• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы і абрады беларусаў  Васіль Ліцьвінка

    Святы і абрады беларусаў

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    41.04 МБ
    47.6 МБ
    ЗІМОВЫЯ СВЯТКІ
    Зімовыя святкі пачыналіся пасля поснай куцці (6 студзеня) і завяршаліся на Вадохрышча (19 студзеня). Два калядныя тыдні працягваліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы.
    Каляды (7 студзеня) былі пачаткам язычніцкага святкавання ў гонар зімовага сонцавароту і каляднага мясаеду пасля шасцітыднёвага Піліпаўскага посту, аб якім спявалі:
    Нам Піліпаўка надакучыла, Дзеўкам жываты перамучыла. Мальцам жамеры зубы праелі. А калядныя ж бліны ладныя, А мікольскія — не такоўскія.
    Але многія фалькларысты справядліва бачаць у зімовай святочнай абраднасці з-за яе генетычнага і фундаментальнага адзінства вынік двайнога перанясення святкавання сустрэчы Новага года: спачатку з вясны на восень з прыняццем хрысціянства ў Вялікім княстве Літоўскім, а потым на зіму ў часы пятроўскай Расійскай Імперыі.
    Складанасць пытання ў тым, што на язычніцкае святкаванне каляднага сонцавароту наслаіўся хрысціянскі рытуал нараджэння Хрыстова — свята Раства, якое ў дадатак адзначаецца на Беларусі па каталіцкаму грыгарыянскаму новаму стылю 25 снежня і па праваслаўнаму юліянскаму 7 студзеня (розніца паміж імі 13 дзён). Адпаведна па старому стылю з 13 на 14
    студзеня захоўваецца і сустрэча Новага года, вядомая ў народзе як Шчодрык. Заканчваліся зімовыя святы Вадохрышчам, якое да хрысціянства, відаць, было заканчэннем Каляд. Праваслаўе, як болып дэмакратычная і цярпімая да язычніцкай культуры канфесія, прычынілася да таго, што зімовыя святкі беларусаў захаваліся пераважна па юліянскаму календару, адпаведна чаму яны і разглядаюцца ў гэтай працы.
    Неад'емным рытуалам усёй святочнай культуры беларусаў з'яўляецца ўшанаванне продкаў — дзядоў. На зімовых святках гэтаму прысвячаліся тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая, шчодрая пры сустрэчы Новага года і вадзяная, галодная перад Вадохрышчам.
    На ўсе тры куцці каша варылася ў адным і тым жа гаршку, яе забаранялася каштаваць да ўрачыстай вячэры. Магічнае значэнне куцці тлумачылася тым, што зерне валодае якасцю доўга захоўваць і зноў аднаўляць жыццё, множыць яго і сімвалізуе земляфобчы кругаварот, бясконцасць жыцця.
    Пры поснай вячэры на стол, засланы сенам і зверху — белым абрусам, ставіцца міска з ячнай, грэчневай ці пшанічнай куццёй, падсалоджанай сытой — мёдам. Па даўжыні выцягнутай з-пад абруса сцяблінкі меркавалі аб ураджаі льну і збожжа.
    Багатая, шчодрая куцця святкавалася напярэдадні Новага года, 13 студзеня. Яна адрознівалася багаццем страў. Калі куцця на стале, гаспадар адчыняе акно і заве: "Мароз, мароз, хадзі куццю есці! Ідзі, калі завем, а калі не завем — не хадзі, бо калі будзем араць — будзем цябе цапамі драць!" — і ставіць лыжку куцці на талерачцы на акно.
    Потым адбываўся наступны дыялог паміж гаспадаром і гаспадыняй: "Ці бачыш ты мяне?" — “He, не бачу!" — "Каб жа ты не бачыў за стагамі, за капамі, за вазамі, за снапамі свету!" Гаспадар потым жадаў гаспадыні: "Каб жа ты не бачыла за гуркамі, за гарбузамі, за капустаю, за буракамі свету!"
    На вадзяную куццю, 18 студзеня, "запісвалі" (завяршалі) Каляды, на сценах будынкаў ставілі крыжы, акраплялі іх вадой, прасілі мароз, “каб не марозіў грэчку, ячмень, хвасолю", звалі з лыжкай куцці:
    Мароз, мароз, хадзі куццю есці!
    I іржа, і бель, хадзіце цяпер!
    А ўлетку ў нас не бывайце, Хлеба нашага не ўбівайце.
    Калі. куццю вымалі з печы, дзеці залазілі пад стол і там "кокалі", як курыца-квактуха, і кукарэкалі пеўнем, а маці сыпала ім семкі, "каб многа выводзілася куранят, часцей куры нясліся" і найболей іх было ў гаспадарцы. Самым важным і галоўным, відаць, і самым вясёлым і прыгожым, жывым у наш час з'яўляецца навагодняе калядаванне і шчадраванне — песенна-магічны абход тэатралізаванымі гуртамі каляднікаў і шчадроўнікаў 7 і 13 студзеня ўсіх хат вёсак, маладзёжныя калядаванні (часцей за ўсё 31 студзеня ў гарадах і пасёлках), калядаванні і навагоднія "засяванні" хат кроўных родзічаў дзецьмі (апошняе, на свята Васілля, — ранкам 14 студзеня).
    Уся тэатралізаваная прыгажосць, святочнасць Каляд ствараецца іх незвычайнай песеннасцю, якая калісьці мела заклінальна-магічны характар: “Ой, калядачкі, набліжыцеся, вы, каўбасачкі, прыніжыцеся!" Галоўнай дзеючай асобай яе з'яўляецца прыгожая жанчына Каляда, якая "прыехала вечарам у маляваным вазочку, на белым кані, прынесла дудачкі ў рэшаце, сама села на покуці ля куцці".
    Галоўныя песні Каляды прысвечаны гаспадару і яго сям'і:
    У нашага дзядзькі двор гараджоны, Дай, Божа, яму шчасця, здароўя!* А ў тым двары да тры карысці.
    Да тры карысці, да тры радасці. Адная радасць — ясна сонейка, Другая радасць — часты зорачкі, Трэцяя радасць — ясен месячык. Ясна сонейка — то жонка яго. Часты зорачкі — дробны дзетачкі. Ясен месячык — то сам гаспадар.
    На Каляду насілі рухомую, асветленую знутры зорку, на якой былі намаляваны розныя казачна-легендарныя фігуркі. Калі шматпрамянёвую частку зоркі вярцелі, то гэтыя фігуркі бегалі. У старыя дахрысціянскія часы зорка была ўвасабленнем сонцавароту, а з пры-
    * Радок паўтараецца два разы.
    Каляднікі з зоркай з в. Анапаль Мінскага р-на
    няццем хрысціянства набыла яшчэ біблейскія рысы віфліемскай зоркі, якая асвяціла месца цудоўнага нараджэння Хрыста. У гэты час часцей за ўсё спявалі хрысціянізаваныя калядкі:
    Неба і зямля, неба і зямля Радасна спяваюць, Ангелы людзям, ангелы людзям Дзіва абвяшчаюць:
    Хрыстос нарадзіўся* Бог аб'явіўся, Ангелы спяваюць, Пастушкі іграюць, Дзіва, дзіва абвяшчаюць.
    У Віфліемі, у Віфліемі Вясёла навіна, Чыстая дзева, чыстая дзева Нарадзіла сына.
    I мы дзіцятку, і мы дзіцятку, Богу паклон дайма,
    * Радок паўтараецца два разы пасля кожнага куплета.
    Мінскія каляднікі
    Славу ўсявышню, славу ўсявышню Яму заспявайма.
    Учора звячора Засвяціла зора, Учора звячора Засвяціла зора. Засвяціла зора.*
    Зара засвяціла, Свет узвесяліла.
    Зара засвяціла, Свет узвесяліла.*
    Свет узвесяліўся, Хрыстос нарадзіўся. Свет узвесяліўся, Хрыстос нарадзіўся*
    Хрыстова нараджэнне Людзям на збаўленне. Хрыстова нараджэнне Людзям на збаўленне.*
    * Апошні радок паўтараецца два разы.
    Людзі, прыбягайце— Хрыста прывітайце. Людзі, прыбягайце— Хрыста прывітайце*
    Здаровы бывайце, Нам Каляду дайце. Здаровы бывайце, Нам Каляду дайце.*
    Здаровы святкуйце, Дайце, не іпкадуйце. Здаровы святкуйце, Дайце, не шкадуйце*
    А ў свеце нам...
    А ў свеце нам навіна была, Святы вечар!
    Там Прачыстая Сына радзіла.
    Святы вечар!
    У небе зорачкі засвяціліся.
    Святы вечар!
    Прыйшлі мудрацы, пакланіліся.
    Святы вечар!
    Каб забіць Дзіця, Ірад сам пайшоў. Святы вечар!
    Ды да ясляў шлях ніяк не знайшоў. Святы вечар!
    Узрасло Дзіця — Гасподзь Хрыстос Бог. Святы вечар!
    Праўды свет знайсці ён нам дапамог. Святы вечар!
    У нядзелю рана Зорачка свяціла. Новы год, новы, Зорачка свяціла.
    Ды Божая Маці Сына нарадзіла.
    Новы год, новы, Сына нарадзіла.
    Сына нарадзіла, У пялёны спавіла. Новы год, новы, У пялёны спавіла.
    У пялёны спавіла, У яслі палажыла. Новы год, новы, У яслі палажыла.
    У яслі палажыла, Анёлам сказала, Новы год, новы, Анёлам сказала:
    "Анёлы святыя, Калышыце сына. Новы год, новы, Калышыце сына, Ды спявайце песні, Песенькі святыя. Новы год, новы, Песенькі святыя".
    А ўсе людзі рады, Ды ўсе весяляцца, Новы год, новы, Ды ўсе весяляцца, На Божага сына Ды не наглядзяцца. Новы год, новы, Ды не наглядзяцца.
    Пасля спеваў калядак гаспадары давалі калядоўшчыкам "ахвяру": раней хлеб, муку, сала, каўбасу, a цяпер больш ласункі, цукеркі. На сабранае ладзіліся святочныя вячоркі з пачастункамі і зноў жа песнямі, карагодамі, сярод якіх ва ўсе "крывыя вечары" найболыпую папулярнасць на поўначы Беларусі мела "Жаніцьба Цярэшкі" — водгук старажытных звычаяў моладзі. Адбывалася яна позна вечарам, часам нават пасля 12 гадзін ночы, у самай вялікай хаце.
    Любоўна-шлюбная тэма, стварэнне сям'і, заснава-
    Студэнты Мінскага педуніверсітэта запісваюць «Жаніцьбу Цярэшкі» ад Ганны Латышонак у в. Новы Пагост
    Міёрскага р-на — на радзіме Г. Цітовіча
    най на лепшых чалавечых пачуццях, заўсёды былі прадметам галоўнай увагі ў нашых дзядоў. У іх была выпрацавана чалавечная своеасаблівая служба знаёмстваў. На працягу доўгіх калядных вечароў выбраныя бацька і матка "жанілі Цярэшку" — зводзілі, падбіралі, навучалі, рыхтавалі да стварэння моцнай сям'і хлопцаў і дзяўчат.
    Вытокі 'Жаніцьбы Цярэшкі" вельмі глыбокія, матрыярхальныя, калі на чале роду стаяла мудрая жанчына, калі не было парнай сям'і і род прадаўжаўся тым, што іменна гэта жанчына зводзіла ў пары хлопцаў і дзяўчат. У часы міжплемянной розні жонак пачалі красці, заваёўваць, а са з'яўленнем дзяржаўных утварэнняў — прадаваць. На фоне гэтых гістарычных гвалтаў якой жа гуманістычна-прыгожай дзеяй зіхаціць “Жаніцьба Цярэшкі"!
    Калі "жанілі Цярэшку", гледачоў не было — усе былі акцёрамі-ўдзельнікамі. Гэта вымагала вялікай падрыхтоўкі: развучвання карагодаў — разгорнутых уступаў да гульні і карагодаў-мосцікаў, калі ўсе пары
    стаялі ў рад, а "бабулька" з першай пары лавіла свайго "дзядульку"; абавязковага ўмення танцаваць “Лявоніху", якая выконвалася пасля "жаніцьбы" кожнай пары, і некаторыя іншыя танцы, вадзіць карагоды, a таксама спяваць песні, якія гучалі ў той час, калі ўсе пары "перажаніліся".
    Але самай важнай часткай гульні-камедыі былі песенькі-цярэшкі — чатырохрадкоўі камічнага зместу на тыповы матыў, якія надавалі парадыйны характар усім момантам "жаніцьбы", і таму веданне вялікай колькасці тэкстаў цярэшак было галоўным у падрыхтоўцы святочнай гульні. Кожная "бабулька" пасля "жаніцьбы" павінна была праспяваць свайму “дзядульку" адпаведныя цярэшкі.
    Вясёлы характар, займальнасць гульні перш за ўсё надавалі завадатары яе — "бацька" і “матка", якімі часта станавіліся гаспадары хаты, дзе "жанілі Цярэшку". Таму хата падбіралася такая, дзе былі вясёлыя, кемлівыя, трапныя на жарт, вострае слова, але і адначасова мудрыя людзі, бо павучанні-благаславенні на сямейнае жыццё перад "жаніцьбай" даваліся ў форме прыгожых, мудрых прыказак накшталт: "Добрая жаніцьба навучыць, а худая — ад дому адвучыць", "Жаніцца лёгка — ўжыцца цяжка", "Добрая жонка — ў хаце рай, а злая — хоць з хаты ўцякай".
    3 умацаваннем хрысціянства падтэкст гульні застаўляў яе часам перасяляцца ў карчму, а ў наш час натуральным можа быць правядзенне яе ў клубе.