• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці Матэрыялы канферэнцыі

    Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці

    Матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 162с.
    Мінск 2018
    47.97 МБ
    18-цю гадамі. На думку даследчыка. “гэта дастатковы доказ", каб лічыць годам нараджэння 1746-ы. Так “у кабінетнай цішы” нарадзілася дата 4 лютага 1746 г., якая на даўгі час замацавалася як традыцыйная і дасюль перацякае з выдання ў выданне, згадваецца ў шматлікіх публікацыях у прэсе і “сусветнай павуціне"’.
    ПАДЛІКІ КОРЗАНА
    Аднак ці былі хібы ў гэтай версіі? На некаторыя несупадзенні звярталі ўвагу яшчэ сучаснікі Тадэвуша Корзана. Калі даследчык прывёў у абарону сваёй версіі згаданы рэестр, ён міжволі сам сабе запярэчыў, паколькі выкарыстаная ім крыніца перасоўвала дату нараджэння Тадэвуша Касцюшкі на 1747 г. Калі герой нарадзіўся 4 лютага 1746 г., то 18 снежня 1765 г. у дзень ягонага з’яўлення ў сценах Кадэцкага корпуса яму было ўжо не 18 гадоў, а амаль 20! A дакладней 19 гадоў Юмесяцаў і 14 дзён.
    Гіпотэзу Корзана спрабаваў падмацаваць У.А. Дзванкоўскі, які заўважыў: у актах Кадэцкага корпуса ёсць не адзін, а два рэестры. 3 іх першы, складзены напрыканцы 1765 г., акрэсліваў узрост юнага кадэта ў 18 гадоў, а другі (ад 5 мая 1768 г.) у 23 гады. Згаджаючыся з прапанаванай Т. Корзанам датай нараджэння. У.А. Дзванкоўскі, разам з тым, сцвярджаў, што час з’яўлення на свет Касцюшкі з аднолькавай доляю верагоднасці мог прыпадаць і на 1746, і на 1745, і, нават, на 1744 гг., пры гэтым нагадваў, што раней “неаднойчы дзяцей хрысцілі праз год, два, а часам і праз сем пасля нараджэння ” [18, s. 23].
    3 гэтай нагоды не лішне згадаць: у самой сям’і Людвіка і Тэклі Касцюшкаў быў выпадак, калі дзіця, народжанае ў адным годзе, ахрышчана было ўжо ў наступным. Маецца на ўвазе Юзаф, старэйшы брат Тадэвуша Касцюшкі. Ксёндз Дамінік Кавецкі пахрысціў Юзафа ў 1744 г., прычым у метрыцы недвухсэнсоўна пазначалася: “infans pertinet ad annum 1743 ” (“дзіця народжанае ў 1743 г.”).
    ЛІСТОК 3 ГРАБА ЯК “АРГУМЕНТ”
    1 красавіка 1894 г. у Кракаўскім нацянальным музеі была арганізавана вялікая “Касцюшкаўская выстава”. Сярод яе шматлікіх экспанатаў вылучым адзін, некалі перададзены з Навагрудка Людвікам Бернатовічам да збору Акадэміі мастацтваў. У каталогу выставы гэтая “рэліквія” была пазначана пад № 55 як “лісток з грабавага дрэва, пасаджанага ў садзе Мерачоўшчынскай сядзібы ў дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі ягоным бацькам ” [21, s. 252, 270],
    Калі прыняць на веру, што Людвік Касцюшка-Сяхновіцкі на самой справе ў дзень з’яўлення на свет свайго малодшага сына пасадзіў у Мерачоўшчыне згаданае дрэва, то гэтае дапушчэнне павінна было абвергнуць версію Т. Корзана. Цяжка ўявіць, што бацька зрабіў гэта 4 лютага 1746 г. Але, можа, кліматычныя ўмовы на тэрыторыі Беларусі ў той час былі больш спрыяльнымі і мяккімі, чым сёння, і дазвалялі займацца пасадкаю дрэў нават у лютым? Гэтаму супярэчаць навуковыя назіранні за станам клімату, якія праводзяцца ўжо не адно стагоддзе. Вучоныя геафізікі і біёлагі сцвярджаюць: "Жорсткія зімы ў XVIII cm. не рэдкасць. Увогуле на долю Расіі і Заходняй Еўропы іх прыходзіцца каля 40”. Прычым, асабліва марозныя і доўгія зімы назіраліся менавіта паміж 1740 і 1746 гадамі [3, с. 196, 199, 360-361], Безумоўна, “лісток з дрэва Касцюшкі” быў звычайнай містыфікацыяй.
    Акрамя таго, у версіі Т. Корзана было яшчэ адно слабое звяно. Паколькі ў каталіцкіх і праваслаўных святцах агулам набіраецца ажно 24 даты, прысвечаныя розным святым, якія насілі імя Андрэй [2, с. 737]. Кожны з іх, калі ісці следам за разважаннямі Т. Корзана, тэарэтычна можа быць “сапраўдным” днём нараджэння Тадэвуша Касцюшкі.
    ВЕРСІЯ ЯЗЭПА ЮХО
    Таму не дзіўна, што ў 1990 г. у сваёй першай беларускамоўнай біяграфіі Т. Касцюшкі Я.А Юхо зазначыў: “Дакладная дата яго нараджэння невядома, выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 4 лютага 1746 года, аднак больш праўдападобным (?) трэба лічыць, што нарадзіўся ён 30 лістапада 1745 года... Ёсць падстава меркаваць, што спачатку яго хрысцілі ў праваслаўнай (?) царкве і назвалі Андрэем у гонар Андрэя Першазванага, свята якога прыпадае на 30 лістапада”. (У другім выданні кнігі Я.А. Юхо часткова паправіўся, замяніўшы згадку пра “праваслаўную” царкву на ўніяцкую). Сваю версію вучоны паўтарыў ў даведніку “Мысліцелі і асветнікі Беларусі” і ў артыкуле “Наш нацыянальны герой”, што быў надружаваны ў зборніку з вельмі выразнай назваю “Сыны і пасынкі Беларусі” [16, с. 7; 9, с. 226; 11, с. 95],
    Як бачым, спрачаючыся з Т. Корзанам, Я.А. Юхо пайшоў аналагічным шляхам: выбраў з шырока спісу “Андрэевых” дзён найбольш на ягоны густ прывабны (“праўдападобны”) і зрабіў яго днём нараджэння Т. Касцюшкі.
    Здаецца, гісторыя паўтараецца, і дата 30 лістапада 1745 г., дзякуючы аўтарытэту вядомага навукоўца, робіцца традыцыйнай ў
    беларускай гістарыяраграфіі, знаходзіць сваіх прыхільнікаў. Прыкладам, адзін з іх Міхал Талочка выказаўся аднасэнсоўна: “На думку некаторых даследчыкаў, а таксама і аўтара гэтых радкоў, Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся 30 лістапада 1745 года. Распаўсюджанае меркаванне пра іншую дату зыходзіць з таго, што захавалася метрыка, паводле якой Касцюшку хрысцілі 12 лютага 1746 года ў Косаўскім касцёле. Значыцца, сцвярджаюць паслядоўнікі польскага гісторыка Т. Корзана, які першым вылучыў гэтую тэорыю, нарадзіўся Касцюшка 4лютага" [5, с. 11; 14, с. 402; 12].
    Але такі шлях непазбежна выкліча з’яўлення новых версій. Бо калі абапірацца толькі на спіс “Андрэевых” дзён, любы даследчык можа прапаноўваць сваю арыгінальную версію.
    КАСЦЮШКА-ІМЯНІННІК
    Значна больш аргументаў можна прывесці на карысць іншага дня 28 кастрычніка 1745 г. Вядома, што самым распаўсюджаным сярод імёнаў Касцюшкі, пад якім ён вядомы ўсяму свету, з’яўляецца імя Тадэвуш. Прычым, ён і сам лічыў гэтае імя галоўным: ім карыстаўся ў прыватным ліставанні і падпісваючы афіцыйныя дзяржаўныя паперы. 1 ў афіцыйным справаводстве Берасцейскага ваяводства яго называлі імем Тадэвуш, якое спалучалі з родавым прозвішчам КасцюшкаСяхновіцкі [24, с. 190, 206; 1, с. 191],
    Т. Касцюшка ніколі не браў шлюбу і не меў афіцыйных уласных дзяцей. Але двойчы ў жыцці ён згаджаўся на ролю хроснага бацькі.
    У 1800 г. у Парыжы генерал ахрысціў дачку швейцарскага пасла ў Францыі Франца Пятра Ёзафа Цэлтнера. Дзяўчынцы надалі імя ТадэіЭміліі. Першае з гэтых імён было у гонар Касцюшкі. А яшчэ праз некалькі гадоў амерыканскі пасол у Парыжы Джон Армстронг запрасіў Т. Касцюшку быць хросным бацькам свайго сына. Хлопчык таксама атрымаў імя свайго знакамітага “другога бацькі” і стаў Тадзіусам Касцюшкам Армстронгам [24, с. 335; 22, с. 26].
    Дадамо, што ў каталіцкіх святцах дзень свяпюга Тадэвуша адзначаецца толькі аднойчы і гэта адбываецца 28 кастрычніка. Менавіта гэты дзень Т. Касцюшка не аднойчы святкаваў як уласныя імяніны. Упершыню яны ладзіліся ў 1792 г. У той час генерал выйшаў у адстаўку з войска, бо быў нязгодны з палітыкай караля Станіслава Аўгуста, які пайшоў на хаўрус з імперыятрыцай Кацярынай II. Касцюшка пакінуў Варшаву і 28 кастрычніка прыбыў у Сянявы уласнасць князёў Чартарыйскіх. Там гнанаму генералу і былі наладжаны ўрачыстыя імяніны. На Касцюшкаву галаву быў
    ускладзены вянок, сплецены з галінак дубу, пасаджанага ў XVII ст. каралём Янам Сабескім пасля перамогі над туркамі пад Венаю. Пры гэтым у гонар імянінніка прагучаў верш “Генералу Касцюшку ў дзень ягоных імянін у Сяняве
    Надалей такія мерапрыемствы сталіся традыцыйнымі і праводзіліся амаль штогод. Яны называліся “банкетамі братэрства” і заўсёды прымяркоўваліся да чарговых гадавін славутага военачальніка. Сюды запрошваліся слынныя прадстаўнікі эміграцыі, прыхільнікі рэспубліканскіх і дэмакратычных ідэй. Прыкладам, банкет, арганізаваны 28 кастрычніка 1801 г., наведалі генералы Лафайет, Макдоналд, Масена, Маро, Удзіно кожнае з гэтых імёнаў складала вайсковую славу рэвалюцыйнай і напалеонаўскай Францыі [24, с. 161'163,338],
    Сам Тадэвуш Касцюшка спачатку катэгарычна адмаўляўся ад такой ініцыятывы, аднак сябры пераканалі свайго былога кіраўніка. Яны лічылі, што імпрэзы 28 кастрычніка атрымоўваюць шырокі водгук і спрыяюць збіранню паспалітай эміграцыі вакол справы незалежнасці няшчаснай падзеленай Радзімы. Святкаванне 28 кастрычніка 1804 г. (на чале аргкамітэта чарговай Касцюшкавай гадавіны паўстаў генерал Ян Хенрык Дамброўскі) было наладжана з вялікім размахам, праходзіла ў рэстарацыі, дзе за бяседным сталом прамаўляліся шматлікія тосты ды здравіцы ў гонар галоўнага віноўніка ўрачыстасці [23, с. 40],
    Гэтая традыцыя не перарывалася да самай смерці Героя Двух Кантынентаў. У Раперсвільскім музеі доўгі час захоўваўся пад шклом засушаны букецік кветак, падараваны Касцюшку дамамі Салюра у дзень імянін генерала. Падарунак суправаджаў сентыментальны надпіс: “Мужнасць ды сціплая дабрачыннасць ёсць кветкі ягонага жыцця. А гэтыя нашыя кветкі — толькі сэрцаў ласкавых дзеткі” [21, с. 255],
    НЕКАЛЬКІ ТАДЭВУШАЎ
    Калі перагледзець радаводы вядомых беларускіх магнацкіх і шляхецкіх сямей, можна зрабіць некалькі цікавых назіранняў. Папершае, да пачатку XVIII ст. у спісах імёнаў, якія звычайна давалі сваім атожылкам бацькі, зусім не сустракаецца імя Тадэвуш. Яго нават нельга назваць непапулярным. Яго проста нямаі
    Затое ў першай палове XVIII ст. карціна мяняецца: імя яшчэ застаецца рэдкім, але ўжо як у сем’ях магнацкіх (Агінскіх, Радзівілаў, Хадкевічаў), так і ў сем’ях сярэдняй ды дробнай шляхты
    (Александровічаў, Белазораў, Корсакаў, Нарбутаў, Рэйтанаў) з’яўляюцца дзеці, нарачоныя Тадэвушамі. Несумненнай папулярнасці гэтага імені на памежжы XVIII і XIX стст. паспрыяла дзейнасць Тадэвуша Касцюшкі. Цяпер ужо многія радзіны ахвотна пачалі называць сваіх сыноў модным патрыятычным імем.
    На гэтым апошнім сцвярджэнні патрэбна затрымацца.
    He выклікае ніякага сумнення, што паплечнік Касцюшкі знакаміты кампазітар Міхал Клеафас Агінскі свайго старэйшага сына назваў у 1798 г. Тадэвушам Антоніем, прыгадваючы баявога сябра. Яшчэ раней іншы ўдзельнік Касцюшкаўскага паўстання Бенядзікт Булгарын таксама даў імя сыну ў гонар Касцюшкі. Пазней той стаў вядомым расійскім літаратарам Фадзеем Булгарыным, але ў лістах, якія дасылаў беларускім знаёмым і родзічам, абавязкова падпісваўся менавіта як Тадэвуш [4, с. 161-162, 451, 456].
    Імя прыжылося і ў самой сям’і Касцюшкаў-Сяхновіцкіх. Першым, хто ім карыстаўся, стаў бацька героя. Аднак, заўважым, адзіны дакумент, у якім Людвік Касцюшка-Сяхновіцкі названы Людвікам Тадэвушам — гэта тая самая небездакорная метрыка ягонага малодшага сына. Ва ўсіх іншых вядомых актах 1720-1750-х гг. старэйшы Касцюшка выступае толькі пад адным імем. Затое пазней імя Тадэвуш у сям’і стала нярэдкім: гэтак звалі пляменніка Т. Касцюшкі Тадэвуша Эстку (1770-1812), а таксама сына і ўнука Станіслава Касцюшкі, якія жылі ў XIX ст. [24, с. 27; 10, с. 132].