• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці Матэрыялы канферэнцыі

    Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці

    Матэрыялы канферэнцыі

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 162с.
    Мінск 2018
    47.97 МБ
    Асноўная маса канфіскаваных зямельных валоданняў была выкарыстана Кацярынай II для адорвання асоб, набліжаных да прастола. Расійская імператрыца распачала раздаваць маёнткі на далучаных пасля другога падзелу землях ужо 2 верасня 1793 г., калі сейм у Гародні яшчэ канчаткова не зацвердзіў новы падзел Рэчы Паспалітай. Такая паспешлівасць, на думку рускага гісторыка Васіля Сямеўскага, пры хуткай змене палітычных абставін магла б паставіць урад у цяжкае становішча?4. Няпэўнасць маёмасных правоў новых уладальнікаў пацвердзіла нацыянальна-вызваленчае паўстанне, якое на два гады адцягнула канчатковае вырашэнне гэтага пытання.
    Згодна з традыцыяй, прэтэндэнты напярэдадні праяўлення чарговай “вышэйшай ласкі” самі падавалі імператрыцы пісьмовыя “заявы”, дзе паведамлялі, якую колькасці душ яны хацелі б атрымаць. Далейшае размеркаванне будучых адорванняў не абыходзілася без інтрыг на самым вышэйшым узроўні, у якіх апошняе слова звычайна заставала-
    53 Zytkowicz L. Rz^dy Repnina... S. 349-356.
    54 Семевскмй B. Раздача населенных нменнй в царствованне Екатервны ІІ-й // Отечественные запнскн. 1877, № 8. С. 208.
    ся за фаварытам Кацярыны II графам Платонам Зубавым. Канчатковае падараванне адбывалася ў форме асабістага ўказа імператрыцы, у якім адзначалася каму і за якія заслугі надаецца тая ці іншая колькасць сялян, пры гэтым дакладнае месца валодання ўказвалася не заўсёды. У такім выпадку пошукамі і вызначэннем канкрэтнага месцазнаходжання маёнтка займалася мясцовае начальства. I на губернскім узроўні не абыходзілася без барацьбы за лепшы кавалак. Як правіла, прасіцелі не вельмі цырымоніліся. Так, А. Безбародка праз Рыгора Міларадавіча “па-сяброўску” прасіў выбраць яму “тысячы 3-4 душ, каб яны былі значныя, а не кепскія, не далёкія...” і г. д.”. Найболыв яскравым прыкладам тут можа служыць перапіска П. Румянцава-Задунайскага з М. Рапніным. Атрымаўшы з Брэсцкай эканоміі ў сваё валоданне Пружанскі ключ, П. Румянцаў усімі магчымымі сродкамі намагаўся далучыць да гэтых уладанняў частку Белавежскай пушчы. у якой існавалі дзіўныя для Расіі “дзікія каровы”. Урэшце-рэшт яго ўпартасць і настойлівасць узялі верх і да яго асноўных валоданняў быў прыпісаны кавалак брэсцкага лясніцтва, дзе вадзіліся зубры.
    Падчас ўступлення ў свае правы новыя ўладары падараванага маёнтка павінны былі выплачваць казне некаторую грашовую суму, велічыня якой залежала ад колькасці сялян. Напрыклад, у беларускіх і ўкраінскіх губернях да 1794 г. за адну душу ўносілася 15 капеек (у той час як у іншых рэгіёнах імперыі 25 капеек). Указам імператрыцы ад 23 чэрвеня 1794 г. расцэнкі на падараваных сялян не залежна ад месца іх знаходжання павышаліся да 50 капеек за душу36.
    Усяго ў часы Кацярыны II за кошт прыватнаўласніцкіх, старасцінскіх, манастырскіх і епіскапскіх земляў у Мінскай губерні былі адораны 42 асобы, агульная лічба раздадзеных сялян склала звыш 38 тысяч душ37. 3 іх каля 45% сялян паходзіла з канфіскаваных спадчынных ці старасцінскіх маёнткаў. Большасць з гэтых наданняў каля 90 %, прыпадае на 18 жніўня 1795 г. У гэты дзень расійская імператрыца падпісала ўказы аб узнагароджанні зямельнай маёмасцю 70-ці асоб, якія атрымалі ў сваё валоданне ў “губернях ад Польшчы далучаных” каля 104 тысяч душ’8. Буйныя зямельныя падараванні адбываліся і ў наступным годзе. Сярод маёмасці, якая канчаткова
    55	Сборннк нмператорского Русского... Т. 29. — С. 249.
    56	НГАБ. Ф. 333, воп. 1, спр. 126. арк. 100.
    57	Жуковнч П. Сословный состав населення ... // Журнал Мнннстерства народного просвешенмя, 1915. №2,-С. 139-142, 145-146.
    58	Семевскнй В. Раздача населенных нменнй... С. 208.
    паступіла ў казну, падобнага лёсу пазбегла не шмат маёнткаў. Толькі невялікая частка канфіскаванай маёмасці была выкарыстана дзяржавай для уласных інтарэсаў. Так, у скарбовым валоданні ўлады пакінулі частку жылой забудовы Міхала Клеафаса Агінскага, якая знаходзілася ў Вільні і Слоніме, і якая была выкарыстана ўладамі пад губернскія ўстановы .
    Падводзячы вынікі рэпрэсіўным захадам царызму падчас і пасля задушэння паўстання 1794 г., неабходна адзначыць, што ў гэты час была закладзена прававая падстава будучага стасавання канфіскацыі на далучаных тэрыторыях. Па-другое, у ходзе правядзення канфіскацый былі акрэслены галоўныя функцыі гэтай меры пакарання (прэвентыўная і рэпрэсіўная). Па-трэцяе, вызначаны асноўны склад злачынстваў, за якія ўжывалася канфіскацыя (дэ-юрэ за непрынясенне ці парушэнне вернападданніцкай прысягі, дэ-факта яшчэ і за ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху), а таксама рэгіён яе стасавання заходнія губерні імперыі. Прымяненне канфіскацый у гэты перыяд прывяло да ўзнікнення на тэрыторыі Беларусі буйнога расійскага землеўладання, скарачэння лічбы дзяржаўных і росту колькасці прыватнаўласніцкіх сялян. Таксама неабходна адзначыць, што значнае месца ў сістэме рэпрэсіўных мер супраць удзельнікаў паўстання адводзілася ссылцы. У дадзеным канкрэктным эпізодзе назіраюцца юрыдычныя падставы будучага выкарыстання гэтай формы рэпрэсій супраць удзельнікаў нацыянальна-вызваленчага руху: стварэнне адмысловай камісіі для разбору іх віны, размеркаванне па некалькіх катэгорыях, а таксама дыферынцыяваныя прававыя падыходы ў вырашэнні лёсу ваеннапалонных паўстанцаў і тых, чые справы разглядаліся судовымі органамі. Акрамя таго, нельга не адзначыць, што пасляпаўстанцкая ссылка 1794-1795 г. адыграла значную ролю ў фарміраванні сібірскага міфу.
    ”LVIA. F. 378. ар. Lb. 29,1.4.
    Гладышчук A.А. (Брэст)
    КАСЦЮШКАЎСКАЕ ПАЎСТАННЕ 1794 ГОДА ВАЧЫМА ЮЛЬЯНА УРСЫН НЯМЦЭВІЧА
    У артыкуле прыводзяцца вытрымкі ўпершыню перакладзеннага на беларускую мову, але не выдадзеннага, тэкста аб Касцюшкаўскім паўстанні 1794 года з двух выданняў “Pami^tniki czasow moich” Юльяна Урсын Нямцэвіча, забачыўшых свет адпаведна ў 1848 і 1957 гг. [1; 2]. У працы зроблена спроба аб’яднання тэкстаў гэтых двух выданняў, якія апавядаючы аб адных і тых жа падзеях, адрозніваюцца сваім зместам. Такім чынам беларускае гучанне вядомай падзеі, удзельнікам якой быў Ю. У. Нямцэвіч, набыло змястоўнае ўзбагачэнне.
    Юльян Урсын Нямцэвіч нарадзіўся ў Скоках каля Берасця. Ён сам аб гэтым піша: “Нарадзіўся я 16 лютага 1758 года ў Скоках над ракою Лясною, у маёнтку на адлегласці вялікай мілі ад Брэста Літоўскага, ад Марцэля Урсын Нямцэвіча і Ядвігі з Сухадольскіх” [паводле: 3, с. 15].
    Калі выбухнула паўстанне ў Польшчы, Ю. У. Нямцэвіч знаходзіўся ў міграцыі ў Італіі. Але пачуўшы пра пачатак паўстання заспяшаўся на радзіму. Яго сустрэча з Тадэвушам Касцюшкам адбылася ў лагеры паўстанцаў пад Рогавым: “Прабіраючыся да Казеніц мужыцкамі падводкамі, даведаўшыся, дзе знаходзіцца Касцюшка, забралі пошту і адправіліся да яго лагера, калі не памыляюся, пад Рогавым, размешчанага сярод цёмнага бору, там і знайшлі яго.
    Прыняў мяне як сваяка (!) і сябра, а калі я яго запытаў, куды мне загадае падацца і які вызначыць абавязак:
    Застанешся пры мне, сказаў ён, і заменіш Ліноўскага, які вырываецца да Варшавы.
    Аляксандр Ліноўскі, чалавек красамоўны, прыдатны, але з высока неабмежаванай фанабэрыяй, ад самага Кракава выконваў пры Касцюшку пасаду як тады гаварылі сакратара дзяржавы і даверанай асобы. Начальнік яго пасаду даверыў мне. Такім чынам, гэтыя знакамітыя абавязкі зваліліся цяпер на мяне і адтуль стала і неразлучна ад Касцюшкі трымаўся я яго верна аж да хвіліны, у якую і ён, і я, цяжка параненымі, дасталіся ў маскоўскія рукі пад Мацяёвіцамі, аж да высадкі потым на беразе Філадэльфіі; не разлучаўся я з ім аж да дня, у якім ён пакінуў Амерыку...” [1, s. 208; 2, s. 85]
    I Касцюшкі, і Нямцэвічы адносіліся да берасцейскай шляхты, таму не дзіўна. што праз сумесныя шлюбы яны з’яўляліся сваякамі, хай і
    далёкімі, але сваякамі, на што адназначна паказвае сам Ю.У. Нямцэвіч. Гэтая жыццёвая дробязь, а можа і зусім ня дробязь, адыграла важную роллю ў адносінах паміж Тадэвушам і Юльянам на працягу ўсяго паўстання. 3 гэтай нагоды цікава пазнаёміцца са сціплай характэрыстыкай, якую даў Ю.У. Нямцэвіч кіраўніку паўстання: ’’Акрамя заслуг і адвагі, Касцюшка паходзіў, што праўда, са шляхты даўняй, але не маёнтнай. Hi багаццем, ні прагаю прасунуцца, ні нават б'ючым у вочы талентам непадахвочваў ён іншых да няшчаснай злоснасці і зайздрасці. Выхаваны ў рыцарскай школе кадэтаў за кошт князя Адама Чартарыйскага, генерала зямель падольскіх, быў пасланы да Парыжа, каб удасканаліцца там у ваеннай навуцы і інжынерыі. Пасля павароту ў Варшаву, нешчаслівае яго каханне да панны Сасноўскай, дачкі гетмана польнага літоўскага, прымусіла яго пакінуць радзіму. Падаўся ён у Амерыку. дзе ўласна зачалася вайна за незалежнасць тых правінцый. На працягу ўсёй гэтай вайны служыў з вялікаю годнасцю, прымаў удзел у бітвах пад Саратогай, Трэнтонам, Вестпойнтам. Пасля падпісання міра вярнуўся ён на айчыну, дзе пасля павелічэння войска быў узведзены ў званне брыгаднага генерала" [1, s. 198].
    He пагружаючыся ў дэталі паўстання, заўважым, што Начальнік паўстання быў часта сур’ёзна заклапочаны тымі падзеямі, якія суправаджвалі само паўстанне. Гэта асабліва яскрава праявілася на рэвалюцыйных падзеях у самой Варшаве. Адсюль няпростыя, a хутчэй, непаразумелыя адносіны паміж ім і адным з лідараў паўстання Гуго Калантаем: “Яшчэ ў Фалентах, ужо пад Варшавай, дашло да Начальніка паведамленне аб вышэй узгадваемых у Варшаве падзеях. Але не скончылася на гэтым. Пад'южваючае асляплёнымі чыннікамі і ўсялякімі паклёпнікамі, што вышэй стаялі ў грамадскай думцы, народжаныя габрэямі, адзін з якіх прыняў імя Дэмбоўскі, а другі Канопка, простанароддзе зачало збірацца натоўпам, абвінавачваючы (хто ж ужо гаварыў бы!) яшчэ нядаўна так любімага Калантая. Ёсць падазронасць, што схілілі да гэтага маскалі, а можа і сам двор, злякаўшыся таго. каб Калантай не натварыў у Варшаве трагічных сцэн Парыжа, таму тую буру і падняслі супраць Калантая.
    Як жа! Характар Калантая мог непакоіць многіх. Быў гэта чалавек, які валодаў усімі вартасцямі, што вялі да значнасці і славы. Жадаючы ўлады, скоры да ўнагароджання тых, хто яму сябе слепа ахвяраваў, мсцівы, няўмеючы дараваць крыўды, гатовы ўжыць усялякія спосабы, каб сцерці ў пыл тых, хто яму перашкаджаў. Словам... другі Кромвель альбо Рышэлье.