякалі, каб русалка не дагнала, бо задуша. У сярэдзіне сяла спыняліся і зноў вадзілі танок. Яшчэ да таго, як вялі русалку ў жыта, спявалі "Васілька":
    Ой, Васіль ты мой, Васілёчак, Васілёчак, Васілёчак! Бярозавы мой цвяточак, Бярозавы мой цвяточак, Мой цвяточак, мой цвяточак! Часам цябе я садзіла, Я садзіла, я садзіла! Другім часам палівала, Палівала, палівала! Трэцім часам сарывала, Сарывала, сарывала! Сарву цвяток, саўю вянок, Саўю вянок, саўю вянок! Звіўшы вянок, пайду ў танок, Пайду ў танок, пайду ў танок! А ў тым танку мой нялюбы, Мой нялюбы, мой нялюбы! Мой нялюбы ў скрыпку грае, У скрыпку грае, у скрыпку грае! Яго скрыпка лубяная, Лубяная, лубяная!
    А смычок із лыгочак, Із лыгочак, із лыгочак! Яго вочкі заплюснулісь, Заплюснулісь, заплюснулісь! Яго ножкі падламілісь, Падламілісь, падламілісь. Яго ручкі апусцілісь, Апусцілісь, апусцілісь.
    Тройчы спявалі, а тады вялі яе ў жыта. Лічылася, што ў жыце русалка прападае, бо ўся адзежа на ёй пагана...
    У песні спяваецца, што русалкі жывуць у жыце:
    Павяду русалку із бору да бору, Рана, рана, із бору да бору.
    Із бору да бору, у зялёну дуброву, У зялёну дуброву, у ядраноя жыта.
    У ядраном жыці там русалцы жыці, Рана, рана, там русалцы жыці.
    Існуе мносгва страшылак з русалкамі: малыя дзеці ідуць, дык за дзецьмі русалкі. "Уцякайце!" —матка кажа. А якія тыя русалкі: з чорнай галавой... валасы распушчаны і цыцкі жалезныя... баба жалезная з вялікімі цыцкамі, жыта, гарох вартуе...
    Цікавыя тэксты, дзе русалкі супрацьпастаўляюцца жнейкам:
    Правяду русалку, правяду, Да й асінкаю заламлю.
    Правяду русалку да бору, А сама вярнуся дадому.
    Правяду русалку ў шчыры бор, А сама вярнуся ў таткаў двор. Вам, русалачкі, вяночкі, А нам, маладым, сярпочкі.
    Вам, русалачкі, у зямлі спаць, А нам, маладым, жыта жаць.
    Па паданню, Васіль некалі быў малады і прыгожы хлопец, якога ў траецкі дзень русалка завабіла ў поле, заказытала і ператварыла ў кветку васілёк.
    Галоўнай песняй усяго русальнага тыдня быў наступны сюжэт:
    На гряной нядзелі русалкі сядзелі, Рана-ранюсенька русалкі сядзелі. Русалкі сядзелі, на дзевак глядзелі, Рана-ранюсенька на дзевак глядзелі. — Дзевачкі-сястрыцы, падайце вадзіцы. Падайце вадзіцы з глыбокай крыніцы, Рана-ранюсенька, з глыбокай крыніцы.
    3 глыбокай крыніцы ды з-пад той вярбіцы, Рана-ранюсенька, ды з-пад той вярбіцы.
    Падайце вадзіцы душу прыгасціці, Рана-ранюсенька, душу прыгасціці.
    Душа прыгасціцца — жыццё вараціцца, Рана-ранюсенька — жыццё вараціцца.
    Тады будзем з вамі краскі сабіраці,
    Рана-ранюсенька, краскі сабіраці. Краскі сабіраці, песенькі спяваці, Рана-ранюсенька, песенькі спяваці.
    У наш час у Лоеўскім раёне (в. Дзімалоркі) аўтарам зафіксаваны Провады русалкі ў наступным выглядзе.
    ...Дзяўчаты зараней плятуць вяночкі, нясуць іх на могілкі і вешаюць на крыжы. Тут з'яўляецца русалка: расплеценыя доўгія валасы, на галаве вянок з жывых кветак, зялёнае ўбранне з галінак бярозы, асіны, пераплеценых рамонкамі і васількамі. Яе постаць здаецца фантастычнай, чароўнай, нерэальнай, таму дзяўчаты спалохана разбягаюцца, а хлопцы пачынаюць лавіць русалку. Яна спрабуе знікнуць сярод крыжоў і дрэў, але яе ўсё-такі ловяць.