• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці Матэрыялы канферэнцыі

    Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці

    Матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 162с.
    Мінск 2018
    47.97 МБ
    Аднак замацаванню гэтага рашэння ў якасці канчатковай пастановы перашкодзіла ўмяшальніцтва Аляксандра Безбародкі. обергафмайстра і адной з найбольш уплывовых асоб у дзяржаўным апараце, і, напэўна, прага членаў Савета да магчымых зямельных наданняў. Ступень асабістай зацікаўленасці дзяржаўных дзеячаў у гэтым пытанні выкрываюць прызнанні самога А. Безбародкі: “Адзіны мой зараз клопат, каб атрымаць вёскі... і з гэтае прычыны пераношу я свой стан...”38 Тыя ж лісты А. Безбародкі выдаюць вялікую
    35 РГНА. Ф. 1400, on. 1. д. 92. л. 1-2.
    36 Сборннк нмператорского Русского... T.16. С. 156.
    37 РГНА. Ф. 1146. on. 1, д. 17. л. 88.
    38 Архнв князя Воронцова. Кн. 13. Москва. 1879. С. 344.
    заангажаванасць іншых пецярбургскіх саноўнікаў у справе секвестраваных маёнткаў. Таму не дзіва, што асобна пададзеная думка А. Безбародкі з прапановай пазбавіць памешчыкаў, што прынялі ўдзел у паўстанні, магчымасці карыстацца правамі расійскага дваранства як асоб, якія не заслугоўваюць гэтага, прымяніць да іх нормы статута ВКЛ, якія прадугледжвалі канфіскацыю і набытых, і спадчынных маёнткаў, знайшла падтрымку большасці ў Савеце.
    Указ ад 3 мая 1795 г. на імя генерал-губернатара Ц. Туталміна расставіў ўсе кропкі над “і” ў праве маёмасці ўдзельнікаў паўстання. Сярод іншага, гэтым указам прадпісвалася ўзяць у казну маёмасць тых асоб, якія, прыняўшы расійскае падданства. удзельнічалі ў паўстанні. Пазбаўляліся права валодання маёнткамі і тыя, хто не паспеў вярнуцца ў край да 1 студзеня 1795 г. Такім асобам, што праўда, дазвалялася прадаць сваю маёмасць у межах Расійскай імперыі. Тэрмін жа на правядзенне падобных аперацый абмяжоўваўся 1 годам і 6 месяцамі. У выпадку, калі асоба не паспявала здзейсніць продаж, яе маёмасць прадпісвалася браць ва ўласнасць казны39. Як сведчаць адпаведныя ведамасці, такія маёнткі на тэрыторыі другога падзелу складалі пераважную большасць у агульнай масе секвестраваных. Аднак канчаткова да казны трапілі адзінкі. Куды больш было зямельных валоданняў, гаспадары якіх пад пагрозай канфіскацыі былі вымушаны тэрмінова прадаваць сваю зямельную ўласнасць .
    Рашэнне Савета пры “Найвышэйшым двары” ад 19 красавіка было даволі спрэчным як з прававога, так і з маральнага пункту гледжання. Несправядлівым яго лічыў М. Рапнін, які словам і справай выступаў увогуле супраць канфіскацый. Аўтарытэт гэтага саноўніка быў настолькі вялікім, што яго калега Ц. Туталмін, якому былі падараваны зямельныя ўладанні на падпарадкаваных яму тэрыторыях, быў вымушаны ў ліслівым тоне тлумачыцца перад літоўскім генералгубернатарам. Ён пісаў, што ў справе секвестру маёнткаў удзельнічаў не болей, чым таго вымагалі абавязкі пасады, якую ён займаў.
    Факт раздачы канфіскаваных прыватных маёнткаў быў неадназначна ўспрыняты элітай расійскага грамадства. Так, напрыклад, барон Іван Ферзен катэгарычна адмовіўся прымаць канфіскаваныя ў Тадэвуша Чацкага маёнткі, папрасіўшы замяніць іх на дзяржаўныя землі. Тыя, хто ўсё ж такі атрымалі былыя прыватнаўласніцкія маёнткі,
    39 Архмв Государственного Совета. Т. 1, ч. 1: Совет в царствованме Екатернны II. Отделенне нсторнческое. СПб., 1869. С. 45-46.
    40 РГНА. Ф. 1374, оп. 2. д. 969, л. 68, 70.
    адчувалі пэўную няёмкасць перад іх ранейшымі гаспадарамі. Былі выпадкі, калі такія асобы (як, напрыклад, графіня Аляксандра Браніцкая і Ц. Туталмін) выступалі ў ролі абаронцаў правоў людзей, чыю маёмасць яны атрымалі ў падарунак41. Той жа М. Рапнін прадэманстраваў надзвычайную актыўнасць у справе вяртання маёнткаў князя Адама Казіміра Чартарыйскага. За сваіх былых суайчыннікаў заступіліся Ян і Міхал Касакоўскія, якія сустракаліся ў Санкт-Пецярбургу з прадстаўнікамі ўладнай партыі Платона Зубава42. Дзеля адстойвання сваіх маёмасных правоў у расійскую сталіцу паспяшаліся некаторыя ўладары прызначанай да канфіскацыі маёмасці. Частцы з іх удалося рознымі шляхамі даказаць сваю неналежнасць да паўстання ці неабгрунтаванасць накладання секвестру на іх маёмасць. С. Забеле маёмасць вярнулі “па яго састарэласці”, М. Радзівілу — таму, што ён выявіў “непахісную да прастола яе імператарскай вялікасці адданасць” і г. д.4л У справе адстойвання маёмасных інтарэсаў найбольш уплывовых магнатаў былі задзейнічаны міжнародныя каналы, уплыў некаторых еўрапенскіх двароў .
    Захады вярхушкі шляхты і магнатэрыі па перагляду спраў аб канфіскацыі далі свой плён. 3 канца 1794 г. пачаўся працэс вяртання раней секвестраваных маёнткаў. Аднымі з першых атрымалі назад свае валоданні тыя, што былі пазбаўлены маёнткаў у адпаведнасці з указам ад 22 красавіка 1794 г. Як высветлілася, некаторыя асобы ў час паўстання знаходзіліся за мяжой і не мелі да яго непасрэднага дачынення. Падчас распачатага працэсу вяртання маёнткаў, улады сутыкнуліся з пэўнымі праблемамі. Найперш яны вынікалі з таго, што маёмасць некаторых, што атрымалі амністыю, была ўжо падараваная іншым асобам. У такіх выпадках губернскім уладам дзеля задавальнення інтарэсаў былых гаспадароў прадпісвалася знаходзіць зямельныя ўладанні, суразмерныя раней адабраным4’.
    У некаторых выпадках вяртанне маёнткаў, якія паступілі ў казённае кіраванне, адбывалася ў два этапы. Пэўнай стадыяй на шляху да поўнага вяртання раней узятай у секвестр маёмасці стала апека. Такая мера была выкарыстана, па-першае, у адносінах да ўласнасці тых, хто
    41 Сборннк нмператорского Русского... Т. 16. -С. 291. 348.
    42 Zytkowicz L. Rzady Repnina... S. 337.
    43 Анішчанка Я. Інкарпарацыя Беларусі ў... С. 62.
    44 Агінскі М.-К. Мемх ары пра Польшчу і палякаў з 1795 да 1810 г. // ARCHE. 2015, №9.-С. 145.
    45 LV1A. F. 1219. ар. 1, Ь. 124,1.5.
    ў час паўстання быў на першых ролях і не мог адразу разлічваць на ласку імператрыцы. Вядома, што ў апеку была ўзята маёмасць былога старшыні Найвышэйшай Літоўскай Рады Ю. Несялоўскага, галоўнакамандуючага паўстанцкімі войскамі ў Літве Ф. Сапегі, A. К. Чартарыйскага. ад’ютанта Лкуба ЯсінскагаА. Пацэя і некаторых іншых46. Прымяненне апекі азначала, што да прыняцця канчатковага рашэння азначаныя асобы не мелі права распараджацца і кіраваць сваімі маёнткамі. Аднак ад забароны ці секвестру апека адрознівалася тым. што нагляд за маёнткам пераходзіў не да дзяржавы, а да апекуноў прыватных асоб, звычайна з ліку сваякоў, чые кандыдатуры спачатку павінны былі быць зацверджаны вышэйшым расійскім камандаваннем. Па-другое, частка грошай з зямель, якія знаходзіліся пад апекай, выдаткоўвалася на ўтрыманне ўладароў маёнткаў, рэшта да часу захоўвалася.
    Працэс канчатковай канфіскацыі ў значнай ступені ўскладняўся тым, што большасць секвестраваных маёнткаў была абцяжарана значнымі даўгамі. Некаторыя памешчыкі бралі грошы пад заклад сваіх маёнткаў у эміграцыі пасля паражэння паўстання, калі іх уладанні былі ўжо секвестраваны ці нават падараваны іншым асобам47. Частка даследчыкаў лічыць, што наяўнасць значных даўгавых абавязкаў з’явілася галоўнай перашкодай на шляху канчатковай канфіскацыі большасці маёнткаў48. Між тым распараджэнні расійскіх імператараў па гэтым прадмеце сведчаць аб іншым. У сваім прадпісанні да М. Рапніна ў снежні 1795 г. Кацярына II выказалася за тое, каб “...даўгі, што лічацца за маёнткамі. якія паступаюць у казну Нашу... такія даўгі, несумненна, павінны лічыцца сапраўднымі, і справядлівасць патрабуе, каб пазыкадаўцы, як бязвінныя... у атрыманні ім наступнага былі забяспечаны"49. Наступны расійскі імператар пайшоў у гэтым кірунку яшчэ далей. 27 чэрвеня 1797 г. ім была выдадзена пастанова аб прыняцці на казённы рахунак даўгоў, што былі зроблены “польскімі баярамі” падчас іх знаходжання ў эміграцыі, а менавіта, у Галандыі.
    На працягу 1795-1796 гг. на тэрыторыі другога падзелу былым уладарам было вернута прыкладна 2/3 секвестраваных маёнткаў і 3/4
    46 Сборняк нмператорского Русского... Т. 16. С. 111, 143.
    47 LVIA. F. 378, ар. 1, Ь. 29,1. 1, 22-25.
    48 Анішчанка Я. Інкарпарацыя Беларусі ў... С. 62.
    49 Сборннк нмператорского Русского... Т. 16. -С. 106.
    секвестраваных старостваў’0. Канчаткова да казны ў межах Мінскай губерні перайшлі толькі 13 прыватнаўласніцкіх маёнткаў, якія раней належалі 10 гаспадарам. і ў якіх налічвалася каля 10 тысяч сялян мужчынскага полу51 (табл. 1).
    Табліца 1
    Колькасць прыватнаўласніцкіх маёнткаў, канфіскаваных пасля паўстання 1794 г.
    Імя гаспадара
    Назва маёнтка
    Павет
    Колькасць душ
    Агінскі М.-К.
    Ілья, Ракаў
    Вілейскі
    4710
    Аскірка Я.
    Барбараў
    Мазырскі
    1396
    Аскірка Я.
    Канатопь
    Мазырскі
    179
    Аскірка Я.
    Кажушкі
    Рэчацкі
    379
    Гарадзенскі Т.
    Вержня
    Пастаўскі
    511
    Гараін Я.
    Касцяневічы
    Пастаўскі
    403
    Гелгуд I.
    Казімір
    Бабруйскі
    669
    Зянковіч I.
    Верашчаты
    Пастаўскі
    347
    Зянковіч К.
    Валакаты
    Пастаўскі
    1224
    Мірскі С.
    Манковічы
    Дзісненскі
    92
    Прыбор А.
    Маладушы
    Мазырскі
    60
    Тызенгаўз А.
    Бобрык
    Пінскі
    323
    У выніку секвестрацыі ў Мінскай губерні ў дзяржаўную ўласнасць перайшлі 7 старостваў і эканомій з агульнай лічбай каля 7225 сялянскіх душ. Акрамя таго канфіскацыі было падвергнута Забалоцкае староства, якое знаходзілася на тэрыторыі першага падзелу і належала харунжаму Антону Тызенгаўзу52 (табл. 2).
    30	Жуковнч П. Сословный состав населення ... // Журнал Мнннстерства народного просвешення, 1915, №2.-С. 135, 150.
    31	НГАБ. Ф. 299. воп. 2, спр. 56. арк. 5-6: Ф. 333, воп. 1, спр. 160. арк. 238: РГРІА. Ф. 1374. оп. 2, д. 969, л. 98-112; Жуковнч П. Сословный состав населення ...// Журнал Мнннстерства народного просвешення, 1915,№2.-С. 139-140.
    52 НГАБ. Ф. 299, воп.. 2, спр. 56, арк. 6-7; РГІ4А. Ф. 1374, оп. 2, д. 969, л. 98-112; Жуковнч П. Сословный состав населення ... // Журнал Мнннстерства народного просвешення. 1915. №2.-С. 145-146.
    Табліца 2
    Колькасць старостваў і эканомій, канфіскаваных пасля паўстання 1794 г.
    Імя гаспадара
    Назва староства
    Павет
    Колькасць душ
    Агінскі М.-К.
    Пінскае
    Пінскі
    3995
    Даўнароўская
    Даманавіцкае
    Мозырскі
    314
    Еленьскі Ц.
    Якімавіцкае
    Пастаўскі
    563
    Кіцкі А.
    Халанішчэўскае
    —
    231
    Коцел Т.
    Маркоўскае
    Вілейскі
    777
    Панцэржанскі
    Азарыцкае
    Мозырскі
    656
    Пац 1.
    Вілейскае
    Вілейскі
    689
    На тэрыторыі трэцяга падзелу памеры секвестру былі непараўнальна меншымі, чым на тэрыторыі другога падзелу. У межах Літоўскіх губерняў вядомы прозвішчы толькі 24 асоб, чыя маёмасць у час паўстання была падвергнута секвестру33. Пасля задушэння паўстання большая частка зямельных валоданняў была вернута былым гаспадарам. У дзяржаўным фондзе засталіся маёнткі толькі тых асоб, якія ў 1793 г. разам з жыхарамі другога падзелу склалі прысягу вернасці рускаму прастолу. У часы Паўла I усе падобныя секвестраваныя спадчынныя маёнткі былі вернуты ранейшым уладальнікам.