Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці Матэрыялы канферэнцыі

Тадэвуш Касцюшка ў дыскурсе 200-гадовай прасторы памяці

Матэрыялы канферэнцыі
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 162с.
Мінск 2018
47.97 МБ
В мгровых фнльмах эпоха Костюшкн часто ассоцннруется с упадком, тьмой, смутой временем страшным, таяіцнм угрозу. Оно лншено спокойствня, радостн, ему больше не свойственна камерность. Обычно кннематографнсты выбмрают трн маркера: война, убнйство н подлое нападенне.
Так трактует конец восемнадцатого века мнстнческнй фнльм «Дьявол» Анджея Жулавскн (1972). Действне пронсходнт в 1792 году, когда в Польшу вступают прусскне войска. Прусскнй шгшон с нменем Дьявол доводнт до безумня польского студента-патрнота. которому помогает сбежать нз тюрьмы. Череда фантасмагорнческнх сцен, в которых главным мотнвом становнтся раздвоенне, зеркальное отраженме, нллюзня, нагнетает ннтонацню ужаса, предчувствня неотвратнмого зла, смерта. Ннзкнй тональный ключ, замкнутость декорацнй, камерность сцен работают на созданне образа опустошенной землн, разоренного дома. Действпе пронсходнт в брошенных усадьбах, пустынных дворцах, старых монастырях, в голых пейзажах, где нет людей. Безумне, прнводяіцее к гнбелн основной эмоцнональный тон фнльма.
Рйс. 7. Кадр йз фйльма «Дьявол» (1972)
Такнм образом, в пгровых фнльмах преобладает геронческая трактовка образа Костюшкм. Ммфологнзнрованный персонаж, он появляется как воплоіценне геропзма, патрнотнзма, отвагн. Авантюрное начало в его образе ослабляется, зато часто выделяется начало мелодраматнческое. Эпоха же трактуется как время мрачное, даже безысходное, в основе ее образа контраст «свобода — смерть».
Ефіменка С. А. (г.п. Дружны)
ВОБРАЗ ТАДЭВУША КАСЦЮШКІ Ў КУЛЬТУРНЫМ КАНТЭКСЦЕ ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ
На свеце ёсць шмат краін і кожная ганарыцца сваімі героямі. Але ж героем некалькіх краін адначасова давялося быць не многім. Тадэвуш Касцюшка, наш суайчыннік, адносіцца да такіх асобаў. Ён стаў народным героем Беларусі, Польшчы і Злучаных Штатаў Амерыкі, ганаровым грамадзянінам Французскай рэспублікі, генералам войск ЗША і Рэчы Паспалітай. У памяці беларусаў ён назаўсёды застаўся як кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., гістарычныя ўрокі якога больш чым праз стагоддзе паўплывалі на ўзнікнення беларускай дзяржаўнасці. Аднак з цягам часу імя Касцюшкі стала менш вядома на радзіме, чым у Польшчы і ЗША. Сёлета, калі адзначаецца 200-годдзе памяці Тадэвуша Касцюшкі, думаецца, айчынныя бібліятэчныя ўстановы павінны зрабіць неабходныя намаганні для папулярызацыі гэтай выбітнай асобы.
Нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка-Сяхновіцкі ў шляхецкай сям’і. Дакладна дата яго прыходу на свет невядома, існуе толькі згадка пра хрышчэнне, што адбылося ў лютым 1746 г. у Косаўскім касцёле. Нялёгкім было дзяцінства будучага Героя Двух Кантынентаў. Рана памёр бацька, маці адна вяла гаспадарку і гадавала дзяцей, сярод якіх Тадэвуш быў малодшым. 3 дзевяці гадоў ён вучыўся на Валыні, у калегіуме піяраў у Любяшове, дзе атрымаў трывалыя веды па музыцы, граматыцы, матэматыцы, латыні. Свой лёс Касцюшка звязаў з вайсковай службай, паспяхова закончыў Варшаўскі кадэцкі корпус. Сам кароль Станіслаў Аўгуст заўважыў Касцюшкавы здольнасці і накіраваў маладога афіцэра паглыбляць свае веды ў Францыю. Пасля вяртання дамоў, паколькі месца ў паспалітым войску яму не знайшлося, Касцюшка працаваў хатнім настаўнікам. Аднак хутка, калі даведаўся пра барацьбу паўночнамерыканскіх каланістаў за сваю незалежнасць, накіраваўся валанцёрам праз акіян. Дзякуючы сваім ведам і асабістым якасцям праз сем гадоў Тадэвуш Касцюшка становіцца брыгаднымм генералам войск ЗША. Першы прэзідэнт Злучаных Штатаў Джордж Вашынгтон высока ацаніў заслугі нашага земляка. Аднак ні слава, ні грошы не маглі замяніць Бацькаўшчыны. Пасля бітваў, у якіх амерыканцы атрымалі незалежнасць, вярнуўся Касцюшка дамоў. Пасяліўся ў спадчынным маёнтку Сяхновічы (зараз у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці), дзе на працягу пяці гадоў займаўся мірнай працай, пакуль яго зноў не паклікала ў дарогу вайна.
Вайсковыя здольнасці Касцюшкі, яго прага свабоды і вольнаці на гэты раз спатрэбіліся Радзіме. У 1794 г. ён становіцца на чале паўстання супраць падзелу Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. У Кракаве прымае прысягу і разам са сваімі паплечнікамі пачынае ўзброенае супраціўленне. Першыя баі былі пераможнымі, але не ўсё залежала толькі ад кіраўніка паўстання. Як потым гаварылі ў народзе: “Касцюшка заваяваў бы свет цэлы, каб паны яго слухаць хацелі”. У рашаючай бітве пад Мацяёвіцамі паўстанцы былі разбітыя, іх цяжка паранены Начальнік (як тытулавалі Касцюшку) быў захоплены ў палон і ўвязнены ў Санкт-Пецербурзе. Толькі напрыканцы 1796 г., пасля прыходу да ўлады Паўла I, Тадэвуш Касцюшка быў вызвалены, прынёс асабістую прысягу імператару. Далі свабоду і Касцюшкавым паплечнікам, што ўдзельнічалі ў паўстанні. Астатак жыцця генерал правёў у Амерыцы і Францыі, памёр восенню 1817 г. у Швейцарыі.
Такая надзвычай багатая біяграфія героя і сёння выклікае зацікаўленасць у маленькіх чытачоў. Аднак асаблівасці дзіцячай аўдыторыі, што наведвае бібліятэкі, патрабуе, каб пра Тадэвуша Касцюшку расказвалася даступна, цікава і вобразна. Гэта дазваляюць зрабіць нарысы, якія належаць пяру гісторыка і пісьменніка Анатоля Бензерука. Сярод ягоных твораў, адаптаваных для дзяцей школьнага ўзросту, вылучаюцца артыкулы “Успамін пра Радзіму” са зборніка “Сорак дарог”, “Наш Касцюшка слаўны быў” з кнігі “Свята для сэрца” (Мінск: Лнтература н Нскусство, 2009) і “Жыццё Тадэвуша Касцюшкі” са зборніка часопіса “Вясёлка” (Мінск: Мастацкая літаратура, 2012). Карыстаючыся імі, можна праводзіць у бібліятэках мерапрыемствы, прысвечаныя асобе Героя Двух Кантынентаў.
Пры гэтым партрэты Касцюшкі размяшчаюцца на выставах, яркія карціны з ягонай біяграфіі ілюструюцца з дапамогай відэа, аздабляючы мерапрыемства, гучаць паланезы, створаныя Касцюшкам і ягонымі сучаснікамі. Карысна таксама пазнаёміць дзяцей з помнікамі Тадэвушу Касцюшку, якіх шмат у свеце. Магчыма выкарыстоўваць элементы перфоманса. Напрыклад, гістарычны тэатр “Дукорскага маёнтка” знаёміць дзяцей са шляхецкай музыкай і старадаўнімі строямі, чым робіць яшчэ больш каларытным расповяд пра жыццё героя. Абавязкова на гэтых мерапрыемствах гучыць музыка Міхала Клеафаса Агінскага, дэманструюцца карціны Напалеона Орды, дэкламуюцца вершы Адама Міцкевіча, творы сучасных паэтаў, прысвечаныя Тадэвушу Касцюшку. Напрыклад, верш Расціслава Бензерука “1794” (Бензярук, Р.М. Сорак дарог. Брэст: Альтернатнва, 2007. С.128-129) і г. д. У кнізе Анатоля Трафімчыка “Наш Касцюшка 132
слаўны!” (Мінск: Выдавец А.М. Янушкевіч, 2017) можна знайсці цэлы шэраг выдатных твораў, прысвечаных гэтай слыннай асобе.
Абавязкова дзецям даецца мажлівасць паразважаць і адказаць на пытанні, якія пакажуць наколькі маленькія слухачы ведаюць асобу славутага генерала і час, у якім ён жыў. Пытанні, напрыклад. могуць быць наступныя: Чаму Касцюшку называюць Героем Двух Кантынентаў? Дзеля чаго адбылося паўстанне 1794 г.? Паразважайце, навошта чалавеку патрэбна свабода? Дзе і калі ў Беларусі адбылася самая вялікая бітва Касцюшкаўскага паўстання? Як народы свету шануюць імя Тадэвуша Касцюшкі?
Надзвычай важна засяродзіцца на ўдзеле нашых землякоў у падзеях паўстання 1794 г., якое ахапіла значную частку сучаснай Беларусі. Для нас цікавым момантам Касцюшкаўскай інсурэкцыі стала вывучэнне маршруту рэйду паўстанцкага атрада пад кіраўніцтвам Стэфана Грабоўскага, што ўлетку 1794 г. прайшоў па землях сучаснага Пухавіцкага раёна.
Стэфан Тамашавіч Грабоўскі (1767-1847) быў адным з найбольш прыкметных кіраўнікоў паўстання на Літве. Шлях ягонага аддзела па Міншчыне і Магілёўшчыне можна прасачыць на падставе шматлікіх дакументаў, што захаваліся да нашых часоў. На ўсходзе сонца 19 жніўня Грабоўскі падышоў да Іўя, дзе нанёс паразу царскаму атраду, і праз дзень заняў Івянец, у якім шмат жыхароў далучылася да паўстанцаў. Далейшы рух “грабоўчыкаў” пралягаў праз Ракаў, заняты 23 жніўня, Койданава, Дудзічы, Дрычын, Пухавічы, дзе паўстанцы мелі нараду і затрымаліся да 28 жніўня. У той дзень казакі атрада Пляханава сутыкнуліся паблізу Пухавічаў з паўстанцамі. Завязалася бойка, ліцвіны перайшлі праз раку Свіслач (на Магілёўшчыне). A далей праз Бабруйск і Глуск пераход пад Любань, дзе 4 верасня 1794 г. паўстанцы прынялі бой, які скончыўся для іх паразай.
Гэтыя гістарычныя падзеі адбываліся зусім недалёка ад мясцін, дзе ў XX ст. быў пабудаваны гарадскі пасёлак Дружны. 1 канечне ж, праводзячы імпрэзу ў Дружненскай дзіцячай бібліятэцы і расказваючы пра Тадэвуша Касцюшку, не прамінаем зрабіць акцэнт на падзеях паўстання, якія адбываліся на Пухаўшчыне.
Калі не рабіць крокаў да папулярызацыі асобаў, што ў ранейшыя часы змагаліся пад дэвізам “За вольнасць нашу і вашу”, іх імёны могуць аказацца забытымі. Падрастаючыя пакаленні неабходна выхоўваць патрыятызму і любові да Айчыны на прыкладах слынных асобаў роднай гісторыі і культуры, якія баранілі свой край у часы паўстанняў і войнаў.
Сосна У.А. (Мінск)
ПАЎСТАННЕ ТАДЭВУША КАСЦЮШКІ Ў ВЫКЛАДАННІ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Калі ў польскай гістарычнай літаратуры, прысвечанай паўстанню 1794 г., постаць Тадэвуша Касцюшкі вырасла да статусу нацыянальнага героя, то стаўленне гісторыкаў суседніх краін не было такім адназначным, што яскрава праявілася ў абагульняючай і асабліва навучальнай літаратуры, якая ў найбольшай ступені ішла да масавага чытача і фарміравала яго ўяўленні.
У царскія часы М.В. Каяловіч у сваіх лекцыях па гісторыі так званай Заходняй Расіі лаканічна паведамляў пра паўстанне 1794 г. наступнае: “Палякі... дайшлі да крайняй лютасці..., сабралі якія засталіся ў іх сілы, уцягнулі і свайго караля Станіслава, і паўсталі супраць Расіі і Прусіі. Вядомы Касцюшка стаў на чале паўстаўшых і нават заклікаў, але марна, польскі просты народ. Саюзнікі зноў задушылі палякаў, прычым асабліва шмат зрабіў наш знакаміты Сувораў” [1, с. 283], Увогуле, паўстанне падавалася чужым гісторыкамі расійскай скіраванасці, хоць не адмаўляючы мужнасці і самаахвярнасці асобы кіраўніка. Стрыманасць у ацэнках паўстанцаў праявілі заснавальнікі беларускай нацыянальнай гістарыяграфіі. Між тым, У.М.Ігнатоўскі ў “Кароткім нарысе гісторыі Беларусі” прызнаў іх рэчыпаспалітаўскі патрыятызм, прывёў біяграфію Касцюшкі, характарызаваў падзеі ў Літве-Беларусі з ухілам ва ўзаемадачыненні з сялянствам [2, с. 163-164].