Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці
Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 162с.
Мінск 2018
8 Moscicki Н. Dzieje porozbiorowe Litwy і Rusi. Wilno. 1910. S. 295; Janik M. Dzieje polakow na Syberii. Krakow. 1928. S. 77; Pami^tniki Jana Duklana Ochockiego. T. 2. Wilno, 1851.-S. 421.
9 Дьяков B. Костюшко н его соратннкп после сраження прн Мацейовнце (1794-1798) П Славяноведенне. 1993. С. 74.
10 Сборннк пмператорского Русского нсторнческого обшества... T.16. — С. 238.
сакратар Дмітрый Трашчынскі. Улічваючы ўсе вышэй пералічаныя абставіны, канчатковы прысуд, які быў канфірмаваны Кацярынай II па выніках азнаямлення з “экстрактамі” (выпіскамі) са следчых спраў, аказаўся больш мяккім, чым гэта прадугледжвалася прапановамі камісіі.
He ўсе фігуранты, чые справы разглядала Смаленская камісія былі пакараныя. Згодна з сакрэтным указам імператрыцы ад 20 чэрвеня 1795 г., ад адказнасці было вызвалена 25 асоб. Іх прывялі да прысягі і адпусцілі на парукі (хаця першапачаткова планавалася падвергнуць выгнанню з краю). Астатнія падсудныя былі падзеленыя на дзве групы. У першую з іх увайшлі асобы, якія фармальна з’яўляліся расійскімі падданымі. Яны склалі шэсць першых катэгорый віны. Тут налічвалася 39 асоб, з якіх чатыры ўрэшце атрымалі памілаванне. Другая падобная група складалася з тых, хто да пачатку паўстання заставаўся грамадзянінам Рэчы Паспалітай і, адпаведна, не складаў прысягі на вернасць расійскаму прастолу. Яны былі аднесены да 7-10й катэгорый віны. У якасці пакарання ім усім была вызначана ссылка, цяжкасць якой рэгулявалася аддаленасцю месца яе адбыцця. Так, найбольш вінных было загадана разаслаць у самыя аддаленыя гарады Сібіры, у выніку чаго некаторыя паўстанцы з гэтай групы апынуліся нават на Камчатцы. Для іншых пакаранне абмяжоўвалася ўнутранымі губернямі імперыі. Асобна ва ўказе агаворваўся лёс шляхціца Восіпа Тэраевіча, які акрамя палітычных злачынстваў абвінавачваўся ў крымінальных (забойстве расійскага салдата). У яго выпадку ў якасці меры ўздзеяння была абрана катарга11.
Камісія ў Смаленску займалася разглядам спраў толькі самых актыўных прадстаўнікоў шляхетных прозвішчаў, што падтрымалі паўстанне. Тысячы іншых асоб, якія змагаліся пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі, апынуліся ў розных кутках імперыі без суда і следства. У першую чаргу гэта былі вайскоўцы і апалчэнцы, якія трапілі ў палон. Тыя з іх, хто быў схоплены на тэрыторыі Беларусі і Літвы (землі падпарадкаваныя Цімафею Туталміну і Мікалаю Рапніну), спачатку накіроўваліся ў фільтрацыйныя пункты ў Смаленск, Пскоў, Рыгу. У іх ліку былі асобы ў асноўным ніжэйшага стану, якія не мелі афіцэрскіх чыноў. У сваю чаргу паўстанцы захопленыя войскамі пад камандаваннем А. Суворава, канцэнтраваліся ў іншых мясцовасцях, у ведамстве графа Пятра Румянцава-Задунайскага. Тым не менш іх усіх далей чакаў аднолькавы лёс. Праз адмысловыя ўказы Кацярыны II.
11 ПСЗРМ (нзданне 1-е), Т. 23. № 17345.
пераважная іх частка была размеркавана ў воінскія часткі, якія неслі каравульную службу ў бязлюдных мясцінах ці невялікіх населеных пунктах расійскай глыбінкі12. Як адзначае расійскі даследчык Галіна Макарава, большасць ваеннапалонных, што былі пазней інтэрнаваны ўглыб Расіі, паходзіла з тэрыторыі колішняга ВКЛ. Па яе ж падліках, іх колькасць перавышала 5 тысяч чалавек13.
Аб умовах, у якіх апынуліся ваеннапалонныя пасля вырашэння іх лёсу, можна меркаваць на прыкладзе тых з іх, хто быў высланы ў г. Рочэнсальм (зараз Котка). У ліпені і верасні 1794 г. дзве партыі трапіўшых у палон паўстанцаў з Рыгі ў колькасці 227 і 179 чалавек адпаведна па моры былі дастаўлены на фінскае ўзбярэжжа. Тут яны былі размешчаны ў казармах пад наглядам варты і выкарыстаныя “ў крэпасных работах” для стварэння новай расійскай марской базы на Балтыцы14. Частка з іх там і памерла, некаторым удалося ўцячы.
Канчатковую кропку ў вырашэнні лёсу сасланых паўстанцаў 1794 г. паставіў лістападаўскі ўказ 1796 г. Паўла 1 аб іх амністыі. Пасля яго выхаду распачаўся актыўны працэс вяртання ссыльных і інтэрнаваных па гэтай справе асоб. У сувязі з аддаленасцю месца адбыцця пакарання для некаторых з іх ён зацягнуўся на некалькі гадоў.
Вельмі істотнае месца ў комплексе мер па барацьбе з паўстаннем займалі мерапрыемствы па пазбаўленні ўдзельнікаў паўстання зямельнай і іншай маёмасці. Пры гэтым дадзеная мера выкарыстоўвалася як для ўстрымання маёмаснага класа ад удзелу ва ўзброеным руху, так і для пакарання за ўдзел у ім. Некаторыя польскія гісторыкі даваеннага перыяду сур’ёзна разглядалі верагоднасць таго, што паўстанне 1794 г., калі і не было цалкам справакавана расійскімі ўладамі, то з іх боку свядома не былі прыняты адпаведныя прэвентыўныя захады. На думку Юзафа Качкоўскага, Леана Жытковіча і інш. даследчыкаў, зроблена гэта было толькі дзеля таго,
12 Дьяков В. Костюшко н его соратннкн после сраження прн Мацейовнце (17941798)// Славяноведенне, 1993.-С. 71.
13 Макарова Г. Новые матерналы о пребываннм участннков двнження Т. Костюшко в Росснн II Славяноведенне, 1994, № 4. С. 47.
14 Козюренок К. Пленные костюшковскне повстанцы в Роченсальме, 1794-1796 гг.
[Электронны рэсурс]. Рэжым доступу:
http://\vww.reenactor.ru/ARH/PDF/Kozyrenok_l O.pdf.
каб мець магчымасць канфіскаваць маёнткі ўдзельнікаў паўстання “post factum”15.
Падрыхтоўка да паўстання на землях Польшчы, заходняй Беларусі, Літвы і Украіны праводзілася патрыятычнымі коламі на працягу восені 1793 вясны 1794 г. Нягледзячы на глыбокую канспірацыю, да расійскіх улад даходзіла пэўная інфармацыя аб існаванні патрыятычных спісаў. Тым не менш пачатак паўстання ў Кракаве, захоп паўстанцамі Варшавы, а пасля і Вільні, былі для СанктПецярбурга пэўнай нечаканасцю і выклікалі калі не паніку, то вялікую заклапочанасць у прыдворных колах. Асноўная стаўка падчас задушэння вызваленчага руху была зроблена на армію.
Кацярына II даволі аператыўна адрэагавала на выбух паўстання ў Літве. Ужо праз некалькі дзён пасля захопу паўстанцамі Вільні, а дакладней, 19 і 22 красавіка 1794 г., ёй былі выдадзены імянныя ўказы на імя Ц. Туталміна і М. Рапніна. Гэтыя дакументы маюць форму інструкцый, у якіх падрабязна выкладзены асноўныя захады па задушэнні нацыянальна-вызваленчага руху ў межах Літоўскіх правінцый і па недапушчэнні далейшага распаўсюджвання паўстання на суседнія тэрыторыі. Указ, адрасаваны М. Рапніну, паводле зместу больш нагадвае ваенную дыспазіцыю, у якой вызначаны асноўныя крокі падпарадкаваных яму войск. Генерал-губернатар мінскі, ізяслаўскі і брацлаўскі Цімафей Туталмін не дыспанаваў значнымі вайсковымі сіламі, і таму галоўная задача яго дзеянняў была вызначана наступным чынам: “...адшукваць усе сродкі і выкарыстоўваць усе спосабы, з аднаго боку, у змяншэнні колькасці праціўнікаў... і, нарэшце, у паступленні па ўсёй строгасці з закаснелымі злачынцамі і ў пакаранні іх узорным чынам... а з іншага, падбадзёрваць і падтрымліваць добранадзейных... узнагароджваць шчодра і прывязваць іх да ўлады і да кіравання расійскага ўласнай іх выгодаю”16.
Няглядзячы на розныя падыходы, абраныя Кацярынай II для дасягнення мэты, абодва згаданыя дакументы маюць шэраг агульных палажэнняў. У гэтых указах прадпісвалася выкарыстоўваць секвестрацыю зямельных валоданняў удзельнікаў паўстання. Зыходзячы з таго, што тэрыторыі, на якіх павінны былі дзейнічаць расійскія саноўнікі, мелі розны статус, існавалі і розныя падыходы ў
15 Kaczkowski J. Konfiskaty na ziemiach polskich pod zaborem rosyjskim po powstaniach roku 1831 i 1863. Warszawa. 1918. S. 245; Zytkowicz L. Rz^dv Repnina na Litwie w latach 1794-1797. Wilno, 1938,-S. 187.
16 Восстанне н война 1794 года в Лнтовской провннцнн. Мннск, 2001. С. 36.
вызначэнні падстаў для ўзяцця маёнткаў у казённы нагляд. Так, у прадпісанні да Ц. Туталміна загадвалася неадкладна накладваць секвестр на маёмасць тых, хто “...выкрыецца яўна, альбо ў змове даказаны будзе...”17. Яшчэ большае поле дзейнасці ў адносінах да зямельных валоданняў жыхароў Літоўскіх правінцый адкрываліся перад М. Рапніным. Вось што было зазначана ў адрасаваным да яго ўказе: “Ва ўсім наваколлі... маёнткі памешчыкаў павінны ўзяты быць у секвестр...”18. Праўда, далей у тэксце рабілася агаворка, што такая мера не павінна датычыцца асоб, якія ў паўстанні ўдзелу зусім не прымалі і заставаліся на месцы свайго сталага жыхарства. Падобны крытэрый падчас ажыццяўлення секвестрацыі маёмасці выкарыстоўваўся як у адносінах да тых, што знаходзіліся на месцы сталага жыхарства, так і тых, што выехалі за мяжу. У адпаведнасці з распараджэннем Кацярыны II ад 18 мая 1794 г. уладамі была апісана і ўзята ў казённы нагляд маёмасць тых асоб з Полацкай і Магілёўскай губерняў, аб якіх было вядома, што яны знаходзіліся ў гэты час у Польшчы19.
Прыкладна ў гэты ж час падзеі ў Польшчы і Літве сталі прадметам пільнай увагі і з боку Савета пры “Найвышэйшым двары”. На пасяджэнні гэтага органа, спецыяльна прысвечаным распрацоўцы мер па задушэнні паўстання, было вырашана нерухомыя маёнткі, што знаходзіліся ў далучаных абласцях, Станіслава Панятоўскага, а таксама іншых асоб, якія з’яўляліся ўдзельнікамі паўстання, “секвестраваць і трымаць у казённым кіраванні да адпаведнага разгляду”20. Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў першых распараджэннях царскіх улад адносна секвестру прыватных маёнткаў няма ніводнага слова аб тых, хто парушыў прысягу вернасці. Між іншым пасля падаўлення паўстання менавіта гэты крытэрый стане галоўным для вызначэння асоб, чыя маёмасць прызначалася для канчатковай канфіскацыі.
Няведанне рэальнай абстаноўкі на далучаных землях, а таксама боязь перад тым, што паўстанне ахопіць ніжэйшыя класы і распаўсюдзіцца на новыя землі, прывяло да ўключэння ў некаторыя дакументы шэрагу дэкларацый прапагандысцкага характару. Абяцанні гэтыя датычыліся раздачы на тэрыторыі другога падзелу секвестраваных маёнткаў асобам, якія словам і справай дакажуць сваю адданасць
17 Тамсама.
18 Тамсама. С. 40.
19 Росснйскнй государственный мсторнческнй архнв (РГНА). Ф. 1400, on. 1, д. 92. л. 4.
20 РГЙА. Ф. 1146, on. 1. д. 16. л. 117.
новай уладзе21. У адносінах да Літоўскіх правінцый, пэўна, з-за нявызначанасці іх будучага лёсу, падобных дэкларацый не рабілася, але і там рускія войскі павінны былі ўсялякімі сродкамі падтрымліваць тых, хто не далучыўся да ўзброенай барацьбы. 3 мэтай прыцягнення большай колькасці землеўласнікаў на свой бок царызм у адрозненне ад 1772 г. не пайшоў на канфіскацыю старасцінскіх, дзяржаўных эканомій і іншых падобных зямельных маёнткаў, якія на той час знаходзіліся ў карыстанні (арэнда, пажыццёвае альбо пяцідзесяцігадовае валоданне) розных прыватных асоб. Між іншым планы перадачы ў казну гэтага тыпу земляў выношваліся ў вышэйшых колах яшчэ да пачатку паўстання22. Указам ад 19 красавіка 1794 г. падобныя валоданні загадана было пакінуць ранейшым іх гаспадарам “як неад’емную іх уласнасць” да таго часу, пакуль яны захаваюць вернасць імперыі2". He выклікае сумненняў, што на такі крок улады пайшлі толькі дзеля захавання палітычнай лаяльнасці ўладароў маёнткаў.