• Газеты, часопісы і г.д.
  • Святы і абрады беларусаў  Васіль Ліцьвінка

    Святы і абрады беларусаў

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 190с.
    Мінск 1998
    41.04 МБ
    47.6 МБ
    Гаспадыня абавязана была спячы свежы хлеб і асобна дзедаўскі "курак" — маленькі хлеб, які аддавалі жабракам. Калі запрашалі па імёнах усіх памерлых, дзядоўскія пацеры гаварылі як мага карацей. Асобна адзначалі праслаўленых людзей роду і тых, хто найболып пражыў на свеце. Пасля куцці гаспадар хаты браў вялікі драўляны кубак, напаўняў вадой, клаў наверх дзедаўскі “курак", пакрываў яго рушніком, адчыняў браму і выпраўляў усіх нябожчыкаў — выліваў кубак у бок могілак са словамі: “Ідзіце з Богам да наступных Дзядоў".
    Святкаванню змітраўскіх Дзядоў як галоўных спрыяе восеньскі матэрыяльны дастатак у сялянскай хаце і больш-менш вольны час для роздуму пасля восеньскай працы перад Калядамі. Таму ў гэты дзень, як жартуюць людзі, трэба “сем разоў паесці, каб шчокі ўспухлі". Напярэдадні Змітраўкі мылася падлога, бяліліся сцены, шараваліся лавы, стол засцілаўся чыстым абрусам. Усё расстаўлялася па кутках і ля сцен, каб не замінала духам продкаў, што збяруцца на радзінную бяседу.
    Раніцай у суботу на змітраўскія Дзяды рыхтавалі ў дастатку стравы, усе ўставалі рана, чыста мыліся, апраналіся ў самаробнае, вышыванае святочнае адзенне, запальвалі свечкі, маліліся. Зрэдку сустракалася, што да снедання хадзілі на могілкі, але ўсё ж гэты рытуал з галашэннямі па нябожчыках адбываўся на Наўскі вялікдзень, ці Радаўніцу.
    На снеданне гаспадыня клала перад кожным сямейнікам аладкі і куццю з маслам. Гаспадар выразна і ўрачыста гаварыў: "Хвала табе, Божа, Дзядоў дачакаліся. А на гэта святца людзі грошы трацця. Бо ад Дзядоў да Дзядоў меў бы сорак гадоў, а ўсё-такі дачакаліся. Ай, дзяды-дзяды, усё вам гатова: і пітво, і мёд, і квас, ёсць вам і мяса, ёсць і каўбасы, толькі ешце, будзе з вас! Хлеб, гарох і каша — усё багацце вам наша!"
    Са словамі: "Памяні, Божухна, нашых святых дзядоў! Няхай яны са святымі спачываюць, а нам хлеба-солі засылаюць!"—гаспадар на сподачак, пакрыты блінамі, адкладваў крышку з кожнай пададзенай стравы (найбольш часта традыцыйна іх павінна быць магічным лікам сем, але абавязкова — рыба, грыбы і каша) і ставіў на падаконнік або на асобна прыроб-
    леную палічку са знешняга боку галоўнага акна. У той жа час ён прамаўляў: "Святыя дзяды! Прыйдзіце сюды — гэта для вас!” Усе члены сям'і ўслед за гаспадаром паўтараюць словы гаспадара. На стале таксама пакідалі месца і асобныя сподачак і напоўненую шклянку для памерлых. Калі падыходзіў жабрак, якіх многа хадзіла на Дзяды, яму аддавалі дзедаўскі пачастунак, калі ж не — ежа даставалася чыстым хатнім жывёлам (карове, каню, кату, сабаку).
    Адзіным прадметам працяглай застольнай гутаркі з'яўляліся, зразумела, успаміны пра дзядоў. Агульнымі намаганнямі кроўных прыгадваліся найболып значныя выпадкі з жыцця памінаемых, іх словы, здольнасці, наказы, фізічныя асаблівасці, нават радзімкі, ямачкі, знешнасць. Але тут не было месца ўспамінам пра адмоўныя рысы дзядоў. Іх сподачак заставаўся на стале разам з соллю і хлебам да вечара. Застолле-гутарка доўжылася да абеду, перарываючыся зваротамі: "Святыя дзяды, завем вас, хадзіце да нас, ляціце да нас, чым толькі хата багата, што ёсць тут — я для вас ахвяраваў! Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі, і старыя, і малыя, хто на гэтай сялібе жываў, хлеба-солі ядаў! Да свайго стала, да свайго прыпечка хлеба-солі засылайце, каб было чым дуіпу памінаць год ад году, век ад веку! ГГю за вас, нашы бацькі сардэчныя, каб ведалі, што нічога не шкадую вам!"
    Часам прамаўлялі прамовы-рацэі: "Чуеце нейкі рух на двары? Гэта дзяды глядзяць, як мы жывем, якімі справамі займаемся". Але каб пабачыць дзядоў, трэба было цэлы дзень нічога не есці. Раней падчас святкавання Дзядоў завязвалі вочы смялейшай жанчыне ці дзяўчыне і саджалі яе на стоўп, укапаны ў падлогу ля печы. Яна назірала адтуль за "дзядамі", якія ўваходзілі ў хату, стараючыся пазнаць іх, бачыла іх у сваім уяўленні. Часам яна так палохалася, што ў непрытомнасці падала са стаўпа.
    Пасля абеду ўсе кроўныя збіраліся родам — сем'ямі прыходзілі са сваімі прыпасамі ў найбагацейіпы з роду дом і вячэралі за агульным сталом, часам галасілі. Але ў асноўным гаварылі аб продках. Мінімальнай у народнай свядомасці лічылася памяць да трэцяга калена, у род хлопца прымалі, калі той мог успомніць родзіча з пятага калена, але традыцыйна лічылася паважным ведаць і захоўваць памяць да дзесятага продка.
    Пасля вячэры размова цягнулася да "трэціх
    пеўняў", апавядаліся прыгоды, характары, родавыя і звязаныя з родам успаміны, паданні, легенды. Колькасць "дзядоўскіх боханцаў" — іх пяклі столькі, колькі ўспаміналі продкаў, — часам дасягала ў вялікім родзе ад 30 да 50.
    Са звычаем дзядоў звязаны прыгожы звычай запісвання членаў роду на покуці. У змітраўскую суботу ў хату прыводзілі адукаванага чалавека, які выразаў на бэльках імёны нованароджаных і памерлых за мінулы год.
    Шчодра надзялялі на Дзяды жабракоў, якія "болей прыгаворвалі і лепш спявалі старэцкія песні". Пастух у гэты дзень прыгаворваў пад вокнамі: 'Тэй, гаспадарыня! Ці пякла бліны? Прыслалі дзяды па бліны, свінкі па саланінкі, авечкі па яечкі, баранкі па соль, а кароўкі па сыр". Гаспадыні выносілі пастухам усё тое, што яны прасілі.
    Бывала, што ў наступны дзень, у нядзелю, гаспадар заклікаў "дзядоў" таксама на абед: "Святыя радзіцелі! Просім з намі абедаць, каторыя ўчора спазніліся або каторыя зусім не былі, можа, будзеце гневацца, не забывайце да прыбывайце!" Усе былі моцна перакананы ў тым, што цені продкаў нябачна выходзяць у гэту хвіліну з магіл і, седзячы з імі за сталом, жывяцца парай, якая ідзе ад страў. Калі б хто пажадаў гэта ўбачыць, той павінен увайсці ў сенцы і, дастаўшы салому з акенца над дзвярыма, паглядзець праз яго ў пакой. Напэўна, не адзін цікаўны зрабіў бы гэта, калі б не пагражала небяспека смерці: смяльчак, які адважыўся б на такі ўчынак, павінен абавязкова памерці ў той жа год.
    Хатнія за дзедавай вячэрай так часам горка плакалі, так галасілі, што ў прысутных на галаве валасы ставалі дыбам.
    Сучасным памінальным запрашэннем дзядоў на вячэру можа быць наступнае:
    — Дзяды нашы святыя, хадзіце да нас вячэраці. Чакаем вас, як і тысячы, і сотні гадоў назад чакалі. Хадзіце на бяседу ціхую, спавядальную ўсе, хто на гэтай зямлі некалі жыў, і старыя, і немаўляты малыя, і маці, і сёстры, і браты, і бацькі, і людзі чужыя, незнаёмыя. Пагаворым мы з вамі, дзяды, як адвеку ў краі нашым, і вясной на мясаед, і ля магілак на Радаўніцу, і перад Калядамі, і на Сёмуху. Бо як жыве
    Ад дзядоў — толькі добрае
    прырода разважна, так і памяць нашая не згасае, асвятляе шляхі наступнікам. Верым, як некалі верылі вы, дзяды нашыя: чалавек не знікае без следу. Душа ягоная жыве ў нас, у Сусвеце. Гэта тыя, хто адышоў са сцежак зямных, перадае нам розум, дух, традыцыі і вопыт. Гэта ад вас шляхі нашыя да дзяцей, унукаў і далей ідуць.
    Дзяды нашы шаноўныя, завітайце да нас. Мы хаты прыбралі, ручнікі белыя памінальныя павесілі. Чакаем вас. Зла не трымайце, іпто былі бяспамятнымі, што мы, бывала, забываліся на вас, не заклікалі на вячэру, магіл не бераглі. Мінае чорны час ачмурэння, вяртаемся да ісцін векавечных. Дык памажыце, мудрыя дзяды, дайсці нам да святых крыніц вечнасці, каб дзеці не заблудзілі ў цемры.
    Для вас мы адчынілі дзверы, вокны, для вас на стол прыбралі, як належыць. Запалім свечку ў хаце, як спрадвеку. Бо нам не жыць, калі не помніць вас. Здавалася, у цемры забыцця не будзе даравання нам, нашчадкам, што гэтак занядбалі мы святое. Ды вы
    мудрэй за нас, дзяды. I вось ідзіце спадчыну агледзець. He надта мы багатыя цяпер, ад гучных слоў аскоміна на сэрцах. I ўсё ж сышліся разам сустрэць вас, пагаварыць пра даўняе, былое. Сказаць не складна, можа, але чыста, сумленна і аддана вам: мы чуем вашых душ трапятанне. Чакаем вас і верым.
    Сучасны дзіцячы вечар, прысвечаны Дзядам, можа быць пабудаваны як вяртанне гістарычнай памяці аб выдатных продках беларусаў: волатах-асілках легенд і паданняў, племянных князях Туру, Радзіму, Рагвалоду і яго дачцэ Рагнедзе, хрысціянскіх асветніках Кірылу Тураўскім і Ефрасінні Полацкай, першадрукарах Францішку Скарыне і Пятру Мсціслаўцу, выдатных ураджэнцах Беларусі Тадэвушу Касцюшку, Станіславу Манюшку, Адаму Міцкевічу, змагару за волю народа Кастусю Каліноўскім, песнярах францішку Багуіпэвічу, Янку Купалу, Максіму Багдановічу, Якубу Коласу, выдатных фалькларыстах XX стагоддзя Рыгору Шырму і Генадзю Цітовічу.
    Прыгожымі могуць быць такія ранішнікі ў дзіцячых садках і школах, калі дзеткі задумаюцца аб сваім радаводзе, продках, паходжанні сваіх бацькоў, прозвішчаў. На свята Дзядоў да іх могуць прыйсці вядомыя дзеячы беларускай культуры, знаўцы гісторыі Беларусі, могуць быць наладжаны выступленні фальклорных калектываў, якія пакажуць дзядоўскія звычаі, абрады і рытуалы.
    Літаратура
    Андрэева Ю. I зноў падыходзяць Дзяды...//Чырв. змена. 1990. 3 лістап.
    Бондарчйк В., Мйнько Л Дзяды, нлн "День памятн"?// Полнт. собеседннк. 1989. № 2.
    Брайм Н. Это нужно жнвым...//Сов. Белоруссня. 1989. 1 февр.
    Васілевіч У. Пагаворым пра "дзяды": Беларускія памінальныя абрады //Чырв. змена. 1988. 12 лістап.
    Гурко А. Дзяды, альбо Дні памінання памершых на Беларусі//Гродн. праўда. 1992. 31 кастр.
    Залескі А., Міцкевіч А. "Дзяды", ды не тыя: Народныя беларускія абрады//Вяч. Мінск. 1988. 25 лістап.
    Кравченко В. Это нужно жнвым//3намя юностн. 1989. 12 февр.
    Крук I. Дзяды: Беларус. нар. свята//Работніца 1 сялянка. 1991. № 11.
    Кудраўцава В. Дзяды: Нар. абрад//Вяч. Мінск. 1992. 30 кастр.
    Ліцьвінка В. "Дзяды": Нар. звычаі//Культура. 1992. 19 кастр.
    Міхно У. Дзяды: Нар.звычаі//Чырв. змена. 1992. 26 кастр.— 1 лістап.
    Новікава A. ...I крыху гісторыі: Абрад памінання Дзяды.//Добры вечар. 1991. 1 лістап.
    Памінкі. Пахаванні. Галашэнні. Мн., 1986.
    Скідан В. Дзяды: Аб беларус. абрадзе//Пралеска. 1992. № 10.
    Сысоў У. Дзяды: 3 гісторыі свята//3вязда. 1991. 1 лістап.
    Хатэнка А. Вось і надышлі Дзяды...: Беларус. абрад памінання//Чырв. змена. 1989. 28 кастр.
    Хатэнка А. Малітва ў Зьмітраву суботу: Беларускі абрад Дзяды//Чырв. змена. 1990. 3 лістап.
    Хатэнка А. У нашай памяці — вечнасць: Беларус. абрад памінання — Дзяды//ЛіМ. 1989. 27 кастр.
    Відэафільмы: Дзяды ў дзіцячым садзе і школе; Зімовыя Дзяды ў в. Маканавічы Рэчыцкага раёна; Зьмітраўскія Дзяды ў в. Крышылавічы Ганцавіцкага раёна.