Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці Матэрыялы канферэнцыі

Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці

Матэрыялы канферэнцыі

Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 162с.
Мінск 2018
47.97 МБ
Сюжэтна бяднейшымі, эмацыйна больш адстароненымі з’яўляюцца “смаленскія” рымейкі гэтага твора. Галоўная ўвага тут звернута на любоўныя матывы ў кантэксце падзеі, дзе гіне «пань Кастюшка» і яго аплаквае «паня маладая». Важна, аднак, што ні падзея, ні імя галоўнага героя не сцерліся з народнай памяці. У той жа час не наступіла і атаясамлення з Масквой, якая фігуруе ў абодвух тэкстах і прадстаўляецца таксама дыстанцыйна, як і Кракаў, Вільня, «БФлы Стокь» / «Бнласток».
Варыянт, занатаваны В. Камінскім на Браслаўшчыне, да таго часу з нейкіх прычын застаўся без першапачатковай завязкі. Песня пачынаецца з кароткага, канстатацыйнага апісання сутыкнення шляхты і маскалёў і вынікаў гэтай падзеі.
Ляжаць, ляжаць палячанькі
Па тры па чатыры.
Ляжыць, ляжыць пань Касцюшка
Ашь падь БІлым-стокомь...
Запіс В. Камінскага мае канцоўку са з’едлівай рыторыкай своеасаблівай высновай адносна падзеі.
Палячанькі дварачанькі'.
Дзіжь вы царства дзілі?
У Варшаві, ў слаўным м Ісйя
На абІдзя зь ілй
Палячанькі дварачанькі!
Дзіжь вашьрозумь дзіўся?
У сабакі блізка сракі,
Падь хвастомь звярц 'еўся [4, с. 756],
Перцэпцыя і мастацкая канструкцыя вобраза Касцюшкі ў песнях таксама не тоесная. У лепельскім варыянце прысутнічае эмпатыя ў сувязі з трагічным лёсам героя, ступень якой значна змяншаецца ў запісанай пад Барысавам песні і, бадай, не захоўваецца да пачатку XX ст. у браслаўскім варыянце.
Такім чынам, як паказвае аналіз, з аднаго боку, існаванне «Беларускай песні пра Касцюшку» ў розных рэгіёнах сведчыць пра іх роднаснасць як тэрыторыі адной народнасці, аднак, з іншага боку, адрозненні, разыходжанні ў інтэрпрэтацыях і ўспрыманні апісаных падзей, а таксама ў канструяванні вобраза галоўнага героя — Касцюшкі — гавораць пра неаднолькавую ступень уздзеяння тых падзей на насельніцтва рэгіёнаў будучай Беларусі. Адметна, што адчужанасць ад гістарычнай постаці Касцюшкі ў беларускім фальклоры ўзрастае з часам: пакрысе давалася ў знакі нацыянальнае развіццё беларусаў у рамках Расійскай імперыі. Рэшткі фальклорных здабыткаў на тэму паўстання і яго кіраўніка, тым не менш, даюць падставу меркаваць пра наяўнасць у мінулым прыкметнай колькасці песень, народжаных падзеямі 1794 г.
2.	Аўтарскія літаратурна-мастацкія творы
Вершы канца XVIII—XIX cm.
Беларуская літаратура канца XVIIIпачатку XIX ст. утрымлівае такі загадкавы здабытак, як «Песня беларускіх жаўнераў 1794 года». Гэта ананімны, але аўтарскі твор, які мае ўкраінскі і польскі аналагі. Адам Мальдзіс адзначае, што «мы сустракаемся са свядомай стылізацыяй пад народную песню, увядзеннем дыялектных форм» [6, с.289]. (Пра твор гл. таксама іншы наш артыкул у гэтым выданні.) Ёсць падставы сумнявацца ў аўтэнтычнасці «Песні...» [гл. падрабязней: 9], аднак пакуль будзем кіравацца прынятым успрыманнем твора акадэмічнай навукай.
Пасля таго, як сціхлі бурлівыя падзеі інсурэкцыі, вобраз ачольніка паўстанцаў стаў мастацкім не толькі ў фальклорным дыскурсе. Літаратары таксама яго не абміналі. Але ў сілу сацыяльна-палітычных варункаў многія сыны ліцвінскай зямлі часта працавалі на культуры суседніх народаў польскага і расійскага, выкарыстоўваючы пры
гэтым адпаведныя мовы, без якіх тады не было магчымасцей інтэлектуальнага развіцця. У гэтым кантэксце можна назваць інтымналірычную песню Яна Чачота «Развітанне Касцюшкі з Юліяй». Апошнім дасавецкім зваротам да нацыянальна-вызваленчых матываў з выкарыстаннем імя Касцюшкі як кангеніяльнага сімвалу з’яўляецца верш беларускага адваката (у простым і пераносным сэнсе) Францішка Багушэвіча, напісаны з нагоды сотых угодкаў інсурэкцыі «Да 100-годдзя».
Гэты верш Ф. Багушэвіча стаў апошнім у XIX ст. творам на Беларусі з выкарыстаннем вобраза Касцюшкі як літаратурнамастацкага канцэпта і кангеніяльнага сімвала.
Вершы канца ХХ—пачатку XXI cm.
Рэанімаванне ў беларускім мастацкім слове вобраза Касцюшкі адбылося толькі ў канцы 70-х гг. XX ст.: Данута Бічэль-Загнетава, не пагаджаючыся з духоўнай стратай у памяці народа, забыццём свайго нацыянальнага героя, дэкларуе, што ён «перад жывымі (курсіў наш. A. Т.) ў змаганні заўжды» [2]. 3 1990-х гг. узнікае мэйнстрым у асваенні вобраза Т. Касцюшкі беларускімі мастакамі слова, найперш паэтамі. Сваё слова тут сказалі: Васіль Жуковіч (трыпціх «3 імем Тадэвуша Касцюшкі»), Раіса Баравікова (верш “Дзіўлюся я, — узор які!”), Сяргей Патаранскі (верш «Маналёг Касьцюшкі»), Мікола Пракаповіч (верш «Водгулле»), Алесь Корнеў (трыпціх «За свабоду Айчыны пакутнай»), Аляксей Белы (верш «Сны аб Радзіме»), Расціслаў Бензерук (верш «1794»), Уладзімір Гардзейка (верш «Ружа Касцюшкі»), Віктар Шніп “Балада Тадэвуша Касцюшкі (12.02.1746 — 15.10.1817)”113, Алесь Мацулевіч (верш “Шынель на піках”), Аляксей Саламаха (паэма “Касцюшкава прысяга”). Асобна адзначым, што ў мультыплікацыйнай гісторыі Беларусі (аўтар слоў Лявон Вольскі) вобразу Тадэвуша Касцюшкі ўдзелена больш увагі, чым каму іншаму (напрыклад, Вітаўту, Скарыне, Кастусю Каліноўскаму).
Зварот прафесіяналаў пяра да тэмы жыцця і дзейнасці Тадэвуша Касцюшкі стаў каталізатарам творчай ўвагі падрастаючага пакалення. Многія школьнікі пішуць па гэтай тэме сачыненні.
Акрамя таго, лірыка не факусіруе ўвагі на фігуры героя, прытым ужывае яго вобраз у якасці канцэптуальнай мастацкай дэталі. Звычайная з’ява, калі імёны значных нацыянальных постацей з
113 NB аўтар памыляецца ў даціроўцы дня нараджэння Т. Касцюшкі. Паводле адной з версій гэта 4 лютага 1746 г., другой 30 лістапада 1745 г.
гістарычнага мінулага народаў выкарыстоўваюцца ў якасці мастацкага канцэпту ці сімвалу для надання твору. Увогуле вобраз Тадэвуша Касцюшкі, апеты ў паэтычных творах як эстэтычна-ідэйны канцэпт для рэалізацыі галоўнай задумы, характарызуецца ўзорным патрыятызмам і адданасцю дэмакратычным ідэалам. Праходзячы па вершы своеасаблівым штрыхом, гэты мастацкі канцэпт у сілу значнасці фігуры героя ўзмацняе грамадзянскае гучанне твора. Прычым прасякнутасць патрыятычнымі пачуццямі мае ліцвінскабеларускі характар без размежавання на ліцвінскасць ці беларускасць і тым самым нібыта стварае мосцік паміж імі, падкрэсліваючы пераемнасць розных гістарычных эпох на зямлі сённяшняй Беларусі.
3	гэтага можна зрабіць наступную выснову: калі імя, мастацкі вобраз Касцюшкі выкарыстоўваецца ў якасці канцэпту, то постаць героя трэба прызнаць укаранёнай у культуралагічны і гістарычны дыскурс беларускага народа. На карысць азначанага ўкаранення сведчыць як шматлікасць вершаваных твораў з прымяненнем вобраза Касцюшкі, так і характар таго прымянення, калі імя згадваецца як нейкі паказчык, крытэрый, арыенцір, пры гэтым расшыфроўка для чытача не патрабуецца, знакавасць з’яўляецца апрыёрнай.
Вобраз гэтага героя беларускай гісторыі ў якасці мастацкага канцэпту за апошнія два дзясяткі гадоў, відавочна, «падцягнуўся» да пантэону найвыбітнейшых нацыянальных дзеячаў, якія аналагічна выкарыстоўваюцца ў беларускім прыгожым пісьменстве, такіх, як у першую чаргу Кастусь Каліноўскі.
Проза
Касцюшкаўскі мастацка-літаратурны цыкл мае працяг у малафарматнай беларускай прозе і ўключае лірычныя нарысы Яраслава Пархуты пра малую радзіму кіраўніка паўстання, Расціслава і Анатоля Бензерукоў пра апошнія імгненні жыцця героя, эсэ Уладзіміра Арлова «Тадэвуш Касцюшка» з цыклу «Імёны свабоды» і Уладзіміра Хільмановіча «Феномен Касьцюшкі», а таксама біяграфічную замалёўку Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа «Генерал Свабоды» і «пацерку» з «нізкі караляў» Ніны Дыдышка «Радасць і смутак кахання Тадэвуша Касцюшкі» пра яго пасій. Ці не самым першым (для беларускага дыскурсу) папулярным нарысам адгукнуўся пра героя-земляка вядомы аўтар гістарычнай прозы Кастусь Тарасаў. Сведачаннем несуціхлай цікавасці да каласальнай па значэнні постаці Т. Касцюшкі з’яўляюцца таксама свежыя публікацыі
Ігара Мельнікава. Шмат сачыненняў на тэму жыццядзейнасці героя створаны школьнікамі, лепшыя творы ўбачылі свет (верагодна, розных нарысаў і эсэ пра героя ў беларускім прыгожым пісьменстве больш, але не ўсе яны трапілі пад нашу ўвагу).
Эсэ, нарысы пра Касцюшку беларускіх аўтараў атрымліваюцца дужа стракатымі. У кожнага «свой» Касцюшка. Герой, убачаны праз асабістую прызму, кшталтаваную, пэўна, узростам, адукацыяй, геаграфіяй жыццёвых шляхоў... У той жа час ва ўспрыманні ёсць і агульнасць: у кожнага з аўтараў знакаміты ліцвін не толькі «свой», але і «наш», беларускі. Пры гэтым аўтары не адбіраюць героя ў іншых народаў: Касцюшкі, маштаб дзейнасці якога глабальны, хопіць на ўсіх.
Гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў сілу яго ваеннапалітычнай дзейнасці даволі «раманная». 3 гэтай прычыны ён стаў вельмі папулярным сярод празаікаў-эпікаў самых розных краін. Але ў беларускай літаратуры да XXI ст. не было твораў пра знакамітага земляка ў форме эпічнай прозы.
Ягор Конеў стаў аўтарам чатырох аповесцей (2003-2009): «Срэбны арол у чырвоным полі» і «Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі» пра амерыканскі перыяд жыцця і дзейнасці Т. Касцюшкі, ‘Трэчкасейная ідылія Тадэвуша Касцюшкі” і «Літоўская адысея Тадэвуша Касцюшкі». У іх створана мастацкая панарама “дапаўстанцкага" жыцця і дзейнасці аднаго з самых вядомых у свеце ўраджэнцаў беларускай зямлі. Гэтым самым зроблены яшчэ адзін важкі ўнёсак у вяртанне нашага знакамітага земляка ў дыскурс беларускай гуманітарнай традыцыі. Прычым аўтарбеларус імкнецца не прысвоіць Т. Касцюшку, але паказаць яго верным і адданым сынам зямелькі роднае і ўвогуле чалавекам, годным як сваёй Айчыны, так і ў цэлым цывілізацыі такім, якім і быў насамрэч герой двух кантынентаў.
У 2014 г. на Беларусі ўбачыў свет яшчэ адзін эпічны твор пра Тадэвуша Касцюшку рускамоўны раман Юрыя Усціна «Лабірынты свабоды».
Драматургія
3 нядаўняга часу вобраз Касцюшкі звярнуў на сябе ўвагу аўтараў п’ес. Алесь Петрашкевіч гістарычнай драмай «Развітанне з Радзімай» адкрывае старонку закату некалі магутнага канфедэрацыйнага ўтварэння двух дзяржаў ВКЛ і Польскай Кароны Рэчы Паспалітай. Тадэвуш Касцюшка, аднак, не з’яўляецца ў творы пратаганістам. У далейшым А. Петрашкевіч канцэптуальна перапрацаваў п’есу пра
Касцюшкаўскае паўстанне, змяніўшы і назву (гістарычная трагедыя “Смерць або Перамога”).
Зінаіда Дудзюк у аднаактовай п’есе «Нарадзіўся я літвінам», упершыню пастаўленай калектывам Народнага тэатра Івацэвіцкага РДК у 2005 г., уздымае тэму, якая дагэтуль не асэнсоўвалася беларускімі мастакамі слова, хаця фігуруе ў выяўленчым мастацтве і распрацавана ў гістарычнай навуцы, тэму зняволення Т. Касцюшкі, у ходзе якога ён азіраецца назад, у мінулае, спрабуе не толькі ўзважыць яго, асабліва свае памылкі, але і метафізічна вярнуцца да некаторых момантаў.