Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 162с.
Мінск 2018
Сасноўскіх3. Яе лісты да Станіслава Аўгуста і Т. Касцюшкі з адлюстраваннем захадаў у інтарэсах апошняга — часткова апублікаваў і падрабязна прааналізаваў польскі гісторык Т. Корзан [7, s. 199-203. 610— 613],
3-га кастрычніка 1789 г. была прынятая соймавая пастанова “Urzqdzienie wzgl?dem generala lieutnanta, generalow majorow, i inszych szarz w wojsku oboyga narodow”, паводле якой T. Касцюшка у агульным спісе з 5 кандыдатаў, прапанаваных соймам і ўхваленых каралём атрымліваў вайсковы ранг генерал-маёра [3 , s. 111-112], з зацверджанай на сойме праз некалькі дзён штогадовай “пенсіяй” у 12 тыс. зл. [3, s. 112],
Неспадзяванай навіной для Касцюшкі было тое, што намінацыя гэта прывяла яго ў войска Польскай Кароны, а не Вялікага Княства Літоўскага. Сваё імкненне служыць менавіта ў Княстве, Т. Касцюшка засведчыў у ноце, якую скіраваў да Вайсковай камісіі Абодвух Народаў, але Камісія на пасяджэнні 13 лістапада 1789 г. яго просьбу адхіліла [7, s. 204]. “Былы брыгадзір амерыканскіх войск” быў накіраваны ва Улацлавак над Віслай, недалёка ад новай (пасля 1772 г.) мяжы з Прусіяй у якасці кіраўніка адной з двух брыгад Вялікапольскай дывізіі кароннага войска [8, s. 432].
Накіраванне Касцюшкі ў Вялікую Польшчу стала прадметам абмеркавання на далейшых пасяджэннях сойма. Так, на сесіі 12 лютага 1790 г. інфлянцкі пасол Юліян Нямцэвіч, скардзячыся, што войска ВКЛ засталося зусім без генерал-маёраў, адзін з якіх Тадэвуш Стэткевіч знаходзіцца ў Варшаве на пасадзе сябра Вайсковай камісіі, другі Станіслаў Павал Ябланоўскі накіраваны надзвычайным паслом у Берлін, а трэці Т. Касцюшка, замест таго каб служыць у ВКЛ, адпраўлены ва Улацлавак, настойваў на вяртанні апошняга ў Княства (“kiedy uwazam, ze w dywizyjach nie znajdujq si? general majorowie, a szczegolnej nie pojmuj? przyczyny, dla czego ordynansem Komisyi [wojskowej] general major jm. p. Kosciuszko do Korony jest przeniesiony i w Inowroclawku4 znajduje si?. Dla tego upraszac mi zostaje, aby tenze general major powrot do Litwy mial ordynowany”) [9, 1. 708 ob., 725 ob.].
3 Мінулае Л. Любамірскай было адзначана ўзаемным каханнем і спробай шлюбу з Касцюшкам, сарванай з-за пазіцыі яе бацькі Юзафа Сасноўскага, смаленскага ваяводы і літоўскага польнага гетмана.
4 Верагодна. у сваей прамове Ю. Нямцэвіч пераблытаў г. Інаўроцлаў, які з 1772 г. быў у складзе Прусіі, з геаграфічна блізкім да яго г. Улацлаўкам.
2 сакавіка 1790 г. брэсцкі пасол Т. Матушэвіч спасылаючыся на моц сваёй інструкцыі выказаў згоднае з пазіцыяй маршалка К. Н. Сапегі патрабаванне пераводу Т. Касцюшкі ў Вялікае Княства Літоўскае, аргументуючы яго таксама адсутнасцю ў мясцовым войску на сваіх месцах генерал-маёраў (“kiedy z dywizyi jm. p. generala lieutnanta Judyckiego, zaden z general majorow nie znajduje si?, bo ks. Jablonowski w Berlinie, jm. p. Stetkiewicz, przytomny w Warszawie, na funkcyi komisarskiej bye musi) [10, 1. 46],
У адказ лукоўскі кашталян Яцэнты Язерскі, аддаючы належнае выключным талентам Касцюшкі (“j. р. general major Kosciuszko jest zacny kawaler, grogie posiadajacy talenta, bo wojazowal po tych swiata krainach, gdzie zadnego z nas noga nie byla, kochamy go powszechnie wszyscy”), адзначыў, што ён адначасова любімы і звязаны з усімі правінцыямі (“prawdziwie stat si? oblubieniem wszystkich Prowincyi”) i калі накіраваны Вайсковай камісіяй Абодвух Народаў у найбольш патрэбнае месца (“na potrzebnejszym miejscu lokowany”) не справа сойма замяняць гэтае прызначэнне іншым. Дыскусію прыпыніў Станіслаў Аўгуст, просячы Язерскага саступіць агульнаму меркаванню ўсёй правінцыйнай сесіі Вялікага Княства Літоўскага (“spodziewam si?, ze sam jeden j.p. kasztelan lukowski nie zechce bye przeciwny ztjdaniu calej prowincyi litewskiej”) [10, 1. 46 ob.]. Была, аднак, гэта не кропка, a толькі чарговае шматкроп’е ў вырашэнні службовага лёсу Касцюшкі, якое ў святле далейшых падзей не прынесла яму чаканага выніку.
Непрыхаванае жаданне вярнуцца ў Княства, вырвацца з Улацлаўка (“miejsea tak nie przyjemnego, kosztownego i nie jeszcze niemajgcego”) адлюстроўвае ліст Касцюшкі за 7 лютага 1790 г., скіраваны ў Навагрудскае ваяводства да сям’і Несялоўскіх (поўны тэкст на мове арыгіналу гл. ніжэй па спасылцы’). Жыхароў заходніх абшараў Рэчы
5 Т. Kosciuszko do (?) Niesiolowskiego, Wroclawek 7 II 1790: “Jasnie wielmozny mosci dobrodzieju!
Zaklinam na wszystko co jest w zyciu najmilszego, to jest zoneczk? i dziatki (z tem wszystkim Anusia [сястра Касцюшкі Ганна Эстка B.A.] ma podobieiistwo do cyganki), abys chcial j. w. pan dobrodziej wyrwac mnie z miejsea tak nie przyjemnego. kosztownego i nic jeszcze niemajaecgo. Bog widzi, slowa nie mam do kogo przemowic, i dobrze, bo y wolami nigdy nie gadalem. Co za Gaskony! Ale dam pokdj opisywac krajowych, powiem tylko, ze kraj piekny i tenby bye powinien poezeiwym i gospodarnym Litwinom przeznaczonym, a nie im gnusnym i niedbalym. Chciejcie mnie powrdcic z Litwy, chyba si? wyrzekacie mnie i mnie nie zdolnym widzicie do shizenia warn? Ktoz jestem, azali nie Litwin, spolrodak wasz, od was wybrany? Komuz mam wdzi?cznosc okazywac jezeli nie warn, kogo mam bronic. jezeli nie was i siebie samego? Jezeli was to nie zmigkezy do wniesienia o mnie na Sejmie. abym powrocil. ja sam chvba Bog widzi co zlego sobie zrobie.
Паспалітай (і сваіх новых саслужбоўцаў на чале з кіраўніком дывізіі Каралем Мальчэўскім) Касцюшка з’едліва параўноўвае ў лісце з нямымі “валамі” і “гасконцамі”, што было сінонімам самахвальства і ганарлівасці; адзначае ў дачыненні да вялікапольскіх зямель, што было б лепш, каб такі прыгожы і ўрадлівы край быў заселены не мясцовымі нядбальцамі, а гаспадарлівымі ліцвінамі (“tenby bye powinien poezeiwym i gospodarnym Litwinom przeznaczonym, a nie im gnusnym i niedbalym”); сваю службу ў каронным войску ён лічыць злой іроніяй (“zlosc mnie bierze, z Litwy abym w Koronie sluzyl, gdy wy nie macie trzech jeneralow”); падкрэслівае сваё ліцвінскае паходжанне (“ktoz jestem, azali nie Litwin, spolrodak wasz, od was wybrany?”) i nanракае адрасата i іншых суайчыннікаў (y звыш эмацыйнай форме: “Jezeli was to nie zmi^kezy [...], ja sam chyba Bog widzi co zlego sobie zrobi^”) y нежаданні ставіць на сойме пытанне пра яго перавод у Княства [11, s. 162—163].
Дадзены ліст неаднаразова прыводзіўся рознымі біёграфамі Касцюшкі (у тым ліку ў перакладзе на беларускую [12, с. 21] і літоўскую [13, р. 283] мовы), тым не менш, ён пакідае шэраг не да канца высветленых пытанняў.
Паколькі ў лісце не пазначанае імя атрымальніка, толькі прозвішча, у частцы публікацый адзначаецца, што яго верагодным адрасатам быў 18-гадовы Ксаверый Несялоўскі, будучы генерал-маёр ў часы паўстання 1794 г., а на той момант кіраўнік V] палку пяхоты войск Вялікага Княства Літоўскага [14]. Значна радзей згадваецца, што атрымальнікам ліста непасрэдным або ўскосным мог (і павінен быў) быць бацька Ксаверыя, 61-гадовы Юзэф Несялоўскі, навагрудскі ваявода, а ў часы Чатырохгадовага сойма таксама сябра Вайсковай камісіі Абодвух Народаў [13] і, што зусім рэдка адзначаецца [13, р. 283], старшыня яе пасяджэнняў у сярэдзіне лістапада 1789 г., г. зн. у момант, калі Камісія прымала адмоўнае рашэнне па ноце Касцюшкі [16, 1. 215]. Другі важны момант, які застаўся без належнага тлумачэння час напісання ліста. Т. Касцюшка скіраваў яго 7 лютага 1790 г. за два дні да таго, як у Наваградку адбыўся чарговы соймік [17, арк.
bo zlosc mnie bierze. z Litwy abym w Koronie shjzyl, gdy wy nie macie trzech jeneralow. Kiedy was nisac na sznurku bedzie przemoc, wtenczas chyba ockniecie si? i o siebie dbac b^dziecie. Nareszcie prosz? na przyjazii, ktora chciales zaszczycic mnie j.w. pan dobrodziej, abys byl moim wybawicielem, ktory zawsze bye pragne prawdziwym i nieodmienne, a z powinnem uszanowaniemj. w. imci pana dobrodzieja najnizszym siuga. T. Kosciuszko [тэкст паводле: 11, s. 162 -163].
86-89]. 3 улікам гэтага, а таксама слоў ліста пра нежаданне Ю. Несялоўскага ўздымаць на сойме пытанне пераводу Касцюшкі ў літоўскае войска (“jezeli was to nie zmi^kczy do wniesienia o mnie na sejmie”), цалкам магчыма. што негатыўныя эмоцыі, выяўленыя ў час напісання ліста, у Касцюшкі маглі ўзнікнуць не толькі з прычыны складаных адносін з саслужбоўцамі, але і ў сувязі з няўдалай спробай дамагчыся згадкі пра сваю сітуацыю ў рэзалюцыі навагрудскага сойміка6, кіраванага ў значнай ступені мясцовым ваяводам.
Пра тое, што Касцюшка і яго добразычліўцы рабілі актыўныя захады ў гэтым кірунку сведчаць інструкцыі двух іншых соймікаў Вялікага Княства Літоўскага — гродзенскага і брэсцкага.
У інструкцыі першага з іх, прынятай ў Гродне 10 лютага 1790 г., падкрэслівалася выяўленае ў канкрэтнай форме (“ochota szczegolna”) жаданне Касцюшкі служыць Айчыне менавіта ў “войску літоўскім” і на гэтай падставе давалася даручэнне мясцовым паслам Казіміру Волмеру і Аляксандру Міхалу Эйсымонту дамагацца на сойме пераводу яго як абывацеля “літоўскай правінцыі” з Кароны ў войска Вялікае Княства Літоўскага:
“Zdolnosc jm. р. Tadeusza Kosciuszki obywatela prowincyi litewskiej, dawnej w sluzbie wojsk amerykanskich b^dqcego, gdy zjednala wzgl^dy najjasniejszych stanow Rzeczypospolitej dopiero sejmujqcych, iz zostal plasowanym w wojsku koronnym, a ochota sluzenia onegoz ojczyznie kiedy s[z]czegdlna jest w wojsku litewskim, przeto j. ww. poslowie pzy poleceniu wzgl^dom Jego Krolewskiej Mosci i najjasniejszych stanow sejmujqcych starania dolozyc zechcq, aby tenze jm. p. Kosciuszko z wojska koronnego do litewskiego z rangq wedle zdolnosci przyzwoitq przeniesiony zostal, bez powi^kszenia liczby w etacie determinowanej” (пункт 9-ы інструкцыі) [18, арк. 819; 5, р. 124],
Тэкст інструкцыі паслам Брэсцкага ваяводства (К. Н. Сапега, Т. Матушэвіч, Зянон Выслух, Станіслаў Урсын Нямцэвіч) прынятай 20
6 Сведчанні пра соймік Наваградскага ваяводства, які распачаў сваю працу 9 лютага 1790 г., захаваліся ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску [17, арк. 86-89 адв.] у выглядзе дадатковых наказаў (пунктаў інструкцыі) мясцовым паслам Міхалу Бярновічу і Стэфану Верашчаку ("Suplement do instrukcyi [...] przeswictego wojewodztwa nowogrodzkiego na sejmik graniczny gospodarski w roku terazniejszym 1790 na dniu 9-m miesiaca lutego zgromadzonych j. ww. ichm. pp Michalowi Bemowiczowi s^dziemu ziemskiemu wojewodztwa naszego i Steffanowi Wereszczakowi staroscie sitkowskiemu, poslom naszym [...], dana dnia 9-go miesiaca lutego 1790 roku”). Дадзены дакумент адсутнічае ў выдадзеным у 2015 г. зборніку соймікавых інструкцый ВКЛ за 1788-1790 гг. [5],