• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці Матэрыялы канферэнцыі

    Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці

    Матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 162с.
    Мінск 2018
    47.97 МБ
    У 2017 г. на беларускай сцэне постаць названага героя з’явілася другі раз: Беларускі дзяржаўны моладзевы тэатр ажыццявіў пастаноўку па п’есе Ганны Баярскай пад назвай «Урок польскага». У ёй гаворыцца пра астатнія гады жыцця славутасці.
    У цэлым п’есы беларускіх аўтараў пакідаюць шырокія магчымасці асвойваць далей вобраз Тадэвуша Касцюшкі ў драматургічным кантэксце.
    Рэзюміручы, трэба канстатаваць, што паўстанне 1794 г. і ў прыватнасці яго кіраўнік знайшлі свой выразны адбітак у мастацкім слове беларускага народа, што, як слушна заўважыў А. Каўка яшчэ чвэрць веку таму, найлепшым чынам сведчыць пра гістарычнадухоўнае сваяцтва славутага земляка з беларускім народам, у памяці якога гэтая крэўнасць даўно выверана высокімі этычнымі і эстэтычнымі крытэрыямі114.
    3.	Гістарычныя даследаванні
    Да часу суверэннасці Беларусі ў яе гістарычнай навуцы пра Тадэвуша Касцюшку і паўстанне 1794 г. інфармацыі было мінімум. Так, у аўтарытэтным для савецкіх часоў пяцітомным выданні гісторыі Беларусі з удзелам сумна вядомага Лаўрэнція Абэцэдарскага Касцюшка згадваецца адно двойчы: 1) як «выдатны польскі патрыёт» беларускага паходжання, 2) мімаходзь паведамляецца пра падаўленне паўстання пад яго кіраўніцтвам [3, с. 194, 446],
    Сёння аб’ём прац беларускіх даследчыкаў на тэму падзей 1794 г. ад невялікіх артыкулаў да грунтоўных кніжных выданняў прыкметны. Легендарная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў папулярнай гістарычнай літаратуры прадстаўлена дастаткова падрабязна:
    1,4 Гл. падрабязней на тэму Касцюшкі ў беларускім фальклоры і мастацкай літаратуры: [7],
    асветлены найперш яго грамадска-палітычная дзейнасць, якая мела глабальныя маштабы, стасункі з сябрамі і роднымі, не забыта і каханне. Такая цікавасць з’яўляецца натуральнай. Тадэвуш Касцюшка зацвердзіўся як падставовы герой айчыннай гісторыі ў адным шэрагу з такімі асобамі, як Вітаўт, Канстанцін Астрожскі, Кастусь Каліноўскі...
    Знакавай публікацыяй тут з’яўляецца невялікая кніжка Язэпа Юхо і Уладзіміра Емяльянчыка «Нарадзіўся я ліцвінам...» (Мінск, 1994). Значна больш разгорнута, з добрым ілюстрацыйным суправаджэннем, на аснове матэрыялаў шматлікіх архіваў розных краін расказваецца пра Т. Касцюшку ў выданні Леаніда Несцярчука “Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка: Вяртанне героя на радзіму” (Брэст, 2006). Шырока папрацаваў у справе папулярызацыі постаці Т. Касцюшкі берасцейскі тандэм краязнаўцаў бацькі і сына Расціслава і Анатоля Бензерукоў. У кнізе апошняга прыводзіцца спіс публікацый пра героя ў беларускім друку за 40 гадоў ад 1965 (!) да 2005 [1, с.110-120]. Іх лік — ад газетных нататак да навуковых работ ідзе на сотні. Прычым аўтар зарэгістраваў не ўсе публікацыі, некаторыя засталіся па-за яго ўвагай. Можна не сумнявацца, што за апошні тузін гадоў спіс папоўніўся значна.
    Што датычыцца навуковай літаратуры, неабходна найперш успомніць агромністы аб’ём працы, выкананы на рубяжы стагоддзяў Яўгенам Анішчанкам (усіх больш за дзясятак манаграфій і зборнікаў дакументаў). Хоць нельга сказаць, што фігура Касцюшкі і падзей, звязаных з яго жыццём, карыстаецца павышанай навуковай увагай сярод гісторыкаў дзяржаўных устаноў Беларусі.
    Акрамя таго, праведзена некалькі канферэнцый, прысвечаных паўстанню 1794 г. і яго кіраўніку (найбольш значныя: Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 200-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, Брэст, 1994 г. (зборнік не выйшаў); Міжнародны семінар “Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі”, Мінск, 2829 лістапада, 2000 г.; Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная 210годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, “Тадэвуш Касцюшка і яго час”, Брэст, 20-21 мая 2004 г.; Міжнародная навуковапрактычная канферэнцыя «Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200гадовай прасторы памяці», Мінск, 22-23 чэрвеня 2017 г.).
    Такім чынам, сёння ўжо можна казаць пра існаванне пэўнага беларускага дыскурсіўнага поля вакол Касцюшкавай постаці, што стаяла ў цэнтры лёсавырашальных для нашых зямель падзей.
    Пакрысе ў беларускім дыскурсе схіляюцца да меркавання, што тэрмін «паўстанне», хаця ён выкарыстоўваўся і самімі ўдзельнікамі, не зусім адпавядае развіццю падзей тагачасся, таму што, па сутнасці, ішла вайна за захаванне дзяржаўнай незалежнасці Рэчы Паспалітай з яе боку і за набыццё калоній з боку саюзнікаў. Таму, магчыма, варта было б тую ваенную барацьбу народа маркіраваць як збройны чын ці вайну як такую, што часткова, відаць, з прычыны дасягнення навуковай карэктнасці, робіць Я. Анішчанка ў назве свайго выдання “Восстанне н война 1794 года в лнтовской провннцня” (Мінск, 2001). Тэрмін жа «паўстанне» ў пэўным сэнсе легалізоўваў правамернасць расійскіх імперыялістаў на гэтыя землі, якія нібыта адбіліся ад «Русн-матушкн». Насамрэч антыдзяржаўным, антыканстытуцыйным паўстаннем стала Таргавіцкая канфедэрацыя, інспіраваная Расіяй, з наступствамі, якія сёння палітолагамі правамерна называюцца «гібрыднай вайной».
    Тым не менш на тэме паўстання 1794 г. і адносінаў да яго кіраўніка востра сказваюцца дзве супрацьлеглыя ідэалагічныя тэндэцыі ў беларускай гуманітарыстыцы. Першая якая бачыць у Касцюшку патрыёта Літвы / Беларусі. Другая заходнеруская лічыць гэту гістарычную фігуру варожай беларускаму народу. Парадаксальна, але апошнія, з’яўляючыся, як правіла, паланафобамі, фактычна па гэтым пытанні салідарызуюцца са сваімі ідэйнымі праціўнікамі.
    Аднак хапіла чвэрці стагоддзя, каб убачыць, што другая з названых паступова здае пазіцыі. Лепшым індыкатарам такога працэсу з’яўляецца захаванне памяці ў сацыяльным кантэксце (гл. наступны раздзел).
    4.	Касцюіпкаўская мемарыялізацыя: тапаніміка, памятныя мясціны і помнікі
    Імя Касцюшкі шануецца ва ўсім свеце. Са зразумелых прычын найбольшая канцэнтрацыя мемарыялізацыі назіраецца ў Польшчы і ЗША.
    Шанаванне памяці пра Тадэвуша Касцюшку на радзіме многімі лічыцца недастатковым. У якасці доказу прыводзіцца ўзровень інфармацыйнай абазнанасці народа: толькі прадстаўнікі гуманітарнай інтэлігенцыі ўспрымаюць Касцюшку як непасрэдна прыналежнага да нашай гісторыі. Тым часам люду паспалітаму больш вядома фігура Аляксандра Суворава, які праліў на Беларусі нямала крыві пры падаўленні інсурэкцыі, аднак у далейшым расійская імперыялістычная прапаганда зрабіла з яго вызваліцеля беларусаў з-пад прыгнёту польскіх ды літоўскіх феадалаў.
    Да 1990-х гг. доўгі час на Беларусі існаваў толькі адзін знак у гонар Касцюшкі. (Міжваенны перыяд уваходжання Заходняй Беларусі ў склад Польскай Рэспублікі ў разлік не бяром.) Тым знакам быў валун у колішнім смаргонскім парку Агінскіх з высечаным надпісам “Cieniom Kosciuszki”. 3 атрыманнем незалежнасці краіны пачаліся зрухі ў бок шанавання памяці пра сусветна знакамітага земляка. Шырока адзначалася 200-годдзе паўстання (1994). Адных публікацый у беларускіх CM1 лік ішоў на сотні. Да сярэдзіны 1990-х гг. у Беларусі імем Касцюшкі былі названы вуліцы ў Гродне, Брэсце, Косаве, устаноўлены мемарыяльныя знакі ў Гродне і Косаве. Адным з апошніх праяўленняў той тэндэнцыі стала правядзенне 15 кастрычніка 1997 г. дакументальна-мастацкай выставы, прысвечанай памяці Тадэвуша Касцюшкі ў Беларускім рэспубліканскім навучальным комплексе “Гімназія-каледж мастацтваў імя I. В. Ахрэмчыка”.
    Але потым зноў настаў зацішак. Ён быў абумоўлены галоўным чынам дзяржаўным курсам Беларусі на інтэграцыю з Расіяй.
    3	пачатку XXI ст. савецкая культурная і гістарычная спадчына ў Беларусі паступова страчвае значэнне. Разам з тым большая ўвага звяртаецца ў мінулае менавіта беларускага народа. У т. л. да тэмы паўстання 1794 г. і яго лідара. Працэс Касцюшкавай мемарыялізацыі на Беларусі з часам інтэнсіфікуецца. Павялічваецца колькасць вуліц з імем сусветнавядомага земляка, помнікаў яму, памятных знакаў, музейных экспазіцый.
    Іл. 3. Адзін з апошніх фопшздымкаў радзіннага дома Касцюшкаўу Марачоўшчыне (фотамастак Юзаф Шыманьскі, 1937 г.).
    Крыніца: Radzima.org /Электронны рэсурс/. Рэжым доступу: http://wyvyv.radzima.org/pl/object-photo/534.htmL -Дата доступу: 13.01.2018.
    У прыватнасці варта адзначыць з’яўленне населенага пункта на Магілёўшчыне з імем Касцюшкі, устаноўку помніка-бюста ў Малых Сяхновічах, побач з якімі расце адзіны Касцюшкаўскі парк з дрэвамі, некалі пасаджанымі генералам, і там жа, у школцы, зроблены музейны пакой. Узведзена памятная капліца ва ўшанаванне палеглых касцюшкаўцаў на Крупчыцкім полі. У 2004 г. у Марачоўшчыне (Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці) аднавілі родавы маёнтак Касцюшкаў (іл. 3), дзе стварылі і адпаведны музей. Пачалася рэстаўрацыя Косаўскага палаца Пуслоўскіх у адным ансамблі з Касцюшкавым фальваркам. Яшчэ адзін бюст героя стаіць на тэрыторыі амерыканскага пасольства ў Мінску. Да двухсотых угодкаў смерці Т. Касцюшкі адкрылі памятную дошку на сцяне фарнага касцёла Гродна.
    Апошнім часам актыўнасць беларусаў па ўшанаванні памяці пра свайго земляка-героя выйшла за межы яго радзімы, сягнуўшы нават Швейцарыі. Там у 2017 г. адкрыўся першы ў свеце помнік Тадэвушу Касцюшку, пастаўлены суайчыннікамі (іл. 4).
    Іл. 4. Помнік Тадэвушу Касцюшкуў Швейцарыі. Крыніца: Помнік Тадэвушу Касцюшку (Золатурн) // Вікіпедыя /Электронны рэсурс/. — Рэжым доступу: https://be.wikipedia.org/wiki/no.MHiK _Тадэвушу_Касцюшку_(Золатурн) -Дата доступу: 13.01.2018.
    Іл. 5. Помнік Тадэвушу Касцюшку ў Марачоўшчыне.
    /Электронны рэсурс). Рэжым доступу: http://l reg. by/2018/01/23/ivacevickirayvyikankani-dazvoliu-pastavic-poninikkascyushku-u-kosave/. —Дата bocmyny: 13.01.2018.
    Плануецца ўстаноўка помніка Касцюшку на яго Бацькаўшчыне. Самае галоўнае ў гэтай сітуацыі з боку Міністэрства культуры і Брэсцкага аблвыканкама паступіла канструктыўная рэакцыя на праект [5]"5.
    У беларускай грамадзянскай супольнасці вітае ідэя прысваення Т. Касцюшку найвышэйшага ганаровага звання нашай краіны Героя Беларусі.
    Ініцыятыва большасці падобных мерапрыемстваў належыць галоўным чынам грамадскай арганізацыі «Брэсцкае міжраённае грамадскае гісторыка-культурнае аб'яднанне імя Т. Касцюшкі» і яе старшыні Леаніду Несцерчуку. У 2017 г. названай арганізацыі праз ЮНЕСКА выдзелены грант з мэтай далейшага ўшанавання Касцюшкі і захавання памяці пра яго.
    Важным крокам не толькі ўшанавання памяці, але і папулярызацыі імя і дзейнасці Касцюшкі стаў выпуск дакументальных фільмаў. Іх да гэтага часу нам вядома пяць: