Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 162с.
Мінск 2018
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Тадэвуш Касцюшка
ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці
Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
Польскі інстытут у Мінску
Тадэвуш Касцюшка
ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці
Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі
Мінск ЭНЦЫКЛАПЕДЫКС 2018
УДК 94(476)
ББК 63.3
T13
Рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, акадэмік, A. I. Лакотка;
доктар філалагічных навук, прафесар J. В. Саверчанка
T13 Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск. 22 чэрвеня 2017 г.). — Мінск: УП "Энцыклапедыкс", 2018. — 162 с., іл.
ISBN 978-985-7153-58-9
Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, праведзенай Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ў рамках абвешчанага кіраўніцтвам Беларусі Года навукі, прадстаўляюць даклады беларускіх і польскіх даследчыкаў пра жыццё і дзейнасць Тадэвуша Касцюшкі. а таксама пра яго значэнне ў гісторыі і мастацтве. Выданне характарызуецца навізною навуковых даследаванняў і цікавымі. часам дыскусійнымі меркаваннямі.
ISBN 978-985-7153-58-9
УДК 94(476)
ББК 63.3
ЗМЕСТ
Прывітальнае слова дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэміка Лакоткі А.І. 5
Жыццё, дзейнасць, эпоха Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі ў гістарычнай перспектыве
Бензярук A. Р.
Калі нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка: спрэчка, якая цягнецца 200 гадоў 10
Kostecki W.
Religia і humanizm spoleczny Tadeusza Kosciuszki 17
Аніпяркоў B. B.
Няўдалая спроба пераводу Тадэвуша Касцюшкі ў войска
Вялікага Княства Літоўскага і яе адлюстраванне ў соймікавых інструкцыях за 1788 і 1790 гады 21
РадзюкА. Р.
Рэпрэсіўная палітыка царызму супраць удзельнікаў паўстання 1794года 30
Гладышчук A. А.
Касцюшкаўскае паўстанне 1794 года вачыма Юльяна Урсын
Нямцэвіча 48
Мельнікаў I. В.
Караль Мараўскі: забыты генерал гістарычнай Літвы 54
Трафімчык. A. В.
Тадэвуш Касцюшка: беларускі фокус 57
Тадэвуш Касцюшка ў гісторыі і мастацтве
Гарбачова В. В.
Рэцэпцыя вобраза Тадэвуша Касцюшкі ў Беларусі ў XVIII пачатку XXI ст. 68
Ordon L.
Polemiki wokol Tadeusza Kosciuszki 79
Skoczek T.
Jnsurekcja Kosciuszkowska w sztuce i w legendzie 87
Крывуць B. I.
Постаць Тадэвуша Касцюшкі ў афіцыйнай выхаваўчай палітыцы на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжаваенны перыяд 99
Несцярчук Л. М.
Ушанаванне імя Тадэвуша Касцюшкі ў Беларусі 106
Бахановіч Н. Л.
Касцюшкаўскія часы як лейтматыў аповесці "Полацкая шляхта” Войслава Савіча-Заблоцкага 110
Горбушйна Н. Л.
Костюшко н музыка 120
Костюковйч М. Г.
Эпоха Тадеуша Костюшкн в кннематографмческом воплоіценнн 125
Ефі.менка С. А.
Вобраз Тадэвуша Касцюшкі ў культурным кантэксце дзіцячай бібіліятэкі 131
Сосна У. А.
Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі ў выкладанні гісторыі Беларусі 134
Трафімчык A. В.
Тадэвуш Касцюшка ў памяці беларускага народа 146
Шаноўныя ўдзельнікі форуму, паважаныя госці і калегі!
Вітаю вас на Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці», якая праводзіцца ў рамках абвешчанага кіраўніцтвам нашай дзяржавы Года навукі. Гэтай падзеі спрыяе і міжнародны кантэкст: 2017-ы ЮНЕСКА аб’явіла годам Касцюшкі.
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры з радасцю сустракае калег, аднадумцаў, сяброў з розных куткоў Беларусі і з суседняй Польшчы. Вялікі дзякуй шаноўным супрацоўнікам Польскага інстытута ў Мінску, якія прынялі дзейсны ўдзел у арганізацыі канферэнцыі.
Сёння нас тут сабрала сусветнавядомае імя. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка ураджэнец Вялікага Княства Літоўскага, палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай і ЗША, кіраўнік паўстання 1794 г. Тадэвуш Касцюшка адна з найбольш яркіх асобаў не толькі айчыннай, але і сусветнай гісторыі. Яго жыццё і дзейнасць цесна звязаны з эпохай канца XVIII ст., з глыбіннымі гістарычнымі працэсамі, што адбываліся ў той час у Рэчы Паспалітай, па ўсёй Еўропе і Амерыцы. Тадэвуш Касцюшка актыўна змагаўся за роўнасць людзей і дэмакратыю ва ўсім свеце. Ён зрабіў уклад у развіццё маральна-прававой думкі.
3 улікам таго, што гэты дзеяч належыць гісторыі некалькіх краін Польшчы, Літвы, Беларусі, ЗША, Францыі ён шырока ўганараваны па ўсім свеце. Дастаткова сказаць, што імя славутасці носіць найвышэйшая кропка далёкай Аўстраліі.
Доўгі час з вядомых прычын у Беларусі Т. Касцюшку не вызнавалі ў якасці яскравай постаці айчыннай гісторыі. Але ўсё вяртаецца на кругі свае. За апошнія пару дзясяткаў гадоў імя героя значна пашырыла сваю прысутнасць у сацыяльным кантэксце, а значыць — і ў памяці народа. Чаго варта толькі аднаўленне родавай сядзібы Касцюшкаў?! Сёння гэтаадна з прыцягальнейшых турыстычных кропак у Беларусі.
Канечне, перыяд, калі жыў Касцюшка быў надзвычай складанным. Таму і яго дзейнасць нават з адлегласці часу не можа разглядацца спрошчана. Аднак тым самым ствараецца надзвычай багатая глеба для навуковых даследаванняў, разнастайных інтэрпрэтацый, а таксама дыскусій, бо толькі дзякуючы ім нараджаецца ісціна.
Штогод мы праводзім навуковыя мерапрыемствы рознага масштабу і профілю, і павінен сказаць, што канферэнцыі, круглыя сталы, семінары, прысвечаныя выбітным дзеячам культуры і навукі, заўсёды склікаюць не проста даследчыкаў пэўнай тэмы і праблемы, a людзей, шчыра і самааддана захопленых асобай, якая выклікала іх навуковы інтарэс, яе творчасцю і эпохай, з ёю звязанай.
На сённяшні форум, як сведчыць праграма, з’ехаліся спецыялісты самых розных кірункаў: гісторыкі, культуролагі, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, краязнаўцы... Кожны глядзіць на Касцюшку і яго спадчыну са сваёй званіцы. Такая шматгранная прысутнасць героя, кажучы словамі з назвы канферэнцыі, у дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці.
Мерапрыемства, якое сёння сабрала ўсіх нас, будзе годнай данінай ушанавання імя Касцюшкі, яго велічы.
Няхай наша канферэнцыя прынясе вам, калегі, цікавую і плённую дыскусію, новыя адкрыцці і дасягненні і пашырэнне навуковых сувязей. Шчасця і поспехаў вам!
Аляксандр Іванавіч Лакотка, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай кулыпуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік
ЖЫЦЦЁ, ДЗЕЙНАСЦЬ, ЭПОХА АНДРЭЯ ТАДЭВУША БАНАВЕНТУРЫ КАСЦЮШКІ Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ПЕРСПЕКТЫВЕ
Бензярук A. Р. (Жабінка)
КАЛІ НАРАДЗІЎСЯ ТАДЭВУШ КАСЦЮШКА: СПРЭЧКА, ЯКАЯ ЦЯГНЕЦЦА 200 ГАДОЎ
ПЕРШЫ РАДОК БІЯГРАФІІ
2017 год, абвешчаны годам памяці Тадэвуша Касцюшкі, паспрыяў цікавасці да ягонай асобы, найперш у краінах, дзе Герой Двух Кантынентаў і Найчысцейшы Сын Свабоды, як звалі Касцюшку ўжо сучаснікі, лічыцца нацыянальным героем. Адначасова даследчыкі звяртаюцца да момантаў Касцюшкавай біяграфіі, што здаўна выклікаюць спрэчкі не толькі ў навуковых, але й у грамадскіх колах. Адна з такіх тэм, што і сёння застаецца дыскусійнай, тычыцца часу нараджэння героя. Калі дакладна вядомы час скону Тадэвуша Касцюшкі, які памёр у Швейцарыі 15 кастрычніка 1817 г., дык час ягонага нараджэння дасюль застаецца невядомым, хоць большасць мяркуюць, быццам будучы генерал прыйшоў на свет 4 лютага 1746 г. Але ж наколькі справядліва лічыць згаданую дату, што нярэдка ставіцца на першы радок біяграфіі Касцюшкі, гістарычна і дакументальна абгрунтаванай?
Шырока вядомая праца Тадэвуша Корзана "Касцюшка, біяграфія складзеная паводле дакументаў”, выдадзеная ўпершыню ў 1894 г., у сучаснасці нярэдка выступае ў ролі нейкай “святой каровы”, абсалютна аўтарытэтнай і бездакорнай. Аднак не трэба думаць, што ўсе высновы вучонага былі прынятыя цалкам і назаўжды навуковым светам. Нягледзячы на архаічнасць працы Корзана і значную колькасць выяўленых на яе старонках памылак і недакладнасцей [19; 20], нават сёння манаграфія застаецца адной з найбольш вядомых біяграфій Тадэвуша Касцюшкі. Таму можна толькі ўявіць, які сапраўдны фурор яна выклікала ў час свайго з’ўлення. Аднак ужо тады чуліся галасы крытыкаў, якія зычылі аўтару працягваць росшукі дзеля ўдакладнення інфармацыі, якая спатрэбіцца пры перавыданні кнігі.
Папракаючы сваіх апанентаў у вылучэнні версій, не падмацаваных дакументальна, сам Тадэвуш Корзан патрапіў пад агонь аналагічнай крытыкі. Найбольш нараканняў выклікалі тыя фрагменты біяграфіі героя, якія даследчык не мог пацвердзіць дакументальна, у
прыватнасці часы дзяцінства. Гіпотэзы і дапушчэнні Т. Корзана задавальнялі далёка не ўсіх. 3 аднаго боку, яго хвалілі за выкананую карпатлівую і вельмі патрэбную працу, з другога заўважалася: “Тое, што ў такой велізарнай працы, з такой колькасцю матэрыялаў можна знайсці недахопы і памылкі — гэта разумее кожны, гэтага, дарэчы, і сам Аўтар не адмаўляе Да такіх памылак адносіліся, між іншым, высновы даследчыка “пра месца, год і дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, якія шаноўны Аўтар, з-за адсутнасці іншых крыніц, узяў з вядомай і небясспрэчнай метрыкі хрышчэння (складзенай толькі ў 1834 г., альбо праз 17 гадоў пасля смерці Касцюшкі.-А Б.)” [21, s. 269-270],
ПРЫНЯТАЯ ДАТА
У 1996 г. у свеце шырока святкаваліся 250-я ўгодкі Касцюшкавых народзінаў. Да юбілею ў Варшаве выйшаў чарговы нумар альманаха “Незалежнасць і памяць”, які адкрываўся змястоўным артыкулам Леанарда Ратайчыка ‘’Каляндар жыцця і дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі”. У артыкуле падрабязна расказваецца пра ўсе значныя моманты жыцця генерала. Зразумела, першая дата “Календара” датычылася нараджэння героя. I тут даследчык робіцца вельмі асцярожным, калі занатоўвае: “4 лютага 1746 г. — прынятая (выдзелена намі. — А. Б.) дата нараджэння Тадэвуша Касцюшкі”. Іншы вядомы Касцюшкаў біёграф Хенрык Масціцкі выказваўся яшчэ больш катэгарычна, называючы дату 4 лютага “выдуманай” [23, s. 9], паколькі яна "нарадзілася” толькі ў 1894 г. і з лёгкай рукі Корзана зрабілася традыцыйнаю. За аснову была ўзята метрычная выпіска пад № 478 з Косаўскай касцёльнай кнігі. Згаданая ў ёй дата 12 лютага 1746 г. часам памылкова прымалася за дзень нараджэння, хоць са зместу безумоўна вынікала, што ў гэты дзень адбыўся менавіта акт хрышчэння.
Рыхтуючы біяграфію генерала, Корзан паклапаціўся пра высвятленне даты нараджэння свайго героя. Для гэтага ўзяў за аснову метрыку і выказаў меркаванне, што дзіцяці далі імя ў гонар святога Андрэя, у дзень якога той быццам нарадзіўся. Найбліжэйшы дзень святога з такім імем у каталіцкіх святках прыпадаў на 4 лютага і быў днём ушанавання фезулянскага епіскапа Андрэя Карсіні. Таму гісторык зрабіў выснову, што Тадэвуш Касцюшка з’яўлення на свет менавіта ў гэты дзень. Цяпер патрабавалася вызначыць год нараджэння. Корзан звярнуў увагу на рэестр Варшаўскага кадэцкага корпуса ад 18 снежня 1765 г., дзе век маладога Касцюшкі вызначаны