• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці Матэрыялы канферэнцыі

    Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці

    Матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 162с.
    Мінск 2018
    47.97 МБ
    лістапада 1790 г. у Брэсце, патрабаваў таго ж самага, дадаткова акцэнтуючы ўвагу на ліцвінскіх каранях продкаў Касцюшкі і наяўнасці ў яго на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага спадчыннай зямельнай маёмасці: “Gdy w. jm. р. Tadeusz Kosciuszko z poprzednikow swoich b^dqc obywatelem litewskim i majqc po swoich antecesorach ziemskQ dziedzicznq osiadlosc, za rekomengacyjq najjasniejszego pana i skonfederowanych Rzeczypospolitej stanow otrzymal rang^ general majorstwa nad wojskiem prowincyi koronnych, przeto izby tenze w. Kosciuszko w tej samej randzie byl przeniesiony do wojska litewskiego, j. oo. i j. ww. poslowie nasi instabunt” (пункт 36-ы інструкцыі) [19. арк. 1791; 5, р. 305],
    Такім чынам, гісторыя з уладкаваннем Т. Касцюшкі на вайсковую службу ў Рэчы Паспалітай знайшла прамое адлюстраванне ў тэкстах трох з вядомых нам інструкцый мясцовых соймікаў Вялікага Княства Літоўскага. Пры гэтым, калі першая з іх Брэсцкага ваяводства (1788) атрымала шырокую вядомасць з прычыны сваёй публікацыі у “Актах Вйленской архнографнческой комнсснп” за 1867 г. [20, с. 189-194], то дзве астатнія брэсцкая і гродзенская з 1790 г. да нядаўняга часу ў Беларусі і Польшчы знаходзіліся фактычна па-за навуковым ужыткам. 1х тэксты ўпершыню былі апублікаваны ў 2015 г. літоўскімі даследчыкамі Р. Юргайцісам, А. Станкевічам і А. Вербіскенэ [5]; змест брэсцкай інструкцыі 1790 г. адносна Т. Касцюшкі прыведзены літоўскім гісторыкам А. Шапокам у даследаванні, апублікаваным пасмяротна ў 2008 г. [13, р. 283-284]; змест гродзенскай інструкцыі 1790 г., наколькі нам вядома, біёграфамі Касцюшкі дагэтуль не згадваўся.
    Змест інструкцый не толькі раскрывае пэўныя старонкі ў біяграфіі Т. Касцюшкі, але таксама ставіць новыя пытанні. Застаецца загадкай адбіткам чаго ў першую чаргу стала накіраванне Касцюшкі ў кароннае войска даўняй канкурэнцыі за ўплыў у войску паміж каралём і лідарамі магнацкай апазіцыі, або нежаданнем мясцовых магнацкіх эліт Вялікага Княства Літоўскага даваць генеральскі ранг простаму шляхціцу? Другое пытанне датычыць механізмаў і канкрэтных фактараў (у тым ліку персанальных) атрымання Касцюшкам патрэбных рэзалюцый на сойміках. 3 аднаго боку, падтрымка яго службовых інтарэсаў на брэсцкім сойміку можа быць растлумачанай мясцовым паходжаннем, а таксама што не менш істотна даўнімі сувязямі з Чартарыскімі, уплывы якіх разам з бліжэйшымі палітычнымі саюзнікамі акрамя Берасцейшчыны распаўсюджваліся, перад усім, на ўкраінскія ваяводствы Польскай Кароны [21; 22] (згадаем, што ад-
    туль паходзіла таксама большасць паслоў, якія ў 1788-1789 гг. выступалі за прыняцце Касцюшкі на вайсковую службу і менавіта туды у брацлаўска-кіеўскую дывізію пад кіраўніцтвам кн. Юзафа Панятоўскага быў пераведзены служыць Касцюшка ў жніўні 1790 г. [8, s. 432]). 3 іншага боку, застаецца не высветленым, чаму інтарэсы Касцюшкі былі дадаткова адлюстраваны ў рэзалюцыі менавіта гродзенскага сойміка і, адпаведна, ці мелі месца і дзе іншыя спробы Касцюшкі і яго заступнікаў атрымаць падтрымку ў рэгіёнах Вялікага Княства Літоўскага.
    Літаратура і крыніцы:
    1.	Zarys dziejow wojskowosci polskiej do roku 1864 / redaktor naukowy Janusz Sikorski. w 2 t. Warszawa, 1966. T. 2: 1648— 1864.-668 s.
    2.	Danilczyk, A. W krqgu afery Dogrumowej : sejm 1786 roku / A. Danilczyk. Warszawa : Neriton, 2010. 214 s.
    3.	Volumina legum: leges, statua, constitutiones et privilegia Regni Poloniae, Magni Ducatus Lithuaniae omniumque provinciarum annexarum : w 10 t. Krakow, 1889. T. 9: ab anno 1782 ad annum 1792. 503 s.
    4.	Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). Фонд 1741. Bon. 1. Спр. 46.
    5.	Lietuvos Didziosios Kunigaikstystes seimeliq instukcijos (17881790) I parenge R. Jurgaitis, A. Stankevic, A. Verbickiene, Vil­nius: Mykolo Romerio universitetas, 2015. 436 p.
    6.	Diariusze Sejmu Wielkiego / Wielkopolska Biblioteka Cyfrowa [Elektronic resourse] -	2005.	Mode of access:
    http://www.wbc.poznan.pl/dlibra/publication?id=20152&from=&dirids=l &tab=l&lp=l&QI=EBF578B85A36A2C692768AFCD974FB23-13.
    Date of access: 30.09.2017.
    7.	Korzon, T. Kosciuszko biografia z dokumentow wysnuta. Poprzedzona rzutem oka na dzieje Muzeum Narodowego w Rapperswylu i Katalogiem zbiorow kosciuszkowskich, w temze muzeum przechowywanych / T. Korzon Krakow: Nakladem Muzeum Narodowego w Rapperswylu. 1894. 691 (VIII) s.
    8.	Herbst, S. Kosciuszko Andrzej Tadeusz Bonawentura / S. Herbst // Polski Slownik Biograficzny. Wroclaw etc., 1968 1969 T. XIV. S. 430-440.
    9.	Archiwum Glowny Akt Dawnych w Warszawie Archiwum Sejmu Czteroletniego Sygn. 5.
    lO.	Archiwum Glowny Akt Dawnych w Warszawie Archiwum Sejmu Czteroletniego Sygn. 6.
    11	.Listy Kosciuszki do jenerala Mokronowskiego i innych osob pisane / zebra! i wst^pem opatrzyl L. Siemienski. Lwow: nakladem Ksi^garni Gubrynowicza i Schmidta. 1877. 234 s.
    12.	Юхо, Я., Емельянчык, У. “Нарадзіўся я ліцвінам...”: Тадэвуш Касцюшка / Я. Юхо, У. Емельянчык, Мінск: Навука і тэхніка, 1994. 68 с.
    13.	Sapoka, A. Rastai / A. Sapoka. T. 2: Lietuva Reformq seimo metu. Iki 1791 m. geguzes 3 d. konstitucijos / Vilniaus pedagoginis universitetas ; jvad^, tekstus ir komentarus parenge Robertas Jurgaitis, Ramune Smigelskyte-Stukiene. Vilnius : Vilniaus pedagoginio universiteto leidykla, 2008. 557 p.
    14.	Zytkowicz, L. Niesiolowski Franciszek Ksawery h. Korzbok / L. Zytkowicz // Polski Slownik Biograficzny. Wroclaw etc., 1978.T. XXIII/1.-S. 57-59.
    15.	Zytkowicz, L. Niesiolowski Jozef h. Korzbok / L. Zytkowicz // Polski Slownik Biograficzny. — Wroclaw etc., 1978 — T. XXIII/1. — S. 53— 55.
    16.	Archiwum Glowny Akt Dawnych w Warszawie Archiwum Sejmu Czteroletniego Sygn. 18.
    17.	НГАБ. Фонд 1730. Bon. 1. Cnp. 56.
    18.	НГАБ. -Фонд 1711. Bon. 1. Cnp. 71.
    19.	НГАБ. -Фонд 1705.-Bon. 1.-Cnp. 71.
    20.	Акты Впленской археографпческой компсспн: Том II. Акты Брестского земского суда XVI—XVIII вв. — Внльна: Тнп. Губернского Правлення, — 1867. — 366 с.
    21	.Michalski, J. Sejmiki poselskie 1788 roku / J. Michalski I I Przegl^d historyczny. — Tom LI: 1960. — S. 52—73 (z. 1), 331—368 (z. 2), 465-482 (z. 3)-
    22.	Jusupovic, M. Dzialalnosc Adama Kazimierza Czartoryskiego na poczQtku Sejmu Czteroletniego I M. Jusupovic II Kwartalnik Historyczny. 2009. № 3,S. 43-72.
    Радзюк A. Р. (Гродна)
    РЭПРЭСІЎНАЯ ПАЛІТЫКА ЦАРЫЗМУ
    СУПРАЦЬ УДЗЕЛЫПКАЎ ПАЎСТАННЯ 1794 ГОДА.
    Рэпрэсіі займалі вельмі важнае месца ў палітыцы царызму стасоўна насельніцтва беларускай зямлі. Іх роля не была аднолькавай у розныя перыяды знаходжання ў складзе Расійскай імперыі. Асабліва выразна элементы гэтай палітыкі выяўляліся падчас задушэння нацыянальнавызваленчай барацьбы. Менавіта паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі стала тым палігонам, на якім былі апрабаваныя асноўныя мерапрыемствы карнага характару, якія пасля актыўна прымяняліся царскімі ўладамі на працягу ўсяго XIX і пачатку XX ст.
    Галоўнымі адметнасцямі рэпрэсіўнай палітыкі царызму на тэрыторыі Беларуска-Літоўскага рэгіёну падчас яго знаходжання ў складзе Расійскай імперыі была дзейнасць адмысловых следчых і судовых камісій для разбору ступені віны палітычных злачынцаў і іх пакарання. У якасці асноўных мер уздзеяння карнага характару практыкаваліся ссылкі і канфіскацыі маёмасці. Упершыню комплекснае выкарыстанне ўсіх гэтых элементаў адбылося падчас і пасля задушэння паўстання 1794 г.
    У выніку баявых дзеянняў 1794 г., а таксама даносаў, у рукі царскіх вайсковых уладаў трапілі некаторыя актыўныя дзеячы нацыянальнавызваленчага руху. 3 мэтай здабыцця падрабязных звестак пра падрыхтоўку і ход інсурэкцыі, выяўленне новых датычных да тых падзей асоб, а таксама вызначэнне ступені іх віны, згодна з указам Кацярыны II, была створана адмысловая следчая камісія ў Смаленску. Першая партыя будучых падследных была дастаўлена ў гэты горад з Мінска 20 красавіка 1794 г., за некалькі дзён да фармальнага заснавання гэтага органа. У далейшым Смаленск быў ператвораны царскімі ўладамі ў нешта нашталт фільтрацыйнага цэнтра, куды накіроўвалася для вырашэння будучага лёсу большасць схопленых імі інсургентаў: “а паколькі галоўныя з іх (бунтароў), былі ўзяты ў палон генералмаёрам князем Паўлам Цыцыянавым пры Любані, высланы ў Смаленск, то і іншых я туды ж пад вартай даставіць загадаў... каб яны там, разам са сваімі вераломнымі начальнікамі, у злачынстве, што імі было здзейснена, асуджаны былі па закону...”, даносіў Мікалай Рапнін імператрыцы 31 студзеня 1794 г.7
    7 Сборннк нмператорского Русского нсторнческого обшества. СПб.. 1875. T.16. — С. 89.
    Комплекс судова-следчых мерапрыемстваў, які быў задзейнічаны Смаленскай камісіяй, уключаў у сябе шэраг працэдур, што стануць абавязковымі для усіх падобных органаў у першай палове XIX ст.: працяглыя тэрміны папярэдняга заняволення, вусныя і пісьмовыя допыты, вочныя стаўкі, падзел на катэгорыі ў залежнасці ад ступені віны, змякчальная канфірмацыя і г. д. Ці не адзінай адметнасцю, якая вылучае дадзены канкрэтны выпадак з шэрагу іншых, з’яўляецца суб’ектыўны фактар. Многія ўдзельнікі таго працэсу, а таксама пазнейшыя гісторыкі адзначаюць досыць гуманныя адносіны следчых і ў першую чаргу старшыні камісіі смаленскага генерал-губернатара (намесніка) Рыгор Осіпава8.
    Праз поўны цыкл камісіі прайшло каля 90 чалавек. Сярод іх былі не толькі вайскоўцы, але цывільныя і духоўныя асобы. Большасць з іх былі падданымі імперыі (жыхарамі тых тэрыторый, што адышлі да Расіі па выніках другога падзелу). але частка падсудных паходзіла з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Тым не менш падобныя прававыя акалічнасці не заміналі судова-следчаму працэсу. На завяршальным этапе сваёй работы азначаны следчы орган, апрацаваўшы ўсе дадзеныя, што былі сабраныя ім за час яго дзейнасці, склаў абвінаваўчыя акты. Апошнія былі накіраваныя ў адмысловую сенацкую камісію на чале з генерал-пракурорам Аляксандрам Самойлавым, якая ў дадзе9 ным выпадку адыграла ролю суда .
    Як лічыць польскі даследчык Генрык Масьціцкі, Смаленск быў абраны ў якасці месца работы камісіі не выпадкова. Гэта рабілася дзеля таго, каб не даць магчымасці сваякам і блізкім сустракацца з падследнымі. Але нягледзячы на такія меры перасцярогі, актыўнасць апошніх, якія дзеля гэтых мэт выкарыстоўвалі розныя каналы і спосабы для аказання ціску, у некаторых выпадках аказала пэўны ўплыў на канчатковыя вердыкты. Акрамя таго, нельга зноў жа не адзначыць тую пазіцыю, якую па гэтым пытанні заняў адзін з найбольш уплывовых саноўнікаў у гэтым рэгіёне Мікалай Рапнін. “Mary запэўніць вас, яснавяльможны князь, што заступніцтва ваша за гэтых людзей шмат у чым палегчыла жэрабя іх...”10, інфармаваў таго статс-