• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці Матэрыялы канферэнцыі

    Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці

    Матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 162с.
    Мінск 2018
    47.97 МБ
    першы чатырохсерыйны фільм Алега Лукашэвіча «Тадэвуш Касцюшка. Вяртанне героя» (агулам больш чым 100 хвілін), выйшаў на Першым нацыянальным тэлеканале ў 2007 г.;
    другі дваццаціхвілінны «Вобраз героя. Тадэвуш Касцюшка» вытворчасці «Белвідэацэнтра», з’явіўся да 265-годдзя нараджэння героя (2011);
    трэці у серыі ‘Тісторыя пад знакам Пагоні” фільм на восем хвілін “Тадэвуш Касцюшка”, выпусціў “Белсат” (2013);
    чацвёрты зняты той жа кампаніяй у серыі “Загадкі беларускай гісторыі” фільмы “Касцюшка контра Сувораў” (трынаццаць хвілін, 2015);
    пяты 5-хвілінны ролік пра інсурэкцыю на рускай мове “1794 Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі”, што зняла Тэлерадыёкампанія “Брэст”.
    I гэта без уліку шматлікіх інфармацыйных ролікаў (часам да пяці і болыл хвілін), якія рэгулярна прадукуюцца з нагоды розных дат, звязаных з жыццём Т. Касцюшкі і паўстаннем 1794 г.
    20 студзеня на сустрэчы з журналістамі пасля цырымоніі адкрыцця ў цэнтры Мінска мемарыяльнай дошкі на месцы размяшчэння ў 1919 г. Камісарыята па замежных справах БССР Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў: “Я лічу, што абсалютна няправільна.
    115 Падчас падрыхтоўкі матэрыялу да друку 12 мая 2018 г. гэты помнік быў адкрыты (іл. 5).
    калі Ігната Дамейку ў Чылі і Тадэвуша Касцюшку ў ЗША ўспрымаюць як прадстаўнікоў іншай дзяржавы. Таму мы проста абавязаныя зрабіць так, каб беларуская гісторыя была напісаная аб'ектыўна, каб бачылі, што карані беларускай дзяржавы сягаюць далёка ў мінулае і што нам ёсць чым ганарыцца”. Прыведзеныя словы пацвярджаюцца на практыцы. Так, Цэнтр вывучэння Беларусі ў Пекіне сярод партрэтаў бясспрэчна і адназначна беларускіх дзеячаў гісторыі і культуры Рыгора Барадуліна, Уладзіміра Караткевіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Мулявіна размясціў на сваёй сцяне і выяву Т. Касцюшкі. Сімптаматычна, што на сайце Міністэрства абароны Беларусі ў раздзел, прысвечаны беларускім героям розных эпох, таксама патрапіў Т. Касцюшка (парадаксальна, аднак. што разам са сваімі праціўнікамі) [паводле: 8].
    Такім чынам, шэраг аб’ектаў, якія носяць ганаровае імя героя, апошнім часам на Беларусі няўхільна пашыраецца. Нярэдка гэтыя працэсы каталізуюцца беларускім грамадствам, што сведчыць пра ўспрыманне фігуры Касцюшкі як з’явы сваёй гісторыі і культуры. Усё больш канструктыўна рэагуе на ініцыятывы дзяржава, дазваляючы Касцюшкаўскай мемарыялізацыі рассунуць межы.
    * * *
    Пры ўсёй інфармацыйнай насычанасці дадзены артыкул змясціў толькі асноўныя, найбольш важкія паказчыкі і вынікі захавання памяці беларускага народа пра Тадэвуша Касцюшку. Тым не менш з вышэйнапісанага бачна: зараджэнне мадэрнай беларушчыны ў XIX ст. адбывалася з арганічным успрыманнем ў сваім кантэксце гістарычнай постаці героя. Прынамсі з ім звязаны фальклор. Былі і аўтарскія творы. Аднак гэту тэндэнцыю ў лоне Расійскай імперыі змаглі прыглушыць.
    Адраджэнне рэцэпцыі Т. Касцюшкі як свайго славутага земляка ў беларусаў адбылося напоўніцу ў часы суверэннасці краіны. Тон задалі паэты. Падключыліся празаікі і драматургі. Звярнула ўвагу на Касцюшку маладое пакаленне творцаў.
    Натуральна, пачаліся гістарычныя даследаванні з беларусацэнтрычных пазіцый. У выніку падзеі падзелаў Рэчы Паспалітай і тагачасныя дзеячы сталі разглядацца як частка айчыннага мінулага, а не чужароднай дзяржавы. Разам з тым захавалася моцнай адваротная лінія, калі той жа Т. Касцюшка адназначна маркіруецца не толькі палякам, але і (іншым разам) ворагам беларушчыны. Час
    паказвае, што першая візія разгляду Т. Касцюшкі ў канструктыўным святле бярэ верх над другой.
    Лепшым доказам пашырэння памяці пра Касцюшку ў культуры беларускага народа з’яўляецца распаўсюджванне яго імя на шыльдах (перадусім назваў вуліц), у музеях, адбываецца аднаўленне памятных мясцін, устаноўка помнікаў. Пра героя як пра свайго загаварылі ў вышэйшых колах беларускай палітыкі.
    У той жа час нельга казаць, што імя Тадэвуша Касцюшкі татальна ўвайшло ў памяць паспалітых беларусаў. Пакуль яно вядома галоўным чынам гуманітарнай інтэлігенцыі. Яго замацаванне ў беларускай культуры пры захаванні азначанай тэндэнцыі. несумненна, адбудзецца, але паступова. Калі ж тэма стабільна выйдзе на ўзровень дзяржаўнай справы, можна быць упэўненым, вобраз Тадэвуша Касцюшкі ў якасці дабратворнага элемента нацыятворчасці за кароткі час трывала ўкараніцца ў народнай свядомасці беларусаў.
    Літаратура:
    1.	Бензярук, А. Касцюшкі-Сяхновіцкія : гісторыя старадаўняга роду / А. Бензярук. -Брэст : йздательство “Академйя”. 132 с.
    2.	Бічэль-Загнетава, Д. Ценям Касцюшкі / Д. Бічэль-Загнетава // ЛіМ. 1978. 18 жніўня. С. 4.
    3.	Гісторыя Беларускай ССР. У 5-і т. Т. 1. Мінск : Навука і тэхніка, 1972. 632 с.
    4.	Камйнскйй, В. Белоруссы Ново-Александровскаго уезда, Ковенской губерній, вь йхь песвяхь, обрядахь й обычаяхь (йзь отчета о командйровке сь этнографйческой целью вь апреле 1903 года) / В. Камйнскйй // Фйлологпческйе запйскн. — Воронеж, 1910. — Выпуск V. — С. 755-756.
    5.	«Касцюшка наш!» Калі ў Марачоўшчыне адкрыюць помнік нацыянальнаму герою Беларусі // Planeta Belarus Электронны рэсурс]. Рэжым доступу : http://planetabelarus.by/articles/! 162-ivatsevichiregion/7114-kastsyushka-nash-kali-maracho-shchyne-adkryyuts-pomniknatsyyanalnamu-geroyu-belarusi-/. Дата доступу : 13.01.2018.
    6.	Мальдзіс, А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый : літаратура Беларусі пераходнага перыяду (другая палавіна XVII XVIII ст.) / А. Мальдзіс. — Мінск : Навука і тэхніка, 1980. 352 с.
    7.	Трафімчык, A. В. «Наш Касцюшка слаўны!» : гістарычвая постаць Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры / А.В. Трафімчык. -Мічск : А.М. Янушкевіч, 2017.192 с.
    8.	У Мінабароны Беларусі прызналі героямі Касцюшку і Астрожскага // euroradio.fm [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: https://euroradio.fm/u-minabarony-belarusi-pryznali-geroyamiastrozhskaga-kascyushku-i-klimuka. Дата доступу : 13.01.2018.
    9.	Хаўстовіч, М. В. Праблемы атрыбуцыі літаратуры Беларусі канца XVIII стагоддзя / М. В. Хаўстовіч // Гісторыя беларускай літаратуры : стан і перспектывы даследавання (да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа) : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 15-16 лістапада 2017 г.) / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. Мінск : Права і эканоміка, 2017. С. 296-302.
    Навуковае выданне
    Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці.
    Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі
    Падпісана да друку 20.11.2018 Папера афсетная. Друк лічбавы. Фармат 60x84 1/16. Гарнітура “Таймс” Ум. выд. арк 8. Ум. друк. арк. 10.
    Наклад 50 ас. Заказ 65
    УП «Энцыклапедыкс»
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаванай прадукцыі ад 3 красавіка 2014 г. № 1/266 вул. К. Маркса, 15, 203А, 220030, Мінск.
    Тэл./факс 328-45-39, E-mail: encyclopedix@tut.by, Сайт www.who-is-who.by
    Надрукавана натэхніцы УП «Энцыклапедыкс»
    ISBN 978-985-7153-58-9