Святы і абрады беларусаў
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Беларусь
Памер: 190с.
Мінск 1998
Часцей вясну гукалі наступнымі песнямі:
Ой, вясна, вясна вясёлая, Нарасла трава зялёная — у-у-у!
Гуканне вясны
Ўзвесяліла ўсе горачкі, А дзе хлопчыкі і дзевачкі — у-у-у! Ідуць хлопчыкі страляючы, А дзевачкі — спяваючы — у-у-у!
» » *
Г-у-у-у, вясна! Г-у-у-у, красна! Да што ты нам вынесла?
Да ці сьіра кусок, Да ці масла брусок, Да ці па яечку, Ці па піражочку. Г-у-у-у, вясна! Г-у-у-у, красна! Да людскія маці ткуць кросна, А мая не пачынала, Пад лёд лучкі пакідала.
Г-у-у-у, вясна! Г-у-у-у, красна!
Але сярод іх ёсць здзіўляючыя па прыгажосці ўзоры:
Песенька мая хароша... у-у-у!
Харошая ж, Схаваю цябе к налецяй... у-у-у! К налецяйку ж, Да к налецяйку, к Ушасцяй... у-у-у!
К Ушэсцяйку ж, Паеду ў поле і з сахо... у-у-у!
I з сахою ж, Вазьму песеньку за сабою... у-у-у! За сабою ж,
Буду поле ж ярава... у-у-у!
Яраваці ж,
Буду ж песеньку ёй спява... у-у-у!
* * *
Сярод сяла жыла ўда... у-у-у!
Жыла ўдава,
Ў той ўдавы дзяцей на ... у-у-у! Дзяцей няма,
Адна дачушка Гануша... у-у-у! Ганушачка,
I тая з войскам збірае... у-у-у! Збіраецца,
Ганусі мамка прыказва... у-у-у! Прыказвала:
— He едзь, дачушка, паперад вой... у-у-у! Паперад войска,
Ты паперад не хвата... у-у-у!
He хватайся,
I па задочку не ставай... у-у-у!
He ставайся.
Гануся мамкі не слуха... у-у-у!
He слухала,
Паперад войска паеха... у-у-у! Паехала,
Усе салдаты масты мо... у-у-у! Масты мосцяць,
А Гануська ўброд бра... у-у-у!
Уброд брадзе,
За сабою каня вя... у-у-у!
Каня вядзе,
Адкуль узяўся кара... у-у-у!
Каралёў сын,
Узяў Гануську за ру... у-у-у!
За ручаньку,
Узяў коніка за броця... у-у-у!
За броцячку,
Павёў коніка да стае... у-у-у!
Да стаенькі,
«Дзянніца» гукае вясну
А Ганусячку ў святліча... у-у-у!
У святлічаньку,
Даў коніку сена й аў... у-у-у!
Сена й аўса,
А Ганусячцы піва і ві... у-у-у!
Піва і віна,
Цяпер жа ты навек мая... у-у-у!
Часам на Гуканні вясны пры вогнішчы спявалі гукальныя вяснянкі і вадзілі карагоды, як на Купалле, скакалі праз агонь. Гэтае вогнішча сімвалізавала канец зімы і ачышчэнне зямлі. К. Кабашнікаў запісаў у в. Палессе Чачэрскага раёна такі тэатралізаваны элемент Гукання вясны на Звеставанне: "звязваюць плот", на яго кладуць старое кола, запальваюць, пускаюць па рэчцы і ідуць з песнямі-вяснянкамі ў край сяла, да моста, потым сустракаюцца з другім сялом, вуліцай, святкуюць. Запаленае кола тут магічна вызывала разгаранне сонца.
Спевы вяснянак і ваджэнне карагодаў на Гуканні вясны суправаджаліся яшчэ і падкідваннем уверх печыва ў выглядзе птушачак. Як і песеннае гуканне,
яно павінна было вызваць першых вестуноў вясны — жаваранкаў, кулікоў. Цікава апісваў гэты момант Г. Цітовіч у каментарыі да лепшай з такіх песень "Жавароначкі, прыляціце" — "адной з тых, якімі беларускія дзяўчаты клікалі жаданую вясну. У час выканання песні яны падкідвалі ўгару выпечаных з цеста жаўрукоў, а мужчыны акампанавалі гэтаму магічнаму абраду на берасцяных трубах” (у в. Ланскай Маларыцкага раёна).
Акрамя магічнага падкідвання ўверх, ёсць шмат іншых дзеянняў печанымі выявамі птушак. 3 імі наладжвалі гульні ў садах, агародах, клалі на галовы і бегалі па вуліцах, прывязвалі да галінак і імітавалі іх прыгатаванне, садзілі на стрэхі, стагі, а потым збіваннем вызывалі іх прылёт, елі, кідалі ў раку, хавалі ў салому, а потым са спевамі звалі іх адтуль і т. п.
На Міншчыне зафіксаваны абход хат са спевамі, гуканнем вясны і заскокваннем-затанцоўваннем яе. Гурт моладзі ішоў у канец вёскі і па чарзе ля кожнага двара вадзіў карагод "Дзе карагод ходзіць, там жыта родзіць". Потым ішло гушканне на арэлях: на адных пачыналі вяснянку, а на другіх падхоплівалі і перадавалі наступным. Пры гэтым найчасцей спяваліся вяснянкі:
Вол буіпуе — весну чуе, Г-е-е-е, весну чуе.
He бушуй, воле, бо пайдзеш у поле, Г-е-е-е, бо пайдзеш у поле.
Дзеўка плача — замуж хоча, Г-е-е-е, замуж хоча.
He бушуй, воле, яшчэ нагарэшся, Г-е-е-е, яшчэ нагарэшся.
He плач, дзеўка, шчэ нажывешся, Г-е-е-е, шчэ нажывешся.
* * *
— Вясна красна, вясна красна, Да што ж ты нам прынесла?
— Шаўковую траву на вясну, Буйнае жыта на лета.
Малым дзеткам па яечку.
Старым дзедкам па кіёчку.
Маладым малодкам па бёрдзечку.
Дзе малыя дзеткі гуляюць, Там яечкі качаюць.
Дзе старыя дзяды стаялі, Там кіямі зямлю скарпалі.
Песні-гуканні вясны з'яўляюцца найбольш прыгожай, але выключна складанай для выканання ў натуральным выглядзе з'явай. Дасканала пераняць іх можна з вуснаў маці — з-за іх складанай музычнай пабудовы. Таму найлепшы сродак іх засваення — ад носьбітаў гэтай песеннай традыцыі, а пры немагчымасці — з непасрэдных запісаў знаўцаў традыцыі гукання на плытках, магнітных і відэастужках (лепш за ўсё з апошніх).
Сакральнай часткай пачатку абраду з'яўляецца зварот за дазволам гукаць вясну:
Ці дазволіце, старыя людзі, Благаславіце, старыя дзяды, Нам вясну красну выгукаці, Студзёную зіму ў каморачку, А цёплае лета на вулачку.
Пазней зварот гучыць як "Благаславі, маці (Божа, прачыстая)", але хрысціянізаваны зварот не мяняе ўнутранага зместу гукання. Адмыканне вясны — гэта не толькі сімвалічнае дзеянне, а і магія вызывання вясны. Часам яно даручаецца ў песнях, акрамя "сівых серых гусачак, жавароначкаў", пчолачкам:
Ты, пчолачка ярая, ты вылець з-за мора, Ой, Лало, Лало, ты вылець з-за мора. Ты вынесь ключыкі, ключы залатыя, Ой, Лало, Лало, ключы залатыя.
Антрапаморфная выява вясны і веснавога росквіту прыроды прыгожа прадстаўлена ў наступных вяснянках:
Едзе, едзе, вясна на залатьім коні, Ў зялёным саяне, на сасе седзячы, Сыру зямлю аручы, а смыком скародзячы. Вязе, вязе вясна, вязе, вязе красна Ясныя дзянёчкі, частыя дажджочкі, Зялёныя травы, красныя цвяточкі.
Красныя цвяточкі нам на вяночкі. Звеставаннейка святое, Пашлі сонейка залатое.
Каб зямелька адышла
Ды вясна да нас прыйшла.
Каб распусціліся ветачкі,
Каб раскраснеліся кветачкі, Каб лугі зазелянеліся, Нашы нівачкі адзеліся.
"У-у-у-у!" у канцы вяснянкі часам магло гучаць і як “Гу", "Нгу!", "Ге!", "Йу". Найбольш часта фоніка гукання афармляецца доўгім працяглым “у-у-у-у!". Ён фантастычна адбіваецца рэхам у лесе, ад берагоў рэк, горак. У часы больш развітой спеўнай культуры ён пачаў падхоплівацца групамі спевакоў ад горкі да горкі, ад вогнішча да вогнішча, ад аднаго канца вёскі, вуліцы да другога, ад прызбы да прызбы, ад лаўкі да лаўкі.
3 "у-у.у.у.уI" радок мог пачынацца, ім заканчвацца і перарывацца, таму ў гукальных песнях ён хутчэй не песенны, а эмацыянальна-рэчытатыўны. Гэта вокліч-прызыў, усплеск радасці, таму што прыходзіць вясна. Там, дзе ёсць гуканне вясны, не гавораць "вясну спяваць", а гавораць — "вясну гукаць". Стыль гэтых песень вызначаюць загадны лад дзеяслова (прыляціце, прыйдзі); лірызм, пытальная інтанацыя, клічнікі, часціцы, гіпербала, метафара, ласкавыя звароты ў памяншальна-ласкальнай форме і шматлікія іншыя прыёмы эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі.
Літаратура
Барташэвіч Г. А. Беларуская паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985.
Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобл. Мн., 1989.
Богдановйч A. Е. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов. Гродно. 1985.
Веснавыя песні. Мн., 1980.
Пятроўская Г. А. Жывая спадчына. Мн., 1988.
Шейн П. В. Белорусскне народные песнн с относяіцнмнся к ннм обрядамн, обычаямн, суевернямн. Спб., 1874.
CAP AKI
Прысвятак Саракі 22 сакавіка адзначае дзень веснавога раўнадзенства. Ужо канчаткова прыходзіць вясна.
Вось як апісваюцца некаторыя моманты гэтага святкавання ў апошняй чвэрці XIX ст.
...У гэты дзень дзяўчаты звычайна пякуць з цеста своеасаблівыя піражкі, якія называюць "галёпы". Кожная дзяўчына пазначвае свой. Галёпы гэтыя кладуцца ў рад і прызначаюцца на з'яданне сабаку: чыя галёпа будзе з'едзена першай, тая дзяўчына хутчэй выйдзе замуж. Пры гэтым дзяўчаты прыгаворваюць:
Вее, вее вясенні вецярок, Прыйдзі, мой міленькі, Дам табе піражок.
3 мёдам сычаным, 3 ласкаю дзявочаю.
У гэты дзень выганяюць зіму на цэлы год а іменна: робяць са снегу бабу, потым разбіваюць яе на часткі з патрабаваннем, "каб зіма на дзевяць месяцаў ад нас пайіцла", і ў доказ таго, што зіма ўжо як бы прагнана імі, бяруць старыя гаршкі, ідуць да сваіх знаёмых і кідаюць гаршкі на парог, прыгаворваючы:
Гаспадынька, гаспадынька, Кідай сваю пражу, Зіма ўжо прагнана,
Адчыняй свае дзверы, Заві нас у госці...
Гаспадыня павінна пачаставаць вестуноў вясны, якія прагналі зіму. Галёпы могуць мець і іншае значэнне: выпякаюць іх 40 — хрысціяне гэта звязваюць з сарака мучанікамі і напамінаннем пра Вялікі пост.
Калі хто першы ўбачыць бусла, той выходзіць яму насустрач са словамі: "Бацян, бацян! На табе галёпу, дай мне жыта капу". У гэтым бачна глыбокая павага да птушкі. Лічыцца, што яго кубло на хаце прыносіць шчасце, а выкінутае з яго яйка на Звеставанне (да свята ў кубле абавязкова з'яўляецца яйка бусла) прадказвае добры ўраджай. 3 гэтымі галёпамі рабілі і першае заворванне і зажынкі.
...На Саракі паілі жывёлу з палонкі, у якой спачатку мыўся сам гаспадар: “каб жывёла слухала гаспадара, набраўшыся яго розуму". Дзяўчаты адразалі валасы з хваста каровы і прыкладвалі іх да галавы з надзеяй, што каса вырасце даўжынёй з хвост каровы. Стукалі ў вулей, і калі пчала вылеціць з вулея, то будзе добрае лета. Кідалі саломай у сцяну хаты, і колькі саломінак стукнецца ў сцяну, столькі яек знясе курыца ў годзе. Наладжвалі арэлі, каб цэлы год весела жылося. Ставілі каля варот лапату, памяло і качаргу, каб ведзьма абавязкова ў гэту ноч пры дапамозе качаргі і памяла з'ехала на Лысую гару. Курам павязвалі прыгожыя стужкі, каб прыгожы жаніх здарыўся і г. д.
А вось якім праз стагоддзе (у 1993 г.) аўтар убачыў гэтае свята ў в. Валаўск Ельскага раёна. У ім раўнапраўна ўдзельнічалі дарослыя, пераважна жанчыны, і дзеці.
"Прыгожа, па-святочнаму ўбраныя жанчыны і дзеці сабраліся ля лясніцтва і пачалі ўспамінаць свята з прымаўкамі: "Вось і дачакаліся вясны красны: няхай настануць ясныя дзянёчкі, пойдуць цёплыя дажджочкі".
У гэты дзень прылятаюць сорак выраяў, таму трэба сорак пампушак (піражкоў) з'есці, сорак дошчачак, скачучы, трэба зламаці; скакалі цераз плот і ўтору, дзеткі і моладзь з птушачкамі бегалі па вёсцы. 3 гуканнем дзеці спявалі: