Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці Матэрыялы канферэнцыі

Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці

Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 162с.
Мінск 2018
47.97 МБ
Адсутнасць на тэрыторыі другога і трэцяга падзелаў склаўшайся расійскай адміністрацыйнай сістэмы прывяло да таго, што секвестр маёнткаў ажыццяўляўся пры дапамозе вайсковай сілы. Аб гэтым сведчаць інструкцыі Кацярыны II, адрасаваныя галоўнакамандуючаму расійскімі войскамі Мікалаю Рапніну: “Ва ўсім наваколлі войскамі, якімі вы камандуеце, маёнткі памешчыкаў павінны быць узяты ў секвестр...”24. У казённае кіраванне прадпісвалася браць не толькі зямельныя валоданні, але і іншую маёмасць паўстанцаў, у тым ліку мануфактуры з прыналежнымі да іх угоддзямі. Таксама ў секвестр бралася маёмасць паўстанцаў, якая знаходзілася ў гарадах — дамы, млыны і іншыя пабудовы. Прыклады канфіскацыі рухомай маёмасці (у першую чаргу капіталаў) ў 1794 г. не сустракаюцца. У адносінах да ўласнасці, што паступала ў казну, М. Рапнін быў надзелены самымі шырокімі паўнамоцтвамі. Як сведчыць кацярынаўскі рэскрыпт ад 30 лістапада 1794 г., галоўнакамандуючаму дазвалялася рабіць з ёй “усё тое, што казне карысным будзе”25.
21 Восстанне н война 1794 года в Лнтовской... — С. 36.
Жуковнч П. Сословный состав населення Западной Росснн в царствованне Екате-
рнны II //Журнал Мнннстерства народного просвешення. 1915. № 2. -С. 145.
23 Рубннштейн С. Хронологнческнй указатель указов н правнтельственных распоряженнй по губернням Западной Росснн, Белоруссмм н Малоросснн за 240 лет, с 1652 по 1892 г. Внльна, 1894. -С. 156.
24 Восстанне н война 1794 года в Лмтовской... -С. 40.
25 LV1A. F. 1219, ар. 1, Ь. 133,1. 47.
Імкнучыся адабраць ва ўладароў, якія падтрымалі паўстанне, іх маёнткі як мага хутчэй, расійскае камандаванне было вымушана ахвяраваць на гэта пэўныя армейскія адзінкі, у якіх на тэатры баявых дзеянняў адчувалася нястача. “Без увядзення вайсковых каманд” — канстатаваў у лісце да М. Рапніна мінскі, ізяслаўскі, брацлаўскі губернатар Ц. Туталмін “і секвестр маёнткаў будзе толькі марным абвяшчэннем”26. Фактычна ж прыняцце ў казённы нагляд таго ці іншага маёнтка пры дапамозе армейскіх частак вяло да яго цалкавітага спусташэння. Ужо 20 красавіка 1794 г. Савет пры “Найвышэйшым двары” прыняў пастанову, згодна з якой па меры прасоўвання расійскіх войск углыб краю належала маёнткі паўстанцаў браць у секвестр, а даходы з іх ужываць на пакрыццё ваенных выдаткаў. Як гэты ўказ выконваўся на практыцы, становіцца відавочна з інструкцыі М. Рапніна генералу Ота Дэрфельдэну. Між іншым апошняму прадпісвалася узяць маёнткі навагрудскага ваяводы Юзафа Несялоўскага і аднаго з Тызенгаўзаў у сваё кіраванне, “збожжа... выкарыстаць на правізію (корпуса), грошы, якія будуць... скарыстаць на пакупку правіянту і фуражу, быдла і авечак выкарыстаць для харчавання салдат колькі пану заўгодна будзе; сена забраць на фураж палкоў, а коней адаслаць на продаж у Нясвіж...”27. У дадзеным выпадку звяртае на сябе ўвагу той факт, што падобным чынам ваеннае камандаванне ў роўнай ступені распараджалася не толькі маёмасцю тых, хто раней склаў прысягу вернасці (як Тызенгаўз), але і тых, хто гэтага не зрабіў (як Ю. Несялоўскі). Такім чынам, у ходзе баявых дзеянняў на тэрыторыі другога і будучага трэцяга падзелаў асноўным крытэрыем прымянення секвестру да маёмасці той ці іншай асобы быў не факт парушэння прысягі. а яго асабісты ўдзел у паўстанні. Толькі пасля канчатковага задушэння нацыянальна-вызваленчай барацьбы палітыка царызму ў дачыненні да ўдзельнікаў паўстання і іх маёмасці пачынае змяняцца. Пры вызначэнні ступені пакарання пачынае стасавацца падзел на тых, хто ў акрэслены тэрмін склаў прысягу на вернасць імператрыцы. і тых, хто гэтага не зрабіў.
Вялікая роля надавалася ўладамі і праблеме даходаў, якія паступалі з секвестраваных маёнткаў. Праўда, распараджэнні па гэтым прадмеце часта мелі супярэчлівы характар. Непаслядоўнасць палітыкі ў вырашэнні дадзенага пытання прасочваецца ўжо на прыкладзе
26 Энгель А. Архмв внленского генерал-губернаторства: В 2 т. Внльно, 1870— 1872.-С. 174.
27 Zytkowicz L. Rzady Repnina... S. 349.
імператарскага ўказа ад 22 красавіка 1794 г. Як і ў папярэднім выпадку, калі рашэнне прымалася Саветам пры “Найвышэйшым двары”, імператрыца дазваляла грошы з маёнткаў, якія знаходзіліся пад забаронай, выкарыстоўваць на пакрыццё неабходных для арміі паставак28. Аб тым, што менавіта так і паступалі з даходамі з секвестраваных валоданняў, сведчыць данясенне князя Барыса Галіцына, адрасаванае М. Рапніну: “Маёнткі, якія належаць такім памешчыкам, што ў мяцежным войску знаходзяцца і да цяперашняй польскай сістэмы прыхільнасць маюць, загадаў я...секвестраваць і даходы з іх збіраць, якімі выдаткі на закупку правіянту і фуражу грошы часткова заменены быць могуць”29. Разам з тым у згаданым ужо ўказе Кацярыны II, a таксама іншых, больш пазнейшых яе распараджэннях секвестраваныя даходы загадвалася накіроўваць непасрэдна ў казну. Грошы, накіраваныя ў казённыя палаты, захоўваліся там да часу вырашэння лёсу самога маёнтка. Пасля прыняцця адпаведнага рашэння, яны разам з зямельным валоданнем альбо вярталіся старому гаспадару, альбо адыходзілі да новага ўладара'0.
Налажэннем секвестру на зямельныя валоданні ўдзельнікаў паўстання займаліся часткі пад камандаваннем князя Паўла Цыцыянава, князя Барыса Галіцына, Багдана Фёдаравіча Кнорынга. Так, апошнім падчас ваеннай кампаніі 1794 г. быў узяты ў казённы нагляд маёнтак актыўнага прыхільніка паўстання падкаморыя Ф. Каменскага ў Лідскім павеце, а ў Вільні ён непасрэдна кіраваў аддачай у арэнду секвестраванай нерухомай маёмасці падскарбія Міхала Клеафаса Агінскага31. Пасля ўзяцця таго ці іншага маёнтка ў секвестр, ваенныя чыны на працягу пэўнага часу ажыццяўлялі не толькі нагляд за ім, але і непасрэднае кіраванне. Толькі ў 1795 г. губернскае начальства ў якасці адміністратараў такіх маёнткаў на тэрыторыі другога падзелу пачало выкарыстоўваць памешчыкаў “з нацыянальных”, звяртаючы пры гэтым у першую чаргу ўвагу на тых, “каторыя вылучаюцца ў адданасці манаршаму прастолу і шчырасцю’"2.
Для барацьбы з паўстанцамі і іх прыхільнікамі ваенным камандаваннем была арганізавана актыўная прапагандысцкая кампанія. Адным з яе элементаў было выданне спецыяльных адозваў на польскай
28 Восстанне м война 1794 года в Лвтовской... -С. 40.
29 LVIA. F. 378, ар. 1, Ь. 15,1.39.
30 LVIA. F. 378, ар. 1, Ь. 17,1. 34; F. 375. ар. 2, Ь. 76,1. 3.
31 LVIA. F. 378. ар. 1. Ь. 29,1. 4; F. 1219, ар. 1. Ь. 38,1. 80.
32 Нацыянальны гістарычны архіў (НГАБ). Ф. 333. воп. 1. спр. 9а. арк. 75.
мове да мясцовага насельніцтва. У гэтых афіцыйных зваротах побач з пагрозай прымянення вайсковай сілы супраць тых, хто выкажа непаслушэнства расійскім уладам, прысутнічала пагроза секвестравання маёмасці. Напрыклад, М. Рапнін падчас свайго ўступлення ў Літву папярэджваў мясцовых жыхароў аб неабходнасці выконваць прадпісаныя пастаўкі на карысць расійскай арміі, у адваротным выпадку пагражаў “апісаннем маёмасці і адабраннем усяго”. Генералмаёр Багдан Кнорынг пасля атрымання паведамлення аб паўстанцах, што хаваліся па лясах, загадаў па ўсёй акрузе распаўсюдзіць улёткі, у якіх быў вызначаны тэрмін вяртання інсургентаў на месца жыхарства. У адносінах да тых, хто не прыняў гэты ультыматум, загадвалася выкарыстаць вайсковую сілу і канфіскацыю. Князь П. Цыцыянаў пасля задушэння паўстання ў сваім пісьмовым звароце да жыхароў Гародні нагадваў, што любое супраціўленне ці спроба арганізацыі змовы з боку кожнага жыхара прывядзе да секвестру ўсёй яго маёмасцг'. Усе гэтыя факты дазваляюць зрабіць выснову, што ў адрозненне ад 1772 г., калі секвестр ужываўся толькі ў дачыненні да маёнткаў, якія намінальна лічыліся нічыйнымі з-за таго, што іх уладары не склалі прысягі новаму гаспадару, у 1794 г. улады пачалі выкарыстоўваць секвестр непасрэдна як меру рэпрэсіўную і прэвентыўную.
У сувязі з актыўнымі дзеяннямі па секвестрацыі маёмасці ўдзельнікаў паўстання да казны павінны былі перайсці толькі ў межах Літоўскай губерні звыш 175 тысяч душ. Па Мінскай губерні секвестр закрануў 16% усіх сялян'4. He засталася па-за ўвагай уладаў маёмасць паўстанцаў, якая знаходзілася на тэрыторыі першага падзелу. Імянным указам Кацярыны ад 12 мая 1794 г. у Полацкай і Магілёўскай губернях на маёнткі некаторых асоб, якія абвінавачваліся ва ўдзеле ў паўстанні (Аляксандра Пацэя, Францішка Сапегі і інш.), было загадана накласці секвестр. Падобнаму абмежаванню ў сваіх маёмасных правах былі падвергнуты ўсе землеўладальнікі, што на той час знаходзіліся ў Польшчы. Даходы з гэтых зямельных уладанняў накіроўваліся ў мясцовыя казённыя палаты. У выніку такіх дзеянняў пад нагляд казны толькі ў Полацкай губерні, на
33	Сборнвк ймператорского Русского... T.16. С. 9; Станкевнч А. Очерк возннкновенвя руссквх поселеннй наЛнтве. Внльна, 1909.-C. 194; LV1A. F. 378. ар. 1, Ь. 16,1. 17.
34	Анішчанка Я. Інкарпарацыя Беларусі ў Расійскую імперыю за Кацярынаю II // Спадчына, 1996, № 3. С. 65; Анішчанка Я. Інкарпарацыя: Літоўская правінцыя ў падзелах Рэчы Паспалітай. Мінск. 2003. -С. 293.
тэрыторыі якой у 1794 г. не было ваенных дзеянняў, перайшло больш за 30 тысяч сялянскіх душ^.
Далейшы лёс секвестраваных маёнткаў вырашаўся на самым вышэйшым узроўні. Як сведчыць Ц. Туталмін імператрыца шмат дзён правяла за разглядам папер, якія датычыліся секвестраваных маёнткаў. Сустрэчы з вышэйшымі пецярбургскімі саноўнікамі дазволілі яму зрабіць выснову аб тым, што спадчынныя маёнткі у адпаведнасці з існуючым расійскім заканадаўствам хутчэй за ўсё будуць вернуты іх ранейшым гаспадарам’6. Да падобнага рашэння напачатку схілялася і сама імператрыца. 19 красавіка 1795 г. адбылося пасяджэнне Савета пры “Найвышэйшым двары” ў Санкт-Пецярбурзе, на якім “чытаны былі ведамасці аб маёнтках у губернях Мінскай, Ізяслаўскай і Брацлаўскай... што належаць пад рознымі назвамі палякам, якія ўдзельнічалі ў польскім бунце...”. Прыняццю рашэння па гэтым пытанні на пасяджэнні папярэднічаў старанны аналіз заканадаўства, якое існавала па гэтым прадмеце як у імперыі, так і ў Рэчы Паспалітай. У выніку падобнага абмеркавання, большасць членаў Савета выступіла за правядзенне канчатковай канфіскацыі толькі набытых маёнткаў у асоб, якія актыўна ўдзельнічалі ў паўстанні альбо з’ехалі за мяжу. Прымаючы такое рашэнне, Савет кіраваўся тым, што згодна з адпаведнымі артыкуламі “Дарчай граматы расійскаму дваранству” 1785 г., нормы якой распаўсюджваліся і на новадалучаныя губерні, забаранялася адбіраць у казну ў шляхетнага саслоўя спадчынныя маёнткі. Таму і першапачатковы варыянт пастановы па гэтым пытанні выглядаў наступным чынам: “...Азначаныя спадчынныя маёнткі павінны быць аддадзены спадчыннікам іх, калі яны самі ў віне ўдзелу не прымалі...”37